Расейскі бок адмовіўся задаволіць заяву ўкраінца Паўла Грыба, якога, паводле ўкраінскага боку, затрымалі ў Гомелі і цяпер ўтрымліваюць у Краснадарскім СІЗА, аб допуску да яго ўкраінскіх лекараў.
Прадстаўнік ураду Гішпаніі ў Каталёніі Энрыке Мільё прынёс прабачэньне жыхарам Каталёніі за гвалт з боку паліцэйскіх у дзень рэфэрэндуму аб незалежнасьці аўтаномнай вобласьці. Такую заяву палітык зрабіў у эфіры мясцовага тэлебачаньня.
Амбасадар Украіны Ігар Кізім, даючы старт дзейнасьці курсаў украінскай мовы ў Менску, паведаміў, што дыпляматычная місія даслала беларускім уладам ужо другую ноту ў справе Паўла Грыба.
Кіраўнік дыпляматычнай місіі Ўкраіны ў Беларусі паведаміў, што два тыдні таму ўкраінскі бок перадаў Беларусі ўсю неабходную дакумэнтацыю.
Артыкул з такім загалоўкам вядучая амэрыканская газэта апублікавала напярэдадні.
Актывісты сацыяльна-хрысьціянскага руху двойчы (напрыканцы 2015 году і ўвесну сёлета) спрабавалі зарэгістравацца як дабрачыннае асьветніцкае грамадзкае абʼяднаньне. І абодва разы Мінʼюст — адзіная, згодна зь дзейным заканадаўствам, установа ў Беларусі, якая мае права прымаць такія рашэньні, — дазволу на рэгістрацыю не даваў.
Напярэдадні адборачнага матчу да чэмпіянату сьвету 2018 году супраць зборнай Галяндыі (7 кастрычніка) прайшла прэс-канфэрэнцыя галоўнага трэнэра каманды Беларусі Ігара Крывушэнкі.
Госьць «Інтэрвію тыдня» — намесьнік старшыні БНФ Аляксандар Стральцоў-Карвацкі. Ён разважае пра праблемы гістарычнай пераемнасьці беларускага нацыянальнага руху, прызнаецца, што ня ведае канчатковай мэты літвінізму, і адказвае на пытаньне, ці не баіцца за свае погляды пакласьці на стол партыйны білет.
У арганізатаркі фэсту бардаўскай песьні «Талька-2017» Натальлі Ільініч узялі тлумачэньні па факце крадзяжу дзяржаўнай маёмасьці. Паводле грамадзкай актывісткі, яе апытвалі двое супрацоўнікаў Сьледчага камітэту. Яны і паведамілі пра крымінальную справу, заведзеную пасьля заявы Пухавіцкага лясгасу.
5 кастрычніка ў Вашынгтоне беларуская дэлегацыя на чале з намесьнікам міністра замежных справаў Алегам Краўчанкам правяла дыялёг аб правах чалавека.
Дубінкі, гумавыя кулі, пратэстнае галасаваньне, салідарнасьць, кветкі і згублены маленькі сабачка. Наш карэспандэнт у Барсэлёне расказвае гісторыю пра двух сяброў, якія па-рознаму глядзяць на незалежнасьць Каталёніі.
«Там, дзе павінны быць травы, вы пасеялі кукурузу, і па калена вада. Вакол нізіна, вада нікуды ня сыдзе ўжо».
Нобэлеўскую прэмію міру сёлета атрымала Міжнародная кампанія за ліквідацыю ядзернай зброі (ICAN), паведаміў нобэлеўскі камітэт у пятніцу, 6 кастрычніка.
Нягледзячы на забарону Канстытуцыйнага суду Гішпаніі, парлямэнт Каталёніі абмяркуе абвяшчэньне незалежнасьці ад Гішпаніі ў аднабаковым парадку.
7 кастрычніка, у дзень нараджэньня прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна, апазыцыйны палітык Аляксей Навальны заклікаў жыхароў Расеі выйсьці на акцыі масавага пратэсту ў розных гарадах.
Менгарвыканкам забараніў Беларускаму кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў правесьці шэсьце 7 кастрычніка па маршруце ад кінатэатра «Кастрычнік» да плошчы Бангалор.
Канстытуцыйны суд Гішпаніі заблякаваў прызначанае на панядзелак пасяджэньне парлямэнта Каталёніі. Мяркуецца, што менавіта на ім будзе абвешчаная незалежнасьць рэгіёна.
Кіеўская гарадзкая рада прыняла рашэньне, якое, сярод іншага, вызначае дзяржаўную ўкраінскую мову як першачарговую ў месцах грамадзкага абслугоўваньня ў Кіеве, пры рэалізацыі тавараў і аказаньні паслуг.
Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг заявіў у інтэрвію Радыё Свабода, што заходнія краіны прасочаць, ці ўсе войскі Расея вывела зь Беларусі пасьля вучэньняў «Захад-2017».
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп правёў у Белым доме сустрэчу з вышэйшым вайсковым камандаваньнем увечары 5 верасьня. Сустрэчу ён назваў «зацішшам перад бурай».
Прэзыдэнт Дональд Трамп увечары ў чацьвер заявіў, што неўзабаве ён можа аб’явіць, ці выйдуць ЗША з так званай «ядзернай угоды» з Іранам.
У кастрычніку 2016 году ў Палаце прадстаўнікоў дэбютавалі два дэмакратычныя дэпутаты: Алена Анісім і Ганна Канапацкая. Пра свае ўражаньні ад першага году працы ў парлямэнце распавяла Ганна Канапацкая з АГП.
Тэлеканал CNN павінен ліквідаваць выяўленыя Раскамнаглядам парушэньні, у адваротным выпадку ліцэнзія на яго вяшчаньне ў Расеі можа быць прыпыненая.
Кіраўніцтва парлямэнту Літвы 5 кастрычніка наведвае літоўска-беларускую і літоўска-расейскую межы, каб азнаёміцца са спэцыфікай аховы зьнешніх межаў Шэнгенскай зоны.
Правацэнтрысцкая кааліцыя, якую ўтварылі Абʼяднаная грамадзянская партыя, рух «За свабоду» і Беларуская хрысьціянская дэмакратыя, распачала падрыхтоўку да мясцовых выбараў прэзэнтацыяй у рэгіёнах праекту альтэрнатывы прэзыдэнцкаму дэкрэту № 3.
Дэмакратычная партыя Малдовы, якая кантралюе парлямэнт, хоча абмежаваць паўнамоцтвы прэзыдэнта краіны як галоўнакамандуючага Ўзброенымі сіламі.
Афіцэры і салдаты Ўзброеных сіл Беларусі накіраваліся ў Армэнію да месца правядзеньня сумесных вучэньняў «Узаемадзеяньне-2017».
Зьвяртаючыся да Нікаляса Мадуры, Аляксандар Лукашэнка параіў не перабольшваць праблемы ў Вэнэсуэле.
Масква праверыць інфармацыю аб меркаваным захопе ў палон двух расейскіх вайскоўцаў баявікамі тэрарыстычнай групоўкай «Ісламская дзяржава», сказаў журналістам прэсавы сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў.
5 кастрычніка праваабаронцы «Вясны» распачалі чарговую кампанію за адмену ў Беларусі сьмяротнага пакараньня. Тыдні супраць сьмяротнай кары праводзяцца ў Беларусі з 2013 году.
Міністры абароны Літвы, Польшчы і Ўкраіны падпішуць сёньня дакумэнт, які сумеснай вайсковай брыгадзе гэтых дзяржаваў надасьць імя гетмана Вялікага Княства Літоўскага.
Міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей выступіў на адкрыцьці ў Менску новага будынку Апостальскай нунцыятуры і згадаў будучае 25-годзьдзе дыпляматычных дачыненьняў Беларусі і Ватыкану.
Прэзыдэнта Вэнэсуэлы Нікаляса Мадуру, які прыбыў у Беларусь з аднадзённым афіцыйным візытам, на менскім лётнішчы сустрэў віцэ-прэм’ер Уладзімер Сямашка.
Да візыту Нікаляса Мадуры Свабода высьветліла лёс супольных беларуска-вэнэсуэльскіх эканамічных праектаў.
Газэта The Wall Street Journal апублікавала расьсьледаванае аб нападах на асабістыя смартфоны вайскоўцаў NATO ў Польшчы.
Ніжняя палата парлямэнту Канады прыняла закон, які прадугледжвае замарожваньне актываў і забарону на ўезд у краіну замежным службоўцам з Расеі і іншых краінаў, якія маюць дачыненьне да парушэньня правоў чалавека і карупцыйных злачынстваў.
«Сёньня журналісты, якія добрасумленна выконваюць сваю працу ў Расеі і былых савецкіх рэспубліках, церпяць зьнявагу, абразы, арышты і нават становяцца ахвярамі забойцаў».
Кіраўнік рэгіянальнай улады Каталёніі, аўтаномнага рэгіёну на паўночным усходзе Гішпаніі, Карлэс Пудждэмон абвінаваціў караля Гішпаніі Фэліпэ VI у «сьвядомым ігнараваньні волі мільёнаў каталёнцаў».
У сераду прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп наведаў Лас-Вэгас, дзе тры дні таму 58 чалавек сталі ахвярамі забойцы, які ўчыніў страляніну ў час фэстывалю кантры-музыкі.
Хто такі Нікаляс Мадура, што ўяўляюць сабой цяпер Вэнэсуэла і двухбаковыя беларуска-вэнэсуэльскія адносіны?
Урад Літвы скептычна ставіцца да абяцаньняў Беларусі прадставіць Эўракамісіі вынікі стрэс-тэстаў Астравецкай АЭС і адзначае, што без адказаў застаюцца многія пытаньні бясьпекі.
Многія гамельчукі, якія прыйшлі 4 кастрычніка а 18-й гадзіне да школы № 26, са зьдзіўленьнем чыталі абвестку ў акне навучальнай установы: адміністрацыя Цэнтральнага раёну адмяняе прэзэнтацыю праекту забудовы зялёнай зоны на рагу вуліц Савецкай і Кожара.
Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей сказаў, што падчас сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з папам Рымскім «было пацьверджана запрашэньне папу Рымскаму наведаць Беларусь зь візытам».
Дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан заявіў у сераду, што ня думаў пра адстаўку і што заўсёды быў настроены на супрацоўніцтва з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам.
Намесьнік старшыні Палаты прадстаўнікоў Баляслаў Пірштук на восеньскай сэсіі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, якая пачалася 3 кастрычніка ў Андоры, паўдзельнічаў у дэбатах аб праблемах кібэрбясьпекі, дзе прарэклямаваў міратворчую ініцыятыву афіцыйнага Менску.
Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Нікалас Мадура прыляцеў у Маскву. У сераду 4 кастрычніка ён сустрэнецца з Уладзімірам Пуціным падчас Энэргетычнага тыдня і, як чакаецца, папросіць аб рэструктурызацыі ці нават поўным сьпісаньні расейскага доўгу.
Як паведамляе Міністэрства абароны Беларусі, ад беларускіх узброеных сілаў задзейнічана блізу паўсотні вайскоўцаў.
Аляксандру Лукашэнку «паклалі на стол» праект зьменаў у дэкрэт № 3, які ён абяцаў абнавіць да 1 кастрычніка.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп лічыць, што трагедыя ў Лас-Вегэсе, якая стала найбуйнейшай у гісторыі ЗША, не павінна стаць прычынай для ўзмацненьня жорсткасьці законаў аб абарачэньні зброі ў краіне.
Польская сялянская партыя хоча ўвесьці крымінальную адказнасьць за прапаганду арганізацыяў украінскіх нацыяналістаў, якія дзейнічалі ў XX стагодзьдзі.
Загрузіць яшчэ