У адказ на санкцыі ЭЗ і ЗША Расея можа ўвесьці абмежаваньні на ўвоз лядоўняў, а таксама на пастаўкі прадукцыі нафтахіміі, заявіў кіраўнік мінэканомразьвіцьця Аляксей Улюкаеў.
Актывіст «Зьмены» Ягор Віняцкі арыштаваны на 15 сутак. Пра гэта паведаміла Свабодзе маці актывіста Аляксандра Віняцкая.
Выканаць пачэсную місію — адвезьці грошы, сабраныя на дабрачыннай акцыі салідарнасьці з украінцамі «Мы любім украінскі боршч», што арганізавала на сядзібе Партыі БНФ 9 верасьня Вольга Мікалайчык, вызваліся Арцём Лява, Алесь Марчанка і Юрась Шпак-Рыжкаў.
Суд Маскоўскага раёну сталіцы 12 верасьня арыштаваў на 15 сутак актывіста моладзевай ініцыятывы «Зьмена» Паўла Вінаградава за брыдкаслоўе.
Афіцыйны прадстаўнік Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе (АБСЭ) па пытаньнях свабоды сродкаў масавай інфармацыі Дуня Міятавіч наведае Менск 15–16 верасьня.
«Гэтая выстава не дазволеная і не забароненая. Прыйшло даволі многа людзей, і мы іх пусьцілі. Гэта, можна сказаць, неафіцыйнае адкрыцьцё»
Урачыстасьці, прысьвечаныя 25-й гадавіне «Балтыйскага шляху», адбыліся сёньня ўвечары ў амбасадзе Літвы ў Менску. Арганізатарамі імпрэзы выступілі дыпляматы трох балтыйскіх краін — Латвіі, Літвы і Эстоніі.
Цянюта абскарджвае ў судзе незаконнае, на ягоны погляд, адлічэньне з ВНУ.
Злучаныя Штаты абвясьцілі пра новыя санкцыі супраць Расеі, якія тычацца абмежаваньняў у фінансавай, энэргетычнай і абароннай галінах.
Дамову пра адмену візавага рэжыму паміж Ізраілем і Беларусьсю падпішуць у Менску 19 верасьня, паведаміў сёньня ў Віцебску амбасадар Ізраіля ў Беларусі Ёсіф Шагал.
Сябры непрызнанага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў Беларусі распачалі ў Горадні збор подпісаў супраць зьменаў у Закон аб адукацыі, паводле якіх навучаньне на польскай мове ў Беларусі можа наагул зьнікнуць.
Рада БНР выступілі з заявай «У справе агрэсіі Расеі супраць Украіны і становішча ў Беларусі». Цалкам тэкст заявы апублікаваны на старонцы Рады БНР у фэйсбуку.
На выставе праекту «Арт-забор» супрацоўніца музэю зафарбавала на фатаздымку Сяргея Гудзіліна выяву бел-чырвона-белага сьцяга.
ЗША і Эўразьвяз увялі новыя санкцыі супраць Расеі. Ці паўплываюць новыя абмежаваньні на беларускую эканоміку?
Эўразьвязу сёньня увёў у дзеяньне новы пакет санкцый супраць Расеі, якія закрануць расейскія банкі, нафтавую галіну, абаронны комплекс і палітыкаў, што падтрымліваюць сэпаратысцкія памкненьні на ўсходзе Ўкраіны.
Калі Менск разарве саюзьніцкія адносіны з Расеяй, Крэмль абавязкова вырашыць пакараць Беларусь: эканамічнымі санкцыямі, палітыкай дэстабілізацыі або нават збройным умяшаньнем. Такую думку ў інтэрвію Радыё Свабода выказаў расейскі апазыцыйны палітык Уладзімер Рыжкоў.
Партыя БНФ пераносіць зьезд на 11 кастрычніка. Прычына — адмова ў арэндзе залі, якую кіраўніцтва партыі атрымала ад 50 устаноў.
У гэтым годзе вайскова-паветраныя вучэньні мусілі адбыцца ў берагоў Аляcкі.
Эўразьвяз апублікаваў сьпіс расейскіх кампаній і асобаў, на якіх будуць распаўсюджвацца абмежавальныя санкцыі Эўразьвяза.
Апошнім часам ангажаваныя мэдыі, і асабліва расейскія, палохаюць сьвет бандэраўцамі.
Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Некалькі тысяч жыхароў Каталёніі прынялі ўдзел у дэманстрацыі ў Барсэлёне, патрабуючы атрыманьня права на правядзеньне рэфэрэндуму аб незалежнасьці рэгіёна ад Гішпаніі.
Актывіста моладзевай ініцыятывы «Зьмена» Паўла Вінаградава не адпусьцілі з пастарунку. 12 верасьня яго будуць судзіць.
ЗША будуць паглыбляць і пашыраць санкцыі ў дачыненьні да фінансавых, энэргетычных і абаронных галін Расеі. Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай Белым домам заяве прэзыдэнта ЗША Барака Абамы.
«Візавая палітыка, так ці інакш, — адзін з атрыбутаў дзяржаўнасьці», — кажа Алесь Лагвінец.
Распавядаецца пра таемныя пахаваньні, якія адбываліся на вайсковых могілках у розных гарадах Расеі: Ніжнім Ноўгарадзе, Арэнбурзе, Пскове, Мурманску, у Дагестане і іншых расійскіх рэгіёнах.
Беларусь застаецца самай несвабоднай у Эўропе краінай што да правоў людзей на саюзы і сходы. Да такой высновы прыйшлі беларускія праваабаронцы, якія падрыхтавалі справаздачу для Рады правоў чалавека ААН у межах усеагульнага пэрыядычнага агляду.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка правёў кадравыя перастаноўкі ў Савеце бясьпекі і ўласнай Службе бясьпекі.
Ці ёсьць сэнс праводзіць масавыя акцыі пратэсту падчас прэзыдэнцкай кампаніі 2015 году ва ўмовах, калі Крэмль можа скарыстаць гэта як нагоду для расейскай інтэрвэнцыі паволде аналёгіі з Украінай?
«Ці паказваюць па беларускіх тэлеканалах праўду пра падзеі ва Ўкраіне і ролю ў іх Расеі?» Адказваюць сталічныя мінакі.
Сувязі з грамадзкім актывістам Паўлам Вінаградавым няма ўжо шэсьць гадзін. Пра гэта паведаміла Радыё Свабода жонка Паўла Вінаградава Сьвятлана.
Уезда забаронены на тэрмін ад трох да пяці гадоў.
Місія з 57 дарадцаў прыедзе ў Кіеў на гэтым тыдні, — заявіў намесьнік Генэральнага сакратара Эўрапэйскай службы зьнешніх дзеяньняў Мацей Папоўскі 11 верасьня.
Менск і Масква не вядуць перамоваў аб увядзеньні адзінай візы для наведваньня «Саюзнай дзяржавы» Беларусі і Расеі, — заявіў паўнамоцны прадстаўнік беларускага МЗС Дзьмітры Мірончык.
Басьніец Джэмаіл Гасанавіч абвясьціў незвычайную галадоўку — ён галадае на ложку, пастаўленым збоч шашы каля Срэбраніцы, у месцы, дзе, як мяркуе, быў забіты ягоны сын падчас вайны ў 1995 годзе.
Афіцыйны прадстаўнік Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе (АБСЭ) па пытаньнях свабоды сродкаў масавай інфармацыі Дуня Міятавіч наведае Менск.
Радыё Cвабода ўзяло інтэрвію у актывісткі з Крыму Лізаветы Багуцкай, якая пасьля ператрусу і допыту пакінула паўвостраў.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама абвясьціў пра новую стратэгію барацьбы з тэрарыстамі ў Іраку і Сырыі.
Усходняя ваенная акруга аб’ядноўвае воінскія часткі ў Забайкальлі і на Далёкім Усходзе, штаб-кватэра — у Хабараўску.
У Нью-Ёрку на месцы Ўсясьветнага гандлёвага цэнтру, зьнішчанага 11 верасьня 2001 году ісламскімі тэрарыстамі, створаны мэмарыял паводле праекту архітэктара Майкла Арада.
Амбасадарам Эўразьвязу не ўдалося ў сераду прыняць рашэньне аб увядзеньні новых санкцыі супраць Расеі з-за яе ўдзелу ў вайне ва Ўкраіне.
«У мяне ў хаце міліцыя. Пакуль што я не разумею, што адбываецца», — сказаў Вінаградаў карэспандэнту Свабоды па тэлефоне.
Сьпікер палаты прадстаўнікоў кангрэсу ЗША Джон Бэйнэр запрасіў прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнку выступіць на сумесным паседжаньні кангрэсу 18 верасьня
На вітрыне магілёўскай кнігарні «Асьвета» вывешаны рэклямны плякат кнігі «Украина. Хаос и революция — оружие доллара» адыёзнага расейскага пісьменьніка Мікалая Старыкава.
Пракуратура гораду Бабруйску прыпыніла на Бабруйскім заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў дзеяньне калектыўнай дамовы паміж адміністрацыяй прадпрыемства і афіцыйным прафсаюзам, які ўваходзіць у склад Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
Паляпшэньне дачыненьняў паміж ЗША і Беларусьсю залежыць ад паляпшэньня сытуацыі з правамі чалавека і стандартамі дэмакратыі ў РБ.
З пачаткам новага навучальнага году ў сярэдняй школе № 10 Сьветлагорску звольнілі настаўніцу гісторыі Алену Масьлюкову, якую ў лютым аддзел адукацыі прызнаў лепшай настаўніцай раёну.
Рашэньне саміту НАТО ва Ўэльсе пра ўзмацненьне ваеннай прысутнасьці альянсу ў нашым рэгіёне азначае, што на дадатак да эканамічнай вайны паміж Расеяй і Захадам пачынаецца і ваенна-палітычнае супрацьстаяньне. Экспэрты кажуць пра новае выданьне «халоднай вайны».
Беларусь і Расея разглядаюць магчымасьць увядзеньня агульнай візы для дзьвюх краін.
Загрузіць яшчэ