Міністэрства фінансаў ЗША абвясьціла пра эканамічныя санкцыі адносна трох беларускіх кампаніяў, зьвязаных з канцэрнам “Белнафтахім”. Яны тычацца ААТ “Лакафарба”, ААТ “Полацак-шкловалакно” і Беларускага нафтавага гандлёвага дому. Актывы гэтых прадпрыемстваў, калі іх знойдуць у ЗША, будуць замарожаныя, а амэрыканскім грамадзянам забаронена мець камэрцыйныя справы з гэтымі прадпрыемствамі.