Суздальцаў: Лукашэнка ўпэўнены ў палітычнай падтрымцы Захаду. Ён прыехаў у Бішкек як прадстаўнік Эўропы.
У пераліку афіцыйных вынікаў — нічога пра падпісаньне Беларусю дамовы пра стварэньне калектыўных сіл апэратыўнага рэагаваньня.
Толькі 4 працэнты украінцаў ухваляюць працу кіраўніцтва сваёй краіны – гэта найніжэйшы паказчык у сьвеце. Такія вынікі нядаўняга дасьледаваньня амэрыканскай сацыялягічнай службы Гэлапа.
Якія ўрокі можна ўбачыць для Беларусі ў малдаўскіх падзеях? Беларускія палітыкі і экспэрты знаходзяць больш адрозьненьняў, чым падабенстваў.
Асноўная інтрыга саміту — магчымае падпісаньне дамовы аб фармаваньні калектыўных сіл апэратыўнага рэагаваньня. У чэрвені падпісаньне сарвалося дзеля малочнай вайны з Расеяй.
АДКБ -- Арганізацыя Дамовы пра калектыўную бясьпеку. Арганізацыя дэкляруе мэты ўмацаваньня міру, міжнароднай ды рэгіянальнай бясьпекі й стабільнасьці, калектыўную абарону незалежнасьці, тэрытарыяльнай цэласнасьці і сувэрэнітэту дзяржаў-удзельніц, зь перавагай палітычных сродкаў.
Чаму на выбарах у Малдове камуністы страцілі так шмат галасоў у параўнаньні з папярэднімі выбарамі? Ці сапраўды Малдова ўчора рабіла гэапалітычны выбар? Якім можа быць далейшае разьвіцьцё падзеяў у Малдове? Над гэтымі пытаньнямі ў “Экспэртызе Свабоды” разважаюць аналітык малдаўскай службы нашага радыё Васіліў Батнару і супрацоўнік Інстытуту Эўропы Расейскай акадэміі навук Дзьмітры Фурман. Вядзе перадачу Юры Дракахруст.
Чакаецца, што на нефармальным саміце АДКБ сёньня А.Лукашэнка падпіша пагадненьне аб стварэньні калектыўных сілаў апэратыўнага рэагаваньня.
Так ацэньвае дачыненьні Расеі з былымі савецкімі саюзьнікамі нямецкае выданьне Sueddeutsche Zeitung.
Яны трымаюць плякаты: “Лукашэнка, спыні свае амбіцыі”, “Не — звадцы двух братэрскіх народаў” і “Лукашэнка, халява скончылася”.
Намесьнік старшыні партыі БНФ Вінцук Вячорка лічыць, што Калякін спрабуе заняць беспэрспэктыўную прарасейскую нішу, а прадстаўнікі камуністаў цьвердзяць, што іхні лідэр не сказаў нічога новага.
Аляксандар Лукашэнка возьме ўдзел у нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў краін-сябраў АДКБ у Кіргізіі. Ці падпіша ён дакумэнты па стварэньні калектыўных сіл апэратыўнага рэагаваньня?
Кіроўная камуністычная партыя набрала адносную большасьць галасоў, але апазыцыйныя партыі разам атрымалі больш за палову галасоў выбаршчыкаў.
"Усялякія сумневы ў легітымнасьці постсавецкіх межаў ускосна б’юць і па легітымнасьці і незалежнасьці Беларусі", сказаў В.Вячорка, камэнтуючы заявы С.Калякіна.
Пра гэта ў сваіх паведамленьнях пра візыт у ЗША міністра замежных спраў Славеніі, старшыні Камітэту міністраў Рады Эўропы Самуэля Жбогара падаюць славенскія СМІ.
Італьянскі міністар замежных спраў Франка Фратыні мае намер наведаць Беларусь сёлета пры канцы верасьня.
З кіраўніком канцылярыі прэм'ер-міністра Польшчы Томашам Арабскім сустрэўся кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Ўладзімер Макей.
Паводле exit-polls, на парлямэнцкіх выбарах у Малдове абсалютную большасьць набралі 4 празаходнія партыі.
А. Лукашэнка плянуе ўзяць удзел у нефармальным саміце АДКБ у Кыргызстане, дзе абмяркуюць пагадненьне аб стварэньні Калектыўных сілаў апэратыўнага рэагаваньня.
Ці можна назваць заявы Сяргея Калякіна пачаткам ягонай прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі? Як могуць адрэагаваць на такую пазыцыю партнэры па апазыцыі?
Сёньня ў Малдове праходзяць датэрміновыя парлямэнцкія выбары. На думку некаторых аналітыкаў, краіна выбірае свой шлях – на Ўсход ці на Захад.
Як можна інтэрпрэтаваць апошні шэраг разнастайных канфліктаў паміж Масквой і Менскам?
Хроніка крызісу, які прывёў да датэрміновых выбараў у парлямэнт, і расклад сілаў перад выбарамі ў Малдове.
Улады Малдовы дэпартавалі каля дзесяці беларускіх праваабаронцаў, якія мелі намер назіраць за парлямэнцкімі выбарамі ў гэтай краіне.
Кіраўнік літоўскага замежнапалітычнага ведамства, які бярэ ўдзел у паседжаньні міністраў замежных спраў ЭЗ, падкрэсьліў, што Літва вітае ўмацаваньне дыялёгу паміж Менскам і Брусэлем.
Апазыцыянэры кажуць, што яны хочуць, каб Малдова апынулася ў Эўразьвязе, дзе ўжо знаходзіцца Румынія. І тады ў аб'яднаньні з Румыніяй ня будзе ніякага сэнсу.
У Брусэлі адбыліся перамовы міністра замежных справаў Беларусі Сяргея Мартынава з кіраўніцтвам Эўразьвязу.
Сябры Мікалая Аўтуховіча, якія гэтак жа, як і ён, удзельнічалі ў 80-ыя гады ў савецка-аўганскай вайне, правялі ў Менску прэсавую канфэрэнцыю.
Сябры аргкамітэту дзеля стварэньня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі рыхтуюць новы ўстаноўчы зьезд, каб зрабіць новую спробу рэгістрацыі партыі.
У Брусэлі адбыліся перамовы міністра замежных справаў Беларусі Сяргея Мартынава з кіраўніцтвам Эўразьвязу. Сярод галоўных накірункаў супрацоўніцтва Беларусі з ЭЗ Мартынаў выдзеліў візавае пытаньне і эканамічнае супрацоўніцтва.
29 ліпеня ў Малдове адбудуцца датэрміновыя парлямэнцкія выбары. Шмат хто называе гэтыя выбары лёсавызначальнымі для краіны.
Сяргей Мартынаў сустракаецца з так званай “тройкай” Эўразьвязу – Карлам Більдтам, міністрам замежных справаў Швэцыі, прадстаўнікамі Эўракамісіі і Генэральнага сакратарыяту ЭЗ.
Сябры “Маладога фронту” зьвярнуліся да старшыні АБСЭ з просьбай даць прававую ацэнку дзеяньням кіраўніка офісу АБСЭ ў Беларусі Ханса-Ёхана Шміта.
28 ліпеня ў Брусэлі адбудзеццца сустрэча міністра замежных справаў Сяргея Мартынава з вярхоўным каррдынатарам ЭЗ у пытаньнях замежнай палітыкі і бясьпекі Гаўерам Салянам.
Cытуацыя ў Беларусі — сярод тэмаў, якія будуць абмяркоўвацца 27—28 ліпеня ў Брусэлі.
27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце. З 1991 па 1996 гады галоўнае нацыянальнае сьвята Беларусі — Дзень незалежнасьці — адзначалася 27 ліпеня.
“Ён вельмі цёпла адгукаўся пра Абхазію й абхаскі народ. Напэўна, МЗС яго проста падставіла”.
50 гадоў таму ў Маскве адбыліся "кухонныя дэбаты" паміж Мікітам Хрушчовым і Рычардам Ніксанам.
А.Лукашэнка заявіў, што Беларусь ня будзе “ў корані” пераглядаць стратэгічныя кірункі ўнутранай і зьнешняй палітыкі, аднак не выключае “своечасовую кропкавую і гнуткую карэктыроўку” асобных падыходаў.
Цытаты Аляксандра Лукашэнкі з нарады з кіраўнікамі замежных установаў Беларусі.
Расейскае выданьне піша пра ўчорашні выступ Алясандра Лукашэнкі, на якім былі вызначаныя прыярытэты ў замежнай палітыцы Беларусі.
Паводле Лукашэнкі, Беларусь дазволіць амэрыканскім дыпляматам аднавіць нармальную працу ў амбасадзе ў Менску тады, калі ЗША зьнімуць эканамічныя санкцыі супраць Беларусі.
У Кіргізстане прайшлі прэзыдэнцкія выбары. На прэзыдэнцкую пасаду прэтэндавалі цяперашні прэзыдэнт краіны Курманбэк Бакіеў і пяць іншых кандыдатаў. Але два з супернікаў Бакіева — Алмазбэк Атамбаеў і Жэнішбэк Назараліеў — заявілі сёньня, што з увагі на шматлікія парушэньні выбарчага заканадаўства яны адмаўляюцца ад удзелу ў выбарах
Хто што сказаў і адказаў наконт грузінска-расейскага канфлікту, прызнаньня і непрызнаньня незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі.
Якім чынам Масква змагла прымусіць Менск так хутка разблякаваць трубаправод? Меркаваньне палітоляга Андрэя Суздальцава.
“Сечын проста папярэдзіў: канчайце з глупствамі. Бо ня будзе Сечын упрошваць: давайце разьмяняем каўбасу на трубу”.
Кроніка заявіў і дэклярацый. Абяцаньні: выкананыя і ня выкананыя. Заклікі і тлумачэньні. Пазыцыя Менску, Масквы і Брусэлю.
Міністэрства замежных спраў апублікавала на сваім сайце напамін беларусам, што ў Абхазію й Паўднёвую Асэтыю, незалежнасьць якіх прызнала Расея, варта езьдзіць толькі з Грузіі.
Прадстаўніцтва Эўракамісіі ў Менску вітае ініцыятыву аб адмене беларускіх візаў для грамадзянаў краінаў Эўразьвязу. Пра гэта заявіў кіраўнік прадстаўніцтва Жан-Эрык Хольцапфель.
Загрузіць яшчэ