Сваю пазыцыю па сытуацыі ва Ўкраіне выказала былы дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс.
Акцыя ў гонар 200-х угодкаў з дня нараджэньня Тараса Шаўчэнкі сабрала тут каля паўтара дзясятка чалавек. І ніводнага міліцыянта.
У выпадку анэксіі Расеяй украінскага Крыму Вашынгтон не прызнае яе і супраць Расеі будуць прыняты дадатковыя меры.
У Джанкое вайскоўцы без апазнавальных знакаў занялі кантрольна-прапускны пункт ваеннага аэрадрома і аб'екты вайсковай часткі А1387.
Флягман Чарнаморскага флёту Расеі ракетны крэйсэр "Масква" узяў курс у бок мацерыковай часткі Ўкраіны.
Былы вязень расейскага рэжыму Міхаіл Хадаркоўскі выступіў на Майдане падчас веча, прысьвечанага 200-годзьдзю з дня нараджэньня Тараса Шаўчэнкі.
Віцэ-прэм’ер аўтаномнай рэспублікі Крым Рустам Тэміргаліеў заявіў, што ўлады Ўкраіны адключылі электронныя сыстэмы крымскага падразьдзяленьня Дзяржказначэйства і заблякавалі рахункі крымскай аўтаноміі.
Актывіст АГП Сяргей Пальчэўскі затрыманы міліцыянтамі за плякат супраць падатку на аўтамабілі. На плякаце быў надпіс «Аўтапошліна? Пайшлі на...».
На беларуска-ўкраінскай мяжы затрыманая група людзей, якія падазраюцца ў намеры ажыцьцяўляць правакацыйныя і баявыя дзеньні на тэрыторыі Ўкраіны.
У Крыму ў пасёлку Чарнаморскае расейскія вайскоўцы захапілі ўкраінскую памежную заставу.
Інфармацыйнае поле Крыма знаходзіцца пад ціскам з боку самаабвешчанай «улады», на паўвостраве пануе жорсткая цэнзура, заявіла прадстаўнік АБСЕ па пытаньнях свабоды слова Дуня Міятавіч.
Былы расейскі алігарх і адзін з самых вядомых расейскіх зьняволеных Міхаіл Хадаркоўскі прыбыў у Кіеў.
ЗША пагражаюць Расеі санкцыямі і вайной. Эўразьвяз гатовы падпісаць пагадненьне з Украінай
Грузавікі былі запоўненыя вайскоўцамі. На машынах не было нумарных знакаў.
На запісе відаць, як да рэстарана, дзе абсталявалі прэс-цэнтар АР, пад’ехаў белы мікрааўтобус без нумарных знакаў. Зь яго выйшлі людзі ў масках і без
«Сусьветныя лідэры далі ясна зразумець, што працяг парушэньняў Расеяй міжнароднага права ізалюе яе ад міжнароднай супольнасьці», — гаворыцца ў заяве Белага дому.
Фотарэпартаж са знаходжаньня у Крымскай Аўтаномнай Рэспубліцы 8 сакавіка 2014 года (аўтар: Мірыям Драгіна).
Якім будзе беларускае рэха крымскай вайны? Ці памірацца Захад і афіцыйны Менск? Пра гэта — у перадачы, якую вядзе Аляксандар Лукашук. Удзельнічаюць Юры Дракахруст, Сяргей Навумчык і шэф-рэдактар газэты «Наша ніва» Андрэй Дынько.
«Цяпер ня час для ўзаемных абвінавачваньняў», — гаворыцца ў заяве, якую падпісаў дырэктар-распараднік Group DF Барыс Красьнянскі.
Калёна ваеннай тэхнікі без нумароў — верагодна , расейскай — прайшла праз Феадосію і прыбыла ў сталіцу Крыму Сымфэропаль.
Дзяржаўны сакратар ЗША Джон Кэры ў тэлефоннай размове зь міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым сказаў, што анэксія Крыму «зачыніла б любую магчымую прастору для дыпляматыі».
Прадстаўнікі Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтву ў Эўропе (АБСЭ) паведамілі, што няўзброеную місію вайсковых назіральнікаў у суботу не пусьцілі ў Крым папераджальнымі стрэламі.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама абмеркаваў крызіс ва Ўкраіне ў тэлефонных размовах з прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі Дэвідам Кэмэранам, прэзыдэнтам Францыі Франсуа Аляндам і прэм’ер-міністрам Італіі Матэа Рэнцы.
Прэзыдэнт Эўрапейскай камісіі Жазэ Мануэль Барозу паабяцаў «неадкладна» падпісаць палітычныя разьдзелы дамовы аб асацыяцыі з Украінай.
У суботу адбыліся першыя дыпляматычныя кантакты паміж Расеяй і Украінай ад пачатку расейскай інтэрвэнцыі ў Крыме.
Арганізацыя па бясьпецы і супрацоўніцтву ў Эўропе (АБСЭ) заявіла, што нерасейскія мэдыі ў Крыме Украіны сутыкаюцца з сур’ёзнымі абмежаваньнямі у тым ліку з блякаваньнем тэлевізійных сыгналаў.
Севастопаль можа ўвайсьці ў склад Расеі ў якасьці асобнага суб’екта
Прапануем вам чарговую падборку анэкдотаў з украінскага інтэрнэту і рунэту, прысьвечаных украіна-расейскаму канфлікту.
Абавязкі і функцыі севастопальскага консульства будзе выконваць консульства Польшчы ў Адэсе.
Тры тыдні таму адбылася рэгістрацыя кандыдатаў на дэпутацтва ў мясцовыя саветы. Паводле выбарчага календара агітацыйная кампанія прэтэндэнтаў на дэпутацкія мандаты мусіла быць у самым разгары. На практыцы ж яна застаецца фактычна не распачатай. На вуліцах няма агітацыйных пікетаў, выбарцам не раздаюцца ўлёткі.
Сямёрка Свабоды – найлепшыя публікацыі мінулага тыдня, якія абавязкова трэба перачытаць, пераглядзець і пераслухаць на ўікэнд.
Міністар юстыцыі Ўкраіны Павал Пятрэнка возьме ўдзел у чарговай пленарнай сэсіі Венэцыянскай камісіі, на якой будзе разглядацца пытаньне адносна рашэньня Вярхоўнай Рады Аўтаномнай Рэспублікі Крым аб далучэньні да Расейскай Фэдэрацыі.
Выканаўца абавязкаў міністра абароны Ўкраіны Ігар Ценюх: «Паводле нашай інфармацыі, расейскі бок парушыў усе артыкулы міждзяржаўных дамоўленасьцяў адносна функцыянаваньня Чарнаморскага флёту і яго знаходжаньня на тэрыторыі Украіны.
11 сакавіка жонка і сябры маладафронтаўца Ўладзя Яроменка паедуць у Баранавічы, каб сустрэць яго каля муроў мясцовага арыштнага дому.
Высокапастаўленыя амэрыканскія чыноўнікі былі папярэджаныя аб плянаваных ваенных дзеяньнях Расеі ў Крыме прыкладна за тыдзень да пачатку перамяшчэньня войскаў РФ.
Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША рэкамэндуе амэрыканскім грамадзянам адкласьці нетэрміновыя паездкі ва Ўкраіну і асабліва ў Крым з-за нестабільнасьці ў краіне.
Інфармацыя аб разрыве дыпляматычных адносінаў паміж Масквой і Кіевам — «качка», заявіў сталы прадстаўнік Расейскай Фэдэрацыі пры ААН Віталь Чуркін.
Выканаўца абавязкаў міністра замежных спраў Украіны Андрэй Дзешчыца ня пераймаецца з-за пагрозы скарачэньня паставак расейскага газу ва Ўкраіну.
Палітвязень Мікалай Статкевіч дамогся, каб яго трымалі ў адзіночцы. Такое жаданьне палітык тлумачыць небясьпекай ягонаму жыцьцю і здароўю.
Як паведамляе Еспресо.TV, чарговы аб’ект у Крыме, захоплены расейцамі, — ваенкамат у Сімфэропалі. У захопе бралі ўдзел блізу сотні чалавек, узброеных аўтаматычнай зброяй. Пры гэтым захопнікі былі замаскіраваныя пад «самаабарону Крыму».
У суботу 8 сакавіка экспэрты АБСЭ чарговы раз паспрабуюць трапіць у Крым. У складзе каманды 47 чалавек з двух дзясяткаў краін сьвету.
Канада далучаецца да візавых санкцыяў супраць расейскіх афіцыйных асобаў, пра што яшчэ раней абвясьцілі ЗША і Эўразвяз.
Па зьвестках украінскіх СМІ, на крымскім рэфэрэндуме, якія самапрызначаныя ўлады паўвыспы прызначылі на 16 сакавіка, ня будзе ня толькі міжнародных назіральнікаў, а нават прадстаўнікоў ад СНД.
Расейскія вайскоўцы, якіх, паводле кіраўніцтва Расеі, у Крыме нібыта няма, сёньня штурмам захапілі аддзел украінскай памежнай службы «Шчолкіна».
Зь ініцыятывы Ўкраіны ў Нью-Ёрку адбудзецца чарговае паседжаньне Рады бясьпекі ААН.
Як паведамляюць ўкраінскія мэдыі, у панядзелак 10 сакавіка ў Маскве адбудзецца паседжаньне Дзяржаўнай думы Расеі, падчас якога будзе ўхваленае рашэньне пра далучэньне Крыму да складу Расеі.
Сэнатары-рэспубліканцы Марк Кірк ад штату Ілінойс і Дэн Коўц ад Індыяны накіравалі ліст прэзыдэнту Міжнароднай фэдэрацыі футболу Ёзафу Блатэру з заклікам прыпыніць сяброўства Расеі ў FIFA.
У ірляндзкім Дубліне праходзіць кангрэс Эўрапейскай народнай партыі, якая мае большасьць у Эўрапарлямэнце. Удзел у мерапрыемстве бяруць кіраўнікі шэрагу краін Эўразьвязу, кіраўнікі правых і правацэнтрысцкіх партый і арганізацый. Ад Беларусі запрошаны лідэр руху «За Свабоду!» Аляксандр Мілінкевіч.
Нацыянальная рада Ўкраіны ў пытаньнях тэлебачаньня і радыёвяшчаньня зьвярнулася да правайдэраў праграмных паслугаў з просьбай устрымацца ад рэтрансьляцыі ў сваіх сетках перадачаў расейскіх тэлеканалаў «Вести», «Россия 24», ОРТ, «РТР Планета».
Пра кнігу Стэнлі Ньюкарта-Навадворскага «Чорная прапаганда. Польшча, Нямеччына, Вялікабрытанія. Таямніцы найвялікшых ашуканстваў ІІ Сусьветнай вайны»
Загрузіць яшчэ