Старшыня Эўрапарлямэнту Ежы Бузэк заклікаў беларускія ўлады неадкладна вызваліць з-пад варты старшыню галоўнай Рады неафіцыйнага Саюзу палякаў на Беларусі, карэспандэнта польскай "Газэты выборчай" Андрэя Пачобута.
У Жодзінскім сьледчым ізалятары адбылася сустрэча лідэра «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча і ягонага адваката Паўла Сапелкі. Дашкевіч азнаёміўся з матэрыяламі справы, паводле якой яму пагражае да 10 гадоў зьняволеньня.
Затрыманы ў нядзелю на літоўскай мяжы сябра БХД і ініцыятыўнай групы Віталя Рымашэўскага Вадзім Кабанчук 15 лютага быў асуджаны на 10 сутак судом Маскоўскага раёна сталіцы.
Кіраўнікі ўрадаў Аўстрыі, Вугоршчыны, Нямеччыны, Польшчы, Славаччыны і Чэхіі запатрабавалі спыніць палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі. Украінскі прэм’ер адмовіўся далучыцца да заявы.
У Мазырскі аддзел Гомельскай управы КДБ была выклікана сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі з Калінкавічаў Людміла Краснасельская.
Такую заяву з асуджэньнем парушэньня правоў чалавека ў Беларусі зрабілі сёньня на саміце «Вышаградскай чацьвёркі» ў Браціславе кіраўнікі ўрадаў Нямеччыны, Аўстрыі, Польшчы, Славаччыны, Вугоршчыны і Чэхіі.
Акцыя ў літоўскай сталіцы пачнецца 16 лютага а 16-й гадзіне ля музэю ахвяр генацыду. Яе ўдзельнікі пройдуць шэсьцем да беларускай амбасады ў Літве. Тут жа адбудзецца і мітынг салідарнасьці.
Прадстаўнік ЗША ў АБСЭ Іэн Кэлі заклікаў беларускія ўлады спыніць палітыку рэпрэсіяў, вызваліць палітвязьняў і памяняць рашэньне аб закрыцьці офісу АБСЭ ў Менску.
Паводле Ніла Баклі, камэнтатара і фэльетаніста Financial Times, народныя рэвалюцыі ў Тунісе і Эгіпце, хутчэй за ўсё, ня выклічуць ніякага водгуку на постсавецкай тэрыторыі і не падымуць новай хвалі "каляровых" рэвалюцый.
Аргкамітэт партыі БХД пачынае кампанію "Стань сьведкам" – заявіў сустаршыня Віталь Рымашэўскі.
Дзяржаўны сакратар ЗША Хілары Клінтан асудзіла брутальны разгон іранскіх дэманстрантаў і заклікала краіны рэгіёну да эканамічных і палітычных рэформаў.
Працягваецца хваля перасьледу актывістаў за акцыю пратэсту на плошчы Незалежнасьці 19 сьнежня.
Пра што пыталіся сьледчыя КДБ у жонкі Някляева Вольгі? Якая тэмпэратура ў камэрах ізалятара КДБ, калі на вуліцы за 20 марозу? Анатоль Лябедзька перакананы, што сваякам за яго ня будзе сорамна.
Прадстаўнік ЗША пры АБСЭ Іэн Кэлі заклікаў беларускія ўлады спыніць палітыку рэпрэсіяў, вызваліць палітвязьняць і памяняць сваё ранейшае рашэньне аб закрыцьці офісу АБСЭ ў Менску.
У інтэрвію Радыё Свабода прэзыдэнт СССР Міхаіл Гарбачоў рэзка крытычна ацаніў палітычную сытуацыю ў Расеі.
Парлямэнцкая асамблея АБСЭ на зімовай сэсіі 24-25 лютага ў Вене абмяркуе сытуацыю з закрыцьцём офісу АБСЭ ў Менску. Аб гэтым паведамілі агенцтву БелаПАН у прэсавай службе арганізацыі.
Першая заява — ад Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнту. У звароце адзначаецца, што студэнты выступаюць супраць санкцыяў, падрыхтаваных з удзелам беларускай апазыцыі.
Пра гэта рэдактар расейскай “Новой газеты” Дзьмітры Муратаў паведаміў у інтэрвію радыёстанцыі “Эхо Москвы”. Ён таксама расказаў пра становішча Ірыны Халіп - журналісткі выданьня, жонкі беларускага палітыка Андрэя Саньнікава, а таксама пра адпачынак Аляксандра Лукашэнкі ў Сочы.
Пра гэта нашаму радыё паведаміла ягоная маці. Вадзім асуджаны за ўдзел у акцыі пратэсту 19 сьнежня.
Кэтрын Эштан, вярхоўная прадстаўніца Эўразьвязу ў пытаньнях зьнешняй палітыкі і палітыкі бясьпекі, лічыць, што Эўразьвяз павінен прапанаваць Тунісу і Эгіпту неадкладную фінансавую дапамогу, калі хоча, каб гэтыя краіны ступілі на шлях дэмакратыі.
Такога меркаваньня прытрымліваецца дэпутат бундэстагу ад фракцыі вольных дэмакратаў Біджан Джыра-Сарай.
Магілёўская актывістка стваранай партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Тацяна Шамбалава атрымала позву ў КДБ. Падчас прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі яна была даверанай асобай Віталя Рымашэўскага.
У Мазыры ў мясцовы аддзел КДБ быў выкліканы Рыгор Крывіцкі, актывіст выбарчага штабу Андрэя Саньнікава.
Беларусам, якім вінавацяць у датычнасьці да падзеяў 19 сьнежня, могуць прыйсьці на дапамогу юрысты зь Літвы. І зробяць яны гэта на законных падставах.
У Менгарвыканкам падалі дзьве заяўкі на правядзеньне вулічных акцый у Дзень Волі. Прадстаўнікі палітычных партый і рухаў плянуюць сабрацца ля будынку Акадэміі навук, актывісты «Маладога фронту» — на плошчы Свабоды.
У панядзелак у рэгіёнах супрацоўнікі КДБ працягвалі допыты ўдзельнікаў акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасьці ў Менску 19 сьнежня.
Сёньня суд у Празе вызваліў кіраўніка фонду “Адкрытая Беларусь” Зьміцера Сурбу, які быў затрыманы ў суботу з прычыны вышуку Інтэрполам.
Швэдзкая ініцыятыва за дэмакратыю і правы чалавека Оstgruppen вядзе маштабную кампанію за спрашчэньне ўмоваў уезду беларусаў у краіны Эўразьвязу.
Сваякі вязьняў скардзяцца ў пракуратуру, што іх лісты зьнікаюць у КДБ. Наста Палажанка выкладае сукамэрніцам беларускую мову. Чаму Ірына Халіп не падыходзіць нават да акна?
Актывісты "Маладога фронту" сёньня спрабавалі зладзіць акцыю салідарнасьці з палітвязьнямі з нагоды Дня сьвятога Валянціна.
Эгіпецкая палітычная рэвалюцыя, пасьля скіданьня прэзыдэнта Хосьні Мубарака на мінулым тыдні, дала пачатак сэрыі эканамічных страйкаў і пратэстаў сярод работнікаў, якія пачалі выказваць незадаволенасьць умовамі працы і патрабаваць спыненьня карупцыі.
"Мы прапануем абвясьціць дзень 19 лютага, калі спаўняецца два месяцы ад часу сумных сьнежаньскіх падзеяў, агульнабеларускім днём малітвы за палітычных вязьняў", — кажуць аўтары звароту.
Намесьнік кіраўніка незарэгістраванай моладзевай арганізацыі "Малады Фронт" Мікола Дземідзенка 14 лютага падаў у Менгарвыканкам заяўку на правядзеньне ў сталіцы 25 сакавіка шэсьця да Дня Волі.
Першыя судовыя працэсы па справе падзеяў 19 сьнежня адбудуцца ў менскіх раённых судах на гэтым тыдні.
Амэрыканскі двухмесячнік Foreign Policy ў матэрыяле "Хто наступны" задаецца пытаньнем, хто з аўтарытарных палітычных кіраўнікоў сьвету павінен сысьці пасьля Хосьні Мубарака ў Эгіпце. У сьпісе пяці "тыранаў" стаіць кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка.
Акцыю плянуюць правесьці ў форме мітынгу і шэсьця. Мітынг мяркуецца пачаць у 18.00 каля будынка прэзыдыюму Нацыянальнай акадэміі навук. У 19.00 павінна пачацца шэсьце да сквэру імя Янкі Купалы, дзе з 20.00 да 21.00 мае адбыцца яшчэ адзін мітынг.
Майкл Макфол, дарадца прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы, у інтэрвію "Голасу Амэрыкі" падкрэсьліў, што санкцыі ЗША ў адносінах да Беларусі былі "адэкватным водгукам" на рэпрэсіі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.
Сябра аргкамітэту "Беларускага руху" Аляксандра Анісімава выклікалі ў КДБ позвай.
Справу будзе разглядаць Менскі гарадзкі суд. Арцёма Брэўса і Івана Гапонава вінавацяць ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 19 сьнежня.
Сяргей Нягацін удзельнічаў ў акцыі салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі 16 студзеня ў Магілёве. 8 лютага судзьдзя Галіна Кужалева пакарала актывіста на 5 сутак адміністрацыйнага арышту.
У нядзелю 13 лютага ў Горадні адбылося надзвычайнае паседжаньне Галоўнай рады апазыцыйнага Саюзу палякаў. Галоўным пытаньнем было затрыманьне і арышт Андрэя Пачобута — старшыні Галоўнай рады арганізацыі.
У Менску ўручылі ўзнагароды прэміі «Люблю Беларусь».Штогадовую прэмію «Люблю Беларусь» заснаваў «Малады фронта», сёлета яна ўручаецца другі раз.
Ад Аляксандра Фядуты прыйшла «валянцінка» з КДБ. Дакумэнтамі адваката Алеся Міхалевіча зацікавіўся таксама мін’юст. Анатоль Лябедзька не атрымлівае лістоў ад сваякоў.
Вернікі царквы «Новае пакаленьне» з Наваградка атрымалі адказ на свой ліст з КДБ.
Сойм Партыі БНФ прыняў заяву ў сувязі зь дзеяньнямі шэрагу сяброў Менскай гарадзкой арганізацыі. 11 лютага больш за 80 сяброў Партыі БНФ заявілі пра выхад з партыі і заснавалі аргкамітэт палітычнай партыі нацыянальна-дэмакратычнага кірунку «Беларускі Рух».
Акцыю падтрымкі палітычных зьняволеных правялі ў Празе актывісты фонду “Адкрытая Беларусь”. Мінакам раздавалі ўлёткі і кнігу Алега Алкаева “Растрэльная каманда”.
Студэнтак гарадзенскага мэдунівэрсытэту Кацю Герасімчык і Вольгу Багданкевіч затрымалі каля другой гадзіны ўначы побач з помнікам Леніну, на якім быў надпіс «Луку на муку». Дзяўчаты не прызналі сваё дачыненьне да надпісу.
Знайшоўшы 8 статуэтак для пераможцаў маладафронтаўскай прэміі «Люблю Беларусь», супрацоўнікі КДБ канфіскавалі іх, ня склаўшы адпаведнага пратаколу.
«ЭЗ дастаткова моцны, каб расхістаць такую сыстэму як Беларусь», — мяркуе сьпікер фракцыі ХДС/ХСС па пытаньнях зьнешняй палітыкі Філіп Місфэльдэр.
Супрацоўнікі КДБ на Берасьцейшчыне папярэдзілі івацэвіцкіх актывістаў Вячаслава Халадовіча і Ўладзіслава Мікалайчыка, якія прымалі ўдзел у акцыі 19 сьнежня ў Менску
Загрузіць яшчэ