Мікола Статкевіч паведаміў, што Эўрапейская кааліцыя будзе балятавацца ў палату прадстаўнікоў па асобным ад АДС сьпісе – “эўрапейскім”.
МЗС Беларусі апублікаваў “Нацыянальную справаздачу аб палітыцы экспартнага кантролю, экспарту ўзбраеньняў і вайсковай тэхнікі ў 2007 годзе”.
Спэцыялісты ў галіне супрацьпаветранай абароны Беларусі дапамогуць калегам з Вэнэсуэлы наладзіць эфэктыўную сыстэму абароны паветраных прастораў краіны
У аўторак ўвечары жыхары мікрараёна “Ватуціна” ў Барысаве выйшлі на стыхійны вулічны сход. Пра гэта “Свабодзе” паведаміў лідэр кампаніі “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Віктар Гарбачоў.
16 красавіка а 10 раніцы ў судзе Цэнтральнага раёну Менску пачнецца суд над 10 удзельнікамі акцыі прадпрымальнікаў. Іх абвінавачваюць у удзеле ў масавых беспарадках, якія нібыта мелі месца 10 студзеня.
У Полацку судзяць Людмілу Атакулаву з Маладога Фронту, якая ўчора зладзіла пікет у падтрымку Касі Салаўёвай. Ноч дзяўчына правяла ў ізалятары.
Сёньня з турмы на вуліцы Акрэсьціна на волю выйдуць 9 чалавек пасьля адбыцьця 15 сутак арышту за ўдзел у сьвяткаваньні Дня Волі 25 сакавіка. Іх будуць сустракаць сябры, сваякі і палітыкі.
Лідэр Віцебскай філіі АГП Вольга Карач накіравала ліст старшыні КДБ генэралу Жадобіну з просьбай вярнуць канфіскаваныя ў яе падчас ператрусу 27-га сакавіка абсталяваньне і дакумэнты. Сярод іх і дэпутацкае пасьведчаньне.
Суд у Полацку аштрафаваў Касю Салаўёву на 1 мільён 750 тысячаў рублёў. Яе прызналі вінаватай ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”.
У панядзелак Рада Эўразьвязу падоўжыла яшчэ на адзін год візавыя санкцыі адносна шэрагу чыноўнікаў Беларусі.
На судзе над Кацярынай Салаўёвай прысутнічала наша карэспандэнтка. Падзеі ў судзе і каля яго ў аб'ектыве фотакамэры.
Міхаіл Пашкевіч і Міхаіл Крываў атрымалі сёньня пастановы аб прызначэньні судовага разьбіральніцтва.
Артыкул аб адказнасьці за ўдзел ў незарэгістраванай арганізацыі стаў самым распаўсюджаным ў дачыненьні да актывістаў маладзёвага руху.
Кася Салаўёва аштрафаваная за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”. Прысуд Аляксею Янушэўскаму абвесьцяць заўтра.
Рада Эўразьвязу працягнула да 10 красавіка 2009 году візавыя абмежаваньні для шэрагу высокапастаўленых чыноўнікаў Беларусі.
Сёньня ў полацкім гарадзкім судзе пачынаецца суд над Касяй Салаўёвай. Дзяўчыну абвінавачваюць ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”. Ёй пагражае да двух гадоў зьняволеньня .
Ці працуе кансулят амбасады Беларусі ў ЗША, ці выдаюць беларускія візы амэрыканцам? Наша карэспандэнтка зьвязалася з супрацоўніцай амбасады Беларусі ў Вашынгтоне.
Наколькі беларусы зараз задаволеныя ўладай і ці гатовыя яны ў нейкай форме выказваць свой пратэст? На гэтыя пытаньні адказвае незалежны сацыёляг Аляксандар Сасноў.
Актывіст стваранага руху “За Свабоду “ Леанід Аўтухоў, які ня меў ніякіх заўваг або спагнаньняў па працы, атрымаў загад на звальненьне.
Падоўжаныя яшчэ на адзін год візавыя санкцыі адносна шэрагу чыноўнікаў Беларусі. Камэнтары эўрапейскіх і беларускіх палітыкаў і палітолягаў.
Рашэньне Эўразьвязу падоўжыць санкцыі супраць шэрагу беларускіх чыноўнікаў камэнтуюць палітыкі і палітолягі.
Алімпійскі агонь некалькі разоў пагасілі ў Парыжы з прычыны спробаў удзельнікаў пратэстаў супраць дзеяньняў Кітаю ў Тыбэце дабрацца да агню.
Працягваецца эстафэтная галадоўка за вызваленьне А.Казуліна і спыненьне рэпрэсій супроць апазыцыі і недзяржаўных СМІ.
Рада ЭЗ падоўжыла яшчэ на адзін год візавыя санкцыі аносна шэрагу чыноўнікаў Беларусі. Рашэньне было прынятае падчас паседжаньня ў Люксэмбургу.
Кіраўнікі Беларусі і Віетнама правялі перамовы ў Ханоі і выступілі супраць аднапалярнага сьвету.
Самыя яскравыя выказваньні герояў перадачаў “Свабоды” за мінулы тыдзень.
Як Андрэй Кім паставіўся да аб’яднаньня двух ягоных спраў? Навіны пра беларускіх палітвязьняў.
Вашынгтон лічыць "незаконным і неапраўданым" патрабаваньне Беларусі аб далейшым скарачэньні штату амэрыканскага пасольства ў Менску.
Эфір 4-га красавіка. Удзельнікі: палітолягі Андрэй Фёдараў і Алесь Лагвінец.
Пяць грамадзкіх дзеячаў Беларусі зьвярнуліся да дзеючага прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна і абранага на гэтую пасаду Дзмітрыя Мядзьведзева ў справе вызваленьня Аляксандра Казуліна.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін сустрэўся з кіраўнікамі краінаў НАТО на саміце альянсу ў Бухарэсьце.
Пра гэта заявіў камандуючы ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Беларусі Ігар Азаронак.
Аляксандра Казуліна ў калёніі наведаў адвакат Зьміцер Гарачка. Што стала вядома пра здароўe палітыка і пэрспэктывы яго датэрміновага вызваленьня?
На саміце НАТО ў Бухарэсьце былі падтрыманыя пляны разьмяшчэньня ў Эўропе элемэнтаў сыстэмы супрацьракетнай абароны.
У сувязі з патрабаваньнямі беларускага боку аб скарачэньні штату амбасады ЗША ў Менску да 7 дыпляматаў зноў абмяжоўваецца праца консульскага аддзелу.
ХРОНІКА ДЫПЛЯМАТЫЧНАЙ ВАЙНЫ: 7 сакавіка Афіцыйны Менск заявіў аб адкліканьні свайго амбасадара з Вашынгтону і запрапанаваў амбасадару ЗША пакінуць Беларусь.
А 7 раніцы ў кватэру актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Ініцыятыва” Аляксея Бондара патэлефанавалі міліцыянты. Яны патрабавалі адчыніць ім дзьверы, заяўляючы, што Аляксею трэба паехаць зь імі ў Пракуратуру
Насту Палажанку беларускія памежнікі сёньня ўначы высадзілі з цягніка Менск-Варшава на беларуска-польскай мяжы
Госьць ранішняга эфіру “Свабоды” -- кіраўнік жодзінскай філіі незарэгістраванай у Беларусі арганізацыі “Малады фронт” Павал Красоўскі.
Грамадзкі рэдактар тыдня -- палітык і праваабаронца Людміла Гразнова.
Сёньня з турмы на Акрэсьціна пасьля 10 сутак арышту на волю выйдуць актывісты, арыштаваныя 25 сакавіка. Мы плянуем фотарэпартаж з гэтай падзеі
Дзяўчыну абвінавачваюць ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”. Касю Салаўёву будуць судзіць у Полацкім судзе.
Праваабаронца Павал Левінаў 7 разоў заяўляў адвод судзьдзю Першамайскага райсуду Віцебску Алене Жук, матывуючы гэта тым, што яна парушае ягоныя грамадзянскія правы і ігнаруе палажэньні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Але гэтыя адводы не былі прынятыя.
Амбасадарка ЗША ў АБСЭ Джулі Фінлі азнаёміла прадстаўнікоў краінудзельніц гэтай арганізацыі з пазыцыяй ЗША адносна апошніх падзеяў у Беларусі.
Беларусь па-ранейшаму патрабуе скасаваньня санкцыяў, уведзеных Злучанымі Штатамі супраць канцэрну “Белнафтахім”.
Сёньня ў Бухарэсьце прайшоў саміт Рады Эўраатлянтычнага партнэрства. Аляксандра Лукашэнку на яго не запрасілі з-за невыкананьня ім дэмакратычных стандартаў.
А.Лукашэнка прызнаў, што ніхто ў сьвеце «не зьвяртае ўвагі на пазыцыю Расеі і Беларусі» ў справе пашырэньня НАТО, што ўваход Украіны і Грузіі ў гэты блёк – гэта «пытаньне часу», што сытуацыя вакол Беларусі неспакойная.
“Мы не хацелі б пра гэта публічна казаць”, - заявіў прэсавы сакратар Міністэрства замежных справаў Андрэй Папоў, адказваючы на пытаньне “Свабоды”, ці закране скарачэньне колькасьці дыпляматаў у ЗША Прадстаўніцтва Беларусі ў ААН.
Акцыя 2 красавіка, на якую заклікалі прыйсьці палітыкі Валер Фралоў і Уладзімер Парфяновіч, сабрала некалькі дзясяткаў чалавек. Чаму за ўсе апошнія гады ў Беларусі не ўдаецца стварыць прарасейскую апазыцыю? Ці мае гэтая палітычная ніша пэўны патэнцыял? На гэтыя ды іншыя пытаньні адказвае палітоляг Уладзімер Мацкевіч.
Праект саюзнай дзяржавы — гэта ўжо міт ці яшчэ рэальнасьць? Як можа паўплываць на дачыненьні Беларусі з Расеяй павышэньне цэнаў на газ? Ці могуць падштурхнуць да аб’яднаньня дзьвюх краінаў новыя геапалітычныя чыньнікі?
Загрузіць яшчэ