Эфір 4-га красавіка. Удзельнікі: палітолягі Андрэй Фёдараў і Алесь Лагвінец.
Пяць грамадзкіх дзеячаў Беларусі зьвярнуліся да дзеючага прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна і абранага на гэтую пасаду Дзмітрыя Мядзьведзева ў справе вызваленьня Аляксандра Казуліна.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін сустрэўся з кіраўнікамі краінаў НАТО на саміце альянсу ў Бухарэсьце.
Пра гэта заявіў камандуючы ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Беларусі Ігар Азаронак.
Аляксандра Казуліна ў калёніі наведаў адвакат Зьміцер Гарачка. Што стала вядома пра здароўe палітыка і пэрспэктывы яго датэрміновага вызваленьня?
На саміце НАТО ў Бухарэсьце былі падтрыманыя пляны разьмяшчэньня ў Эўропе элемэнтаў сыстэмы супрацьракетнай абароны.
У сувязі з патрабаваньнямі беларускага боку аб скарачэньні штату амбасады ЗША ў Менску да 7 дыпляматаў зноў абмяжоўваецца праца консульскага аддзелу.
ХРОНІКА ДЫПЛЯМАТЫЧНАЙ ВАЙНЫ: 7 сакавіка Афіцыйны Менск заявіў аб адкліканьні свайго амбасадара з Вашынгтону і запрапанаваў амбасадару ЗША пакінуць Беларусь.
А 7 раніцы ў кватэру актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Ініцыятыва” Аляксея Бондара патэлефанавалі міліцыянты. Яны патрабавалі адчыніць ім дзьверы, заяўляючы, што Аляксею трэба паехаць зь імі ў Пракуратуру
Насту Палажанку беларускія памежнікі сёньня ўначы высадзілі з цягніка Менск-Варшава на беларуска-польскай мяжы
Госьць ранішняга эфіру “Свабоды” -- кіраўнік жодзінскай філіі незарэгістраванай у Беларусі арганізацыі “Малады фронт” Павал Красоўскі.
Грамадзкі рэдактар тыдня -- палітык і праваабаронца Людміла Гразнова.
Сёньня з турмы на Акрэсьціна пасьля 10 сутак арышту на волю выйдуць актывісты, арыштаваныя 25 сакавіка. Мы плянуем фотарэпартаж з гэтай падзеі
Дзяўчыну абвінавачваюць ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”. Касю Салаўёву будуць судзіць у Полацкім судзе.
Праваабаронца Павал Левінаў 7 разоў заяўляў адвод судзьдзю Першамайскага райсуду Віцебску Алене Жук, матывуючы гэта тым, што яна парушае ягоныя грамадзянскія правы і ігнаруе палажэньні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Але гэтыя адводы не былі прынятыя.
Амбасадарка ЗША ў АБСЭ Джулі Фінлі азнаёміла прадстаўнікоў краінудзельніц гэтай арганізацыі з пазыцыяй ЗША адносна апошніх падзеяў у Беларусі.
Беларусь па-ранейшаму патрабуе скасаваньня санкцыяў, уведзеных Злучанымі Штатамі супраць канцэрну “Белнафтахім”.
Сёньня ў Бухарэсьце прайшоў саміт Рады Эўраатлянтычнага партнэрства. Аляксандра Лукашэнку на яго не запрасілі з-за невыкананьня ім дэмакратычных стандартаў.
А.Лукашэнка прызнаў, што ніхто ў сьвеце «не зьвяртае ўвагі на пазыцыю Расеі і Беларусі» ў справе пашырэньня НАТО, што ўваход Украіны і Грузіі ў гэты блёк – гэта «пытаньне часу», што сытуацыя вакол Беларусі неспакойная.
“Мы не хацелі б пра гэта публічна казаць”, - заявіў прэсавы сакратар Міністэрства замежных справаў Андрэй Папоў, адказваючы на пытаньне “Свабоды”, ці закране скарачэньне колькасьці дыпляматаў у ЗША Прадстаўніцтва Беларусі ў ААН.
Акцыя 2 красавіка, на якую заклікалі прыйсьці палітыкі Валер Фралоў і Уладзімер Парфяновіч, сабрала некалькі дзясяткаў чалавек. Чаму за ўсе апошнія гады ў Беларусі не ўдаецца стварыць прарасейскую апазыцыю? Ці мае гэтая палітычная ніша пэўны патэнцыял? На гэтыя ды іншыя пытаньні адказвае палітоляг Уладзімер Мацкевіч.
Праект саюзнай дзяржавы — гэта ўжо міт ці яшчэ рэальнасьць? Як можа паўплываць на дачыненьні Беларусі з Расеяй павышэньне цэнаў на газ? Ці могуць падштурхнуць да аб’яднаньня дзьвюх краінаў новыя геапалітычныя чыньнікі?
Актывістку моладзевага руху “Джынс за свабоду” Паліну Кур’яновіч у судзе Цэнтральнага раёну Менску арыштавалі на 10 сутак. Дзяўчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі, якая адбылася ўчора каля будынку расейскай амбасады.
Увечары ў Менску ў парку Дружбы народаў адбыліся мітынг і канцэрт салідарнасьці з палітзьняволенымі.
Супрацьлеглыя меркаваньні двух амэрыканскіх аналітыкаў.
МЗС прапанаваў увесьці мараторый на дзейнасьць закону да атрыманьня заключэньня міжнародных экспэртаў.
Удзельнікі пікету трымалі фотапартрэты Аляксандра Казуліна, Зьмітра Дашкевіча, Віктара Калея і іншых актывістаў апазыцыі.
2 красавіка на пытаньні "Свабоды", наведнікаў нашага сайту і слухачоў адказаў дырэктар аддзелу Дзярждэпартамэнту ЗША ў справах Беларусі, Малдовы і Ўкраіны Робэрт Боўм.
Насупраць будынку расейскай амбасады а 5-й вечара сабраліся каля 10 моладзевых актывістаў, у асноўным – прадстаўнікоў руху "Джынс за свабоду".
Пасол Беларусі ў Літве Ўладзімер Дражын прызнаў наяўнасьць праблемаў зь філіялам канцэрну “Белнафтахім” у Літве ў сувязі з амэрыканскімі санкцыямі.
Дачка экс-кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна Юля прачытала карэспандэнту “Свабоды” апошні ліст ад бацькі, у якім той кажа, што ў калёніі да яго пачалі ставіцца больш жорстка.
53% грамадзян Беларусі не ўхваляюць тое, як Злучаныя Штаты Амэрыкі выконваюць ролю ўсясьветнага лідэра, і 11% – ухваляюць.
Сёньня ў Менск прыбыў павераны ў справах Эўракамісіі ў Беларусі Жан-Эрык Хольцапфэль.
На сустрэчу Паўночнаатлянтычнага альянсу на вышэйшым узроўні ў румынскую сталіцу зьехаліся кіраўнікі 60 краінаў.
МЗС Беларусі сёньня выступіў з заявай, што Беларусь адмаўляецца ад удзелу ў саміце Рады Паўночнаатлянтычнага партнэрства, які адбудзецца 3 красавіка ў Бухарэсьце
Сёньня а 18-й гадзіне ў парку Дружбы народаў мае адбыцца мітынг і канцэрт салідарнасьці з палітзьняволенымі “За свабоду!”
Як да магчымага ўваходу Грузіі і Украіны ў блёк НАТО ставяцца афіцыйныя беларускія палітыкі?
Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш падчас візыту ў Кіеў заявіў, што падтрымае далучэньне Ўкраіны і Грузіі да пляну дзеяньняў, накіраваных на сяброўства гэтых краінаў у НАТО
МЗС Беларусі заявіла, што Беларусь адмаўляецца ад удзелу ў саміце Рады Паўночнаатлянтычнага партнэрства, які адбудзецца 3 красавіка ў Бухарэсьце
Беларусь прапануе ЗША, каб у амбасадах у Менску і Вашынгтоне засталіся працаваць толькі пасол і яшчэ шэсьць дыпляматаў
Экс-дэпутат Палаты прадстаўнікоў У.Парфяновіч і лідэр АГП А.Лябедзька палемізуюць: як мусяць будавацца адносіны Беларусі і Расеі.
“Ці хацелі б вы аб’яднаньня Беларусі з Расеяй? Калі так, то ў якой форме, калі не, то што вас не задавальняе” -- апытаньне ў Менску.
У Маскве і Менску існуюць супрацьлеглыя погляды на так званую саюзную дзяржаву.
У Беларусь прыехаў часовы павераны Эўракамісіі ў справах Беларусі Жан-Эрык Хольцапфэль, які будзе ўзначальваць офіс Эўракамісіі ў Менску.
Заўтра ў Бухарэсьце пачынае працу саміт НАТО. Ці будуць падпісаныя на саміце пляны дзеяньняў па далучэньні да альянсу Грузіі і Ўкраіны?
У судзе Цэнтральнага раёну Менску пачаўся суд над актывістам незарэгістраванай арганізацыі “Ініцыятыва” Андрэем Кімам.
Сёньня браты Сяргей і Аляксандар Скрабец вырашылі спыніць сваё галадаваньне. Яно цягнулася 22 дні. Браты зьвярнуліся да іншых удзельнікаў галадоўкі з прапановай далучыцца да іхнага рашэньня.
Загрузіць яшчэ