Сёньня – шэсьць месяцаў, як за кратамі знаходзіцца моладзевы актывіст Андрэй Кім. У турме яму застаецца правесьці яшчэ год.
Сярод затрыманых па справе выбуху 4 ліпеня на канцэрце да Дня незалежнасьці не засталося прадстаўнікоў дэмакратычных арганізацый і палітычных партый. Аднак усе яны застаюцца падазраванымі і мусяць па першым выкліку зьяўляцца ў органы сьледзтва.
Сярод патэнцыйных кандыдатаў -- намесьнік старшыні Магілёўскага аблвыканкаму Анатоль Глаз і старшыня Шклоўскага райвыканкаму Валеры Іваноў.
Ніводзін з прэтэндэнтаў ад Аб’яднаных дэмакратычных сілаў на мандаты дэпутатаў ня будзе абмяжоўвацца вылучэньнем на партыйных зьездах.
У традыцыйнай штогадовай заяве з нагоды „Тыдня паняволеных народаў” 18 ліпеня прэзыдэнт ЗША Джордж Буш згадаў Беларусь.
Інтэрнет-рэсурс „Sudan Times” паведаміў, што тузін расейскіх зьнішчальнікаў „МіГ-29” быў патаемна перапраўлены неназванай беларускай фірмай у Судан два тыдні таму.
«На гэты момант няма прадстаўнікоў дэмакратычных арагнізацыяў, палітычных партый сярод затрыманых па справе выбуху 4 ліпеня на канцэрце да Дня незалежнасьці”, -- сказаў у інтэрвію Радыё Свабода праваабаронца Ўладзімер Лабковіч.
Палітоляг Аляксандар Класкоўскі канстатуе, што беларускія ўлады не ўстрымаліся ад спакусы кінуць цень падазрэньняў у арганізацыі выбуху 4 ліпеня на апазыцыю і - прайгралі.
Актывістаў Партыі БНФ, якія ўдзельнічаюць у выбарчай кампаніі, праваахоўныя органы працягваюць апытваць у сувязі з выбухам 4 ліпеня ў Менску.
Сёньня ў Кобрынскі РАУС быў выкліканы сябра партыі БНФ, прэтэндэнт у кандыдаты ў дэпутаты ад АДС па Кобрынскай выбарчай акрузе № 12 Аляксандар Мех.
Сёньня з турмы на вуліцы Акрэсьціна выпусьцілі сябру Аб’яднанай грамадзянскай партыі Кірылу Паўлоўскага. Ён адседзеў 10 сутак нібыта за лаянку.
Спробы кінуць цень падазрэньня на былых і цяперашніх апазыцыйных актывістаў скончыліся нічым. Ці вынесьлі ўлады і апазыцыя ўрокі з гэтых падзеяў? <b>ТЭМА ДНЯ.</b>
У зьвязку з візытам прэзыдэнта Вэнэсуэлы Уга Чавэса ў Менску будуць прыняты дадатковыя меры бясьпекі. У сталіцы будзе часова абмежаваны рух транспарту на некаторых вуліцах.
20 ліпеня пачалося вылучэньне кандыдатаў у дэпутаты ніжняй палаты Нацыянальнага сходу, якое закончыцца 18 жніўня.
Ці патрэбна Партыі БНФ удзельнічаць у выбарах у Палаты прадстаўнікоў? Адказ на гэтае пытаньне дасьць з’езд гэтай арганізацыі, які прызначаны на 10-га жніўня.
Сябра АГП з Астраўца Іван Крук быў затрыманы на аўтадарозе ў Ашмяны, яго даставілі ў Ашмянскі РАУС.
Працэс над грамадзянінам ЗША Эмануілам Зэльцэрам пройдзе ў Менскім гарадзкім судзе за зачыненымі дзьвярыма.
Праваабаронца Павал Левінаў, які адбывае 10 сутак арышту паводле абвінавачваньня ў дробным хуліганстве, абвясьціў галадоўку.
У брытанскім парлямэнце адбыліся дэбаты па сытуацыі ў Беларусі. Брытанскі ўрад заклікае Беларусь вызваліць усіх палітычных вязьняў.
У нядзелю, 20 ліпеня, пачынаецца і вылучэньне кандыдатаў у дэпутаты.
Сьледчыя, якія займаюцца справай аб выбуху 4 ліпеня, затрымліваюць людзей фактычна паводле прынцыпу “там разьбяруцца”.
Як толькі Міраслаў выйшаў на волю, на допыт выклікалі ягоную жонку Ніну Шыдлоўскую.
Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада — партыя, якую ачольвае Станіслаў Шушкевіч, — можа адмовіцца ад удзелу ў парлямэнцкіх выбарах.
Сустаршыня АДС Анатоль Лябедзька затрыманы ў Ашмянах. У дадзены момант ён знаходзіцца ў мясцовым міліцэйскім пастарунку.
Лідэр незарэгістраванай Беларускай партыі Свабоды Сяргей Высоцкі — адзін з тых, каго дапытвалі па справе аб выбуху 4 ліпеня.
Валянціна Палевікова паведаміла Свабодзе, што супрацоўнікі КДБ паабяцалі зрабіць гэта сёньня.
Сьледчыя ў справе выбуху 4 ліпеня затрымліваюць і дапытваюць людзей, якіх немагчыма абвінаваціць. Потым іх адпускаюць без нейкага выніку і прабачэньняў. І шукаюць новых. <b>ТЭМА ДНЯ.</b>
Жонцы Ігара Корсака Вользе ў сьледчым упраўленьні паведамілі, што пытаньне, ці выйдзе яе муж сёньня на волю, будзе разгледжанае пасьля 14-ай гадзіны.
Старшыня ЦВК падкрэсліла, што кандыдатам забаронена выдаткоўваць іншыя грошы на выбарчую кампанію.
Сёньня лідэры Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі абмеркавалі вынікі фармаваньня акруговых выбарчых камісіяў.
Распаўсюдніка недзяржаўнай прэсы некалькі гадзін пратрымалі ў Чыгуначным райаддзеле міліцыі Віцебска.
На Гомельшчыне палова апазыцыйных вылучэнцаў у парлямэнт падала заявы ў акруговыя камісіі на рэгістрацыю ініцыятыўных групаў. Каб зарэгістравацца кандыдатам у дэпутаты, кожнаму прэтэндэнту трэба сабраць ня менш як 1 тысячу подпісаў.
Праваабаронцы вінавацяць чыноўнікаў і дэпутатаў у парушэньні працэдуры фармаваньня выбаркамаў.
Паводле заканадаўства, група павінна быць ня менш як з 10 чалавек. Збор подпісаў яны пачнуць ад 20 ліпеня.
Сёньня на волю выйдуць першыя затрыманыя ў якасьці падазраваных у выбуху пад час сьвяточнага канцэрту 4 ліпеня.
Старшыня Паўночнай акруговай камісіі № 51 Віктар Дземчанка адмовіў сябру БХК Андрэю Янушкевічу ў акрэдытацыі ў якасьці назіральніка.
Да 12 гадзіны панядзелка 21 ліпеня Аляксандар Мілінкевіч абавязаны падаць у Камітэт дзяржкантролю зьвесткі пра даходы і маёмасьць за 2005—2008 гады.
Сёньня лідэры апазыцыйных партыяў, якія ўваходзяць у склад АДС, накіраваліся да Генэральнага пракурора краіны Рыгора Васілевіча.
Міністэрства юстыцыі Беларусі адмовіла ў рэгістрацыі грамадзкаму сацыяльна-экалагічнаму аб'яднанню “Цэнтар падтрымкі чарнобыльскіх ініцыятыў”.
Новая перадача сэрыі “Экспэртыза Свабоды”. Эфір 16-га ліпеня.
Новая перадача сэрыі “Экспэртыза Свабоды”. Эфір 11-га ліпеня
17 ліпеня прадстаўнікі дэмакратычных партый перададуць Генэральнаму пракурору Рыгору Васілевічу ліст з просьбай аб сустрэчы. Яны зьбіраюцца абмеркаваць сытуацыю ў краіне пад час сёлетніх выбараў.
Пастанова пра арышт была вынесена яшчэ 26 траўня: суд прызнаў прадстаўніка БХК вінаватым ў дробным хуліганстве.
У Вільні сёньня з раніцы да вечара праходзяць акцыі да Дню салідарнасьці з палітзьняволенымі ў Беларусі.
У Эўрапарлямэнце з ініцыятывы групы сацыялістаў адбылася дыскусія пра сытуацыю ў Беларусі.
Беларускія памежнікі згадваюць пра службу разам з Вадзімам Зайцавым, якога Аляксандар Лукашэнка прызначыў старшынём КДБ.
Старшыня Цэнтравыбаркаму назвала лічбы, якія тычацца фармаваньня акруговых выбарчых камісіяў.
На сёлетніх выбарах у Беларусі будзе створана 6,5 тысячы ўчастковых выбарчых камісіяў. У іх будуць працаваць каля 70 тысяч чалавек. Участковыя камісіі павінны быць сфармаваныя да трынаццатага жніўня. Цяпер у рэгіёнах апазыцыя складае сьпісы сваіх прадстаўнікоў.
Амаль тры гадзіны на памежным пераходзе ў Брузгах беларускія памежнікі пратрымалі старшыню Таварыства аховы помнікаў Антона Астаповіча. Столькі ж часу правяралі ў Прывалках мастоўскага актывіста Алеся Зарэмбюка.
Загрузіць яшчэ