Палата прадстаўнікоў прыняла ў першым чытаньні законапраект аб парадку выезду і ўезду ў Рэспубліку Беларусь. Ён мае замяніць сабою дзейны цяпер закон.
Сваёй віны ні ў распальваньні міжнацыянальнай варожасьці, ні ў паклёпе на прэзыдэнта праваабаронца па-ранейшаму не прызнае.
Больш за 60 тысяч чалавек у Тбілісі патрабуюць, каб Міхаіл Саакашвілі пакінуў пасаду прэзыдэнта.
Заснавальнікі БХД адкрылі ў Менску і Полацку банкаўскія рахункі, спадзеючыся такім чынам сабраць грошы на штрафы актывістам за ўдзел у вулічных акцыях.
Cёньня на вуліцы Кішынэва вярнуўся спакой пасьля двух дзён антыўрадавых пратэстаў.
У МЗС Беларусі адказалі на пытаньні “Свабоды” адносна заяў А.Лукашэнкі на адрас Расеі і магчымасьці дыялёгу з краінамі Эўразьвязу па праблемах правоў чалавека.
10 красавіка прэзыдэнт Беларусі Аляксандыр Лукашэнка сустрэнецца ў Маскве з патрыярхам Маскоўскім і усёй Русі Кірылам.
Кіраўнік Беларусі А.Лукашэнка адхіліў абвінавачаньні ў тым, што Беларусь спыніла вяшчаньне на сваёй тэрыторыі шэрагу расейскіх тэлеканалаў.
Візыт у Беларусь камісара Эўразьвязу па зьнешніх сувязях і эўрапейскай палітыцы добрасуседзтва Бэніты Фэрэра-Вальднэр, які раней плянаваўся на красавік, адкладаецца.
Паступовае набліжэньне Малдовы да ЭЗ для Кішынэва гэтаксама праблематычна, як для Менску, пішуць эўрапейскія аглядальнікі.
Мінула ўжо два месяцы, як Мікалай Аўтуховіч, Юры Лявонаў, Уладзімер Асіпенка сядзяць за кратамі. Тэрмін сьледзтва ўжо другі раз працягнуты, гэтым разам да 8 траўня.
Чаму пытаньне аб прызнаньні незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі не было ўключанае ў парадак дня веснавой сэсіі палаты прадстаўнікоў? Што азначае адмова Расеі даць Беларусі крэдыт у 100 мільярдаў расейскіх рублёў? Адключэньне ў Беларусі расейскіх тэлеканалаў – “спрэчка гаспадарчых суб’ектаў” ці палітычны дэмарш? Над гэтымі пытаньнямі ў “Праскім акцэнце” разважаюць: з Менску – палітоляг Аляксандар Ціхаміраў, з Масквы – рэдактар часопісу “Россия в глобальной политике» Фёдар Лукьянаў, з Бэрліну - дырэктар праграмаў “Расея — Эўразія” нямецкай Рады зьнешняй палітыкі Аляксандар Рар.
Фідэль Кастра і Уладзімер Пуцін – адны з самых нелюбімых палітыкаў сярод грамадзянаў ЗША і пяці эўрапейскіх дзяржаваў
На 16—17 красавіка заплянаваны візыт у Менск Карла Шварцэнбэрга, кіраўніка Міністэрства замежных справаў Чэхіі, якая старшынюе ў Эўрапейскім Зьвязе. Пра гэта паведамілі БелаПАН у прэсавай службе МЗС Чэхіі. Праграма візыту пакуль на стадыі падрыхтоўкі.
Ня ўсе колішнія кіраўнікі сілавых ведамстваў сыходзяць на пэнсію. Адны зь іх узначальваюць спартовыя фэдэрацыі, іншыя — працуюць памочнікамі па адмысловых даручэньнях.
Нацыянальны выканаўчы камітэт — “ценевы” ўрад Беларусі сёньня зьвярнуўся да ўладаў з патрабаваньнем тэрмінова перагледзець бюджэт краіны на 2009 год.
Чаму менавіта цяпер паміж Беларусьсю і Расеяй узьніклі газавыя спрэчкі, хоць ад пачатку году бакі заяўлялі пра поўнае паразуменьне ў справах паставак?
Беларусь разьлічвае і на пастаўкі з Расеі зьнішчальнікаў новага пакаленьня. “Адной мадэрнізацыяй дзейных самалётаў баяздольнасьць беларускай авіяцыі не падняць”.
Госьць "Начной Свабоды" — кіраўнік кішінэўскага бюро малдаўскай службы Радыё Свабода Васіле Батнару.
Камуністычны прэзыдэнт Малдовы Уладзімір Варонін абвінаваціў суседнюю Румынію ў датычнасьці да гвалту, які адбыўся ў сталіцы Кішынэве пасьля перамогі камуністаў на выбарах.
Кіраўніца прэс-цэнтру Менгарвыканкаму Алена Лёгкая спаслалася на канфэдынцыйнасьць зьвестак аб стане здароўя старшыні Менгарвыканкаму Міхаіла Паўлава.
У цэнтры малдоўскай сталіцы зноў зьбіраюцца ўдзельнікі акцыі пратэсту.
Сілы бясьпекі Малдовы вярнулі кантроль над парлямэнтам і адміністрацыяй прэзыдэнта ў Кішынэве.
Паліцыя вызваліла ад удзельнікаў штурму будынкі парлямэнту і прэзыдэнцкай рэзыдэнцыі ў Кішынёве. Позна ўвечары прадстаўнікі ўладаў і апазыцыі вялі перамовы наконт перападліку галасоў.
У сядзібе Партыі БНФ адбылася прэзэнтацыя фільму “Права выбіраць”, зробленага ўласнымі намаганьнямі актывістаў моладзевага руху.
Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька адказаў на пытаньні наведнікаў вэбсайту Свабоды.
Падзеі ў Кішінэве мы папрасілі пракамэнтаваць расейскага палітоляга, супрацоўніка Інстытуту Эўропы Расейскай акадэміі навук, прафэсара Дзьмітрыя Фурмана. Ён – складальнік зборніка “Малдова і Расея. Грамадзтва і дзяржавы”, які быў выдадзены пазалетась.
Рада Эўропы вырашыла распачаць дыялёг аб выкананьні правоў чалавека ў Беларусі з прадстаўнікамі беларускіх уладаў і праваабаронцамі. Як ставяцца да гэтай ініцыятывы ў Беларусі?
Што адбывалася сёньня днём на вуліцах Кішінэву? Пра гэта мы гаварылі з карэспандэнтам малдоўскай службы нашага радыё Васіле Батнару, які знаходзіўся ў эпіцэнтры падзеяў.
А.Лукашэнка падчас візыту на Гомельшчыну абвінаваціў Расею, што яна не выконвае дамоўленасьцяў і не здымае абмежаваньняў ва ўзаемным гандлі.
Мілінкевіч: “Гэта выгадна тым, хто супраць беларускай эўраінтэграцыі, супраць зьняцьця самаізаляцыі. Думаю, што ёсьць барацьба тых, хто за прагрэс, і тых, хто за стагнацыю”.<img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />
У сталіцы Малдовы працягваецца акцыя пратэсту, якая пачалася ўчора, калі былі абвешчаныя вынікі парлямэнцкіх выбараў. Удзельнікі пратэстаў абвінавачваюць камуністычную партыю ў фальсыфікацыі вынікаў галасаваньня. /img/icon-photogallary.gif /img/icon-video.gif
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што асноўнай прычынай адстаўкі міністра ўнутраных спраў Уладзімера Навумава стала яго “жудасная стомленасьць”.
Дзясяткі заснавальнікаў БХД у розных рэгіёнах Беларусі атрымалі пэрсанальныя лісты-запыты зь Мінюсту, на якія не маюць магчымасьці адказаць у тэрміны, вызначаныя чыноўнікамі.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што “трэба спыніць поўзаць на каленях па расейскіх кабінэтах”.
Супрацоўнікі міліцыі Першамайскага раёна Менску, а таксама некалькі грузчыкаў пачалі выносіць маёмасьць з офісу лідэра руху “За свабоду” Аляксандра Мілінкевіча. /img/icon-photogallary.gif
Кіраўнікі Беларусі і Расеі Аляксандар Лукашэнка і Дзьмітрый Мядзьведзеў дамовіліся пра “асабістыя двухбаковыя кантакты ў найбліжэйшы час”. Кіраўнік прэсавай службы прэзыдэнта Павал Лёгкі не стаў абвяргаць і пацьвярджаць магчымасьць такой сустрэчы ў найбліжэйшай будучыні. Адзначым, што А.Лукашэнка і Дз.Мядзьведзеў сёлета сустракаліся ўжо тройчы. Чым можа быць выкліканая гэтая актывізацыя кантактаў на найвышэйшым узроўні? Пра гэта Алесь Дашчынскі гутарыць з палітолягам Вячаславам Пазьняком.
У Менску ў беларуска-нямецкім адукацыйным цэнтры адбыўся 4 дыспут памяці Ёханэса Раў “Рэгіянальнае супрацоўніцтва ў Эўропе”. На ім выступіў прэм’ер-міністар зямлі Брандэнбург ФРН Матыяс Плацэк.
Адстаўку Уладзімера Навумава камэнтуе галоўны рэдактар газэты “Советская Белоруссия” Павал Якубовіч.
Адстаўку Уладзімера Навумава і яе магчымыя наступствы мы папрасілі пракамэнтаваць выдаўца інтэрнэт-газэты БДГ, сябра Грамадзкай рады пры адміністрацыі прэзыдэнта Пятра Марцава.
Рада Эўразьвязу на ўзроўні міністраў юстыцыі краін ЭЗ па выніках пасяджэньня 6 красавіка ў Люксэмбургу аб`явіла пра пачатак дыялёгу з Беларусьсю аб выкананьні правоў чалавека, паведамляе агенцтва Франс Прэс.
Прэзыдэнт ЗША пачаў двухдзённы візыт у Турцыю. Пасьля трох самітаў Абама заканчвае сваё першае эўрапейскае падарожжа візытам у краіну, якая знаходзіцца на ўзьмежжы Эўропы і Азіі.
Выпускаючы рэдактар “Народнай Волі” Сьвятлана Калінкіна камэнтуе адстаўку міністра ўнутраных спраў Уладзімера Навумава.
Зінаіда Ганчар, жонка зьніклага ў 1999-ым годзе апазыцыянэра Віктара Ганчара, гэтак пракамэнтавала сёньняшнюю адстаўку Ўладзімера Навумава.
У Менску спадар Плятцэк абмяркоўваў адносіны зь Беларусьсю як у міждзяржаўным рэжыме, гэтак і ў рамках зьнешняй палітыкі Эўразьвязу:
Намесьнік старшыні партыі БНФ Вінцук Вячорка камэнтуе адстаўку Ўладзімера Навумава.
Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька камэнтуе адстаўку міністра ўнутраных спраў Уладзімера Навумава:
Старшыня аргкамітэту дзеля стварэньня сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная Грамада” камэнтуе адстаўку міністра ўнутраных спраў Уладзімера Навумава:
“Прыйдзе час, і я адкажу на ўсе пытаньні, якія вас цікавяць”, - заявіў экс-міністар МУС Уладзімер Навумаў. “Я папрасіў, каб мяне адпусьцілі пакуль з адной пасады”.
У сваёй нядзельнай прамове перад пражанамі Прэзыдэнт ЗША Барак Абама вызначыў сваё бачаньне галоўнага зьместу ХХІ стагодзьдзя.
Загрузіць яшчэ