Такое рашэньне 11 кастрычніка прыняў Менскі гарадзкі суд.
Раней ён быў пакараны арыштам на 15 сутак за ўдзел у акцыі пратэсту 8 верасьня супраць расейскай вайсковай прысутнасьці ў Беларусі.
Сяргей Рудзько вядомы ў Бабруйску перасьледам дэмакратычных актывістаў. Ён зрабіў імклівую кар’еру з капітана да падпалкоўніка.
Амэрыканская газэта The Wall Street Journal паведаміла, што яе рэпартэрка Айла Альбайрак завочна асуджаная турэцкім судом Турцыі да двух гадоў і аднаго месяца турмы.
На пратакольным фотаздымку прэзыдэнтаў, якія сабраліся на пасяджэньні Рады кіраўнікоў дзяржаў СНД у Сочы, відаць, што яны пашыхтаваліся паводле часу знаходжаньня на чале сваіх дзяржаваў.
Міністэрства замежных спраў Польшчы адказала на пытаньне Радыё Свабода адносна патрабаваньня польскага амбасадара ў Швайцарыі прыбраць з помніка Тадэвушу Касьцюшку ў Швайцарыі беларускамоўны надпіс.
Памочнік прэзыдэнта Расеі Юры Ўшакоў паведаміў, што кіраўнікі Беларусі і Расеі Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін ня мелі асобнай сустрэчы ў Сочы.
«Вынікам кампаніі павінна стаць выкараненьне дзедаўшчыны ў войску ці хаця б упэўненыя крокі ў гэтым кірунку», — паведаміў Андрэй Стрыжак.
Кіраўнік парлямэнту Азэрбайджану Актай Асадаў, які ачольвае дэлегацыю сваёй краіны на перамовах зь беларускімі калегамі ў Менску, 11 кастрычніка прапанаваў разгледзець рэгіянальныя варыянты каапэрацыйнага супрацоўніцтва. Ён выказаўся за будаўніцтва двух трохкутнікаў: «Беларусь — Азэрбайджан — Турэччына» і «Нямеччына — Беларусь — Азэрбайджан».
Паліцыя Бэльгіі затрымала падазраванага ў тэрактах у сакавіку мінулага году ў Бруселі.
11 кастрычніка падчас суду над расейскім гісторыкам Пятром Рабавым быў затрыманы праваабаронца Аляксандар Вайцешык. Яго будуць судзіць 12 кастрычніка.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка на пасяджэньні Рады кіраўнікоў дзяржаў СНД у Сочы ў вузкім складзе раскрытыкаваў дзейнасьць Садружнасьці незалежных дзяржаў.
Марыяна Рахой па выніках пасяджэньня ўраду ў аўторак прыгразіў увесьці ў дзеяньне артыкул 155 Канстытуцыі краіны. Ён азначае спыненьне аўтаноміі Каталёніі і перавод усіх мясцовых органаў кіраваньня ў прамое падпарадкаваньне цэнтру.
Савецкі суд Менску пакараў штрафам у 35 базавых (805 рублёў) актывістку Маю Навумаву за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 8 верасьня.
Расейскага гісторыка Пятра Рабава суд у Баранавічах прызнаў вінаватым у адміністрацыйным правапарушэньні і накіраваў яго на шэсьць сутак арышту.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка скрытыкаваў заяву свайго чэскага калегі Мілаша Зэмана, які падчас выступу на сэсіі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ) назваў анэксію Крыму «завершанай справай» і прапанаваў Украіне дамовіцца з Расеяй аб кампэнсацыі.
Каардынатар «Эўрапейскай Беларусі» Яўген Афнагель 11 кастрычніка быў затрыманы і зьмешчаны на 15 сутак у ізалятар на вуліцы Акрэсьціна.
Бізнэсовец, сябра Партыі БНФ Васіль Астроўскі не застаўся ў новым складзе Рады па разьвіцьці прадпрымальніцтва. Аляксандар Лукашэнка сваім указам некалькі пашырыў яе паўнамоцтвы і зьмяніў склад.
У склад Рады па разьвіцьці прадпрымальніцтва трапіў, сярод іншых, эканаміст і кандыдат у прэзыдэнты на выбарах-2010 Яраслаў Раманчук. Але пра гэта ён даведаўся толькі ад карэспандэнта Свабоды.
Старшыня рады цяпер Турчын, ягоны намесьнік — Тапузідзіс. Таксама ў радзе Раманчук, Румас, Шакуцін, Янчэўскі і іншыя.
«Польшча лічыць, што Тадэвуш Касьцюшка — герой як Польшчы, так і Літвы, Беларусі і ЗША, унівэрсальны герой чалавецтва, а не выключна «сын Беларусі» або «польскі генэрал», — гаворыцца ў адказе МЗС Польшчы на пытаньне Радыё Свабода.
Усё проста і лягічна: зьнятыя пэрсанальная візавая і фінансавыя санкцыі — здымаецца і сымбалічная санкцыя ў выглядзе фактычнага незапрашэньня кіраўніка дзяржавы на сустрэчы на найвышэйшым узроўні ў рамках ініцыятывы ЭЗ.
Пра гэта паведаміў дэпутат паўднёвакарэйскага парлямэнту ад кіроўнай партыі.
Лідэр Каталёніі «абвяшчэньнем незалежнасьці» ад Гішпаніі паставіў рэгіён на шлях «найбуйнейшай у гісторыі няпэўнасьці», заявіла на скліканым уначы 11 кастрычніка пасяджэньні ўраду віцэ-прэм’ер Сарая Сайнц дэ Сантамарыя.
Карэспандэнтка Свабоды знайшла ў кіеўскіх архівах матэрыялы пра эканамічнае супрацоўніцтва амаль 100 гадоў таму паміж новаабвешчанымі БНР і УНР.
Сёньня ў прадстаўніцтве ЭЗ заявілі наступнае: «Беларусь запрошаная да ўдзелу ў саміце „Усходняга партнэрства“ у Брусэлі такім жа чынам, як і іншыя краіны — удзельніцы ініцыятывы „Усходняе партнэрства“ і краіны Эўрапейскага Зьвязу — запрашэньне адрасаванае кіраўніку дзяржавы. Рашэньне аб тым, хто прадставіць Беларусь на саміце, застаецца за афіцыйным Менскам».
У сваім выступе ў парлямэньце Каталёніі на сёньняшнім паседжаньні лідэр Каталёніі Карлэс Пудждэмон заявіў: «Паводле вынікаў рэфэрэндуму, воля народу такая: Каталёнія павінна стаць незалежнай дзяржавай, рэспублікай. Але прапануем адтэрмінаваць пакуль аднабаковае абвяшчэньне незалежнасьці, каб правесьці перамовы і каб гэтая незалежнасьць надышла ў як мага больш аптымальных умовах».
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка знаходзіцца з працоўным візытам у Расеі, дзе 11 кастрычніка возьме ўдзел у пасяджэньнях Рады кіраўнікоў дзяржаў СНД і Вышэйшай Эўразійскай эканамічнай рады
СМІ: Гішпанская паліцыя гатовая арыштаваць лідэра Каталёніі, калі ён абвесьціць незалежнасьць. Пасяджэньне парлямэнту адкладзенае на адну гадзіну.
У маніфэстацыях пратэсту ў гэты аўторак узялі ўдзел больш за 400 000 дзяржаўных службоўцаў.
Кіраўнік Эўрапейскай Рады Дональд Туск заклікаў лідэра Каталёніі Карласа Пудждэмона не абвяшчаць незалежнасьць ад Гішпаніі.
Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей 10 кастрычніка заявіў, што рашэньне пра ўзровень удзелу ў саміце «Ўсходняга партнэрства» будзе прынятае «ў свой час».
Цягам двух бліжэйшых гадоў Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы будзе прыцягваць да супрацы і дыскусіяў па Беларусі дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, а таксама дэмакратычнай апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці.
Прэзыдэнт Чэхіі Мілаш Зэман лічыць страту Ўкраінай Крыма «завершанай справай» і прапануе вырашыць яе з дапамогай выплат Украіны.
Вугоршчына папросіць Эўразьвяз перагледзець пагадненьне аб асацыяцыі з Украінай, у якасьці меры ціску на Кіеў.
У невялічкім гарадку Залятурн, дзе пражываюць прыкладна 15 тысяч чалавек, беларуская дыяспара вырабіла помнік Тадэвушу Касьцюшку. 21 кастрычніка мяркуецца ўрачыстае яго адкрыцьцё.
На аэрадроме Хмеймім ў Сырыі пры ўзьлёце разьбіўся расейскі самалёт Су-24, экіпаж загінуў, паведамляе агенцтва «Інтрэфакс» са спасылкай на Міністэрства абароны Расіі.
Лідэр Каталёніі Карлэс Пудждэмон 10 кастрычніка павінен зьвярнуцца ў рэгіянальны парлямэнт аб незалежнасьці ад Гішпаніі па выніках рэфэрэндуму, які цэнтральны ўрад назваў незаконным.
Прэзыдэнт Грузіі Георгі Маргвелашвілі наклаў вэта на прынятыя парлямэнтам зьмены ў Канстытуцыю, якія, сярод іншага, прадугледжваюць пераход да парлямэнцкай формы кіраваньня.
Беларускі футбольны трэнэр Алег Конанаў, які некалькі гадоў таму працаваў з украінскім футбольным клюбам «Карпаты», сфатаграфаваўся ў футболцы, прымеркаванай да 65-годзьдзя расейскага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна.
Трое дзяўчат адмовіліся здаваць адбіткі пальцаў — іх трымаюць у пастарунку.
Крыніцы ў Эўразьвязе паведамляюць, што ЭЗ гатовы вітаць беларускага кіраўніка Аляксандра Лукашэнку на саміце «Ўсходняга партнэрства» 24 лістапада ў Брусэлі.
Мэдыякарпарацыя Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода і яе маскоўскае прадстаўніцтва атрымалі афіцыйны ліст міністэрства юстыцыі Расейскай Фэдэрацыі. У тэксьце, падпісаным дырэктарам дэпартамэнту па справах некамэрцыйных арганізацыяў Уладзімерам Цітовым, зьмяшчаецца паведамленьне аб «магчымасьці ўстанаўленьня абмежаваньняў» для журналістаў карпарацыі.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падчас самітаў 10-12 кастрычніка ў Сочы пакуль не плянуе асобных перамоваў з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.
У Бэрліне 9 кастрычніка адкрыўся другі Форум Барыса Нямцова. Сёньня расейскаму палітыку споўнілася б 58 гадоў. Яго дачка Жана Нямцова, якая ўзначальвае фонд імя бацькі, распавяла Радыё Свабода пра задачы гэтага двухдзённага мерапрыемства, і пра тое, чаму сучаснай расейскай апазыцыі не варта «зацыклівацца на пуцінізме».
«Рада Эўропы і Эўразьвяз заклікаюць Беларусь — адзіную эўрапейскую краіну, якая ўсё яшчэ ўжывае сьмяротнае пакараньне, — увесьці мараторый у якасьці вырашальнага кроку па набліжэньні краіны да агульнаэўрапейскіх прававых стандартаў» - гаворыцца ў дэклярацыі РЭ і ЭЗ. За апошнія 20 гадоў у Беларусі было пакарана сьмерцю больш за 400 чалавек
Кампанія для тых, хто хоча ўдзельнічаць у мясцовых выбарах, але ня хоча зьвязвацца з палітыкай.
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ганна Канапацкая 9 кастрычніка аб’явіла аб пачатку рэспубліканскай грамадзянскай кампаніі «Наперад, Беларусь!».
Генэральная пракуратура Ўкраіны раскрыла забойства ў Кіеве былога дэпутата Дзяржаўнай Думы Расеі Дзяніса Вараненкава.
Загрузіць яшчэ