Дырэктар азэрбайджанскай службы «Радыё Свабода» Кенан Аліеў распавёў, што журналістаў рэдакцыі ў Баку масава выклікаюць у генэральную пракуратуру.
Як варта ацаніць сёньняшнія кадравыя зьмены, праведзеныя Аляксандрам Лукашэнкам? Ці гэта прызначэньні, закліканыя змагацца выключана з цяперашнім эканамічным і валютным крызісам? Ці яны зробленыя з пэрспэктывай больш далёкай і больш важнай — а менавіта прэзыдэнцкай кампаніі?
Лідэр грамадзкай кампаніі «Гавары праўду», былы кандыдат на прэзыдэнта Ўладзімер Някляеў лічыць, што замена аднаго ўраду на такі ж недзеяздольны нічога ня дасьць без структурных рэформаў эканомікі і ўсёй палітычнай сыстэмы краіны.
Эканаміст, кіраўнік цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук, лічыць, што галоўным сёньняшнім кадравым рашэньнем стала прызначэньнем па пасаду кіраўніка Нацбанку Паўла Калавура.
Сёньняшнія кадравыя зьмены ў беларускай уладзе камэнтуе Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.
Сёньня рашэньнем кіраўніка Беларусі новым прэм’ер-міністрам Беларусі замест Міхаіла Мясьніковіча прызначаны Андрэй Кабякоў.
Кіраўнік Беларусі 27 сьнежня прызначыў новага прэм’ер-міністра, кіраўніка Адміністрацыі, Старшыню праўленьня Нацбанку, трох новых кіраўнікоў абласьцей ды іншых чыноўнікаў
Паводле ацэнак аглядальнікаў, фільм «Інтэрвію» можа сабраць ня менш за 20 мільёнаў даляраў на працягу сьвяточных дзён, калі будзе выпушчаны ў шырокі пракат.
Да асноўных зьнешніх ваенных небясьпекаў аднесеныя: нарошчваньне сілавога патэнцыялу НАТА, разгортваньне замежных воінскіх кантынгентаў на тэрыторыях суседніх дзяржаваў; стварэньне і разгортваньне сыстэмаў стратэгічнай ПРА.
Падчас ператрусу супрацоўнікі пракуратуры ўзламалі сэйф, забралі друк і дакумэнты. Таксама былі канфіскаваныя карты памяці, кампутары, два ноўтбукі, фотаапараты і відэакамэры.
Прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША заявіў, што Злучаныя Штаты «занепакоеныя» паведамленьнямі аб ператрусе і канфіскацыях у Бакінскім бюро азэрбайджанскай службе Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода.
Украіна і прарасейскія сэпаратысты 26 сьнежня пачалі абменьваць палонных у адпаведнасьці з умовамі папярэдняга мірнага дагавора, падпісанага ў Менску 24 сьнежня.
Інвалід-вазочнік 1 групы Юры Ляшэнка са Сьветлагорску зьвярнуўся ў Міністэрства аховы здароўя і Гомельскую абласную ўправу з патрабаваньнем правесьці службовую праверку па факце выкарыстаньня мясцовых мэдыкаў у перасьледзе яго падчас лістападаўскага пікету.
На пачатку 2014 году ў калёніях і турмах Беларусі ўтрымліваліся 11 вязьняў, якіх беларускія праваабаронцы і апазыцыя лічылі палітычнымі. Як зьмянілася сытуацыя на канец году?
Адыходзячы 2014-ы стаў годам значных кадравых перастановак ва ўладных кабінэтах. Што стаіць за гэтымі ды іншымі прызначэньнямі, звальненьнямі і ператасоўкамі?
Расейскі палітоляг Глеб Паўлоўскі лічыць, што крамлёўская прапаганда неўзабаве пачне ўцягваць Беларусь мацней у «рускі сьвет» і дзеля гэтага ёй спатрэбіцца прадставіць расейцам Аляксандра Лукашэнку як фашыста.
Кіраўнік Беларусі сёньня на спэцыяльнай нарадзе заявіў аб нармалізацыі ў праблемных пытаньнях эканомікі Беларусі.
Армэнія аднаўляе перамовы вакол падпісаньня новага пагадненьня з Эўразьвязам, у якім будуць максымальна захаваныя ўсе тыя нормы Пагадненьня аб асацыяцыі, якія магчымыя і не супярэчаць сяброўству Армэніі ў Эўразійскім эканамічным саюзе.
«Наша возьме» — пяты афіцыйны кліп гурту. На гэты раз была экранізаваная беларускамоўная песьня «Наша возьме» на верш Якуба Коласа.
Супрацоўнікі Генэральнай пракуратуры Азэрбайджану, якія прыйшлі ў суправаджэньні міліцыянтаў, заявілі, што ў іх ёсьць судовае рашэньне «закрыць бюро». Галоўны рэдактар і супрэзыдэнт RFE/RL Нэнад Пэіч выступіў з заявай.
26 сьнежня быў заплянаваны другі этап сустрэчы ў фармаце Украіна-Расея-АБСЭ, але ён не адбудзецца.
А вернікаў на ўваходзе правяралі мэталашукальнікам.
З 22 па 24 сьнежня Міністэрства гандлю прыпыніла працу яшчэ 11 інтэрнэт-крамаў з-за парушэньняў заканадаўства аб гандлі і абароне правоў спажыўцоў.
Пра гэта міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў падчас выступу на расейскім дзяржаўным тэлебачаньні.
25 сьнежня блякаваньне шэрагу сайтаў у Беларусі працягвалася. Гэтак, на 16 гадзінаў дня не адчыняліся ў вольным доступе сайты belaruspartizan.org, udf.by, onliner.by. Каб на іх зайсьці, даводзілася абыходзіць перашкоды праз ананімайзэры.
Народны дэпутат Украіны Ігар Гузь заклікаў Аляксандра Лукашэнку аднавіць доступ да незалежных інфармацыйных сайтаў Беларусі.
Міжнародны Фонд абароны свабоды слова «Адил соз» лічыць, што рашэньне аб закрыцьці казахстанскага апазвцыйнага часопіса ADAM bol («Будзь чалавекам») было вынесена судом з працэсуальнымі парушэньнямі — у адсутнасьць адказчыкаў.
Пакуль ніхто з кабэльных або спадарожнікавых тэлекампаній не пагадзіўся на дэманстрацыю «Інтэрвію».
Новыя палітычныя манэўры беларускага кіраўніка ў трохкутніку Масква-Кіеў-Брусэль аналізуюць палітычны экспэрт Аркадзь Дубноў, былы кандыдат у прэзыдэнты Ўладзімер Някляеў і журналіст Павал Шарамет.
Заходнія мэдыі аналізуюць апошнія крокі кіраўніцтва Беларусі, балянсаваньне афіцыйнага Менску паміж Расеяй і Захадам, а таксама беларускае рэха расейскага эканамічнага крызісу.
Аб’яднаная грамадзянская партыя распачала збор подпісаў за адстаўку кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі.
Сутыкненьні ў Кіеве, уцёкі Януковіча, захоп Крыму, вайна ў Данбасе — 2014 вачыма карэспандэнта ўкраінскай службы Радыё Свабода Ляўко Стэка.
Менскія ўлады не далі дазвол на правядзеньне сольнага канцэрта Зьмітра Вайцюшкевіча ў ДК МАЗ. «Як адкруцілі гайкі, так і закруцілі», – кажа выканаўца і прэзэнтуе новую песьню на верш Уладзімера Някляева.
– Зьняць фільтар нашмат прасьцей, чым усталяваць, – сказала Таня. – Трэба проста падумаць пра гэта. Мне мой фільтар ты ўжо зьняў.
Сытуацыю ў ахопленым узброеным супрацьстаяньнем Данбасе перад пачаткам перамоваў, якія сёньня пачынаюцца ў Менску, у інтэрвію Свабодзе пракамэнтаваў дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны, каардынатар руху «Інфармацыйны супраціў» Дзьмітры Тымчук.
Экспэрты лічаць, што прарыву ў Менску чакаць ня варта, але ўказваюць на тое, што да Расеі на перамовах, верагодна, упершыню паставяцца як да боку канфлікту
Альянс НАТО пакуль не будзе рабіць ніякіх дзеяньняў, зьвязаных з працэсам прыняцьця Ўкраіны ў гэты ваенна-палітычны саюз. Такім чынам генэральны сакратар НАТО Енс Столтэнбэрг пракамэнтаваў рашэньне Вярхоўнай Рады Ўкраіны аб адмове краіны ад пазаблёкавага статусу.
У інтэрвію Радыё Свабода Зьміцер Палойка апавёў пра допыты КДБ і чаму ён хоча зьехаць ва Ўкраіну.
Агульны штраф Беленькаму па выніках трох судоў за сёлетнія жалобныя акцыі ў Курапатах і Лошыцы склаў 11 мільёнаў 250 тысяч рублёў.
Праваабарончы цэнтар «Мэмарыял» паведаміў, што ў Чачні зьнесьлі яшчэ пяць дамоў сваякоў баевікоў, якія напалі на Грозны 4 сьнежня.
Журналістаў просяць пачакаць на вуліцы. Пачатак заплянаваны на 15 гадзінаў.
Спыненьне агню, адвод цяжкай тэхнікі, абмен палоннымі, дастаўка гуманітарных грузаў
Радыё Свабода працягвае публікацыю дзёньніка беларускай журналісткі Дар’і Кастэнкі з зоны АТА ў Данбасе.
Былы прэзыдэнт ЗША 90-гадовы Джордж Буш-старэйшы позна ўвечары 23 сьнежня быў шпіталізаваны ў Х’юстане (штат Тэхас) з-за праблем з дыханьнем.
Лідэр грамадзкай арганізацыі «Ўкраінскі выбар», кум прэзыдэнта Расеі Віктар Медзьвядчук будзе прымаць удзел у перамовах па вызваленьні ўкраінскіх закладнікаў з палону баевікоў.
Украіна на сёньняшні дзень дастаткова моцная, каб увесьці доўгае спыненьне агню на Данбасе, а Расея — досыць слабая.
Кыргызстан далучыўся да Эўразійскага эканамічнага саюза (ЭАЭС). Адпаведная дамова была падпісаная ў аўторак, 23 сьнежня, падчас саміту кіраўнікоў дзяржаваў ЭАЭС ў Маскве, паведаміў прэзыдэнт Кыргызстана Алмазбек Атамбаеў.
Дзьверы для Ўкраіны ў НАТО адкрытыя. Пра гэта заявіла прэс-сакратар Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Мары Гарф ў аўторак, 23 сьнежня, камэнтуючы адмову Ўкраіны ад пазаблёкавага статусу.
На пасяджэньні Найвышэйшай Эўразійскай эканамічнай рады ў Маскве Аляксандар Лукашэнка сядзеў за таблічкай «Республика Белоруссия».
Каму адказваў беларускі кіраўнік, з кім ён вёў завочную палеміку? На гэтыя пытаньні адказвае кіраўнік аналітычных праектаў кампаніі БелаПАН Аляксандар Класкоўскі.
Загрузіць яшчэ