Фактычная колькасьць заснавальнікаў Беларускай партыі працоўных (БПП) меншая за мінімальна неабходную (1000 чалавек) для стварэньня палітычнай партыі.
Сёньня ў Менску адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцьця пасольства Эстоніі. З гэтай нагоды ў Беларусь прыбыў эстонскі міністар замежных спраў Урмас Паэт.
У сакратарыяце Палаты прадстаўнікоў “Свабодзе” паведамілі, што дата пленарнага паседжаньня, на якім дэпутаты будуць ратыфікаваць Дамову аб Калектыўных сілах апэратыўнага рэагаваньня АДКБ, пакуль невядомая.
Заўтра на сайце і ў эфіры працяг адказаў лідэра Руху “За Свабоду” Аляксандра Мілінкевіча на пытаньні наведнікаў нашага сайту.
Выбарчае заканадаўства Беларусі, паводле Л.Ярмошынай, будзе лібэралізавана. ЦВК унясе шэраг прапановаў, накіраваных на ўвасабленьне некаторых прапаноў АБСЭ і беларускіх палітычных партый.
Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джозэф Байдэн пачынае сёньня 5-дзённую паездку па Эўропе, падчас якой наведае Польшчу, Чэхію і Румынію.
У сакратарыят АДКБ паступіў пакет дакумэнтаў аб Калектыўных сілах апэратыўнага рэагаваньня, падпісаны кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.
21 кастрычніка ў Стакгольме адбудзецца паседжаньне, прысьвечанае пытаньням фармаваньня парлямэнцкага вымярэньня "Усходняга партнэрства".
Устаноўчы зьезд партыі БХД адбудзецца а 10-й раніцы 31 кастрычніка на Кастрычніцкай плошчы, калі арганізатары зьезду ня знойдуць памяшканьня.
Сёньня ў Менск з працоўным візытам прыбывае міністар замежных спраў Эстоніі Урмас Паэт. Ён возьме ўдзел у афіцыйнай цырымоніі адкрыцьця амбасады Эстоніі ў Менску.
Рух «За Свабоду» прапануе падпісаць пагадненьне аб стварэньні Нацыянальна-дэмакратычнай кааліцыі 26 альбо 27 кастрычніка.Пра гэта сёньня паведаміла прэсавая служба Руху.
Беларускі Эўрапейскі Форум адбудзецца 14 лістапада незалежна ад рашэньня менскіх уладаў. Пра гэта сёньня заявіў на паседжаньні Рады Руху “За Свабоду” намесьнік старшыні арганізацыі Юрась Губарэвіч.
Міністар замежных спраў Украіны Пятро Парашэнка абмеркаваў пытаньне падрыхтоўкі візыту кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ва Ўкраіну. Візыт мае адбыцца ў першай палове лістапада.
16 і 17 лістапада, у Брусэлі пройдзе І форум грамадзянскай супольнасьці. Беларусь на ім будуць прадстаўляць блізу трох дзясяткаў дэлегатаў.
Эўразьвяз заключыць з Малдовай пашыранае пагадненьне аб партнэрстве і супрацоўніцтве.
АГП пачынае кампанію інфармаваньня грамадзян пра найбольш адыёзных сілавікоў, якія вызначыліся жорсткасьцю пры разгоне мірных акцый.
“Візыт адбудзецца бліжэйшым часам”, — паведаміў міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў.
Вылучэньне кандыдатаў будзе працягвацца да 6 лістапада, рэгістрацыя да 13-га. Першы тур галасаваньня мае адбыцца 17 студзеня 2010 году.
Тэмы кансультацыяў: палітычны дыялёг, разьвіцьцё стасункаў Беларусь — ЭЗ, пэрспэктывы пашырэньня гандлёва-эканамічнага, інвэстыцыйнага супрацоўніцтва, актуальныя аспэкты ўзаемадзеяньня Беларусі і эўрапейскіх рэгіянальных арганізацый, уключна з Радаю дзяржаў Балтыйскага мора.
Міністар замежных справаў Беларусі C.Мартынаў сказаў, што Фінляндыя будзе спрыяць нармалізацыі адносін паміж Беларусьсю і Эўразьвязам.
Сёньня адбываецца працоўны візыт у Беларусь міністра замежных спраў Украіны Пятра Парашэнкі.
Расея і Злучаныя Штаты пачынаюць чарговы раўнд перамоваў аб скарачэньні ядзернага арсэналу.
16 кастрычніка ў Менску супрацоўнікамі міліцыі была разагнаная акцыя салідарнасьці на Кастрычніцкай плошчы. Шэраг удзельнікаў былі затрыманыя, некаторыя зьбітыя. Увечары затрыманых адпусьцілі.
Прадстаўнікі стваранай партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя назвалі гэтую публікацыю чарговым паклёпам на партыю ў дзяржаўных мэдыях.
16 кастрычника ў Чыгуначным судзе Гомеля распачалі разгляд адміністрацыйнай справы супраць кіраўніка Жлобінскай раённай арганізацыі Партыі камуністаў Беларускай Валера Рыбчанкі. Гэта ўжо дзясятая па ліку судовая справа ў дачыненьні 16-ці грамадзкіх актывістаў, якія роўна месяц таму спрабавалі зладзіць ланцуг памяці з нагоды зьнікненьня палітыка Віктара Ганчара і бізнэсоўца Анатоля Красоўскага. Дзевяць актывістаў ужо аштрафаваныя на агульную суму 9 мільёнаў 625 тысяч рублёў.
Удзельнікаў адразу пазакідалі ў аўтобусы й адвезьлі ў пастарунак. Затрыманых зьбівалі.
Арганізацыя дамовы аб калектыўнай бясьпецы спадзяецца падпісаць дамову з ААН, якая дазволіць сілам АДКБ дзейнічаць па-за межамі краінаў-удзельніц.
Расейскі экспэрт Андрэй Суздальцаў у перадачы “Экспэртыза Свабоды” заявіў:
А.Лукашэнка заявіў аб гатовасьці да канца году стварыць СП з удзелам Менскага гадзіньнікавага заводу і швайцарскай кампаніі "Frank Muller". І паабяцаў насіць гадзіньнік "Прамень".
Сёньня ў абласным гаспадарчым судзе жыльлёва-камунальная ўправа Ленінскага раёну Магілёва й абласная арганізацыя Руху “БНФ “Адраджэньне” падпісалі міравое пагадненьне.
Андрэя Ажароўскага выпусьцілі з Астравецкага ізалятара часовагаа ўтрыманьня. Ажароўскага сустрэлі сябры і адразу павялі накарміць.
20-22 кастрычніка Беларусь наведае міністар замежных справаў Эстоніі Ўрмас Паэт. Ён адкрые амбасады Эстоніі ў Менску.
У Гомелі працягваюцца суды над грамадзкімі актывістамі, якія 16 верасьня спрабавалі зладзіць ланцуг памяці з нагоды 10-х угодкаў зьнікненьня Віктара Ганчара й Анатоля Красоўскага.
"Улічваючы, што ў нашай кране групавая і розная масавая дзейнасьць забаронена, то мы, Дзеды Марозы, вымушаныя здацца ў пракуратуру”.
Супрацоўнікі міліцыі менскага мэтрапалітэну затрымалі актывіста кампаніі “Эўрапейская Беларусь” Максіма Вінярскага каля станцыі мэтро “Маладзёжная”.
Лінгвісты камэнтуюць адказы кіраўніка Беларусі адносна роднай мовы і карыстаньня ёю па-за працай. <B>А ШТО ДУМАЕЦЕ ВЫ?</B>
26 сакавіка 2010 года ўступае ў сілу новы Закон “Аб парадку выезду і Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь грамадзянаў Рэспублікі Беларусь”.
"Вызваліць памяшканьне мы абавязаны паводле рашэньня суду. Цяпер я пайду ў офіс адключаць тэлефоны", — кажа намесьнік старшыні партыі Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) Анатоль Сідарэвіч.
Перапісчыца Ірэна Саўко напярэдадні анкетавала Аляксандра і Мікалая Лукашэнкаў. Іх адказы камэнтуе мовазнаўца Зьміцер Саўка.
Аляксандр Лукашэнка адмовіўся прыехаць на завяршальны этап вучэньняў Калектыўных сіл апэратыўнага рэагаваньня АДКБ у Казахстане.
Пэтыцыю на імя генпракурора Васілевіча з патрабаваньнем скасаваць артыкул 193 КК перадалі праваабаронцы і моладзевыя актывісты.
Пра гэта паведаміў адзін зь ініцыятараў стварэньня партыі Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Дзяніс Садоўскі.
15 кастрычніка 2000 году ў Беларусі адбыліся выбары ў Палату прадстаўнікоў другога скліканьня. Гэта былі апошнія выбары, калі асноўныя апазыцыйныя партыі заклікалі да байкоту.
Міністры замежных спраў Італіі і Літвы пішуць, што анамалія самаізаляцыі Беларусі можа паступова закончвацца.
Латвійскі міністар абароны лічыць, што падчас вучэньняў “Захад-2009” быў інсцэнаваны напад на краіны Балтыі.
Былы памочнік прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы палітоляг Зьбігнеў Бжазіньскі ў інтэрвію “Голасу Амэрыкі” скептычна ацаніў “перазагрузку” расейска-амэрыканскіх дачыненьняў.
Распрацаваны варыянты энэргазабесьпячэньня народнай гаспадаркі і насельніцтва ва ўмовах магчымага скарачэньня паставак энэрганосьбітаў.
14 кастрычніка 1964 года ў выніку змовы ў Палітбюро з вяршыні ўлады ў СССР адхілілі Мікіту Хрушчова.
На думку старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандра Ярашука, ад дырэктара “Беларуськалія” Андрэя Башуры пазбаўляліся нягодным чынам.
Загрузіць яшчэ