Магілёўскі гарвыканкам не зацьвердзіў пастанову ўправы жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Ленінскага раёну аб выдзяленьні абласной арганізацыі партыі БНФ памяшканьня пад юрыдычны адрас.
Сёньня пачынаецца двухдзённы саміт 28 краінаў-сябраў Паўночнаатлянтычнага абароннага альянсу, вядомага пад абрэвіятурай НАТО. Саміт будзе праходзіць ў францускім горадзе Страсбуры ды нямецкім горадзе Кель. А ў нядзелю 5 красавіка ў сталіцы Чэхіі Празе адбудзецца саміт лідэраў ЗША і Эўразьвязу. У абедзьвюх сустрэчах прымае ўдзел прэзыдэнт ЗША Барак Абама, для якога гэта першае эўрапейскае падарожжа ў ягонай прэзыдэнцкай кар’еры.
“У выпадку, калі сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі будзе пагаршацца, а таксама ў выпадку, калі Менск прызнае Паўднёвую Асэтыю і Абхазію, удзел краіны ва “Ўсходнім партнэрстве” “трэба перагледзець”.
Расейская газэта “Коммерсант” сёньня піша, што “пытаньне аб прызнаньні Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі будзе сур’ёзна абмяркоўвацца з Менскам у самы бліжэйшы час”.
Як выкарыстаць на сваю карысьць апошнія замеры грамадзкай думкі? Менавіта над гэтай праблемай сёньня дыскутуюць ўдзельнікі паседжаньня прэзыдыюму Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі.
Галяндзкія лейбарысты за далучэньне Беларусі да ЭЗ. Пра гэта заявіў на паседжаньні нідэрляндзкага парлямэнту дэпутат ад партыі лейбарыстаў Люк Блом.
Адбіраньне нацыянальнага сымбалю прадстаўнікамі ўлады сталася прыкрай традыцыяй. Чаму міліцыянты палююць на бел-чырвона-белыя сьцягі і ці маюць яны на гэта права?
Актывісты руху “Маладая Беларусь” вывесілі расьцяжку: “НЕ саюзу з Расеяй!” на мосьце церазь Сьвіслач на праспэкце Незалежнасьці каля парку Горкага.
“Я, напрыклад, у сваёй акрузе выбраўся чэсна. Мы са Сьвяцкай ішлі ўдваіх, я набраў большую колькасьць галасоў. Чаму я павінен дзяліць свой статус зь нейкім апазыцыянэрам?”
Пра гэта на прэсавай канфэрэнцыі заявіла амбасадар Латвіі ў Менску Майра Мора.
Сёньняшняя рэзалюцыя Эўрапарлямэнту па Беларусі, як і трэба было спадзявацца, адлюстроўвае новы, цяплейшы клімат у адносінах паміж Брусэлем і Менскам.
На прэсавай канфэрэнцыі Віктар Івашкевіч апавёў, што арганізатары ня маюць фінансавых сродкаў на правядзеньне акцыі, але лічаць, што матэрыяльную базу для гэтага могуць стварыць самі людзі.
Сёньня ў Брусэлі Эўрапейскі парлямэнт ухваліў рэзалюцыю па Беларусі, якая прысьвечана “эвалюцыі дыялёгу паміж ЭЗ і Беларусьсю”.
Парляменцкая міжнародная камісія вывучае магчымыя эканамічныя і палітычныя наступствы гэтага кроку.
На сэсіі Эўрапарлямэнту ў Брусэлі адбылося галасаваньне па беларускай рэзалюцыі. Парлямэнтары выказваюць заклапочанасьць станам з правамі чалавека ў Беларусі і выказваюць спадзеў на істотны прагрэс цягам 9-месячнага падаўжэньня мараторыю на візавыя санкцыі супраць беларускага кіраўніцтва. Меркаваньні грамадзкіх дзеячаў.
Супрацоўнікі міліцыі Партызанскага раёну Менску затрымалі актывістку дэмакратычнага руху з Барысава Алесю Ясюк.
У часе галасаваньня ў Эўрапарлямэнце па беларускім пытаньні было ўхвалена некалькі вусных паправак, якія падтрымалі асуджаных па “справе 14” і гвалтоўна забраных у войска апазыцыянэраў.
На сэсіі Эўрапарлямэнту ў Брусэлі ўхваленая рэзалюцыя наконт разьвіцьця дыялёгу Эўразьвязу і Беларусі.
У перапынку першага дня сэсіі Палаты прадстаўнікоў яе сьпікер Уладзімер Андрэйчанка пацьвердзіў журналістам, што ў парлямэнт паступілі звароты кіраўнікоў Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі.
У парадак дня сэсіі Палаты прадстаўнікоў ня ўключанае пытаньне аб прызнаньні Беларусьсю незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі, на чым настойвае Расея.
Сёньня ў Эўрапалярмэнце пройдзе галасаваньне па “беларускай” рэзалюцыі. У дакумэнце акрэсьленыя так званыя бонусы Брусэлю “за добрыя паводзіны Менску”.
2 красавіка пачынаецца веснавая сэсія Палаты прадстаўнікоў. Ці будзе абмяркоўвацца пытаньне аб прызнаньні незалежнасьці Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі?
Міністэрства спорту і турызму прапанавала Міністэрству замежных спраў разгледзець пытаньне аб увядзеньні бязьвізавага рэжыму для турыстаў з краін Шэнгенскай зоны.
Эўрадэпутат Ян Марынус Віерсма з Партыі эўрапейскіх сацыялістаў тлумачыць прычыны скасаваньне візыту эўрадэпутатаў у Беларусь.
“Як і раней, ёсьць спроба даказаць, што тая сыстэма, якая існуе ў Беларусі, найлепшая. Усё, што робіцца, у тым ліку й мясцовымі ўладамі, робіцца так, як найлепей”.
У фракцыях Эўрапарлямэнту ўзгоднены канчатковы варыянт рэзалюцыі па Беларусі, якую плянуецца прыняць 2 красавіка.
Чарговы юбілей так званай саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі адзначыўся новымі праблемамі ў дачыненьнях дзьвюх краін.
Адолець наступствы сусьветнага крызісу дапаможа спажывецкі патрыятызм. Так лічаць чыноўнікі Магілёўскага гарвыканкаму.
На допыце ў абласной управе КДБ праваабаронцу Леаніду Сьвеціку прад’явілі абвінавачаньне па двух крымінальных артыкулах.
Як сказаў намесьнік старшыні Партыі эўрапейскіх сацыялістаў Ян Марынус Віерсма (Нідэрлянды) , беларускія ўлады не пагадзіліся з фарматам візыту.
На канфэрэнцыі "Дарожная мара для Беларусі" выступіў прэзыдэнт Эўрапарлямэнту Ганс-Герт Пётэрынг. Карэспандэнт “Свабоды” падае асноўныя моманты яго выступуі.
Канфэрэнцыя ў Брусэлі стала апошняй у цэлай сэрыі дыскусій і кансультацый, якія праводзілі дэпутаты Эўрапарлямэнту ў беларускім пытаньні. Днямі яны зьбіраюцца прымаць спэцыяльную рэзалюцыю.
Генэральная пракуратура Беларусі адмовілася правяраць абставіны паездкі Аляксандра Лукашэнкі ў Сэрбію.
Вячорка, Калякін, Гайдукевіч і Севярынец выказалі сваё меркаваньне ці варта запрашаць Аляксандра Лукашэнку ў Прагу на саміт “Усходняга партнэрства”.
Пра гэта міністар замежных спраў Эстоніі Ўрмас Паэт заявіў у Таліне ў часе сустрэчы са сваім партугальскім калегам Луісам Амада.
Сёньня ў Брусэлі праходзіць міжнародная канфэрэнцыя, прысьвечаная сытуацыі ў Беларусі. Яна атрымала назоў “Дарожная мапа для Беларусі”.
Разьезды Аляксандра Лукашэнкі на пару з сынам Мікалаем спарадзілі цэлую сэрыю зьедлівых публікацый у прэсе і сюжэтаў на тэлебачаньні.
Міністры замежных спраў Эўразьвязу вырашылі запрасіць прадстаўнікоў Беларусі на саміт інаўгурацыі “Усходняга партнэрства”. Але не Лукашэнку. Як камэнтуюць сытуацыю ў Беларусі?
Больш за чатыры сотні чалавек, якія падпісаліся пад дакумэнтамі на рэгістрацыю Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі, мелі тэлефонныя размовы з прадстаўнікамі КДБ ці з кіраўнікамі аддзелаў ідэалёгіі.
Пытаньне аб прызнаньні Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі ня ўключана ў папярэдні праект парадку вясновай сэсіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, якая адкрыецца 2 красавіка. Папярэдні парадак дня быў сфармаваны 30 сакавіка Саветам ніжняй палаты парламэнту, паведамляе БелаПАН.
Менск паміж Брусэлем і Масквой – звужаецца ці павялічваецца поле манэўру беларускай улады? Ці прызнае Беларусь незалежнасьць Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі і што гэта азначае для незалежнасьці Беларусі? 25 сакавіка - Дзень волі і дзень арыштаў. Як выглядаюць улада і апазыцыя ў эўрапэйскім люстэрку? Гэтыя ды іншыя тэмы ў чарговым “Тыдні з Радыё Свабода” абмяркоўваюць: кіраўнік беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук, аналітыкі Ян Максімюк і Юры Дракахруст, і супрацоўнікі нашага радыё Сяргей Абламейка і Ганна Соусь. Госьць перадачы – дырэктар Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледваньняў Віталь Сіліцкі.
У Тацяны Кліменцевай зь Мёраў пагражаюць адабраць прыёмных дзяцей, калі яна й надалей будзе кантактаваць з актывістамі стваранай партыі.
Расейскія праваабаронцы просяць ЗША аб дапамозе
Эўракамісар камэнтуе вынікі так званай беларускай дыскусіі на апошняй нефармальнай сустрэчы міністраў замежных спраў ЭЗ у Глыбока над Вэлтавай.
Міністар замежных спраў Гішпаніі Мігель Марацінас сёньня знаходзіўся зь візытам у Менску і правёў перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам і Сяргеем Мартынавым.
Пра гэта са спасылкай на дадзеныя сацыёлягаў навукова-дасьледчага інстытуту “GfK Polonia” паведамляе польскае выданьне “Rzeczpospolita”.
Гішпанія выступіла за скасаваньне ўсіх санкцыяў супраць кіраўніцтва Беларусі. Пра гэта Мігель Марацінас паведаміў пасьля перамоваў зь Сяргеем Мартынавым.
У Менск 29 сакавіка прыбыў міністар замежных спраў і супрацы Каралеўства Гішпанія Мігель Марацінас. На 30 сакавіка ў яго заплянаваныя перамовы зь беларускім калегам - Сяргеем Мартынавым.
Алесь Бяляцкі быў абраны старшынём рады праваабарончага грамадзкага аб'яднаньня "Наша Вясна". Ініцыятары паспрабуюць зарэгістраваць "Нашу Вясну" і арганізаваць міжнародную падтрымку для яе легалізацыі ў Беларусі.
На нефармальнай сустрэчы міністраў замежных спраў Эўразьвязу было вырашана даслаць у Менск запрашэньне на саміт Эўрапейскага партнэрства, неафіцыйна даўшы Лукашэнку зразумець, што чакаецца прыезд не яго самога, а міністра Мартынава.
Загрузіць яшчэ