Прадстаўніцтва ЗША пры АБСЭ выступіла з заявай адносна палітычных зьняволеных у Беларусі.
Дыскусія пра дачыненьні Эўразьвязу зь Беларусьсю, якая завяршылася ў Брусэлі, дапаможа эўрапейцам прыняць выніковае рашэньне.
Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы (АДС) выпрацоўваюць уласную антыкрызісную праграму, якою ў пэрспэктыве гатовыя падзяліцца з уладамі. На што перадусім робяць акцэнт незалежныя экспэрты?
Лідэр АГП просіць генэральнага пракурора "правесьці праверку ўсіх абставінаў адпачынку А.Лукашэнкі і суправаджальных яго асоб у Сэрбіі ..."
Урад ЗША вырашыў вярнуцца да актыўнай працы ў Радзе ААН па правах чалавека,-- пра гэта паведаміў амэрыканскі назіральнік у гэтай праваабарончай установе Марк Старэла.
МЗС Беларусі пазбавіў акрэдытацыі карэспандэнта польскага выданьня “Gazeta Wyborcza” Анджэя Пачобута.
Сёньня ў Брусэлі цягам чатырох гадзінаў гаварылі пра Беларусь. Тут прайшла дыскусія на тэму дачыненьняў Беларусі з Эўразьвязам.
на наступным тыдні ў Менску пройдзе сэмінар “Паляпшэньне клімату для замежных інвэстыцыяў”, арганізаваны беларускай рабочай групай Парлямэнцкай Асамбле АБСЭ.
Няпэўнасьць нямецкага кіраўніцтва што да ўдзелу Беларусі ва “Ўсходнім партнэрстве” выклікала крытыку з боку парлямэнцкіх левых.
Прэсавы сакратар незарэгістраванага Саюзу палякаў Ігар Банцар паведаміў нам, што на яго, а таксама на Мечыслава Яскевіча і Андрэя Пачобута міліцыянты склалі адміністратыўныя пратаколы.
Часовы павераны ў справах ЗША ў Рэспубліцы Беларусь Джонатан Мур даў інтэрвію Радыё Свабода.
Суд Цэнтральнага раёну Гомеля аштрафаваў на 525 тысячаў рублёў удзельнікаў акцыі ў падтрымку роднай мовы.
Сябра БАЖ Алег Ражкоў з Гомеля атрымаў па пошце афіцыйнае папярэджаньне Гомельскай абласной пракуратуры “за ажыцьцяўленьне журналісцкай дзейнасьці на карысьць польскага спадарожнікавага тэлеканалу “Белсат”.
Напярэдадні сёньняшняй дыскусіі ў Брусэлі аб цяперашнім становішчы ў Беларусі беларускія экспэрты правялі тут спэцыяльны брыфінг.
Сёньня ў Брусэлі пройдзе дыскусія на тэму дачыненьняў Беларусі з Эўразьвязам. Яе ўдзельнікі выкажуцца наконт таго, ці трэба працягваць санкцыі супраць беларускіх уладаў? У сярэдзіне красавіка заканчваюцца шэсьць месяцаў, на якія санкцыі былі прыпыненыя.
Аляксандр Лукашэнка заявіў сэрбскім журналістам, што "яго сумесная мэта з сэрбскім прэзідэнтам Барысам Тадзічам — стварэньне ўмоў для пасьпяховага эканамічнага і палітычнага супрацоўніцтва", -- паведамляе агенцтва Франс Прэс.
Адбылася онлайн-канфэрэнцыя з сустаршынём партыі Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя Паўлам Севярынцам.
Актывіст незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Арцём Дубскі знаходзіцца ў сьледчым ізалятары. Яго абвінавачваюць у парушэньні рэжыму адбыцьця пакараньня.
Часовы павераны ў справах ЗША ў Рэспубліцы Беларусь Джонатан Мур сёньня даў інтэрвію Радыё Свабода з нагоды публікацыі справаздачы Дзярждэпу ЗША па правах чалавека за 2008 год.
Буйнымі грашовымі штрафамі скончыліся суды над актывістамі “Маладога фронту”, якія 2 сакавіка каля адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі пратэставалі супроць палітычнага тэрору.<img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />
Прэса паведамляе, што Абама прапанаваў Мядзьведзеву спыніць пабудову супрацьракетнай абароны ў Эўропе, калі Масква дапаможа Вашынгтону спыніць ядзерную праграму Ірану
Супраць яго распачалі крымінальную справу паводле 415 артыкулу — парушэньне рэжыму падчас адбыцьця пакараньня. Сваякам Арцёма патлумачылі, што хлопца ўжо не адпусьцяць.<img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />
Сустрэчай са старшынём праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі Пятром Пракаповічам экспэрты Міжнароднага валютнага фонду сёньня распачалі сваю працу ў Менску.
Што кажуць наведнікі сэрбскіх Інтэрнэт-форумаў пра паездку ў Сэрбію Аляксандра Лукашэнкі?
Кіраўніцтва Цэнтру культуры і адпачынку магілёўскага аддзяленьня Беларускай чыгункі адмовіла аргкамітэту па сьвяткаваньні гадавіны БНР у арэндзе залі, каб правесьці ўрачыстую вечарыну.
Галоўны камэндант польскай паліцыі адмовіўся ад удзелу ва ўрачыстасьцях з нагоды Дня міліцыянта ў Менску.
Адвакат зьняволенага сказаў, што з ныркамі ў Юры Лявонава ўсё нармальна, але вось цяпер пачаў падымацца ціск.
У Ленінскім судзе Менску асудзілі актывістаў "Маладога Фронту", якіх учора затрымалі ля будынку прэзыдэнцкай адміністрацыі. Маладафронтаўцы атрымалі мільённыя штрафы.
"Я сама буду ў Менску 12-13 сакавіка, правяду шэраг сустрэч. Калі зьмены падцьвердзяцца, гэта азначае, што Беларусь будзе запрошаная на саміт у Прагу".
У Брусэлі па ініцыятыве Эўрапейкай народнай партыі і Партыі эўрапейскіх сацыялістаў пройдзе дыскусія “Праз шэсьць месяцаў: якія посьпехі і праблемы чакаюць Беларусь і ЭЗ”.
Разгляд пытаньня аб адкрыцьці ў Рэспубліцы Беларусь карэспандэнцкага пункту тэлеканала "Белсат" можа быць адноўлены пасля выпраўленьня працэдурных заўваг
Дабром ці злом стане для Беларусі цяперашняе збліжэньне Эўропы з афіцыйным Менскам? Ці прывядзе гэта да ўзмацненьня палітычных рэпрэсіяў у Беларусі? Ці будзе спрыяць выхаду краіны з зоны расейскага ўплыву? Які балянс плюсаў і мінусаў гэтага працэсу? Над гэтымі тэмамі за “круглым сталом” “Праскага акцэнту” вядуць спрэчку Аляксандар Казулін і Аляксандар Мілінкевіч. Чытайце ўвесь тэкст перадачы
Юлію Міхайлаву, Вадзіма Ханяўку і Міколу Дземідзенку за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце адвезьлі ў турму на Акрэсьціна. Заўтра іх будуць судзіць у судзе Ленінскага раёну сталіцы.
Супраць лідэра незарэгістраванай у Беларусі арганізацыі “Малады фронт” адбылася правакацыя ля будынку КДБ.
28 лютага Згуртаваньне Беларускай Моладзі ў Амэрыцы каля будынку Арганізацыі Аб’яднаных Нацый правяло мітынг у падтрымку стваральнікаў партыі Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя.
Фінькевіч: “Па дзеяньнях супрацоўнікаў міліцыі было бачна адразу, што ўсё да гэтага вядзецца. Мне падаецца, што яны й не спрабавалі шукаць сапраўдных злачынцаў.
Сёньня кіраўніцтва Польскага тэлебачаньня, у склад якога ўваходзіць спадарожнікавы тэлеканал “Белсат”, атрымала адмову з МЗС Беларусі на просьбу зарэгістраваць карэспандэнцкі пункт.
Сёньня мінае 22 дзень, як у турме на Акрэсьціна ўтрымліваюцца былыя палітвязьні, ваўкавыскія прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч, Юры Лявонаў, а таксама Ўладзімер Асіпенка.
Аляксандар Лукашэнка — не адзіны кіраўнік краіны, які пасярод сусьветнага фінансавага крызісу дазволіў сабе расслабіцца.
Як стала вядома некаторым сэрбскім інфармацыйным агенцыям, дзеля таго, каб сьвіта прэзыдэнта магла разьмесьціцца ў гатэлі “Гранд”, некаторым яго сталым гасьцям было прапанавана пераехаць у іншыя гатэлі курорту.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка знаходзіцца з рабочым візытам у Сэрбіі, дзе правядзе некалькі дзён адпачынку. Пра гэта паведамілі ў прэзыдэнцкай прэсавай службе.
У справе прадпрымальнікаў з Ваўкавыску некаторыя абвінавачаныя ўжо пачалі супрацоўнічаць са сьледзтвам і даюць паказаньні.
“Мы былі вельмі зьдзіўленыя, калі ўбачылі яго, а тым больш яго сьвіту – сыноў зь іхнымі сем’ямі, ахову, кухара, нянек дзяцей”, паведаміў прадстаўнік гатэлю "Гранд". <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />
У Менскім Палацы культуры трактарнага заводу адбыўся ўстаноўчы зьезд новай палітычнай партыі – Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі. На ім абраны чатыры сустаршыні партыі.
Усе тры навабранцы-апазыцыянэры – Франак Вячорка, Зьміцер Хведарук і Іван Шыла, якіх напрыканцы студзеня гвалтоўна забралі ў войска, – знаходзяцца ў шпіталі.
У памяшканьні Палаца культуры МТЗ у Менску распачаўся статутны зьезд партыі “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя”. /img/icon-photogallary.gif
У "чорны сьпіс" раз-пораз трапляюць грамадзкія і палітычныя дзеячы, моладзевыя актывісты. У Камітэце мытнага кантролю паведамілі, што пакуль не гатовыя даць камэнтар.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама рыхтуе бюджэт на 2010 год, паводле якога вельмі багатыя амэрыканцы пачнуць плаціць значна вышэйшыя падаткі, а сярэднезаможныя і бедныя — крыху меншыя, чым цяпер. Такое было адно з ключавых выбарчых абяцаньняў Абамы.
Спадар Ноке заявіў, што Беларусі трэба адмовіцца ад празьмернай канцэнтрацыі ўлады ў руках прэзыдэнта і перайсьці да рэальнага падзелу галінаў улады.
Загрузіць яшчэ