Пра гэта заявіў 7 чэрвеня на брыфінгу для 12 амэрыканскіх кампаній Павераны ў справах ЗША ў Беларусі Скот Роланд.
Акцыю плянуюць правесьці 9 чэрвеня ў Менску каля СІЗА на вуліцы Валадарскага.
Карэспандэнт Радыё Свабода адправілася ў лягер у Клінцах Бранскай вобласьці, куды на мінулым тыдні прыбылі расейскія войскі.
Беларусь і Расея адэкватна рэагуюць на ўзмацненьне НАТО каля межаў Саюзнай дзяржавы.
Музыкі не разважалі пра палітыку ці рэпутацыю выданьняў — толькі пра тое, чаму іх як музыкаў крытыкуюць за ўласны выбар.
7 чэрвеня каля СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага актывісты правялі акцыю салідарнасьці са Зьмітром Паліенкам, затрыманым міліцыяй падчас заезду раварыстаў «Крытычная маса».
Дэпутаты Дзярждумы РФ ад КПРФ прапанавалі ўнесьці папраўку ў закон ад вэтэранах, які б распаўсюджваў гэты статус на ўдзельнікаў уводу войскаў у Чэхаславаччыну і падаўленьне «праскай вясны» у 1968 годзе.
Дэлегацыя Эўрапейскага Зьвязу на чале з Томасам Майр-Гартынгам, кіраўнічым дырэктарам па пытаньнях Эўропы і Цэнтральнай Азіі ў Эўрапейскай службе зьнешняга дзеяньня, знаходзіцца з двухдзённым візытам у Беларусі. 7 чэрвеня яна пакідае Менск.
Выбары ў Палату прадстаўнікоў адбудуцца 11 верасьня 2016 году. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандар Лукашэнка 6 чэрвеня.
У выпадку канфлікту Расеі з краінамі Захаду беларусы, як кажа Лукашэнка, першымі ўступяць у бой.
У мінулагодніх выбарах прэзыдэнта Беларусі ўдзельнічалі 4 прэтэндэнты. Сяргей Гайдукевіч, Тацяна Караткевіч і Мікалай Улаховіч прайгралі Аляксандру Лукашэнку. Свабода распытала іх, ці будуць яны балятавацца ў Палату прадстаўнікоў?
На другім месцы самы верагодны кандыдат у прэзыдэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі Гілары Клінтан. На трэцім — кіраўніца Фэдэральнага рэзэрву ЗША Джанэт Елен.
450 назіральнікаў плянуецца далучыць да маніторынгу за будучымі выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, арганізаванага кампаніяй «Праваабаронцы за свабодныя выбары».
Турэцкія афіцыйныя асобы паведамляюць, што ў выніку выбуху бомбы ў цэнтры Стамбулу забітыя 11 чалавек, 36 атрымалі раненьні рознай ступені цяжкасьці.
7–8 чэрвеня ў Менску пройдзе Трэці форум рэгіёнаў Беларусі і Расеі. Пуцін прыедзе на другі дзень
5 год таму ў Менску прайшла масавая акцыя пратэсту, якая адзіная скончылася часовай перамогай.
Прадстаўнікі дэмакратычных сілаў арганізавалі ў Віцебску «круглы стол», каб распрацаваць захады па супрацьстаяньні «русскому миру» — праявам расейскага шавінізму і спробам выхаваць зь беларускай моладзі «русских людей».
Паводле падлікаў СМІ, Гілары Клінтан ужо валодае большасьцю галасоў дэлегатаў зьезда Дэмакратычнай партыі ЗША, але экс-дзяржсакратар заяўляе, што працягне барацьбу на праймэрыз у аўторак.
Судзьдзя Акцябрскага раённага суду Ўладзімер Васілеўскі 6 чэрвеня аштрафаваў стваральніка суполкі «Рудабельская паказуха» ў сацыяльнай сетцы «Аднаклясьнікі» Андрэя Павука.
Былога прэм’ера Малдовы Ўлада Філата падазраюць у датычнасьці да зьнікненьня з банкаў краіны 1 мільярда даляраў
Дэлегацыя Эўрапейскага Зьвязу сустрэлася 6 чэрвеня ў Менску зь лідэрамі палітычных партыяў Беларусі.
Беларусь зацікаўлена ў падтрымцы нарастаючай дынамікі супрацоўніцтва з Эўразьвязам.
У Швэйцарыі ва ўзросьце 85 гадоў памёр Віктар Карчной — шахматыст, які быў у 1970-80-х гадах прэтэндэнтам на тытул чэмпіёна сьвету.
Сёньня была прызначана дата выбараў у Палату прадстаўнікоў. Свабода сабрала дзеcяць фактаў, якія варта памятаць падчас цяперашняй парлямэнцкай кампаніі.
Сябру Абʼяднанай грамадзянскай партыі Ірыну Давідовіч апыталі ў пастарунку за распаўсюджваньне разам зь іншымі актывістамі інфармацыйных матэрыялаў у раённым цэнтры.
У Горадні закончылася самая масавая і шумная культурная падзея мінулых выходных у Беларусі. ХІ фэстываль нацыянальных культур. Дзіўна, але па Радыё Культура раніцай аб гэтым — ні слова.
Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе патрэбныя не сымбалічныя а рэальныя магутнасьці для стрымліваньня Расеі, заявіў камандуючы сухапутнымі сіламі ЗША ў Эўропе, генэрал-лейтэнант Бэн Ходжэс, які цяпер знаходзіцца ў Вільні.
Напады ў казахскім горадзе Актэбэ — рэлігійныя экстрэмісты, інсцэніроўка Назарбаева ці «рука Масквы»? Вэрсіі і меркаваньне экспэрта.
Галяндзкія сьледчыя выявілі сапло ракеты «Бук» на месцы крушэньня «Боінга» ў Данбасе, паведамляецца ў прамежкавай справаздачы супольнай сьледчай групы па справе аб крушэньні самалёта.
У Партызанскім судзе Менску 6 чэрвеня пачаўся разгляд адміністрацыйнай справы, пачатай супраць актывіста «Эўрапейскай Беларусі» Максіма Вінярскага і незалежнай рэжысэркі Вольгі Мікалайчык.
Украіна і Беларусь гатовыя аднавіць супрацоўніцтва ў энэргетыцы. Пра гэта сёньня паведамляецца на афіцыйным сайце Міністэрства энэргетыкі і вугальнай прамысловасьці Ўкраіны.
У чарговым паседжаньні «Клюбу рэдактараў» кіраўнік Белдзяржтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька загаварыў пра ўдзел у мінулай праграме шэф-рэдактара «Нашай Нівы» Андрэя Дынько.
Аўтар дасьледаваньняў на сайце informnapalm.org Дзяніс Івашын перакананы: нягледзячы на стрыманыя камэнтары вайсковых экспэртаў, асобная мотастралковая брыгада, якая разьмяшчаецца ў Клінцах, мае на мэце менавіта Беларусь, а не Ўкраіну.
7–8 чэрвеня ў Менску пройдзе Трэці форум рэгіёнаў Беларусі і Расеі. Мэта форуму — пашырыць беларуска-расейскае рэгіянальнае супрацоўніцтва і спрыяць усталяваньню кантактаў наўпрост паміж рэгіёнамі, прадпрыемствамі і арганізацыямі.
7 чэрвеня Эўразьвяз і Беларусь правядуць у Менску трэці раўнд двухбаковага Дыялёгу па правах чалавека. Пра гэта Свабодзе паведамілі сёньня ў Прадстаўніцтве Эўрапейскага зьвязу ў Беларусі.
Ці будуць зьмененыя працэдурныя ўмовы парлямэнцкіх выбараў? Ці апынуцца ў Палаце прадстаўнікоў апазыцыянэры? Ці здолеюць апазыцыйныя партыі і рухі ўзгадніць свае дзеяньні падчас выбараў?
У адпаведнасьці з указам Аляксандра Лукашэнкі ад 6 чэрвеня № 190 выбары ў Палату прадстаўнікоў прызначаныя на 11 верасьня 2016 году.
"Мурал Менск-Масква — безгустоўны, неэстэтычны, зроблены з памылкамі і да таго ж зьяўляецца выразнай прапагандай«,— лічыць Аляксей Янукевіч.
Інфармацыя пра страты сярод мірнага насельніцтва адрозьніваецца ў залежнасьці ад крыніц, але загінулых, па ўсёй верагоднасьці, дзясяткі.
У крымскім горадзе Алушта паліцыя з ужываньнем сілы разагнала ўдзельнікаў акцыі пратэсту супраць устаноўкі на набярэжнай парку атракцыёнаў, які перакрыў жыхарам праход да мора.
Увядзеньне гарантаванага даходу прадугледжвае штомесячную выплату кожнаму даросламу грамадзяніну краіны ў месяц памерам каля 2,5 тысячы швэйцарскіх франкаў (2260 эўра).
Сёмым тэкстам да маёй сэрыі артыкулаў пра «Ўзьлёт і падзеньне сьвядомых змагароў» просіцца вось гэты Постскрыптум па матывах камэнтароў, якія сталі для мяне адкрыцьцём.
Адзін зь лідэраў пратэстнага руху прадпрымальнікаў Алесь Макаеў разам з Алесем Абрамовічам з Барысава зладзілі акцыю на рынку ў Баранавічах. Праз мэгафон актывісты заклікалі прадпрымальнікаў да аб’яднаньня.
Міхаіл Хадаркоўскі мае намер у будучыні вярнуцца ў Расею, але прызнаў, што зьмена рэжыму — гэта пытаньне доўгатэрміновай пэрспэктывы.
Ад дому Натальлі і Вадзіма Генсяроўскіх бачныя разваліны данецкага аэрапорту, дзе яны працавалі да пачатку вайны. Яны мараць вярнуцца туды на працу, калі наступіць мір.
Сярод іншых пагроз пазначаны тэрарызм, кібэрзлачыннасьць, непадкантрольная міграцыя, радыкальны нацыяналізм, гонка ўзбраеньняў, зьмяненьне клімату, рост насельніцтва.
Фэдэральны канцлер выступіла за паступовае збліжэньне Расеі з эўрапейскай эканамічнай прасторай і за стварэньне адзінай эканамічнай зоны «ад Уладзівастока да Лісабона».
У дыскусіі па тэме міліцыянт мне рашуча заявіў: «Ды хоць майткі драныя будуць вісець над Домам Ураду, абы толькі грошы добрыя плацілі!»
У Варшаве адбылася масавая дэманстрацыя ў гонар гадавіны свабодных выбараў 1989 года i супраць палітыкі польскага ўрада. Да ўдзелу ў шэсьці суайчыньнікаў заклікалі тры былыя прэзыдэнты Польшчы.
Прэзыдэнты Расеі і Беларусі возьмуць удзел у трэцім Форуме рэгіёнаў дзьвюх дзяржаў, які пройдзе ў Менску 7-8 чэрвеня.
Загрузіць яшчэ