4 лютага ў Магілёве шасьцёра актывістаў грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» правялі пікет па зборы подпісаў за вылучэньне кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых саветаў.
Пачаўся збор подпісаў за вылучэньне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў. Ці зьмянілася тактыка ўладаў падчас гэтых выбараў? Наколькі актыўная апазыцыя? Чаму ідэя байкоту зьнікла з парадку дня апазыцыйных арганізацыяў?
Аргкамітэт Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі распачаў кампанію салідарнасьці з палітвязьнем Яўгенам Васьковічам, каб спыніць зьдзекі і катаваньні з боку адміністрацыі турмы № 4 у Магілёве.
Ва Ўкраіне Вярхоўная Рада спрабуе ўзгадніць парадак дня чацьвёртай сэсіі, на якой дэпутаты павінны абмеркаваць шляхі выйсьця з палітычнага крызісу. Цяпер праходзяць кансультацыі ва фракцыях.
Свабода папрасіла кіраўнікоў беларускіх апазыцыйных палітычных партыяў ацаніць дзейнасьць лідэраў украінскай апазыцыі Віталя Клічка, Алега Цягнібока і Арсенія Яцанюка.
«Ще не вмерла Україна...», – амаль штодня круціцца ў мяне ў галаве матыў. Фрагмэнт украінскага гімну я чую ці ня кожны дзень як фон жывой тансьляцыі з Кіеву.
Радыё Свабода публікуе анкеты, у якіх нашы чытачы распавядаюць, як прыйшлі да беларускай мовы, і што яна значыць у іх жыцьці. Дасылайце вашы адказы: svaboda@rferl.org.
Тры апазыцыйныя фракцыі ў Вярхоўнай Радзе Ўкраіны спадзяюцца на фармаваньне новай парлямэнцкай большасьці, вяртаньне да Канстытуцыі 2004 года і фармаваньне новага кааліцыйнага ўраду.
Эўрапейскі зьвяз абмяркоўвае са сваімі партнэрамі магчымасьць прадставіць Украіне дапамогу.
Іван Андрэйчык з Ваўкавыска кажа сваім патэнцыйным выбарцам, што ён не чалавек Лукашэнкі і зможа патрабаваць праўды ад кожнага начальніка.
Прэм’ер-міністар Грузіі Іраклі Гарыбашвілі заявіў, што чакае падпісаньня пагадненьня пра асацыяцыю паміж ягонай краінай і Эўрапейскім зьвязам да жніўня.
Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Які найбольш імаверны сцэнар разьвіцьця падзеяў ва Ўкраіне? Чаму здадзеная ў архіў тэорыя негвалтоўнага супраціву? Якія пазыцыі ва ўкраінскім крызісе Захаду і Расеі?
Ад 21 лістапада, за 74 дні з пачатку масавых пратэстаў ва Ўкраіне, 136 журналістаў пацярпелі пры выкананьні прафэсійных абавязкаў.
Візы ў шэнгенскую зону могуць патаньнець. Што падштурхнула Эўразьвяз заняцца спрашчэньнем візавага рэжыму зь Беларусьсю?
Эўракамісія зацікаўленая ў спрашчэньні атрыманьня шэнгенскіх візаў беларусамі. Ці азначае гэта, што ў візавым пытаньні нарэшце адбыліся істотныя зрухі, і чым тады гэта выклікана? Ці можна сказаць, што беларускія ўлады гатовыя пайсьці на новую лібэралізацыю адносінаў з Эўразьвязам?
Я маліў забіць мяне – катаваны лідэр Аўтамайдану
Былы прэзыдэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Нэльсан Мандэла пакінуў спадчыну 46 млн рандаў (4.13 млн даляраў).
Карупцыя ў краінах Эўропы дасягнула ашаламляльных памераў. Шкода, якую кожны год карупцыя наносіць эканоміцы Эўразьвязу, складае суму 120 мільярдаў эўра, гэта значыць, амаль столькі, як гадавы бюджэт усяго ЭЗ.
2 лютага быў апошні дзень, калі дазвалялася вылучаць кандыдатаў у склад участковых выбарчых камісіяў на мясцовыя выбары. Як скарысталася гэтай магчымасьцю апазыцыя? Болей ці меней заявак яна падала ў параўнаньні зь мінулай выбарчай кампаніяй?
У Гагаузіі апублікаваныя вынікі рэфэрэндуму аб статусе гэтай аўтаноміі на поўдні Малдовы, які адбыўся 2 лютага. Супраць інтэграцыі Малдовы ў Эўразьвяз прагаласавалі 97,2% выбарцаў.
Што адбылося ва Ўкраіне ў ноч на панядзелак і што чакаецца днём.
Эўразьвяз і Злучаныя Штаты Амэрыкі працуюць над буйным плянам фінансавай дапамогі Ўкраіне.
Ўкраінскія алігархі з цяжкасьцю ўтрымалі Віктара Януковіча ад увядзеньня рэжыму надзвычайнага становішча.
У Маскве прайшла пратэстная акцыя ў падтрымку фігурантаў справы аб беспарадках на Балотнай плошчы.
Апазыцыя гатовая сфармаваць урад і ўзяць усю паўнату адказнасьці за сытуацыю ў краіне, — пра гэта заявіў кіраўнік фракцыі «Бацькаўшчына» ў Вярхоўнай Радзе Ўкраіны Арсеній Яцанюк у эфіры «5 канала».
Гэты дзень у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Дзьмітры Булатаў, лідэр Аўтамайдану, які быў выкрадзены і катаваны за ўдзел у «Эўрамайдане», зможа пакінуць Украіну для лекаваньня. Пра гэта паведамляюць прадстаўнікі Аўтамайдану. Як вядома, спэцслужбы Ўкраіны далі адпаведны дазвол.
Сяргей Ждановіч заявіў у інтэрвію Радыё Свабода, што ня ведаю аўтара тэксту, які зьявіўся ў інтэрнэце.
Дэпутат Віталь Грушэўскі абверг інфармацыю аб выхадзе з парлямэнцкай фракцыі Партыі рэгіёнаў, інфармуе сайт партыі ў нядзелю.
«Пасьля праходжаньня неабходнага курсу лекаваньня прэзыдэнт Украіны адчувае сябе добра, стан яго здароўя ацэньваецца як здавальняючы. У панядзелак Віктар Януковіч плянуе выйсьці на працу», — сказаў Аляксандар Орда.
Чым скончыцца палітычны крызіс ва Ўкраіне? Чым адкажа Захад на падзеі ва Ўкраіне? Дыскусія ў Зоне Свабоды
Лідэр Удар Віталь Клічко падчас выступу на сцэне Эўрамайдану заклікаў грамадзянаў прыняць удзел у акцыі пад назвай «Ня бойся, ты — украінец».
На сцэне мітынгу, які ў нядзелю працягваецца на майдане Незалежнасьці ў Кіеве, выступіў Віталь Грушэўскі — дэпутат ад фракцыі Партыі рэгіёнаў. Ён выказаў сваю падтрымку Эўрамайдану.
Пытаньне стасаваньня санкцыяў да Ўкраіны будзе абмяркоўвацца 10 лютага на паседжаньні Рады Эўразьвязу па замежных справах.
Пратэстная акцыя ў падтрымку фігурантаў справы аб беспарадках на Балотнай плошчы пройдзе ў Маскве. Шэсьце заплянаванае па бульварах ад Пушкінскай да Тургенеўскай плошчы. Галоўны лёзунг акцыі — «Свабоду вязьням 6 траўня».
Натальлю Мацко, якая прымала актыўны ўдзел у кіеўскім і калушскім Эвромайданах, выкралі, калі яна выйшла вынесьці сьмецьце.
Украінская апазыцыя правяла чарговае Народнае веча на Майдане Незалежнасьці ў Кіеве
Старшыня фракцыі ВА «Свабода» Алег Цягнібок заклікаў украінцаў прыйсьці ў нядзелю, 2 лютага, а 13:00 на Народнае веча на майдане Незалежнасьці .
На пазачарговым форуме Эўрамайданаў, які адбыўся ў суботу ў Кіеве, дэлегаты з 46 «майданаў » Украіны вызначылі кірункі дзейнасьці пераходнага тэхнічнага ўраду (ураду народнага даверу).
1 лютага працягвалі здымацца эпізоды фільму «Авэль», зьвязаныя з падзеямі 19 сьнежня 2010 году
1 лютага кампанія «Гавары праўду» зладзіла ў Гомелі на Прывакзальнай плошчы пікет у падтрымку сваіх вылучэнцаў кандыдатамі ў мясцовыя саветы.
«Выкраданьне і катаваньне ўкраінскага апазыцыйнага актывіста Зьмітра Булатава — гэта барбарства, якое павінна быць імгненна расьсьледавана», — заяўляе Amnesty International.
Ліст Статкевіча з адказам на словы Лукашэнкі забрала турэмная цэнзура. Пра гэта паведаміла жонка палітвязьня Марына Адамовіча з спасылкай на дасьведчаную крыніцу.
Прадстаўнікі міжнародных арганізацый і ўплывовыя палітыкі маглі б стаць пасярэднікамі і гарантамі ў перамовах з прэзыдэнтам Украіны Віктарам Януковічам.
У Менску пад покрывам ночы працягваюцца здымкі мастацкай стужкі «Авэль», замоўленай Міністэрствам культуры ў якасьці асымэтрычнага адказу фільмам незалежных вытворцаў пра падзеі Плошчы-2010.
Генэральны сакратар NATO Андэрс Фог Расмусэн заявіў, што яго непакояць размовы ў Расеі аб разгортваньні наступальных узбраеньняў, і заклікаў Маскву адмовіцца ад рыторыкі мінулых гадоў.
«Усе нашы думкі з Украінай», — заявіў старшыня Эўрапейскага Зьвязу Херман ван Рампей у суботу на канфэрэнцыі па пытаньнях бясьпекі ў Мюнхене.
Загрузіць яшчэ