Тэлевядоўцу, былога дырэктара расейскай тэлекампаніі НТВ Яўгенія Кісялёва, які даўно жыве і працуе ў Кіеве, у Расеі абвінавачваюць у закліках да тэрарызму.
Раней за ўдзел у гэтым пікеце актывіста Паўла Сяргея асудзілі на 7 сутак арышту.
Былы пасол заявіў, што ў Гомельскай і Віцебскай абласьцях Беларусі цяпер адбываюцца небясьпечныя працэсы, якія могуць прывесьці да ўзброеных правакацыяў.
«У Расеі ёсьць людзі, ёсьць рух. Ім цяжка, таму што прэсінг там жорсткі».
16-гадовага Глеба Астаф’ева ўжо два тыдні трымаюць у псыхіятрычным шпіталі з-за пікету ў падтрымку Пятра Паўленскага.
Выбухі прагрымелі ў шыіцкім квартале Саіда Зэйнаб на паўднёвых ўскраінах горада.
Пілёты галоўнай францускай авіякампаніі Air France ў суботу пачалі страйк. Пад пагрозай апынуліся паездкі сотняў тысяч аматараў футбола. Прафсаюз пілётаў Air France спрабуе дамагчыся павышэньня заробкаў і большай колькасьці лётных гадзінаў.
Польскія ўлады дамагліся згоды НАТО на разьмяшчэньне кантынгенту на сваёй тэрыторыі, паведамляе The Wall Street Journal са спасылкай на намесьніка міністра абароны Польшчы Томаша Шаткоўскага. Рашэньне павінна быць агучана на саміце альянсу ў Варшаве.
8 кастрычніка ў Грузіі адбудуцца парлямэнцкія выбары. Ад вынікаў галасаваньня ў немалой ступені будзе залежаць зьнешнепалітычны курс, які абярэ краіна — завершыць «замарожаную» эўраінтэграцыю або схіліцца да Расеі. Свабода ўзяла эксклюзіўнае інтэрвію ў аднаго з кандыдатаў у дэпутаты.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама працягнуў яшчэ на год санкцыі ў дачыненьні да беларускіх чыноўнікаў. Але Эўразьвяз нядаўна адмяніў санкцыі ў дачыненьні да Беларусі. Як стасуюцца гэтыя рашэньні Эўропы і Амэрыкі?
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама працягнуў яшчэ на год санкцыі ў дачыненьні да беларускіх чыноўнікаў. Пасланьне Абамы Кангрэсу ЗША пра тое, што санкцыі падаўжаюцца пасьля 16 чэрвеня 2016 году, разьмешчана на афіцыйным сайце Белага дома.
Як бы і рэзкаваты лёзунг, але і лёгіка ў ім безумоўная. Толькі не прыпомню, каб нешта падобнае ў Беларусі гучала шырока. І сам лёзунг я ўзяў у іншай нацыі – пра чэскіх дзяцей і чэскую школу.
Уладзімер Някляеў пракамэнтаваў заяву Анатоля Лябедзькі аб правядзеньні кангрэсу дэмакратычных сілаў правацэнтрысцкай кааліцыяй.
Цудоўнае вызваленьне проста ў судовай залі экс-дырэктара і экс-«сэнатара» Ганны Шарэйкі ставіць адразу некалькі пытаньняў як перад грамадзтвам, гэтак і перад дзяржавай.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў указ, які дае магчымасьць іншаземцам праходзіць па кантракце службу ва Ўзброеных сілах Украіны.
«Саюзная дзяржава, ЭўрАзЭС — гэта слоўная мішура для манапалістаў, алігапалістаў, алігархаў», — лічаць экспэрты.
У правацэнтрысцкую кааліцыю ўваходзяць рух «За свабоду», АГП і аргкамітэт па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя».
У Кіеве адбылася прэзэнтацыя дыскусійных нататак «Аўдыт зьнешняй палітыкі: Украіна — Беларусь».
Лідэры АГП, БХД, руху «За свабоду» — Анатоль Лябедзька, Віталь Рымашэўскі і Юрась Губарэвіч абвясьцілі пра супольны ўдзел у выбарчай кампаніі.
Былы дэпутат Магілёўскага гарсавету Дзьмітры Бірукоў, які ўзначальваў ЖРЭУ Кастрычніцкага раёну Магілёва, вызвалены ад крымінальнай адказнасьці
Ва Ўкраіне ўспрымаюць разьмяшчэньне ў горадзе Клінцы Бранскай вобласьці мотастралковай брыгады Ўзброеных сілаў Расеі як спробу ціску на афіцыйны Кіеў, але новага вітка агрэсіі пакуль не чакаюць.
У першую ж гадзіну пасьля публікацыі твіта «Выдалі свой акаўнт», адрасаванага Дональду Трампу, было зроблена больш за 130 тысяч перапостаў.
Арганізатары рыхтуюцца да сьвята футбола ва ўмовах надзвычайнага становішча ў краіне.
Украінцаў Юрыя Салашэнку і Генадзя Афанасьева Крэмль прапануе абмяняць на двух расейцаў — фігурантаў адэскай «справы 2 траўня».
Пад лёзунгам «Стоп, Пуцін! Стоп, вайна!» ў многіх краінах Эўрапейскага Зьвязу, а таксама ў ЗША, Канадзе і Ўкраіне 10-11 чэрвеня адбудуцца грамадзкія акцыі ў падтрымку Ўкраіны.
Сытуацыя з правамі чалавека ў Кіргізстане няпростая, але ўмовы для дзейнасьці праваабаронцаў, грамадзянскай супольнасьці і прэсы ў Кіргізстане больш вольныя, чым у Беларусі.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама афіцыйна падтрымаў кандыдатуру сваёй паплечніцы па Дэмакратычнай партыі Гілары Клінтан у перадвыбарчай барацьбе.
Расейскі мастак Пётр Паўленскі — пра машыну здушэньня і пра ўнутраную свабоду. Першае інтэрвію пасьля вызваленьня.
Як трэба трактаваць юрыдычны статус зьняволенага стваральніка сайту 1863х Эдуарда Пальчыса?
Адвакат Ганна Бахціна, якая абараняе Эдуарда Пальчыса, вядомага як блогер Jhon Silver, некалькі месяцаў дабіваецца магчымасьці азнаёміцца з матэрыяламі справы.
10 чэрвеня былы першы прэмʼер-міністар незалежнай Беларусі Вячаслаў Кебіч адзначае 80-гадовы юбілей.
Прапанова старшыні Савету Фэдэрацыі Расеі Валянціны Мацьвіенкі ўвесьці агульную візу «саюзнай дзяржавы» Беларусі і Расеі — гэта ўмяшаньне ва ўнутраную палітыку Беларусі і спроба навязаць ёй «інтэграцыйныя» працэсы, у якіх зацікаўленая толькі Расея.
У Менску каля СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага прайшоў пікет салідарнасьці з Эдуардам Пальчысам, стваральнікам сайту 1863x.com.
Дзеля чаго Расея канцэнтруе войскі на мяжы з Беларусьсю? Куды яны пойдуць — у Беларусь, ва Ўкраіну ці нікуды?
8 чэрвеня ў Менску адбылася сустрэча прэзыдэнтаў Беларусі і Расеі Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Пуціна.
Амбасадар Расеі Аляксандар Сурыкаў пракамэнтаваў учорашнюю акцыю супраць адкрыцьця графіці з выявай беларускага хлопчыка і расейскай дзяўчынкі на вуліцы Магілёўскай у Менску.
Урад Вэнэсуэлы заявіў аб закупцы некалькіх тысяч тон харчаваньня, якое будзе разьмяркоўвацца праз грамадзкія рады.
Амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў на прэс-канфэрэнцыі ў Менску патлумачыў, чаму каля мяжы зь Беларусьсю ў Бранскай вобласьці знаходзіцца мотастралковая брыгада Ўзброеных сілаў Расеі з Уралу.
Успамінаюць журналісты, якія асьвятлялі дзейнасьць Клінтан у розныя этапы яе дзейнасьці.
Але Нігерыя пакуль ня можа заплаціць салдатам па 18 тысяч даляраў. Некаторыя падазраюць, што афіцэры хочуць скрасьці грошы салдатаў.
«Расея прадае зброю Азэрбайджану — ворагу Армэніі. Як яна можа заставацца нашым саюзьнікам?» — армяне бачаць у расейскай ваеннай базе не абарону, а пагрозу нацыянальнай бясьпецы. Свабода паназірала за акцыяй грамадзкага непадпарадкаваньня ў Ерэване.
Пытаньне: ці ўзьнікала ў вас такая патрэба — «пашпіёніць»? Прасачыць, падслухаць? У мяне — не.
Юрыст і праваабаронца Валянцін Стэфановіч пракамэнтаваў заяву старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай наконт зьменаў у працэдуры ўтварэньня камісій.
Чатыры чалавекі загінулі, яшчэ сем былі параненыя ў выніку страляніны ў цэнтры Тэль-Авіву. Абодва нападнікі затрыманыя, адзін зь іх паранены.
Пачатак акцыі заплянаваны на 18 гадзін. Свабода будзе весьці жывую відэатрансьляцыю.
Служба бясьпекі Ўкраіны не расьсьледуе крымінальных спраў у дачыненьні да камандзіра атрада расейскіх нацыяналістаў «Русіч» Аляксея Мільчакова. Пра гэта гаворыцца ў адказе СБУ на запыт Радыё Свабода.
Нязгоду Расеі і Беларусі па цане на газ ня хочуць выносіць на найвышэйшы ўзровень.
Брытанскі Каралеўскі флёт перахапіў расейскую падлодку «Стары Аскол», калі той перасякаў Ля-Манш 8 чэрвеня. Карабель суправаджаў лодку, пакуль тая праходзіла праліў і знаходзілася ў тэрытарыяльных водах Вялікабрытаніі.
11 верасьня ў Беларусі адбудуцца чарговыя выбары ў Палату прадстаўнікоў. Папярэдняя такая кампанія праходзіла ў 2012 годзе. «Свабода» знайшла восем адрозьненьняў сёлетняй выбарчай кампаніі ад папярэдняй.
Загрузіць яшчэ