Ці патрэбна Партыі БНФ удзельнічаць у выбарах у Палаты прадстаўнікоў? Адказ на гэтае пытаньне дасьць з’езд гэтай арганізацыі, які прызначаны на 10-га жніўня.
Сябра АГП з Астраўца Іван Крук быў затрыманы на аўтадарозе ў Ашмяны, яго даставілі ў Ашмянскі РАУС.
Працэс над грамадзянінам ЗША Эмануілам Зэльцэрам пройдзе ў Менскім гарадзкім судзе за зачыненымі дзьвярыма.
Праваабаронца Павал Левінаў, які адбывае 10 сутак арышту паводле абвінавачваньня ў дробным хуліганстве, абвясьціў галадоўку.
У брытанскім парлямэнце адбыліся дэбаты па сытуацыі ў Беларусі. Брытанскі ўрад заклікае Беларусь вызваліць усіх палітычных вязьняў.
У нядзелю, 20 ліпеня, пачынаецца і вылучэньне кандыдатаў у дэпутаты.
Сьледчыя, якія займаюцца справай аб выбуху 4 ліпеня, затрымліваюць людзей фактычна паводле прынцыпу “там разьбяруцца”.
Як толькі Міраслаў выйшаў на волю, на допыт выклікалі ягоную жонку Ніну Шыдлоўскую.
Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада — партыя, якую ачольвае Станіслаў Шушкевіч, — можа адмовіцца ад удзелу ў парлямэнцкіх выбарах.
Сустаршыня АДС Анатоль Лябедзька затрыманы ў Ашмянах. У дадзены момант ён знаходзіцца ў мясцовым міліцэйскім пастарунку.
Лідэр незарэгістраванай Беларускай партыі Свабоды Сяргей Высоцкі — адзін з тых, каго дапытвалі па справе аб выбуху 4 ліпеня.
Валянціна Палевікова паведаміла Свабодзе, што супрацоўнікі КДБ паабяцалі зрабіць гэта сёньня.
Сьледчыя ў справе выбуху 4 ліпеня затрымліваюць і дапытваюць людзей, якіх немагчыма абвінаваціць. Потым іх адпускаюць без нейкага выніку і прабачэньняў. І шукаюць новых. <b>ТЭМА ДНЯ.</b>
Жонцы Ігара Корсака Вользе ў сьледчым упраўленьні паведамілі, што пытаньне, ці выйдзе яе муж сёньня на волю, будзе разгледжанае пасьля 14-ай гадзіны.
Старшыня ЦВК падкрэсліла, што кандыдатам забаронена выдаткоўваць іншыя грошы на выбарчую кампанію.
Сёньня лідэры Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі абмеркавалі вынікі фармаваньня акруговых выбарчых камісіяў.
Распаўсюдніка недзяржаўнай прэсы некалькі гадзін пратрымалі ў Чыгуначным райаддзеле міліцыі Віцебска.
На Гомельшчыне палова апазыцыйных вылучэнцаў у парлямэнт падала заявы ў акруговыя камісіі на рэгістрацыю ініцыятыўных групаў. Каб зарэгістравацца кандыдатам у дэпутаты, кожнаму прэтэндэнту трэба сабраць ня менш як 1 тысячу подпісаў.
Праваабаронцы вінавацяць чыноўнікаў і дэпутатаў у парушэньні працэдуры фармаваньня выбаркамаў.
Паводле заканадаўства, група павінна быць ня менш як з 10 чалавек. Збор подпісаў яны пачнуць ад 20 ліпеня.
Сёньня на волю выйдуць першыя затрыманыя ў якасьці падазраваных у выбуху пад час сьвяточнага канцэрту 4 ліпеня.
Старшыня Паўночнай акруговай камісіі № 51 Віктар Дземчанка адмовіў сябру БХК Андрэю Янушкевічу ў акрэдытацыі ў якасьці назіральніка.
Да 12 гадзіны панядзелка 21 ліпеня Аляксандар Мілінкевіч абавязаны падаць у Камітэт дзяржкантролю зьвесткі пра даходы і маёмасьць за 2005—2008 гады.
Сёньня лідэры апазыцыйных партыяў, якія ўваходзяць у склад АДС, накіраваліся да Генэральнага пракурора краіны Рыгора Васілевіча.
Міністэрства юстыцыі Беларусі адмовіла ў рэгістрацыі грамадзкаму сацыяльна-экалагічнаму аб'яднанню “Цэнтар падтрымкі чарнобыльскіх ініцыятыў”.
Новая перадача сэрыі “Экспэртыза Свабоды”. Эфір 16-га ліпеня.
Новая перадача сэрыі “Экспэртыза Свабоды”. Эфір 11-га ліпеня
17 ліпеня прадстаўнікі дэмакратычных партый перададуць Генэральнаму пракурору Рыгору Васілевічу ліст з просьбай аб сустрэчы. Яны зьбіраюцца абмеркаваць сытуацыю ў краіне пад час сёлетніх выбараў.
Пастанова пра арышт была вынесена яшчэ 26 траўня: суд прызнаў прадстаўніка БХК вінаватым ў дробным хуліганстве.
У Вільні сёньня з раніцы да вечара праходзяць акцыі да Дню салідарнасьці з палітзьняволенымі ў Беларусі.
У Эўрапарлямэнце з ініцыятывы групы сацыялістаў адбылася дыскусія пра сытуацыю ў Беларусі.
Беларускія памежнікі згадваюць пра службу разам з Вадзімам Зайцавым, якога Аляксандар Лукашэнка прызначыў старшынём КДБ.
Старшыня Цэнтравыбаркаму назвала лічбы, якія тычацца фармаваньня акруговых выбарчых камісіяў.
На сёлетніх выбарах у Беларусі будзе створана 6,5 тысячы ўчастковых выбарчых камісіяў. У іх будуць працаваць каля 70 тысяч чалавек. Участковыя камісіі павінны быць сфармаваныя да трынаццатага жніўня. Цяпер у рэгіёнах апазыцыя складае сьпісы сваіх прадстаўнікоў.
Амаль тры гадзіны на памежным пераходзе ў Брузгах беларускія памежнікі пратрымалі старшыню Таварыства аховы помнікаў Антона Астаповіча. Столькі ж часу правяралі ў Прывалках мастоўскага актывіста Алеся Зарэмбюка.
Сёньня ў Калінкавічах быў выкліканы ў міліцыю актывіст стваранага руху “За свабоду”, сябра АГП Дзяніс Рабянок. А ў Гомелі ў абласную міліцыю выклікалі рэгіянальнага кіраўніка стваранай партыі “Народная Грамада” Юрася Захаранку.
На віцебскага апазыцыянэра і распаўсюдніка незалежнай прэсы склалі пратакол за парушэньне правілаў гандлю.
Старшыня Цэнтрвыбаркаму Беларусі Лідзія Ярмошына ня зможа ўдзельнічаць у міжнародным сэмінары па правядзеньню выбараў, які праводзіць 21-22 чэрвеня ў Вене фінскае старшынства АБСЭ.
Міністэрства замежных спраў Эстоніі выдаткуе 450 тысяч крон на падтрымку Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэта ў Вільні.
Сакратар ЦВК не лічыць, што ўключэньне ў склад акруговых камісіяў 38 сябраў апазыцыйных палітычных партыяў зьвязана з ростам папулярнасьці гэтых партыяў.
Лідэр АГП мяркуе, што наступствамі выбуху 4 ліпеня скарысталася група Віктара Лукашэнкі
Пра такую магчымасьць “Свабодзе” сёньня паведаміў каардынатар кампаніі “За свабодныя і справядлівыя выбары” Віктар Карняенка.
Урал Латыпаў працаваў з Уладзімерам Макеем у МЗС і прэзыдэнцкай адміністрацыі.
Барыс Хамайда знаходзіцца ў Чыгуначным райаддзеле міліцыі, Павал Левінаў — у Перашамайскім райаддзеле.
Палітоляг Віталь Сіліцкі мяркуе, што ўсе тры новыя прызначэнцы зьвязаныя з сынам беларускага кіраўніка Віктарам Лукашэнкам.
"У тым ліку зьвязаныя зь міжнароднымі адносінамі нашай дзяржавы, у тым ліку і з Эўразьвязам", - мяркуе дэпутат Анатоль Красуцкі.
Гэнэрал міліцыі ў адстаўцы Мечыслаў Грыб зьвяртае ўвагу на тое, што новы дзяржаўны сакратар Рады Бясьпекі раней быў кіраўніком аховы А. Лукашэнкі.
Вярхоўны суд фэдэральнай зямлі Пфальц адхіліў просьбу беларускіх уладаў адносна экстрадыцыі аб’яўленага ў вышук беларуса.
Супрацоўнікі КБД і міліцыі прыблізна ў 10.40 пачалі ператрус у кватэры актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Правы альянс” Юрася Карэтнікава.
Загрузіць яшчэ