Сусьветная прэса піша аб дакумэнтах расейскага МУС, апублікаваных украінскімі хакерамі, у якіх, у прыватнасьці, ёсьць доказы ўдзелу рэгулярных расейскіх войскаў у ваенных дзеяньнях на ўсходзе Ўкраіны.
Наколькі распаўсюджаныя катаваньні ў беларускіх турмах? Ці падобная беларускія ўмовы ў турмах на тыя, якія былі ў турмах ЦРУ ЗША, дзе ўтрымліваліся падазраваныя ў тэрарызме? Якім будзе міжнароднае рэха публікацыі амэрыканскага дакладу аб турмах ЦРУ?
Сьвіслацкі раённы суд аштрафаваў сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Канстанціна Дзьмітрыева на 10 базавых велічыняў за ўдзел ва ўшанаваньні паўстанцаў Кастуся Каліноўскага ў Сьвіслачы.
Чаму папулярнасьць у Расеі Аляксандра Лукашэнкі гадамі застаецца нязьменна высокай? Ці зьменіць яе цяперашняя беларуска-расейская гандлёвая вайна? Адказвае палітоляг Сяргей Нікалюк.
«Што толькі можна сёньня — мы павінны зрабіць, каб уратаваць нашу вытворчасьць і ня выкінуць людзей на вуліцу», — сказаў Лукашэнка.
Намесьніка старшыні партыі БНФ Рыгора Кастусёва выклікалі ў шклоўскую міліцыю.
Такое пытаньне задае ў сваім артыкуле ў амэрыканскім часопісе Foreign Policy аналітык Джаміля Трындл. Паводле яе, Захад гатовы ўзмацняць санкцыі адносна Расеі, але дае мала дапамогі Ўкраіне.
Падчас апытаньня, праведзенага ў Расеі Ўсерасейскім цэнтрам вывучэньня грамадзкай думкі (ВЦИОМ) самым надзейным партнэрам Расеі амаль дзьве траціны рэспандэнтаў назвалі Беларусь (65%), а каля паловы — Казахстан (46%).
Нягледзячы на запэўніваньні зацікаўленых ведамстваў, што ўжо днямі на расейскі рынак вернуцца мясныя і малочныя камбінаты, якія «Рассельгаснагляд» забракаваў за неадпаведную якасьць прадукцыі, супрацьстаяньне на харчовым фронце толькі пашыраецца.
Жыхар Данецку Віктар Аланаў піша пра катаваньні і зьдзекі з тых, каго затрымалі сэпаратысты.
Прадстаўнік дзяржаўнага абвінавачаньня папрасіла пакараць экс-дырэктара «Барысаўдрэва» Ўладзімера Мальцава 6 гадамі зьняволеньня і на 5 год пазбавіць яго права займаць кіроўныя пасады.
Я не магу сабе ўявіць арганізаваны зьнізу «Дзень балалайкі», дзе б тысячы людзей разьмяталі з прылаўкаў сувэніры зь мядзьведзямі, сарафанамі і самаварамі.
15 сьнежня суд Цэнтральнага раёна Менску пакараў актывіста грамадзкага аб’яднаньня «Альтэрнатыва» Аляксея Шубару арыштам на сем сутак за пікет супраць палітыкі Пуціна.
Дэпутат Эўрапарлямэнту ад Чэхіі Ярамір Шцеціна лічыць, што правы чалавека ўжо не зьяўляюцца прыярытэтам у эўрапейскай палітыцы, а Беларусь у Эўрапарлямэнце нікога не цікавіць.
Новы „Ланд крузэр Прада“ за 30 тысяч даляраў і кватэры зь відам на мора ў Калінінградзе па 19 тысяч, — эканаміст Леанід Заіка падлічвае, як беларусам скарыстацца эканамічным крызісам у суседзяў.
Праз дваццаць гадоў пасьля пачатку вайны ў Чачні лідэр Рэспублікі Ічкерыя ня страціў веры ў справядлівасьць сваёй барацьбы.
Кантроль за ўездам у Расею работнікаў з Украіны стане больш жорсткім, заявіў расейскі прмэ'ер-міністар Дзьмітры Мядзьведзеў.
Намесьнік міністра аховы здароўя — галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Беларусі Ігар Гаеўскі сваёй пастановай забараніў на тэрыторыі краіны расейскую макарону і каву.
У расейскім Новасібірску паліцыя затрымала падазраваных у размалёўцы макетаў ваеннай тэхнікі часоў Вялікай Айчыннай вайны ў колеры ўкраінскага сцяга.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка, канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель і прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд пагадзіліся, што Трохбаковая кантактная група павінна як мага хутчэй сустрэцца для прыняцьця мер па далейшаму ажыцьцяўленьню ўсіх пунктаў менскіх дамоўленасьцей.
Расейскае фэдэральнае агенцтва REGNUM апублікавала артыкул прысьвечаны палітыцы «беларусізацыі», якую нібыта праводзяць улады Беларусі.
У «Глябальным індэксе мілітарызацыі — 2014», які ўлічвае паказьнікі за 2013 год, Беларусь заняла 11-е месца з 152 краін.
Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры прыбыў у нядзелю ў Рым, дзе павінен сустрэцца зь міністрам замежных справаў Расіі Сяргеем Лаўровым для перамоваў наконт крызісу ва Ўкраіне.
У Японіі Лібэральна-дэмакратычная партыя прэм’ер-міністар Сіндзо Абэ атрымлівае ўпэўненую перамогу на парлямэнцкіх выбарах.
Аляксандар Лукашэнка павіншаваў мітрапаліта Філарэта, ганаровага патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі з Днём анёла.
13 сьнежня 2014 ў злучэннях і воінскіх часьцях Узброеных сіл Беларусі прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы, прысьвечаныя прыняцьцю Ваеннай прысягі новым папаўненьнем.
Ці выгадна зараз езьдзіць на заробкі ў Расею? Ці заўважылі вы, што беларусы пачалі меней туды езьдзіць? На такое пытаньне адказвалі сёньня жыхары Берасьця.
Актывісты вырашылі, што супрацьстаяць Лукашэнку павінен герой кніг Толкіена чараўнік Гэндальф, і шукаюць асобу, якая б пераўвасобілася ў гэтую ролю.
Гомельскага грамадзкага актывіста Юрыя Рубцова 12 сьнежня выклікалі да інспэктара выкананьня пакараньняў Савецкага райаддзелу міліцыі.
Радыё Свабода пачало новую рубрыку, аўтарамі якой сталі жыхары захопленых ваеўнікамі раёнаў на ўсходзе Ўкраіны. Жыхар Луганску Пётр Іваноў піша пра жыцьцё падчас вайны.
На саміце прэзыдэнтаў краін Вышаградзкай групы, які адбыўся ў Празе, прэзыдэнты Польшчы, Чэхіі, Славаччыны і Вугоршчыны аднагалосна падтрымалі незалежнасьць і тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны.
Расейская фэдэральная служба па вэтэрынарным і фітасанітарным кантролі скасавала забарону на ўвоз мясной прадукцыі некалькім беларускім прадпрыемствам.
Амэрыканская газэта The Washington Post назвала нядаўні арышт журналісткі Хадзіджы Ісмаілавай зь бюро азербайджанскай службы Радыё Свабода ў Баку самым апошнім прыкладам дзеяньняў, якія давялі Азербайджан да становішча «змрочнай антыўтопіі для правоў чалавека і дэмакратыі».
У Менску затрымалі актывіста грамадзкага аб’яднаньня «Альтэрнатыва» Аляксея Шубару.
Мяркуючы па ўсім, у беларуска-расейскіх дачыненьнях насьпеў чарговы крызіс, завязаўся новы канфліктны вузел. Прычым, у самы апошні час.
Зрыў менскай сустрэчы трохбаковай кантактнай групы Ўкраіна — Расея — АБСЭ па сытуацыі ў Данбасе зьвязаны з імкненьнем сэпаратыстаў і Расеі дамагчыся ад Украіны аднабаковых саступак.
Да 25 кастрычніка Павал будзе знаходзіцца пад наглядам Бярэзінскай міліцыі. Зьехаць на радзіму да бацькі супрацоўнікі Маскоўскага РУУС прапанавалі Паўлу на пачатку лістапада.
Лукашэнка нэгатыўна ацаніў спробы зьмяніць глябальны расклад сілаў, аднак не удакладніў, якія дзяржавы стаяць за гэтым.
Праваабаронца Павал Левінаў — адзін з удзельнікаў фатасэсіі на фоне графіці. Іншыя шасьцёра ўдзельнікаў, якіх міліцыя пазнала на фатаздымках, разьмешчаных у інтэрнэце, ужо асуджаныя да штрафаў і нават «сутак».
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка і прэм’ер-міністар Аўстраліі Тоні Эбат лічаць, што самалёт «Малайзійскіх авіялініяў» у небе над Данбасам быў зьбіты расейскай ракетай, — паведамляе афіцыйны сайт кіраўніка ўкраінскай дзяржавы.
Афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартамэнта Джэніфэр Сакі выказала занепакоенасьць тым, што ў складзе дэлегацыі прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна пад час візыту ў Індыю знаходзіўся кіраўнік анэксаванага Расеяй Крыму Сяргей Аксёнаў.
Якія новыя выдаткі зьявяцца ў беларусаў у 2015 годзе пасьля прыняцьця чарговых паправак у Падатковы кодэкс?
Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША ўхваліла законапраект аб значнай падтрымцы Ўкраіны пад назвай «Акт падтрымкі свабоды ва Ўкраіне — 2014».
Расейскія праваабаронцы расказалі пра практыку калектыўнага пакараньня ў Чачні.
Кіраўніка грамадзкага аб’яднаньня «Альтэрнатыва» Алега Корбана пратрымалі ў Партызанскім РУУС Менску цягам чатырох гадзін і адпусьцілі.
Акцыю напісаньня лістоў беларускім палітвязьням падтрымалі буйныя міжнародныя арганізацыі і польскія зоркі.
У Менску сябрам анархісцкага руху далі ад 3 да 15 сутак адміністрацыйнага арышту за правядзеньне 8 сьнежня каля станцыі мэтро «Пушкінская» пікету супраць антысацыяльнай палітыкі дзяржавы.
Суд Кобрынскага раёну пакараў штрафам у 10 базавых велічынь (1,5 мільёна рублёў) грамадзкага актывіста Алеся Меха за ўдзел ва ўшанаваньні паўстанцаў Кастуся Каліноўскага ў Сьвіслачы.
Пра гэта заявіў адзін зь лідэраў баевікоў Дзяніс Пушылін
Суд Слонімскага раёна зьвінаваціў Алеся Залеўскага ў незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі без адпаведнай акрэдытацыі.
Загрузіць яшчэ