Былы памочнік прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы палітоляг Зьбігнеў Бжазіньскі ў інтэрвію “Голасу Амэрыкі” скептычна ацаніў “перазагрузку” расейска-амэрыканскіх дачыненьняў.
Распрацаваны варыянты энэргазабесьпячэньня народнай гаспадаркі і насельніцтва ва ўмовах магчымага скарачэньня паставак энэрганосьбітаў.
14 кастрычніка 1964 года ў выніку змовы ў Палітбюро з вяршыні ўлады ў СССР адхілілі Мікіту Хрушчова.
На думку старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандра Ярашука, ад дырэктара “Беларуськалія” Андрэя Башуры пазбаўляліся нягодным чынам.
“International Herald Tribune” пра былога прэзыдэнта Чэхіі Вацлава Гаўла: " Ён застаўся чалавекам маралі і непакоры".
Аляксандар Лукашэнка зьмяніў кіраўнікоў двух найбуйнейшых прадпрыемстваў — “Беларускага мэталюргічнага заводу” і “Беларуськалія”. ХТО НАСТУПНЫ?
Кіраўнікі трох дзяржаў зьбяруцца ў Менску для падпісаньня некаторых дакумэнтаў, якія тычацца Мытнага саюзу Расеі Беларусі і Казахстана.
Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў пад нумарам 1906/2009 індывідуальны зварот Васіля Юзепчука, які асуджаны да сьмяротнага пакараньня Берасьцейскім абласным судом.
Басманны суд Масквы адмовіў ў задавальненьні пазову ўнука Іосіфа Сталіна Яўгена Джугашвілі да “Новой газеты” аб абароне гонару і годнасьці.
13 кастрычніка ў Варшаве Анатоль Лябедзька і Станіслаў Багданкевіч сустрэліся з дырэктарам Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ Янэзам Ленарчычам. Спачатку зь ім, а пасьля з групай супрацоўнікаў Бюро яны абмеркавалі прапановы дэмакратычных сілаў у справе зьмены выбарчага заканадаўства.
Неабыякавыя грамадзяне ішлі па ходніках вуліцы Палескай, каб на пляцы Паўстаньня стаць у ланцуг памяці з выпадку 10-х угодкаў зьнікненьня палітыка В.Ганчара і бізнэсоўца А.Красоўскага.
76-гадовы пэнсіянэр з жахам апавядае пра сваё затрыманьне людзьмі ў цывільным непадалёку ад офіса Гомельскай арганізацыі АГП:
Артур Фінькевіч зьвярнуўся ў пракуратуру з просьбай даць прававую ацэнку сюжэту, які быў паказаны 11 кастрычніка ў праграме “Панарама тыдня” на першым канале Беларускага тэлебачаньня.
Сёньня ў Варшаве Анатоль Лябедзька і Станіслаў Багданкевіч сустрэліся з дырэктарам Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ Янэзам Ленарчычам.
Падпісаньне міравога пагадненьня між магілёўскай жыльлёва-камунальнай управай Ленінскага раёну Магілёва й абласной арганізацыяй Руху “БНФ “Адраджэньне” адкладаецца.
Сёньня ў Эўрапарлямэнце будуць абмяркоўваць Пакт Молатава-Рыбэнтропа і яго наступствы.
Сёньня беларускія палітыкі абмяркуюць у БДІПЧ АБСЭ свае прапановы па зьмене выбарчага заканадаўства.
Адзін з каардынатараў кампаніі “Эўрапейская Беларусь” Зьміцер Бандарэнка распаўсюдзіў заяву адносна падрыхтоўкі да Беларускага эўрапейскага форуму. Ён лічыць, што арганізатары форуму ня могуць праводзіць абвешчаны фотаконкурс пад назваю “Эўрапейская Беларусь”.
Беларусь чакае вяртаньня ёй статусу спэцыяльна запрошанага ў Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы без усялякіх умоваў. Такую заяву, паводле агенцтва “Интерфакс”, зрабіў сёньня старшыня Савету Рэспублікі Барыс Батура.
На што будуць рэагаваць сілы хуткага рэагаваньня АДКБ? - Ці будуць беларусы ваяваць за межамі краіны? - Малдова пасьля дэмакратычнай зьмены ўлады: рэформы, Прыднястроўе і Румынія, Расея і НАТА.
У Празе праходзіць 13-тая міжнародная канфэрэнцыя “Форум 2000”. Тэма сёлетняга форуму – “Дэмакратыя і свабода ў шматпалярным сьвеце”.
У прадстаўніцтве Эўракамісіі “глыбока заклапочаныя” чарговым сьмяротным прысудам, вынесеным ў Беларусі, а таксама выказаліся адносна мэтазгоднасьці рэфэрэндуму ў справе сьмяротнага пакараньня.
Амбасада Расейскай Фэдэрацыі зьвярнулася з нотай у МЗС Беларусі з нагоды затрыманьня ў Астраўцы расейскага эколяга Андрэя Ажароўскага.
Амбасада Расейскай Фэдэрацыі сёньня зьвярнулася з нотай ў Міністэрства замежных справаў Беларусі. Пра гэта Свабодзе паведаміў супрацоўнік амбасады Вадзім Гусеў.
“Мараторый, пазьней і суцэльная адмова ад практыкі сьмяротных пакараньняў намі разглядаецца як адна з асноўных умоваў уступленьня Беларусі ў Савет Эўропы”.
Лукашэнка абвінаваціў Пуціна ў перашкодзе вайсковаму супрацоўніцтву Расеі і Беларусі, ціску і зрыве інтэграцыйных працэсаў. Пуцін не адказаў. Хто круцейшы? Меркаваньні расейцаў і беларусаў. <b>ШТО ДУМАЕЦЕ ВЫ?</b>
13 кастрычніка на запрашэньне фінскага боку адбудзецца працоўны візыт міністра замежных справаў Сяргея Мартынава ў Фінляндзкай Рэспублікі.
Ангельскае выданьне “The Observer” згадвае артыкул былога памочніка прэзыдэнта Віктара Юшчанкі Ўладзімера Гарбуліна, у якім ён выказвае засьцярогі, што Расея рыхтуецца расчляніць Украіну.
У Празе пачалася 13-тая міжнародная канфэрэнцыя інтэлектуалаў “Форум 2000”. Тэма сёлетняга форуму – “Дэмакратыя і свабода ў шматпалярным сьвеце”. ВІДЭАТРАНСЬЛЯЦЫЯ
У заходніх мэдыях працягваецца абмеркаваньне ўзнагароджаньня прэзыдэнта ЗША Барака Абамы Нобэлеўскай прэміяй міру. Некаторыя выданьні раяць прэзыдэнту ад прэміі адмовіцца.
У амбасадзе Расеі ў Беларусі ведаюць пра арышт маскоўскага эколяга Андрэя Ажароўскага. Пра гэта “Свабодзе” сёньня паведаміў супрацоўнік амбасады Вадзім Гусеў:
Грамадзяне Расеі галасуюць сёньня на выбарах у мясцовыя органы самакіраваньня.
Азэрбайджан рэзка скрытыкаваў Турэччыну за згоду нармалізаваць стасункі з Арменіяй.
Турэччына і Армэнія аднаўляюць дыпляматычныя адносіны і адкрываюць супольныя межы.
Старшынём “Моладзі Партыі БНФ абраны 22-гадовы Андрэй Крэчка. Галоўныя пункты ягонай праграмы — узмацненьне рэгіянальнай працы і ўдзел у выбарчых кампаніях.
У Эўразьвязе існуе шэраг краін, якія лічаць, што санкцыі ў адносінах да Аляксандра Лукашэнкі і групы высокіх беларускіх чыноўнікаў, можна адмяняць.
Сёньня ў Варшаве прэзыдэнт Польшчы Лех Качынські падпісаў Лісабонскае пагадненьне, так званую Эўрапейскую канстытуцыю, якая сярод іншага ў значнай ступені рэфармуе кіроўчыя органы Эўрапейскага Зьвязу.
Удзел беларускай грамадзянскай супольнасьці ў праграмах “Усходняга партнэрства” паскорыць іх рэалізацыю. Пра гэта казаў сёньня на Міжнароднай канфэрэнцыі “Эўразьвяз – Беларусь: контуры партнэрства”, якая праходзіць у Менску, супрацоўнік Міністэрства замежных спраў Польшчы Марцін Захоўскі.
10 кастрычніка завяршаецца ад'езд у месцы пастаяннай дысьлякацыі расейскіх удзельнікаў апэратыўна-стратэгічных вучэньняў "Захад-2009".
У Эўразьвязе існуе група краін, якая лічыць, што санкцыі датычныя А.Лукашэнкі і групы чыноўнікаў можна адмяняць. Аднак існуе іняменьшая група краін, якая лічыць інакш.
Сёньня ў Менску пачалася міжнародная навукова-практычная канфэрэнцыя “Эўразьвяз – Беларусь: контуры партнэрства”.
Ён выказаў зьдзіўленьне, што Аляксандр Лукашэнка ня ведае, на якія мэты за два апошнія гады беларускія чыноўнікі патрацілі 3 мільярды даляраў, выдаткаваных Расеяй.
Сёньня ў Кішынэве прайшоў саміт СНД. Многія аглядальнікі назвалі яго “самітам ва ўсечаным фармаце”, паколькі не прыехалі лідэры чатырох краін — Казахстану, Таджыкістану, Туркмэністану і Ўзбэкістану.
Адбылася онлайн- канфэрэнцыя са старшынём руху “За Свабоду” Аляксандрам Мілінкевічам, які бярэ ўдзел у “Форуме-2000” у Празе.
Мінабароны апраўдваецца: "Міністра ня так зразумелі. Скасаваньня вайсковай адтэрміноўкі студэнтам не плянуецца."
Сёньня кіраўнікі Беларусі і Ўкраіны правялі двухбаковую сустрэчу ў Кішынёве, дзе праходзіць саміт СНД. Пасьля яе Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ён чакае “сур’ёзных зрухаў у дачыненьнях з Украінай у бліжэйшыя паўтара-два месяцы”.
Вярхоўная Рада Украіны зацьвердзіла Пятра Парашэнку міністрам замежных спраў.
Так сьцьвярджае Анатоль Лябедзька. Лідэра АГП, эколягаў і актывістаў не пусьцілі на грамадзкія слуханні па праблемах будаўніцтва і эксплуатацыі АЭС ў Астраўцы.
Краіны СНД павінны зьняць усе бар’еры ва ўзаемным гандлі, выключыўшы пратэкцыянісцкія захады – заявіў А.Лукашэнка ў Кішынэве на саміце СНД.
Прэзыдэнт ЗША ўганараваны за заклікі скараціць сусьветныя запасы ядзернай зброі і намаганьні зрабіць мір у сьвеце больш стабільным.
Загрузіць яшчэ