Былы кіраўнік выбарчага штабу Дональда Трампа Пол Манафорт і яго дзелавы партнэр Рык Гейтс не прызналі сябе вінаватымі па ўсіх 12 пунктах інкрымінаваных ім злачынстваў, сярод якіх парушэньне закону аб фэдэральным лябіяваньні, адмываньне грошай і змова супраць ЗША.
У выніку абстрэлу аўтамабіля на чыгуначным пераезьдзе ў Глявасе пад Кіевам загінула мэдык Аміна Акуева, якая ваявала на ўсходзе Ўкраіны ў складзе чачэнскага добраахвотніцкага батальёну.
Прэзыдэнт РФ Уладзімер Пуцін на пасяджэньні рады па разьвіцьці грамадзянскай супольнасьці і правах чалавека заявіў, што нехта з невядомымі мэтамі зьбірае біяматэрыял расейцаў па ўсёй краіне.
Эўрапейская дэмакратычная партыя Каталёніі, да якой належыць адстаўлены Мадрыдам кіраўнік ураду Каталёніі Карлэс Пудждемон, будзе ўдзельнічаць у пазачарговых выбарах.
Камісія па правах чалавека пры Найвышэйшай адвакацкай радзе Польшчы зьвярнулася да ўладаў Беларусі, выказаўшы занепакоенасьць сытуацыяй зь беларускімі адвакатамі, у дачыненьні да якіх Міністэрства юстыцыі праводзіць пераатэстацыю.
Палітыка Мікалая Статкевіча затрымалі па дарозе дадому. Ягоная жонка Марына Адамовіч сказала Свабодзе, што сёньня міліцыянты на працягу ўсяго дня пільнавалі яе машыну.
Былы дарадца па зьнешняй палітыцы выбарчага штаба Дональда Трампа Джордж Пападопулас прызнаўся ў дачы ілжывых паказаньняў Фэдэральнаму бюро расьсьледаваньняў ЗША.
На палітыка Уладзімера Някляева складзены адміністрацыйны пратакол за інтэрвію тэлеканалу «Белсат» напярэдадні «Маршу абураных беларусаў 2.0». Някляева абвінавачваюць у «закліку да правядзеньня масавага мерапрыемства з парушэньнем яго арганізацыі і правядзеньня».
Расейскі кіраўнік заявіў, што палітычныя рэпрэсіі — гэта злачынства, якое ня можа быць апраўдана «ніякім найвышэйшым дабром народу».
Улады ЗША прад’явілі абвінавачваньні экс-кіраўніку выбарчага штабу Дональда Трампа Полу Манафорту і яго дзелавому партнэру Рыку Гейтсу па 12 пунктах, сярод якіх змова супраць Злучаных Штатаў.
Менскі гарадзкі і абласны выканкамы дазволілі правядзеньне ў нядзелю 5 лістапада традыцыйнага шэсьця і мітынгу ў Курапатах.
Суд Цэнтральнага раёну Менску пакараў журналістаў Вольгу Чайчыц і Андрэя Козела штрафамі па 45 базавых велічынь (1035 рублёў), Ганну Аземшу і Аляксандра Баразенку штрафамі па 25 базавых (575 рублёў).
Улады ЗША прапанавалі былому кіраўніку выбарчага штабу прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа Полу Манафорту здацца ўладам у сувязі з расьсьледаваньнем меркаванага ўмяшаньня Расеі ў выбарах 2016 году.
З моманту першага паседжаньня аргкамітэту ў справе стварэньня партыі «Жаночая альтэрнатыва» прайшло паўгода. Аднак дагэтуль партыя не спрабавала зарэгістравацца. Ініцыятарка праекту расказала Свабодзе аб прычынах «бязьдзеяньня».
Пра вынікі візыту нічога не паведамляецца, а ён цягнецца ад 27 кастрычніка, калі не ад 25-га. Мінулы візыт асьвятлялі значна больш падрабязна.
Беларускія правацэнтрысты (Аб’яднаная грамадзянская партыя, «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя», рух «За свабоду») заручылася падтрымкай калег з Эўрапейскай народнай партыі ўключыць «беларускі файл» у выніковую дэклярацыю саміту «Усходняе партнэрства». Пра гэта Свабодзе паведаміў старшыня АГП Анатоль Лябедзька.
У Маскве прайшла акцыя «Вяртаньне імёнаў» у памяць пра ахвяраў палітычных рэпрэсіяў. Ля Салавецкага каменя на Лубянскай плошчы з 10-й раніцы да 10-й вечара зачытвалі імёны людзей, якія загінулі ў часы сталінскага тэрору.
Саакашвілі заклікаў украінскія ўлады ўнесьці ў парлямэнт законапраект пра імпічмэнт прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі.
Тысячы каталёнцаў і праціўнікаў незалежнасьці рэгіёну выйшлі на дэманстрацыю ў цэнтры Барсэлёны пад лёзунгам «Каталёнія — гэта мы».
ТБМ мае намер разгледзець тэкст пастановы аб адзінай дзяржаўнай мове на толькі пачатку 2018 года.
У Барсэлёне дзясяткі тысяч чалавек выйшлі на дэманстрацыю ў падтрымку адзінства Гішпаніі.
Прадстаўнік кампаніі заявіў аб эканамічнай неэфэктыўнасьці праекта на Паўднёва-Чарнаморскім участку.
Старшыня Эўрапарлямэнту Антоніё Таяні прадракае, што ніхто і ніколі не даведаецца пра Каталёнію як незалежную краіну. Эўрачыноўнік назваў рэфэрэндум у рэгіёне незаконным, а пераадоленьне яго наступстваў — ўнутраным пытаньнем Гішпаніі, а не міжнароднай супольнасьці.
29 кастрычніка рэгіянальны парлямэнт ірацкага Курдыстану маецца разгледзіць плян падзелу паўнамоцтваў паміж парлямэнтам і ўрадам. На 1 лістапада ў аўтаноміі прызначаныя ўсеагульныя выбары.
Лідэр украінскай партыі «Рух новых сіл», былы губэрнатар Адэскай вобласьці, экс-прэзыдэнт Грузіі Міхэіл Саакашвілі ўпэўнены, што Ўкраіна рыхтуецца выдаць яго Тбілісі. На бацькаўшчыне яго абвінавачваюць у некалькіх крымінальных злачынствах.
Волкер, які прыбыў у пятніцу зь неабвешчаным візытам ва Ўкраіну, у той самы дзень сустрэўся з дэпутатамі Вярхоўнай Рады на чале са сьпікерам Андрэем Парубіем. Гутарка была зачыненая для прэсы.
Спэцыяльны пракурор Робэрт Мюлер, які ўзначальвае расьсьледаваньне расейскага ўмяшаньня ў амэрыканскі выбарчы працэс, выставіў першыя абвінавачаньні, паведаміла вечарам у пятніцу тэлекампанія CNN.
Выдавецтва «Alma littera», у якім дагэтуль выходзілі кнігі літоўскай пісьменьніцы Руты Ванагайце, паведаміла, што ўсе яе кнігі зьнятыя з продажу і пушчаныя на макулятуру.
Экс-прэзыдэнту Каталёніі Карлесу Пудждэмону можа пагражаць турэмны тэрмін у тым выпадку, калі ён адмовіцца складаць свае паўнамоцтвы ў сувязі з распараджэньнем гішпанскага ўрада. Пра гэта піша El Mundo са спасылкай на крыніцы ва ўрадзе Гішпаніі.
Экс-кіраўнік нафтавай кампаніі «ЮКАС» і заснавальнік грамадзкай арганізацыі «Адкрытая Расея» Міхаіл Хадаркоўскі заявіў, што ня бачыць сэнсу ў фінансаваньні выбарчай кампаніі Ксеніі Сабчак.
Ксенія Сабчак адмовіцца ад жорсткай крытыкі прэзыдэнта Расеі падчас перадвыбарнай кампаніі. Праблема ня ў Пуціне, а «ў нас саміх», растлумачыў РБК палітычны экспэрт штаба тэлевядучай Станіслаў Бялкоўскі.
Аляксандар Лукашэнка наведвае Аб’яднаныя Арабскія Эміраты з рабочым візытам, паведаміла ўвечары 27 кастрычніка прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Кіраўнік МЗС Украіны Павел Клімкін заявіў, што Ўкраіна падтрымлівае дзяржаўны сувэрэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасьць Гішпаніі ў рамках міжнародна прызнаных межаў.
Прэм'ер-міністар Гішпаніі Марыяна Рахой заявіў аб роспуску ўраду Каталёніі і каталёнскага парлямэнту.
У пятніцу, 27 кастрычніка, суд у Парыжы прызнаў Тэадарэна Абіанга, сына прэзыдэнта Экватарыяльнай Гвінэі, вінаватым па справе аб набыцьці маёмасьці незаконным шляхам.
Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША ў пятніцу заявіў, што Каталёнія зьяўляецца неад’емнай часткай Гішпаніі, і што Вашынгтон падтрымлівае захады гішпанскага ўраду, накіраваныя на захаваньне адзінства краіны.
Тэлевядоўца Ксенія Сабчак прапанавала правесьці ў анэксаваным Крыме новы незалежны рэфэрэндум аб статусе паўвострава.
«Гішпанія застаецца нашым адзіным суразмоўцам», – напісаў ён у сваім твітэры.
Пісьменьнік Андрэй Лазуткін атрымаў працу ў Міністэрстве адукацыі Беларусі. На сайце Камуністычнай партыі Беларусі ён пазначаны як адказны сакратар.
«У гэтым годзе Беларусь вярнулася да падаўленьня тых, хто крытыкуе дзяржаўную палітыку», — заявіў ён
Раней сёньня прэм’ер-міністар Гішпаніі Марыян Рахой папрасіў верхнюю палату даць ураду згоду на ўвядзеньне наўпроставага кіраваньня Каталёніяй і роспуск рэгіянальнага каталёнскага парлямэнту і ўраду.
Прэм’ер-міністар Гішпаніі Марыян Рахой заявіў пасьля каталёнскага галасаваньня за незалежнасьць, што Мадрыд «адновіць законнасьць» у Каталёніі.
Рэгіянальны парлямэнт Каталёніі ў Барсэлёне 27 кастрычніка прагаласаваў за незалежнасьць Каталёніі.
27 кастрычніка ў Авальнай залі Дома ўраду адбылося сумеснае паседжаньне чальцоў дзьвюх палатаў Нацыянальнага сходу Беларусі. На ім прадстаўнікі ўраду адказвалі на пытаньні дэпутатаў.
Узровень выкананьня Беларусьсю рэкамэндацыяў Групы дзяржаваў па супрацьдзеяньні карупцыі Рады Эўропы застаецца нездавальняючым. Такая выснова ўтрымліваецца ў заключэньнях, прынятых на пленарнай сэсіі арганізацыі ў Страсбургу.
Прэмʼер-міністр Гішпаніі Марыяна Рахой просіць у Сэнату паўнамоцтвы для зьмяшчэньня з пасады кіраўніка ўраду Каталёніі Карлэса Пудждэмона. Рахой назваў тое, што адбываецца ў аўтаноміі «выключнай сытуацыяй».
Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў МУС адказаў на паведамленьні праваабаронцаў пра тое, што ў Жодзінскай турме трымаюць галадоўку да 20 чалавек.
Тэлевядучая Ксенія Сабчак 18 кастрычніка афіцыйна абвясьціла пра свой намер балятавацца на пасаду прэзыдэнта Расеі ў 2018 годзе.
Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў падпісаў указ аб пераводзе альфабэту казахскай мовы на лацінку. Краіна адмовіцца ад кірыліцы да 2025 году. Першыя падручнікі на лацінцы выпусьцяць ужо ў наступным годзе.
«Ня трэба турбавацца, дзе Пуцін учыніць наступную правакацыю. Ва Ўсходняй Эўропе, у Заходняй, на Бальканах – такіх месцаў шмат. Нам трэба гаварыць пра тое, як стварыць складанасьці для Пуціна».
Загрузіць яшчэ