Вось ужо некалькі дзён са стужак інфармацыйных агенцтваў не сыходзіць навіна пра “першага сабаку Белага дому”. 14 красавіка Барак Абама, ягоная жонка Мішэль, дзеці Малія і Саша ўрачыста прадставілі журналістам паўгадовае шчаня партугальскага воднага сабакі па мянушцы Бо. Такім чынам, новы прэзыдэнт Злучаных Штатаў не адступіў ад традыцыі трымаць у рэзыдэнцыі чатырохногага сябра. Ці вызначаюцца сымпатыямі да братоў меншых кіраўнікі іншых дзяржаваў?
Мясцовай арганізацыі БНФ “Адраджэньне” адмовілі ў правядзеньні чатырох пікетаў на розную тэматыку.
Супацоўнікі міліцыі затрымалі ў Берасьці 7 актывістаў незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт».
Ад поўначы 16 красавіка Нацыянальны антытэрарыстычны камітэт Расеі на даручэньне расейскага прэзыдэнта Дзьмітрыя Мядзьведзева адмяніў рэжым контратэрарыстычнай апэрацыі ў Чачні.
Сёньня ў Вільні адбылася сустрэча Вінцука Вячоркі, Аляксандра Казуліна, Віктара Карняенкі, Жанны Літвіной, Анатоля Лябедзькі й Віталя Рымашэўскага з кангрэсмэнамі ЗША.
Паводле прадстаўніка чэскай амбасады, чакаецца, што Карэл Шварцэнбэрг правядзе перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам.
Што ж да запрашэньня Лукашэнкі на нефармальны травеньскі саміт ЭЗ у Прагу, то, мяркуе Ўшацкас, “рашэньне павінна прыняць Чэхія”.
Нягледзячы на адмову Мін'юсту зарэгістраваць БХД, ужо ў панядзелак партыйныя актывісты пачынаюць акцыю “Наш адказ на крызіс”.
Лідэр руху “Маладая Беларусь” Артур Фінькевіч падаў скаргу ў Генэральную пракуратуру Беларусі на дзеяньні памежнікаў.
Памежнікі затрымалі на мяжы зь Літвой чатырох апазыцыйных палітыкаў, што ехалі ў Вільню на сустрэчу з амэрыканскімі кангрэсмэнамі.
У тэлезвароце да нацыі прэзыдэнт Малдовы заклікаў праваахоўныя органы краіны правесьці агульную амністыю і спыніць усе формы перасьледу ўдзельнікаў акцыяў пратэсту ў Кішынэве 7 красавіка 2009 году.
Тым ня меней расейскі прэм’ер заявіў, што Масква мае намер далей выдаваць афіцыйнаму Менску крэдыты.
Сябры аргкамітэту для стварэньня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі атрымалі адмоўны адказ зь Міністэрства юстыцыі.
Сёньня расейская “Новая газета” апублікавала інтэрвію, якое даў рэдактару выданьня Дзьмітрыю Муратаву прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў. Гэтае выданьне, вядомае сваім крытычным стаўленьнем да палітыкі Крамля, аказалася першым расейскім СМІ, якому прэзыдэнт даў інтэрвію за ўсе 11 месяцаў ягонага кіраваньня.
У чацьвер у Беларусь прылятае Карэл Шварцэнбэрг – міністар замежных справаў Чэхіі – краіны, якая старшынюе цяпер у Эўразьвязе. У ходзе візыту Шварцэнбэрга ў Менск будзе абмяркоўвацца ўдзел Беларусі ў праграме “Ўсходняе партнэрства”.
Маладафронтаўцы падалі скаргу на дзеяньні старшыні суду Натальлі Петух.
Расейскі амбасадар у Менску адрэагаваў на крытычныя заўвагі А.Лукашэнкі ў дачыненьні да Расеі.
Паводле рашэньня Канстытуцыйнага суду 20 тысячаў сябраў выбарчых камісій Малдовы пачалі пералік галасоў пададзеных на мінулых парлямэнцкіх выбарах.
Сёньня прэзыдыюм Палітрады аб’яднаных дэмсілаў зацьвердзіць прапановы па дарожнай мапе. Прапановы будуць перасланыя ў Палітычны камітэт ПАРЭ..
Бурныя пратэсты ў Малдове – што гэта было: няўдалая “каляровая” рэвалюцыя ці спантанны ўсплёск? Якім будзе ідэалягічнае рэха кішынэўскіх падзеяў у Беларусі? Падзеі ў Малдове і “Ўсходняе партнэрства”.
Адбылася онлайн-канфэрэнцыя са старшынём партыі БНФ Лявонам Баршчэўскім.
Пасьлязаўтра, 16 красавіка, у Менск мае прыбыць міністар замежных справаў Чэхіі – краіны, якая старшынюе цяпер у Эўразьвязе, – з мэтай абмеркаваньня праекту “Ўсходняе партнэрства”.
Чым скончыліся масавыя акцыі пратэсту ў Малдове і Грузіі і ці скончыліся яны? Падзеі ў Грузіі – новае выданьне “рэвалюцыі ружаў” 2003 году, якая прывяла да ўлады Міхаіла Саакашвілі, ці рэвалюцыя “завялых ружаў”, як яе дасьціпна называюць некаторыя?
Кіраўніцтва партыі мае намер сустрэцца з начальнікам ЖРЭУ, паказаць дакумэнты аб пагашэньні доўгу. У выпадку, калі бакі ня прыйдуць да згоды, Партыя БНФ будзе зьвяртацца ў суд.
Прэзыдэнт Літвы Валдас Адамкус заявіў, што беларускі прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка павінен узяць удзел у травеньскім саміце ЭЗ у Празе.
Зварот Сёмага зьезду Саюзу палякаў да прэзыдэнта Лукашэнкі вярнуўся з прэзыдэнцкай адміністрацыі назад у Горадню.
14 траўня “Малады фронт” зьбіраецца правесьці ў Менску марш “За незалежнасьць!” Арганізатары прынцыпова ня хочуць падаваць заяўку ў Менскі гарвыканкам.
Партыя БНФ мусіць пакінуць сядзібу на Машэрава, 8 да 8 ліпеня 2009 году. Гэтак напісана ў лісьце, атрыманым з ЖЭСу Савецкага раёну Менску.
Учора ў Кішынёве прайшоў вялікі мітынг, ўдзельнікі якога пратэставалі супраць жорсткіх захадаў паліцыі супраць моладзі, што ўдзельнічала ў маніфэстацыях на мінулым тыдні. Улады Малдовы пагадзіліся на праверку вынікаў выбараў і выбарчых сьпісаў. Пра тое, як разьвіваецца сытуацыя, мы папрасілі распавесьці дырэктара кішынэўскага бюро Радыё Свабодная Эўропа Васіле Батнару.
Улады Малдовы пад ціскам апазыцыі пастанавілі пералічыць галасы з парлямэнцкіх выбараў. Ці магчыма, каб у Беларусі апазыцыя падобным чынам дамаглася пераліку галасоў?
“Удзел Беларусі ў праграме Ўсходняе партнэрства не павінен правакаваць антырасейскіх настрояў” -- заявіў учора Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытаньні журналістаў.
Канец любоўнага сэзону з Расеяй ці пачатак сапраўднага гандлю? Пратэсты пасьля выбараў ў Малдове: апошняя кампартыя ў Эўропе па ранейшаму пры ўладзе – ці будзе рэвалюцыя? Барак Абама і сьвет– вынікі першага турнэ амэрыканскага прэзыдэнта. Гэтыя да іншыя тэмы абмяркоўваюць: дырэктар беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук і супрацоўнікі службы Юры Дракахруст, Ян Максімюк, Ганна Соўсь і Віталь Цыганкоў. Госьць перадачы – супрацоўнік малдоўскай службы нашага радыё Аляксандру Эфтодэ.
Прадстаўнікі АДС да чарговай гадавіны аварыі на ЧАЭС наведаюць раёны Гомельскай вобласьці, якія найбольш пацярпелі ад радыяцыі.
Устаноўчы сход Партыі свабоды і прагрэсу пройдзе 18 красавіка ў Магілёве. Першапачаткова сход плянавалі правесьці ў Менску. Аднак тут не змаглі атрымаць дазвол на памяшканьне.
На перамовах з прэзыдэнтам Расеі Дзьмітрыем Мядзьведзевым прынятыя рашэньні "на сотні мільёнаў даляраў", – паведаміў Аляксандар Лукашэнка ў часе суботніку на "Менск-Арэне".
Дэманстранты заблякавалі выезды з гасьцініц, дзе спыніліся лідэры Кітаю, Японіі, Паўднёвай Карэі й Новай Зэляндыі. Лідараў азіяцкіх краінаў давялося эвакуяваць з гораду на верталётах.
Кіраўнікі Беларусі й Расеі дамовіліся пра новую сустрэчу, якая адбудзецца ў Менску. З чым зьвязаная такая частата кантактаў лідэраў дзьвюх саюзных краін?
Вечарам 10 красавіка ў Гомелі невядомыя вывесілі расьцяжку з тэкстам “КГБ з працы гоніць, Канстытуцыя абароніць?”.
Лукашэнка: Сустрэчы з кіраўніком Расеі “актывізуюць чыноўнікаў, трымаюць іх у тонусе”. А перад сустрэчамі вырашаюцца многія пытаньні, якія здаваліся непераадольнымі.
Актывісты прапанавалі ўладам правесьці некалькі “круглых сталоў”, каб абмеркаваць прычыны затрыманьняў за несанкцыянаваныя акцыі ды распаўсюд незалежнай прэсы.
У рамках працоўнага візыту ў Расею Аляксандар Лукашэнка правядзе сустрэчу з расейскім прэзыдэнтам Дзьмітрыем Мядзьведзевым у ягонай падмаскоўнай рэзыдэнцыі Горкі.
Сёньня ў рамках рабочага візыту ў Расею кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка правёў перамовы з патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам. Гэта была самая працяглая з усіх сустрэчаў патрыярха зь дзяржаўнымі дзеячамі.
Сябры працоўнай групы дзеля стварэньня Асамблеі няўрадавых дэмакратычных аб’яднаньняў назвалі “палітычна матываванай” адмову Мін’юсту зарэгістраваць гэтую арганізацыю.
Грузінская апазыцыя прыгразіла прэзыдэнту Міхаілу Саакашвілі, што пачне акцыю непадпарадкаваньня, калі ён ня сыдзе ў адстаўку.
Вулічныя замяшаньні ў Малдове, пратэсты ў Грузіі, хаос ва Ўкраіне, сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі — усё гэта нанесла ўдар па намаганьнях Брусэлю стабілізаваць дачыненьні з былымі савецкімі рэспублікамі ў рамках праграмы “Ўсходняе партнэрства”, а таксама па яго надзеях на канструктыўны дыялёг у рамках устаноўчага саміту гэтага праекту ў Празе.
Супрацоўнікі СІЗА патрабавалі ад ягоных сукамэрнікаў засьведчыць, што ён заклікаў іх да непадпарадкаваньня міліцыянтам. У такім выпадку да абвінавачаньня дадаліся б новыя артыкулы.
Прэзыдэнт Малдовы Ўладзімер Варонін зьвярнуўся з просьбай да Канстытуцыйнага суду краіны, каб той дазволіў поўны перападлік галасоў, пададзеных на парлямэнцкіх выбарах 5 красавіка. Перападлік галасоў быў адным з патрабаваньняў апазыцыі, якая абвінаваціла ўлады ў фальшаваньні выбараў.
Патэнцыйны ўдзел былых савецкіх рэспублік у праграме “Ўсходняе партнэрства” можа падацца “ненатуральным выбарам”, штучным супрацьстаўленьнем Расеі і ЭЗ.
Загрузіць яшчэ