У Вялікай Брытаніі аднавілася кампанія агітацыі за і супраць выхаду краіны з ЭЗ, рэфэрэндум пройдзе 23 чэрвеня.
Новапрызначаны амбасадар Беларусі ў Бэльгіі, Люксэмбургу, сталы прадстаўнік пры Эўразьвязе і НАТО Аляксандар Міхневіч выказаўся адносна нарошчваньня вайсковага кантынгенту ля межаў Беларусі.
Кандыдатка ад эўраскэптычнага руху «Пяць Зорак» Вірджынія Раджы абраная новым мэрам сталіцы Італіі. Пра гэта паведамляе агенцтва ANSA.
У Міністэрстве замежных спраў адкрылася выстава «Васіль Быкаў. Доўгая дарога дадому...», створаная па матывах аднайменнай апошняй прыжыцьцёвай кнігі народнага пісьменьніка.
Украінская дэпутатка Надзея Саўчанка,вызваленая нядаўна з расейскай турмы, упершыню выступіла на сэсіі ПАРЭ.
Упраўленьне вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў правядзе ў Беларусі дасьледаваньне па стаўленьні беларусаў да бежанцаў.
«Мне ўсё ж ужо 74 гады. Здароўе аслабела. Калі б яшчэ ў нас абіралі дэпутатаў па партыйных сьпісах, то, магчыма, мой досьвед — жыцьцёвы і парлямэнцкі — мог быць дарэчы».
Па дадзеных СК, за забойства палітыка злачынцам абяцалі ня менш як 15 мільёнаў рублёў.
26-гадовы студэнт-філёзаф зь Менску Павал Стэфановіч ідзе на парлямэнцкія выбары ад АГП з прапановай легалізацыі марыхуаны.
Мэмуары беларускага бізнэсоўца, запісаныя Сашай Раманавай, атрымаюць па папярэдняй замове тры сотні чалавек.
Баранавіцкі прадпрымальнік, сябра партыі БНФ Мікола Чарнавус выйшаў з плякатам супраць карупцыі.
Сябры групы Эўрапейскай народнай партыі ў Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы аплядысмэнтамі віталі сваю калегу, украінскую дэпутатку Надзею Саўчанку.
«Першым маім супернікам па акрузе быў артыст, другім — аўтамабіліст, а хто будзе трэцім — пакуль ня ведаю».
Паводле партыйцаў, выбарчая кампанія «будзе праходзіць на фоне поўнага правалу дзяржаўных праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі».
Паводле The Guardian да такой высновы прыйшлі ангельскія адмыслоўцы пасьля вывучэньня акаўнтаў ресейскіх заўзятараў у сацыяльных сетках.
Усебеларускі народны сход ня можа быць прызнаны легітымным выразьнікам волі беларускага народу, бо сфармаваны дырэктыўна органамі выканаўчай улады і не зьяўляецца органам народаўладзьдзя. Пра гэта гаворыцца ў заяве сойму Партыі БНФ, прынятай 18 чэрвеня.
Суд у сталіцы Эгіпту Каіры прысудзіў былога прэзыдэнта краіны Махамада Мурсі да пажыцьцёвага зьняволеньня за шпіянаж на карысьць Катару.
Як паведамляе бэльгійскі тэлеканал VTM, некаторыя з затрыманых падазраюцца ў плянаваньні нападаў у Брусэлі ў гэтыя выходныя.
Дзяржаўны суд Эстоніі 17 чэрвеня адмовіўся разглядаць касацыйную скаргу баевіка «ЛНР», грамадзяніна Эстоніі Ўладзімера Палякова, якога эстонскія ўлады маюць намер выдаць Украіне.
Прадстаўнікі Пэнтагона падверглі ў пятніцу рэзкай крытыцы дзеяньні расейскай авіяцыі ў Сырыі.
Італьянскі прэм’ер падкрэсьліў, што і Ўкраіна павінна выканаць сваю частку абавязацельстваў па Менскіх пагадненьнях.
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International заклікае чальцоў Рады па правах чалавека ААН падтрымаць падаўжэньне мандату Спэцыяльнага дакладчыка ААН у пытаньні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі
Затрыманага кіраўніка Гомельскай гарадзкой арганізацыі АГП, былога афіцэра міліцыі Ўладзімера Няпомняшчых адпусьцілі з Чыгуначнага РАУС. У пастарунку ён знаходзіўся каля трох гадзінаў.
17 чэрвеня ў Гомелі Аляксандар Лукашэнка адкрываў рэгулярны рух цягнікоў на электрычнай цязе па маршруце Гомель-Менск-Гомель і наведваў кандытарскую фабрыку «Спартак».
22 асноўныя палажэньні праграмы сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Беларусі, вынесенай на Ўсебеларускі народны сход.
Беларускі ваенны экспэрт Аляксандар Алесін лічыць, што РСЗА «Палянэз» істотна падвышае абароназдольнасьць Беларусі і можа быць выкарыстаны для прэвэнтыўнага ўдару па патэнцыйнаму агрэсару.
У Горадні адбываецца акцыя «Кветкі вялікай Перамогі». У цэнтры гораду ў парку Жылібэра ў палатцы знаходзіцца «палявая пошта», дзе адразу кідаюцца ў вочы газэты з партрэтам Сталіна.
«Улады многіх краін не публікуюць інфармацыю пра сьмяротнае пакараньне. У Беларусі, Віетнаме і Кітаі інфармацыя аб ужываньні сьмяротнага пакараньня лічыцца дзяржаўнай таямніцай»
МЗС Расеі палічыла некарэктнай заяву намесьніка старшыні партыі БНФ Рыгора Кастусёва «пра адсутнасьць поўнага кантролю» за незаконным трафікам наркатычных рэчываў на расейска-беларускай мяжы.
Расея ня бачыць падставаў для прадстаўленьня зьніжкі на газ Беларусі, бакі працягваюць перамовы. Пра гэта заявіў віцэ-прэмʼер ураду Расеі Аркадзь Дварковіч.
Контравыведка Службы бясьпекі Ўкраіны паведамляе аб тым, што цяпер пад сьледзтвам знаходзяцца трынаццаць агентаў расейскіх спэцслужбаў.
Супрацоўнікі Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША заклікаюць Белы дом прыняць больш рашучыя захады супраць рэжыму Башара Асада ў Сірыі.
Спэцпасланьнік Дзярждэпартамэнту ЗША па санкцыях Дэніэль Фрыд заявіў, што эўрапейскія краіны пацярпелі ад санкцый значна менш, чым гэта прадстаўляе расейская прапаганда.
Як давесьці ўдзел расейцаў у вайсковых канфліктах па фатаздымках шчанюкоў, Свабодзе расказаў удзельнік Bellingcat Арык Толер.
Гомельскае аддзяленьне паштовай сувязі № 50 па тэлефоне запрасіла 16 чэрвеня пэнсіянэраў Цэнтральнага раёну атрымаць свае пэнсіі на суткі раней звычайнага.
Чаму многія ва ўладзе Расеі падтрымліваюць фанатаў-пагромшчыкаў?
Рэфэрэндум па пытаньні, ці заставацца Вялікабрытаніі ў Эўразьвязе, пройдзе 23 чэрвеня.
Гэта найлепшае відэа з усіх відэа з усіх акцый, якія я рабіў, — напісаў Пётр Паўленскі ў Фэйсбуку.
Кампанія «Гавары праўду», якую выключыла зь ліку сваіх удзельнікаў кампанія назіраньня «Права выбару», правядзе ўласнае назіраньне за парлямэнцкімі выбарамі.
Кіраўніка Ўсерасейскага аб’яднаньня заўзятараў Аляксандра Шпрыгіна выдвараюць з Францыі, дзе праходзіць чэмпіянат Эўропы па футболе.
Па большасьці акругаў будзе «перасячэньне».
«Нашым вайскоўцам за тыя мізэрныя грошы, якія ім далі, атрымалася распрацаваць і выпрабаваць створанае ў Беларусі ракетнае ўзбраеньне», — казаў ён.
Кампанія назіраньня «Права выбару» выключыла з ліку сваіх удзельнікаў кампанію «Гавары праўду».
Пратэстоўцы супраць гэтага рашэньня лічаць, што назва моста — гэта «палітычны заказ».
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама сустрэўся сёньня з Далай-ламам XIV. Як паведамляе прэсавая служба Белага дома, прэзыдэнт і Далай-лама абмеркавалі становішча тыбэтцаў у КНР.
У Менску адбылася сустрэча дарадцаў прэзыдэнтаў краін «Нармандзкай чацьвёркі», а таксама чарговы раўнд перамоваў па ўрэгуляваньні сытуацыі ў Данбасе.
16 чэрвеня Эдуарду Пальчысу будзе выстаўленае абвінавачаньне, — паведамляе адвакат.
Аляксандар Лукашэнка выказаўся за тое, каб інвэстары вярнулі прададзеную калгасную маёмасьць.
Выступаючы сёньня ў Дзярждуме, міністар заявіў, што пра тое, што здарылася, супрацоўнікі амбасады РФ у Парыжы і кансуляту ў Марсэлі даведаліся толькі з сацыяльных сетак, хаця францускі бок павінен быў паведаміць пра гэта неадкладна.
НАТО патрабуе, каб Расея вывела свае войскі і вайсковую тэхніку з тэрыторыі Украіны і спыніла падтрымліваць сэпаратыстаў, якія ваююць супраць Кіеву.
Загрузіць яшчэ