Адстаўку Уладзімера Навумава камэнтуе галоўны рэдактар газэты “Советская Белоруссия” Павал Якубовіч.
Адстаўку Уладзімера Навумава і яе магчымыя наступствы мы папрасілі пракамэнтаваць выдаўца інтэрнэт-газэты БДГ, сябра Грамадзкай рады пры адміністрацыі прэзыдэнта Пятра Марцава.
Рада Эўразьвязу на ўзроўні міністраў юстыцыі краін ЭЗ па выніках пасяджэньня 6 красавіка ў Люксэмбургу аб`явіла пра пачатак дыялёгу з Беларусьсю аб выкананьні правоў чалавека, паведамляе агенцтва Франс Прэс.
Прэзыдэнт ЗША пачаў двухдзённы візыт у Турцыю. Пасьля трох самітаў Абама заканчвае сваё першае эўрапейскае падарожжа візытам у краіну, якая знаходзіцца на ўзьмежжы Эўропы і Азіі.
Выпускаючы рэдактар “Народнай Волі” Сьвятлана Калінкіна камэнтуе адстаўку міністра ўнутраных спраў Уладзімера Навумава.
Зінаіда Ганчар, жонка зьніклага ў 1999-ым годзе апазыцыянэра Віктара Ганчара, гэтак пракамэнтавала сёньняшнюю адстаўку Ўладзімера Навумава.
У Менску спадар Плятцэк абмяркоўваў адносіны зь Беларусьсю як у міждзяржаўным рэжыме, гэтак і ў рамках зьнешняй палітыкі Эўразьвязу:
Намесьнік старшыні партыі БНФ Вінцук Вячорка камэнтуе адстаўку Ўладзімера Навумава.
Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька камэнтуе адстаўку міністра ўнутраных спраў Уладзімера Навумава:
Старшыня аргкамітэту дзеля стварэньня сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная Грамада” камэнтуе адстаўку міністра ўнутраных спраў Уладзімера Навумава:
“Прыйдзе час, і я адкажу на ўсе пытаньні, якія вас цікавяць”, - заявіў экс-міністар МУС Уладзімер Навумаў. “Я папрасіў, каб мяне адпусьцілі пакуль з адной пасады”.
У сваёй нядзельнай прамове перад пражанамі Прэзыдэнт ЗША Барак Абама вызначыў сваё бачаньне галоўнага зьместу ХХІ стагодзьдзя.
У Менску з трохдзённым візытам знаходзіцца дэлегацыя бізнэсоўцаў з Брандэнбургу на чале з прэм’ер-міністрам гэтай фэдэральнай зямлі Матыясам Плятцэкам.
Павал Кейка з Мастоў атрымаў ліст зь Міністэрства юстыцыі ад кіраўніка ўправы грамадзкіх арганізацый спадара Сьліжэўскага. Мін’юст праводзіць праверку, таму ў Паўла цікавяцца: ці сапраўды ён быў на сходзе заснавальнікаў БХД, дзе адбыўся гэты сход і ў які дзень?
Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан наведала штаб-кватэру Радыё Свабода ў Празе і адказала на пытаньні слухачоў аўганскай службы нашага радыё.
Выступаючы ў нядзелю ў Празе, прэзыдэнт ЗША паабяцаў, што яго краіна зробіць канкрэтныя крокі да абмежаваньня ядзернай зброі .
Завяршыўся юбілейны саміт НАТО, прысьвечаны 60-годзьдзю альянсу.
У бліжэйшы час можа адбыцца чарговая сустрэча прэзыдэнтаў Беларусі і Расеі. Гэтая тэма абмяркоўвалася падчас тэлефоннай размовы Лукашэнкі і Мядзьведзева.
Магілёўскі гарвыканкам не зацьвердзіў пастанову ўправы жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Ленінскага раёну аб выдзяленьні абласной арганізацыі партыі БНФ памяшканьня пад юрыдычны адрас.
Сёньня пачынаецца двухдзённы саміт 28 краінаў-сябраў Паўночнаатлянтычнага абароннага альянсу, вядомага пад абрэвіятурай НАТО. Саміт будзе праходзіць ў францускім горадзе Страсбуры ды нямецкім горадзе Кель. А ў нядзелю 5 красавіка ў сталіцы Чэхіі Празе адбудзецца саміт лідэраў ЗША і Эўразьвязу. У абедзьвюх сустрэчах прымае ўдзел прэзыдэнт ЗША Барак Абама, для якога гэта першае эўрапейскае падарожжа ў ягонай прэзыдэнцкай кар’еры.
“У выпадку, калі сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі будзе пагаршацца, а таксама ў выпадку, калі Менск прызнае Паўднёвую Асэтыю і Абхазію, удзел краіны ва “Ўсходнім партнэрстве” “трэба перагледзець”.
Расейская газэта “Коммерсант” сёньня піша, што “пытаньне аб прызнаньні Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі будзе сур’ёзна абмяркоўвацца з Менскам у самы бліжэйшы час”.
Як выкарыстаць на сваю карысьць апошнія замеры грамадзкай думкі? Менавіта над гэтай праблемай сёньня дыскутуюць ўдзельнікі паседжаньня прэзыдыюму Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі.
Галяндзкія лейбарысты за далучэньне Беларусі да ЭЗ. Пра гэта заявіў на паседжаньні нідэрляндзкага парлямэнту дэпутат ад партыі лейбарыстаў Люк Блом.
Адбіраньне нацыянальнага сымбалю прадстаўнікамі ўлады сталася прыкрай традыцыяй. Чаму міліцыянты палююць на бел-чырвона-белыя сьцягі і ці маюць яны на гэта права?
Актывісты руху “Маладая Беларусь” вывесілі расьцяжку: “НЕ саюзу з Расеяй!” на мосьце церазь Сьвіслач на праспэкце Незалежнасьці каля парку Горкага.
“Я, напрыклад, у сваёй акрузе выбраўся чэсна. Мы са Сьвяцкай ішлі ўдваіх, я набраў большую колькасьць галасоў. Чаму я павінен дзяліць свой статус зь нейкім апазыцыянэрам?”
Пра гэта на прэсавай канфэрэнцыі заявіла амбасадар Латвіі ў Менску Майра Мора.
Сёньняшняя рэзалюцыя Эўрапарлямэнту па Беларусі, як і трэба было спадзявацца, адлюстроўвае новы, цяплейшы клімат у адносінах паміж Брусэлем і Менскам.
На прэсавай канфэрэнцыі Віктар Івашкевіч апавёў, што арганізатары ня маюць фінансавых сродкаў на правядзеньне акцыі, але лічаць, што матэрыяльную базу для гэтага могуць стварыць самі людзі.
Сёньня ў Брусэлі Эўрапейскі парлямэнт ухваліў рэзалюцыю па Беларусі, якая прысьвечана “эвалюцыі дыялёгу паміж ЭЗ і Беларусьсю”.
Парляменцкая міжнародная камісія вывучае магчымыя эканамічныя і палітычныя наступствы гэтага кроку.
На сэсіі Эўрапарлямэнту ў Брусэлі адбылося галасаваньне па беларускай рэзалюцыі. Парлямэнтары выказваюць заклапочанасьць станам з правамі чалавека ў Беларусі і выказваюць спадзеў на істотны прагрэс цягам 9-месячнага падаўжэньня мараторыю на візавыя санкцыі супраць беларускага кіраўніцтва. Меркаваньні грамадзкіх дзеячаў.
Супрацоўнікі міліцыі Партызанскага раёну Менску затрымалі актывістку дэмакратычнага руху з Барысава Алесю Ясюк.
У часе галасаваньня ў Эўрапарлямэнце па беларускім пытаньні было ўхвалена некалькі вусных паправак, якія падтрымалі асуджаных па “справе 14” і гвалтоўна забраных у войска апазыцыянэраў.
На сэсіі Эўрапарлямэнту ў Брусэлі ўхваленая рэзалюцыя наконт разьвіцьця дыялёгу Эўразьвязу і Беларусі.
У перапынку першага дня сэсіі Палаты прадстаўнікоў яе сьпікер Уладзімер Андрэйчанка пацьвердзіў журналістам, што ў парлямэнт паступілі звароты кіраўнікоў Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі.
У парадак дня сэсіі Палаты прадстаўнікоў ня ўключанае пытаньне аб прызнаньні Беларусьсю незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі, на чым настойвае Расея.
Сёньня ў Эўрапалярмэнце пройдзе галасаваньне па “беларускай” рэзалюцыі. У дакумэнце акрэсьленыя так званыя бонусы Брусэлю “за добрыя паводзіны Менску”.
2 красавіка пачынаецца веснавая сэсія Палаты прадстаўнікоў. Ці будзе абмяркоўвацца пытаньне аб прызнаньні незалежнасьці Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі?
Міністэрства спорту і турызму прапанавала Міністэрству замежных спраў разгледзець пытаньне аб увядзеньні бязьвізавага рэжыму для турыстаў з краін Шэнгенскай зоны.
Эўрадэпутат Ян Марынус Віерсма з Партыі эўрапейскіх сацыялістаў тлумачыць прычыны скасаваньне візыту эўрадэпутатаў у Беларусь.
“Як і раней, ёсьць спроба даказаць, што тая сыстэма, якая існуе ў Беларусі, найлепшая. Усё, што робіцца, у тым ліку й мясцовымі ўладамі, робіцца так, як найлепей”.
У фракцыях Эўрапарлямэнту ўзгоднены канчатковы варыянт рэзалюцыі па Беларусі, якую плянуецца прыняць 2 красавіка.
Чарговы юбілей так званай саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі адзначыўся новымі праблемамі ў дачыненьнях дзьвюх краін.
Адолець наступствы сусьветнага крызісу дапаможа спажывецкі патрыятызм. Так лічаць чыноўнікі Магілёўскага гарвыканкаму.
На допыце ў абласной управе КДБ праваабаронцу Леаніду Сьвеціку прад’явілі абвінавачаньне па двух крымінальных артыкулах.
Як сказаў намесьнік старшыні Партыі эўрапейскіх сацыялістаў Ян Марынус Віерсма (Нідэрлянды) , беларускія ўлады не пагадзіліся з фарматам візыту.
На канфэрэнцыі "Дарожная мара для Беларусі" выступіў прэзыдэнт Эўрапарлямэнту Ганс-Герт Пётэрынг. Карэспандэнт “Свабоды” падае асноўныя моманты яго выступуі.
Загрузіць яшчэ