Ці быў пакт Молатава –Рібэнтропа зьдзелкай выключнай паводле цынізму і грэбаваньня міжнародным правам? Ці павінна прадугледжваць аднаўленьне гістарычнай справядлівасьці аднаўленьне тэрытарыяльнага status quo? Ці існуе ўнівэрсальная справядлівасьць, альбо тое, што добра для адной нацыі, кепска для іншай? Над гэтымі тэмамі ў “Праскім акцэнце” разважаюць прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту Альфрэдас Бумблаўскас, публіцыст Сяргей Дубавец і карэспандэнт “Газэты Выбочай” ў Беларусі Андрэй Пачобут.