«Мы не прымаем рэфэрэндум, які адбыўся сёньня ў крымскім рэгіёне Ўкраіны. Гэты рэфэрэндум супярэчыць Канстытуцыі Ўкраіны, і міжнародная супольнасьць не прызнае вынікі апытаньня, якое адбылося пад пагрозай гвалту і запалохваньня, а таксама пры расейскім вайсковым ўмяшаньні, якое парушае міжнароднае права», — гаворыцца ў заяве Белага Дому.
Рэфэрэндум у Крыме і крызыс ва Ўкраіне сталі тэмамі тэлефоннай размовы фэдэральнай канцлеркі Нямеччыны Ангелы Мэркель з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным, якая адбылася ў нядзелю.
На 20 гадзінаў украінскага часу, калі скончылася правядзеньне рэфэрэндуму ў Крыме, расейскія СМІ апублікавалі дадзеныя экзыт-полаў невядомай кампаніі.
За чатыры гадзіны ад пачатку вярбоўкі 1500 чалавек выказалі жаданьне стаць гвардзейцамі, паведамляе міністар унутраных спраў Украіны Арсэн Авакаў у сваім акаўнуце ў фэйсбуку.
Зусім ня хочацца апрыёры выглядаць русафобам, ня хочацца паўтарацца пра адвечны расейскі імпэрыялізм, — але чамусьці так атрымліваецца, што як толькі Расея «ўстае з кален», яна адразу пачынае думаць, што б да сябе далучыць.
Сьвятар Мікола Квіч паведаміў, што ў кватэру на вуліцы Хрусталёва ў Севастопалі, у якой ён знаходзіцца, нехта спрабуе ўварвацца.
Удзельнікі прарасейскага мітынгу ў Харкаве зноў разграмілі офісы грамадзкіх арганізацыій «Просвіта» і «Патріот України». Актывісты ўвараваліся ў памяшканьне па Рымарскай вуліцы, 18, дзе месьцяцца офісы арганізацый, і разграмілі іх.
У Белагорскім раёне Крыма знайшлі цела крымскага татарына. На целе загінулага былі сьляды катаваньняў.
16 сакавіка ў Магілёве кандыдаты на дэпутацтва ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі правялі перадвыбарчы мітынг. Шасьцёра партыйных сьпікераў зьбіраліся сустрэцца на ім з выбарцамі. Выдаўся ён не шматлюдным. Акрамя саміх удзельнікаў, на яго прыйшлі два дзясяткі актывістаў зь іншых апазыцыйных арганізацыяў гораду ды журналісты.
Удзельнікі прарасейскага мітынгу ў Данецку пасьля захопу будынку пракуратуры накіраваліся да будынку Службы бясьпекі Ўкраіны
Старшынёй Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) пераабраная Ірына Вештард.
У напрамку ўсходніх і паўднёвых абласьцей Украіны ідзе стварэньне апэратыўна-тактычных груповак войскаў Расеі, агульная колькасьць якіх можа дасягаць больш за 60 тысячаў чалавек.
Дзьве тысячы ўдзельнікаў прарасейскага мітынгу ў Данецку штурмуюць будынак пракуратуры Данецкай вобласьці, патрабуючы вызваліць самаабвешчанага губэрнатара Паўла Губарава.
5 удзельнікаў перадвыбарчага пікету АГП на Камароўцы накіраваныя ў ізалятар часовага ўтрыманьня.
У Магілёве на перадвыбарчы пікет Аб’яднанай грамадзянскай партыі разам з журналістамі і кандыдытамі ў дэптаты прыйшлі 20 чалавек.
Украіна знойдзе і будзе судзіць ва ўкраінскіх і міжнародных судах усіх завадатараў сэпаратызму і расколу дзяржавы, заявіў прэм’ер-міністар гэтай краіны Арсень Яцанюк.
Па стане на нядзелю мяжа Ўкраіны з Расейскай Федэрацыяі практычна перакрытая, заявіў міністар унутраных спраў Ураіны Арсен Авакаў.
У Крыме на здымачную групу тэлеканалу «Аль Джазіра» напалі прадстаўнікі «самаабароны» Крыму, паламалі тэхніку і выгналі з выбарчага ўчастка, не дазволіўшы здымаць.
Рух «За свабоду» выступіў з заявай аб расейскай агрэсіі супраць Украіны і аб пагрозе незалежнасьці Беларусі.
Нарада адбылася ў мінулую суботу.
Сёньня, у дзень Усякрымскага рэфэрэндуму, працягваецца масавая агітацыя за станоўчы адказ на першае пытаньне рэфэрэндуму — далучэньне да Расеі. Пра гэта паведамляе ўкраінская служба Радыё Свабода.
Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў лічыць, што галасаваньне ў Крыме пра выхад са складу Ўкраіны адбываецца «ў поўнай адпаведнасьці з нормамі міжнароднага права».
Камандаваньне Ўзброеных сіл Украіны мае дакладныя інструкцыі для вайскоўцаў у Крыме.
Нямеччына заклікае Расею зьмяніць сваю пазыцыю па Ўкраіне і Крыме.
16 сакавіка адбыўся рэфэрэндум у Крыме, які цяпер акупаваны расейскімі войскамі. Паводле прарасейскіх уладаў Крыму, большасьць выбарцаў прагаласавалі за далучэньне да Расеі. Урад Украіны і краіны Захаду назвалі рэфэрэндум незаконным, у той час як Масква заяўляе, што ён адпавядаў міжнароднаму заканадаўству.
Першы віцэ-прэм’ер ураду Ўкраіны Віталь Ярэма ў інтэрвію журналістам «Украінскай праўды» Мустафе Найему і Сяргею Лешчанку распавёў, што зьбіраюцца рабіць улады пасьля крымскага рэфэрэндуму, а таксама — як Украіна рыхтуецца да вайны з Расеяй.
У месцах кампактнага пражываньня крымскіх татараў у Бахчысарайскім раёне ня створана выбарчых участкаў па правядзеньні так званага «Ўсекрымскага рэфэрэндуму».
Алег Гардзіеўскі, былы палкоўнік зьнешняй выведкі КДБ СССР і агент спэцслужбаў Вялікабрытаніі (1974–1985 гады), які ў СССР быў прысуджаны да пакараньня сьмерцю, не адмененага і сёньня ў Расеі, ацаніў пуцінскую палітыку адносна Ўкраіны.
Агітацыя за далучэньне крымскага рэгіёну Ўкраіны да Расеі працягвалася на паўвостраве і ў суботу, абвешчаную «днём цішыні», калі агітацыя павінна быць спыненая, і сёньня, калі адбываецца так званы «рэфэрэндум».
Расейскія казакі не пускаюць супрацоўнікаў дзяржаўнага навукова-выпрабавальнага цэнтру ў Прыморскім на працу, прымушаючы спачатку ісьці на выбарчыя ўчасткі.
Падчас перадвыбарчага пікету АГП на Камароўцы АМАП забраў усіх удзельнікаў.
Эўрапейскі Саюз не зьбіраецца прызнаваць вынік «рэфэрэндуму», які праходзіць сёньня ў Крыме.
Кітай прапанаваў сваё пасярэдніцтва ў рашэньні «ўкраінскага крызісу».
Мэджліс крымска-татарскага народу заклікае Арганізацыю ісламскага супрацоўніцтва выкарыстаць свой аўтарытэт і ўплыў для пошуку шляхоў мірнага вырашэньня крызісу ва Ўкраіне.
Міністэрства абароны Беларусі апублікавала відэарэпартаж з сумесных расейска-беларускіх вучэньняў, якія адбываюцца на фоне абвастрэньня крызісу вакол акупацыі Расеяй Крыму.
Захопленага ў Крыме сьвятара Ўкраінскай грэка-каталіцкай царквы будуць судзіць.
Мэджліс крымска-татарскага народу Крыму просіць Вярхоўную Раду Ўкраіны сумесна зь міжнароднымі арганізацыямі неадкладна забясьпечыць рэалізацыю права крымска-татарскага народу на самавызначэньне ў складзе Ўкраіны.
Выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Ўкраіны, старшыня Вярхоўнай Рады Аляксандр Турчынаў зьвярнуўся да грамадзян Украіны, якія пражываюць у Аўтаномнай рэспубліцы Крым, з заклікам не ўдзельнічаць у так званым рэфэрэндуме, які, як ён адзначае, праводзіцца «марыянэткавай псэўдаўладай Крыма пад кантролем расейскіх вайскоўцаў».
Сёньня ў 10:00 па кіеўскім часе (11:00 па Менску) ў Крыме павінен пачацца неканстытуцыйны і непрызнаны сьветам рэфэрэндум аб самавызначэньні, які праводзіцца пры ваеннай і палітычнай падтрымцы Расейскай Фэдэрацыі.
Крымскія татары непакояцца з-за магчымай новай дэпартацыі пасьля анэксіі ўкраінскага паўвострава Расеяй, але яны ня зьмірацца з гэтым і гатовыя супраціўляцца акупантам.
Аляксандар Турчынаў таксама адзначыў у сваёй заяве, што «псэўдарэфэрэндум ня мае ніякай праўнай легітымнасьці», паколькі прызнаны проціпраўным Вярхоўнай Радай Украіны, Канстытуцыйным Судом Украіны, а таксама Вэнэцыянскай камісіяй.
Аб правядзеньні выбараў было абвешчана паўтара месяца таму. Права голасу Маюць 6 млн 700 тыс грамадзянаў краіны.
У Крыме пад падставай абароны рускамоўнага насельніцтва пачаўся масавы перасьлед украінамоўных жыхароў.
Удзельнікі мітынгу «За рускую Ўкраіну» ў Маскве неадэкватна адрэагавалі на ўдзельніка антываеннага мітынгу музыку Андрэя Макарэвіча.
Важнасьць такіх дзеяньняў яны адзначаюць у сувязі «з надзвычайнай грамадзка-палітычнай сытуацыяй, якая склалася ў краіне, абвастрэньнем крымінагеннай абстаноўкі і сыстэмнымі правакацыямі з боку замежных грамадзянаў
16 сакавіка ў Крыме адбыўся рэфэрэндум за далучэньне да Расеі. У Кіеве асьцерагаюцца, што пасьля рэфэрэндуму ў Крыме Расея ўвядзе войскі і ў іншыя рэгіёны Ўкраіны.
Міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў, што рэфэрэндум у Крыме цалкам адпавядае статуту ААН.
Кіраўнік дэлегацыі амэрыканскіх сэнатараў ва Ўкраіне Джон Маккейн лічыць, што эканамічныя санкцыі могуць сур’ёзна паўплываць на Расею ў выпадку, калі яе ваенныя перасякуць усходнюю мяжу Ўкраіны. Пра гэта ён сказаў на прэс-канфэрэнцыі ў Кіеве.
Сябра гомельскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімер Шыцікаў зьмешчаны ў ізалятар часовага ўтрыманьня.
Расея, якая мае права «вета» як сталы сябра Рады Бясьпекі, галасавала «супраць», Кітай — устрымаўся.
Загрузіць яшчэ