Яе мэта – дамагчыся спыненьня агню ў Паласе Газа. Дэлегацыю ўзначаліў чэскі міністар замежных справаў Карэл Шварцэнбэрг. Дэлегацыя мае намер наведаць Каір, Ерусалім, Рамалу і Аман.
Ізраільскія танкі і пяхота пры падтрымцы авіяцыі вядуць баі супраць Хамасу на тэрыторыі Паласы Газа.
Запрашэньне А.Лукашэнкі ў Прагу залежыць ад яго самога. Такое меркаваньне выказаў міністар замежных справаў Чэхіі К.Шварцэнбэрг.
Смаргоньскія ўлады не дазволілі пікет супраць будаўніцтва АЭС. У адмове смаргонскія чыноўнікі спасылаюцца на тое, што дагэтуль не падпісаны указ прэзыдэнта аб будаўніцтве АЭС менавіта ў Астравецкім раёне.
Эўрапейскі зьвяз заклікаў Расею і Ўкраіну "неадкладна аднавіць" пастаўкі газу ў краіны ЭЗ у поўным аб'ёме. Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай у Брусэлі заяве Чэхіі як старшыні Эўразьвязу.
Ізраільскія авіяўдары накіраваныя супраць радыкальнай групоўкі Хамас у Паласе Газа працягваюцца сёмы дзень.
Актывістам незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Зьмітру Хведаруку і Паўлу Кур’яновічу супрацоўнікі міліцыі ўручылі позвы ў ваенкаматы.
Кіраўніцтва Беларусі выяўляе настальгічныя пачуцьці па часах Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Ці сягне настальгія даўнейшых часоў?
Старшынём Магілёўскага аблвыканкаму сёньня ў прысутнасьці Лукашэнкі зацьвердзілі Пятра Рудніка. Тым часам ліфтавы завод, якім кіраваў Руднік, прыпыніў працу.
Учора ў Менску затрымалі Марту Маісеенку, калі яна спрабавала начапіць бел-чырвона-белы сьцяг на галоўную елку краіны. Ноч дзяўчына правяла ў пастарунку.
Мікола Статкевіч: Уладам незалежнасьць трэба нейкім чынам падкрэсьліваць — празь яе старадаўні характар, паз наяўнасьць сваёй культуры, мовы, гісторыі.
Супрацоўнікі міліцыі Ленінскага раёну Берасьця затрымалі актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Юрыя Бакура і праваабаронцу Рамана Кісьляка.
З новага году ў Азэрбайджане спыняецца вяшчаньне на нацыянальных частотах перадач Радыё Свабода, Голасу Амэрыкі і Бі-Бі-Сі.
Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джонатан Мур выказаў спадзеў на нармалізацыю адносін паміж Менскам і Вашынгтонам у 2009 годзе.
Якое месца Беларусь займала сёлета ў рэйтынгах міжнародных арганізацый?
МУС Беларусі хоча перадаць праваахоўным органам Расеі зьвестак пра грамадзянаў Беларусі, якім часова абмежаваны выезд за межы краіны.
На чацьвёрты дзень узброенага канфлікту Ізраілю супраць палестынскай групоўкі Хамас у Паласе Газа колькасьць ахвяраў дасягнула 350.
Якімі міжнароднымі падзеямі, зафіксаванымі аб’ектывам фотаапарата, запомніцца 2008 год?
Літоўскае грамадзтва занепакоена плянамі Беларусі пабудаваць атамную электрастанцыю побач зь мяжой Літвы, заявіў міністар замежных спраў Вігаўдас Ушацкас.
Якімі будуць маштабы эканамічнага крызісу ў Беларусі і яго сацыяльныя наступствы? Якой будзе рэакцыя насельніцтва на крызіс? Якім можа быць адказ апазыцыі на выклік крызісу?
Зьяўленьне артыкула Вячаслава Оргіша пад назвай “Прыйшоў час сыходзіць з барыкад” у “Советской Белоруссии” за 18-19 сьнежня 2008 году адметнае найперш ня зьместам, а прозьвішчам аўтара.
Міністар замежных спраў Літвы Вігаўдас Ушацкас падчас сёньняшняга візыту ў Менск заявіў журналістам, што Эўразьвяз і Літва чакаюць у новым годзе крокаў па дэмакратызацыі Беларусі.
Амбасадары Ізраілю і Палестыны ў інтэрвію “Свабодзе” выказваюць сваё меркаваньне пра апошняе разьвіцьцё блізкаўсходняга канфлікту.
А. Лукашэнка прызначыў Пятра Рудніка на пасаду старшыні Магілёўскага аблвыканкаму.
Сёньняшні рабочы візыт у Менск міністра замежных спраў Літвы Вігаўдаса Ўшацкаса стаў далёка ня першым кантактам высокапастаўленых чыноўнікаў краінаў Эўразьвязу зь беларускімі ўладамі. Гісторыя гэтых сустрэч.
Трэці дзень ізраільская авіяцыя бамбіць Паласу Газа. Баевікі “Хамасу” адказваюць ракетнымі абстрэламі ізраільскіх гарадоў.
Міністар замежных справаў Літвы заявіў, што ягоная краіна “вітае крокі беларускага ўраду, накіраваныя на тое, каб у будучыні быць сябрам ініцыятывы ЭЗ “Усходняе партнэрства”.
Ізраільская авіяцыя нанесла 27 сьнежня авіяудар па пазыцыях баявікоў ХАМАС у сэктары Газа. Колькасьць загінулых дасягнула 155 чалавек, больш за 200 атрымалі пашкоджаньні.
У Крамлі не пацьвярджаюць заяву Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што расейскі бок прыняў рашэньне выдаць Беларусі дадатковы транш крэдыту ў 1 мільярд даляраў.
Вігаўдас Ушацкас, якога пасьля нядаўніх парлямэнцкіх выбараў у Літве, прызначылі новым міністрам замежных спраў, зьвярнуўся са спэцыяльным зваротам да беларусаў.
29 сьнежня Беларусь з рабочым візытам наведае міністар замежных спраў Літвы Вігаўдас Ушацкас.
Сябры аргкамітэту “Астравецкая атамная — гэта злачынства” Мікола Ўласевіч і Іван Крук падалі пазоў у суд на Астравецкі райвыканкам.
“Мы выйдзем на падпісаньне пагадненьняў”, – заявіў Лукашэнка. У канцы студзеня пройдзе паседжаньне Вышэйшага дзяржсавету Саюзу Беларусі і Расеі.
Беларусь афіцыйна запрасіла кіраўніцтва Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека (БДІПЧ) АБСЭ ў Менск. У лісьце ў офіс Бюро “пацьвярджаецца гатоўнасьць да прадметнага дыялёгу».
Па выніках нарады з удзелам Лукашэнкі было вырашана захаваць існы прынцып падаткаабкладаньня прадпрымальнікаў, але павысіць каэфіцыент і стаўкі.
Аляксандар Бароўскі вызвалены з выпраўленчай установы на падставе ўказу кіраўніка дзяржавы пра ягонае памілаваньне.
Артур Фінькевіч зьбіраецца скардзіцца ў пракуратуру на дзеяньні міліцыянтаў . “У справе я пацярпелы, але ў кватэры, у якой я пражываў, робяць ператрус”.
Сёньня Лукашэнка правёў нараду ў пытаньнях рэгуляваньня прадпрымальніцкай дзейнасьці. Ён скрытыкаваў і ўрадавых чыноўнікаў, і саміх прадпрымальнікаў.
Віцэ-прэм'ер Чэскай Рэспублікі, адказны за эўрапейскую інтэграцыю Аляксандар Вондра даў інтэрвію Радыё Свабода.
Уладальнік шэрагу гандлёвых цэнтраў у Полацку і Наваполацку, аддаў загад зачыніць крамы на знак пратэсту і перастаў адказваць на званкі.
Каардынатары Эўрапейскай кааліцыі прапанавалі ўладам плян нацыянальнага прымірэньня дзеля будучыні Беларусі.
Лідзія Ярмошына паведаміла, што экспэрты вывучаюць заўвагі, выказаныя БДІПЧ у выніковай справаздачы аб сёлетніх парлямэнцкіх выбарах у Беларусі.
“Мяне хвалюе тое, што чарговы раз з усёй відавочнасьцю выявілася поўная негатоўнасьць як прадпрымальнікаў, так і ўраду цывілізаваным шляхам вырашыць даўно насьпелую праблему”.
Старшыня абласной арганізацыі БСДП (Г) лічыць, што ўзаемадзеяньне саветаў з партыйцамі магло б палепшыць працу мясцовых органаў улады.
Лідэра "Моладзі БНФ" Франака Вячорку затрымалі, адвезьлі ў ваенкамат і ўручылі позву на прызыўную камісію.
Паводле крыніцы ў беларускай дэлегацыі, цана на расейскі прыродны газ на 2009 год узгодненая на даволі прымальных для Беларусі ўмовах. Якіх — невядома.
Лукашэнка адмаўляе, што беларускі бок прасіў нешта ў Расеі. Пра гэта ён заявіў афіцыйна на гэтых перамовах.
Намесьнікамі старшыні Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Зянона Пазьняка сталі Юрась Беленькі і Сяргей Папкоў.
Пасьля сваёй рэгістрацыі рух “За свабоду” пачынае дзейнасьць у легальных умовах. Духоўным цэнтрам арганізацыі будзе Горадня, дзе адбыўся яе ўстаноўчы сход у 2007 годзе. Рух зьяўляецца, паводле статуту, “рэспубліканскім асьветніцка-правааабарончым аб’яднаньнем”.
Загрузіць яшчэ