Міліцыянты сьцьвярджалі, што ў іх ёсьць заява ад аднаго з чальцоў выбарчай камісіі, які вінаваціць яго ў паклёпе.
Ці стане анэксія Крыму пачаткам вайны? Як беларусы і расейцы ставяцца да далучэньня Крыму да Расеі? Глядзіце новы выпуск «Зоны Свабоды»
У перадачы ўдзельнічаюць дырэктар рускай службы нашага радыё Ірына Лагуніна, украінскі журналіст Юры Сьвірко і Юры Дракахруст. Вядзе Алена Ціхановіч
Участак № 46 у Першамайскім раёне Віцебска — адзін зь нямногіх, дзе выбары ня проста альтэрнатыўныя. Тут балятуюцца чацьвёра кандыдатаў у гарсавет, і пяцёра — у абласны.
Праект «Назіраньне за выбарамі: тэорыя і практыка» падвёў вынікі назіраньня за датэрміновым галасаваньнем
Міністар замежных спраў Швэцыі Карл Більт цягам апошніх васьмі гадоў найбольш актыўна выказваўся ад імя Эўразьвязу, калі справа тычылася ўсходніх суседзяў блёку. У кулюарах штогадовага Брусэльскага форуму Нямецкага фонду Маршала ён адказаў на пытаньні, датычныя апошніх падзеяў ва Ўкраіне.
Праект «Назіраньне з выбарамі: тэорыя і практыка» падвёў прамежкавыя вынікі назіраньня на мясцовых выбарах падчас галасаваньня 23 сакавіка.
Удзельнікі акцыі віцебскія актывісты КХП БНФ — Ян Дзяржаўцаў і Алена Каваленка выйшлі з плякатам «Байкот выбарчаму фарсу» да сярэдняй школы № 46, дзе знаходзяцца выбарчыя ўчасткі.
У Савецкія часы аэрадром у Быхаве быў адным з самых таямнічых ваенных аб’ектаў у Беларусі.
Сёньня ў Беларусі завяршаюцца выбары дэпутатаў мясцовых саветаў. Выбарчыя ўчасткі зачыняюцца а 20-й гадзіне.
Генэрал-маёр Ігар Варанчанка ўжо суткі не выходзіць на сувязь. Па інфармацыі «5-га канала», ён выехаў з Сымфэропалю ў суправаджэньні невядомых людзей.
«Калі Расея сказала, што ня можа С-300 зусім бясплатна даць, я сказаў: добра, мы будзем купляць. І мы іх купляем, як бы не было нам цяжка, — цытуе словы беларускага кіраўніка БелТА.
Пра гэта кіраўнік краіны заявіў, адказваючы на пытаньні журналістаў пасьля галасаваньня на выбарах дэпутатаў Менгарсавета на ўчастку № 1 Вясьнянскай выбарчай акругі № 39.
У цэнтры Харкава актывісты мясцовага Эўрамайдану сабраліся на мірную акцыю пратэсту.
Лукашэнка адзначыў, што ў новай украінскай уладзе «людзі розныя». «Таму ў мяне стаўленьне да іх рознае. Але як бы я да іх ня ставіўся, зь імі трэба выбудоўваць адносіны».
Дзясяткі ірацкіх газэтаў у нядзелю зладзілі «дзень цішыні» на знак пратэсту супраць забойства кіраўніка багдадзкага бюро Радыё Свабода / Радыё Свабодны Ірак Махамэда Бдаіві Аваіда аш-Шаммары.
Памежнікам яны казалі, што едуць на вясельле
У Цэнтральнай выбарчай камісіі Свабодзе паведамілі, што ў датэрміновым галасаваньні на мясцовых выбарах удзельнічалі 32,04% усіх выбарнікаў.
Паўночная Карэя запусьціла ў свае ўсходнія воды ракеты малой далёкасьці, паведамляюць у Сэуле. Па дадзеных Паўднёвай Карэі, у нядзелю Пхеньян запусьціў 16 ракет з далёкасьцю 60 кілямэтраў.
Плянуецца абраць 18816 дэпутатаў. Сёньня выбарчыя ўчасткі працуюць з 8.00 да 20.00. Назіральнікі зафіксавалі шэраг парушэньняў
Ужо вядома, што некаторыя дэпутацкія месцы застануцца вакантнымі, бо сама меней тры выбарчыя акругі па розных прычынах аказаліся без кандыдатаў у дэпутаты.
У Францыі сёньня праходзяць мясцовыя выбары, вынікі якіх, па прагнозах, могуць стаць несуцяшальнымі для кіроўных сацыялістаў.
Расейскі пошукавік Яндэкс будзе адлюстроўваць мапы Крыму па-рознаму для Ўкраіны і Расеі.
Расейскі БТР аб’ехаў ўкраінскі грузавік, які блякаваў брамы часткі, і праламаў іх.
Прадстаўнік Эўразьвязу па пытаньнях гандлю Карэл Дэ Гухт абвінаваціў Расею ў невыкананьні сваіх абавязальніцтваў перад Сусьветнай гандлёвай арганізацыяй, пагадненьне зь якой яна падпісала.
Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Ва Ўкраіне ў Херсонскай вобласьці знаходзіцца беларускі журналіст, карэспандэнт незалежнай газэты «Новы час» Зьміцер Галко. Ён расказвае «Свабодзе» пра тое, як мясцовыя жыхары дапамагаюць украінскім вайскоўцам, хто ладзіць прарасейскія акцыі ў Херсоне і чаму на тэрыторыі вобласьці дагэтуль знаходзяцца расейскія вайскоўцы.
Камандзір базы ваенна-паветраных сіл Украіны Бэльбэк захоплены пасьля штурму базы расейскімі войскамі.
Паводле Цэнтральнай выбарчай камісіі, за чатыры дні датэрміновага галасаваньня на выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў прагаласавалі ўжо 1 мільён 737 тысячаў чалавек, або 24,92% ад агульнай колькасьці выбарцаў.
Кандыдата ў дэпутаты ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Антона Жылко будуць судзіць за распаўсюд улётак аб сьвяткаваньні Дня волі 25 сакавіка — акцыі, дазволенай Менгарвыканкамам.
Адказнага сакратара аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Дзяніса Садоўскага зьмясьцілі ў ізалятар на завулку Акрэсьціна.
Былы кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч у лістах дамоў пракамэнтаваў апошнія падзеі ва Ўкраіне і тое, што яны азначаюць для Беларусі.
Адказнага сакратара аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Дзяніса Садоўскага, які зьўляецца даверанай асобай кандыдата ў дэпутаты па Чыгуначнай акрзуе № 20 у Менску Максіма Гацака, затрымалі супрацоўнікі міліцыі Кастрычніцкага РУУС.
У Вялікіх Эйсмантах Бераставіцкага раёну выбары безальтэрнатыўныя, як і ў пераважнай большасьці акругаў на Гарадзеншчыне. Але яўка выбарцаў высокая. Нават датэрмінова за тры дні прагаласавала больш як 170 выбарцаў.
Незалежныя назіральнікі і праваабаронцы заяўляюць пра масавыя парушэньні заканадаўства падчас выбарчай кампаніі.
«Ці можна лічыць гэтыя выбары справядлівымі і дэмакратычнымі? Чаму?» На гэтае пытаньне адказваюць жыхары Гомеля.
Пэўным чынам гэта супярэчыць заканадаўству Украіны, паколькі Украіна не прызнае падвойнага грамадзянства
Паперка, якой 21 сакавіка пры апячатваньні скрыні заклейвалі шчыліну для бюлетэняў і на якой падпісаўся назіральнік, падчас перапынку зь яе зьнікла. Замест яе была паперка бяз подпісу.
Мікалай Аўтуховіч паведаміў пра пагаршэньне стану здароўя ў сувязі з горшымі ўмовамі ўтрыманьня.
Ваенная агрэсія Расеі ва Ўкраіне — самы сур’ёзны крызіс у Эўропе ад падзеньня Бэрлінскага муру, заявіў у пятніцу генэральны сакратар NATO Андэрс Фог Расмусэн.
Лідэрка партыі «Бацькаўшчына» Юлія Цімашэнка выступіла ў пятніцу ўвечары з шэрагам рэзкіх заяваў на адрас прэзыдэнта Расеі Уладзіміра Пуціна ў сувязі з анэксіяй Расеяй ўкраінскага Крыму.
Раней Расея блякавала намаганьні АБСЭ па адпраўцы назіральнікаў ва Ўкраіну.
У 2013 годзе Расея выйшла на другое месца ў сьвеце пасьля Сірыі па ліку грамадзян, якія падалі прашэньне аб прытулку ў разьвітых краінах.
Марскі тральшчык «Чаркасы» пасьля спробы вырвацца з возера Данузлаў заняў абарону і застаецца верны прысязе Ўкраіне разам з дэсантным караблём «Канстанцін Альшанскі».
Сямёрка Свабоды – найлепшыя публікацыі мінулага тыдня, якія абавязкова трэба перачытаць, пераглядзець і пераслухаць на ўікэнд.
Прэм’ер-міністар Украіны Арсені Яцанюк заявіў журналістам, што Ўкраіна ацэньвае ў сотні мільярдаў даляраў шкоду ад прысваеньня Расеяй украінскай уласнасьці ў Крыме.
Баранавіцкі актывіст Уладзімер Гундар аштрафаваны на 15 базавых велічынь (1 млн 950 тысяч рублёў) за правядзеньне несанкцыянаванага пікету.
Заявы афіцыйных уладаў Беларусі збольшага канстатуюць факты, не даючы выразнай ацэнкі дзеяньням Расеі на тэрыторыі Ўкраіны. Як ставяцца да такой пазыцыі суседзяў жыхары памежнага зь Беларусьсю ўкраінскага Чарнігава?
Загрузіць яшчэ