Першы зь іх заплянаваны праз тыдзень – 3 жніўня зьбяруцца актывісты Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).
З Андрэем Кімам у калёніі сустрэлася маці. Сяргея Парсюкевіча перад адпраўкай ў Менскую калёнію распытвалі адносна выбуху ў Менску.
Пра гэта паведаміла газэта “Народная воля” са спасылкай на “дасьведчаныя крыніцы”.
Як сябе паводзіць у сытуацыі, калі спэцслужбы выяўляюць падвышаную цікавасьць да чалавека, ускосна ці наўпрост ціснуць на яго ці ягоных блізкіх? ПАРАДЫ ПРАВААБАРОНЦЫ
Валер Карбалевіч, Менск Новая перадача сэрыі “Экспэртыза Свабоды”.
Расшыфроўка размовы Аляксандра Меха, Уладзіміра Галашко і начальніка кобрынскага аддзела КДБ Андрэя Басько 4 чэрвеня
“Усе ў поле, закасаўшы рукавы”, -- заклікаў кіраўнік дзяржавы Аляксандар Лукашэнка, -- Я не спынюся ні перад чым, нават калі ў адзін дзень усіх давядзецца звольніць”.
Перасьлед кобрынскага актывіста Алеся Меха за тое, што вырашыў балятавацца ў дэпутаты, сталіся індыкатарам цяперашняй выбарчай кампаніі. Алесь здолеў запісаць і апублікаваць, як яго запалохваў супрацоўнік КДБ.
Ад патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў IV скліканьня паступілі заяўкі на рэгістрацыю 448-мі ініцыятыўных груп.
Палітыка, прэтэндэнта на кандыдата ў дэпутаты вінавацяць у дробным хуліганстве й непадпарадкаваньні міліцыі.
Дырэктар Кобрынскага упраўленьня магістральных газаправодаў ААТ "Белтрансгаз" патлумачыў звальненьне інжынэра Аляксандра Меха.
Жонка і бацька звольненага з працы актывіста Партыі БНФ Алеся Меха з Кобрына ўвайшлі ў склад ягонай ініцыятыўнай групы.
Супрацоўнік Кобрынскай управы КДБ Беларусі Андрэй Басько адмовіўся пацьвердзіць ідэнтычнасьць апублікаванай у інтэрнэце ягонай размовы з актывістам БНФ Алесем Мехам.
Актывіст Партыі БНФ Алесь Мех зьбіраецца ў панядзелак абскардзіць у судзе сваё звальненьне з Кобрынскага упраўленьня магістральных газаправодаў ААТ "Белтрансгазу".
Уначы на тэрыторыю амбасады Літвы ў Менску кінулі бутэлькі з фарбай і лістоўкі нацыянал-бальшавікоў. Агароджа амбасады размаляваная іх сымболікай.
ТУТ ФАНАГРАМА РАЗМОВЫ СУПРАЦОЎНІКА КДБ З А.МЕХАМ. Апазыцыянэраў запалохваюць, звальняюць з працы за тое, што яны ідуць на выбары. Праца альбо выбары? <b>ТЭМА ДНЯ.</b>
Лявон Баршчэўскі напісаў ліст да рэдактара газэты "Советская Белоруссия" Паўла Якубовіча з просьбай надрукаваць размову Аляксандра Меха з супрацоўнікамі кобрынскага КДБ.
"Мы падтрымліваем Вольгу Казуліну. Яе бацька - Аляксандар Казулін - застаецца ў турме ў Беларусі за “злачынства”, якім зьяўляецца вылучэньне на пасаду прэзыдэнта”, заявіў прэзыдэнт ЗША.
Кандыдат у прэзыдэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі Барак Абама заклікаў эўрапейцаў падтрымаць ЗША ва Аўганістане. Паслухаць выступ Абамы прыйшлі каля 100 тысячаў чалавек
Прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка заявіў, што падазрае ва ўдзеле ў сваім атручваньні Давіда Жванію, свайго былога саюзьніка, асабістага сябра і хроснага бацьку аднаго са сваіх дзяцей.
Сёньня — апошні дзень падачы заявак на рэгістрацыю ініцыятыўных групаў патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.
Актывіста Руху “За Свабоду, які мае намер балятавацца ў Палату прадстаўнікоў, 25 ліпеня адпраўляюць у войска.
На час выбарчае кампаніі незарэгістраваная арганізацыя прыпыняе сяброўства ў кааліцыі.
Ліберальна-дэмакратычная партыя і яе лідэр Сяргей Гайдукевіч ня будуць удзельнічаць у выбарах у Палату прадстаўнікоў. Пра гэта Свабодзе паведаміў С.Гайдукевіч:
Міністэрства абароны Ізраілю мае інфармацыю, што да канца 2008 году Іран атрымае праз Беларусь расейскія сыстэмы С-300, паведамляе Jerusalem Post.
Сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Ірына Вештарт лічыць, што гэта зьвязана з яе ўдзелам у выбарчай кампаніі
Новая перадача сэрыі “Экспэртыза Свабоды”. Эфір 23 ліпеня. Удзельнікі: дактарант Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту Сяргей Богдан і журналіст Вадзім Казначэеў.
Сёньня з аднадзённым візытам у Беларусі пабываў прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавэс. Гэта яго трэці візыт у Беларусь і пятая сустрэча з А.Лукашэнкам ад ліпеня 2006 году.
Эўрапейская камісія можа ўвесьці з наступнага году візавыя абмежаваньні для амэрыканскіх дыпляматаў.
Чаму Аляксандар Лукашэнка не падтрымаў антызаходнюю рыторыку вэнэсуэльскага прэзыдэнта, абмежаваўшыся заявамі пра плённасьць двухбаковых адносінаў?
Былы палітвязень Мікола Статкевіч лічыць, што Беларусь можа і не дачакацца выкананьня шматлікіх абяцаньняў з боку прэзыдэнта Вэнэсуэлы Уга Чавэса
Харызматычныя лідэры Уга Чавэс і Аляксандар Лукашэнка знайшлі шмат агульнага, лёгка перайшлі на “ты” і з ініцыятывы Чавэса сталі нават “братамі”.
Дырэктарку выдавецкага дома “Витебский курьер” Жану Папову, сябраў БСДП “Грамада" Віктара Сазонава і Вячаслава Болбата, актывіста АГП Аляксандра Сьцепаненку...
У Вільні праходзіць канфэрэнцыя “Грамадзянская супольнасьць і СМІ ў Беларусі напярэдадні парлямэнцкіх выбараў” пры падтрымцы Рады Эўропы.
У інтэрнэце зьявіліся сьпісы дэмакратычных прэтэндэнтаў на дэпутацкія крэслы. Аказалася, што ў многіх акругах дэмакратычныя сілы будуць канкураваць.
Якімі якасьцямі павінен валодаць кандыдат у дэпутаты? З такім пытаньнем наш карэспандэнт зьвяртаўся сёньня да гарадзенцаў.
Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавэс завяршыў аднадзённы рабочы візыт у Беларусь. Афіцыйныя заявы, камэнтары, фота. <b>ТЭМА ДНЯ.</b>
Лідэра незарэгістраванай Беларускай партыі Свабода Сяржука Высоцкага выклікаюць па справе аб выбуху ў Сьледчае ўпраўленьне. Раней 72 гадзіны ён правёў у сьледчым ізалятары КДБ як падазраваны.
Якое значэньне мае арышт Караджыча для Сэрбіі і эўрапейскіх пэрспэктываў гэтай краіны? Ці заўсёды ў міжнароднай палітыцы маральныя прынцыпы пераважаюць над геапалітычнымі? Ці могуць балканскія падзеі стаць нейкім урокам для беларускіх палітыкаў? На гэтыя ды іншыя тэмы у перадачы “Экспэртыза Свабоды” разважаюць палітолягі Віталь Сіліцкі і Алесь Лагвінец.
Зьміцеру Кухлею задавалі тое самае пытаньне: дзе ён быў з 3 на 4 чэрвеня.
Крычаўскага журналіста й грамадзкага актывіста Сяргея Няроўнага сёньня ўвечары дапытаў у справе выбуху ў Менску 4 ліпеня ўпаўнаважаны крычаўскага аддзелу крымінанальнага вышуку Дзьмітры Сідарэнка.
"Галоўны ідэоляг" Усевалад Янчэўскі: „Ні пра якую барацьбу з іншадумствам, з крытычнымі заўвагамі, са свабодным выказваньнем думак у Інтэрнэце гаворкі няма”.
Ірына Вештарт кажа, што гэта адбылося сёньня ў прамежку паміж 16.30 і 17.00.
Нэнад Пэіч, адзін з кіраўнікоў Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, быў праграмным дырэктарам Сараеўскага тэлебачаньня. Ён быў асабіста знаёмы з Р.Караджычам.
Радавана Караджыча, лідэра басьнійскіх сэрбаў падчас вайны ў былой Югаславіі, цяпер чакае выдача паводле абвінавачаньняў у генацыдзе Гааскаму трыбуналу ў ваенных злачынствах.
У Менскім гарадзкім судзе прысуд Андрэю Кіму і яшчэ 9 актывістам пакінулі нязьменным.
Рада моладзі БНФ распаўсюдзіла заяву з патрабаваньнем спыніць перасьлед моладзевых актывістаў.
Больш чым праз 10 гадоў пасьля абвяшчэньня ў міжнародны вышук у Бялградзе арыштаваны былы лідэр басьнійскіх сэрбаў Радаван Караджыч.Экспэрты не выключаюць, што ў Міжнародны трыбунал у Гаагу Караджыча перавязуць ужо на гэтым тыдні.
Арышт колішняга лідэра басьнійскіх сэрбаў Радавана Караджыча мы папрасілі пракамэнтаваць журналіста расейскай службы Радыё Свабода Андрэя Шарага, аўтара кнігі пра Міжнародны трубунал у Гаазе.
Сёньня ініцыятыўныя групы некаторых прэтэндэнтаў на дэпутацкія мандаты зарэгістраваліся і пачалі зьбіраць подпісы. Працэс вылучэньня будзе доўжыцца яшчэ амаль месяц.
Загрузіць яшчэ