«Гасподзь ударыў нас па галаве і сказаў: не шаліце, трэба жыць па сродках!» — сказаў Аляксандар Лукашэнка па выніках крызісу 2011 году. Тады беларускі рубель абясцэньваўся тройчы за год, з крамаў пазьнікала грэчка, але дэфолту ў 2012 удалося пазьбегнуць.