Апошнім часам прадстаўнікі некалькіх краінаў заявілі, што поўны або частковы байкот Алімпійскіх гульняў у Кітаі мог бы стаць спосабам выказаць сваё стаўленьне да праблемы гвалту ў Тыбэце.
“Выкарыстаньне беларускімі ўладамі гвалту супраць мірных дэманстрантаў і ціск на незалежных журналістаў супярэчаць фундамэнтальнаму праву на свабоду слова і выказваньня і несумяшчальныя з асноўнымі дэмакратычнымі правамі”, — заявіў сёньня кіраўнік Эўрапарлямэнту Ганс-Герт Пётэрынг.
Намесьнік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Аляксандар Старыкевіч пракамэнтаваў масавыя ператрусы на кватэрах журналістаў.
У Магілёве ў прыватным доме па вул. Чкалава, 16 праведзены ператрус. У памяшканьні на момант ператрусу знаходзіўся мясцовы журналіст Віталь Васількоў, — паведаміў прэс-службе БАЖ магілёўскі праваабаронца Уладзімір Краўчанка.
Ю.Хашчавацкі камэнтуе сёньняшнюю атаку беларускіх уладаў на незалежныя СМІ.
Паводле дадзеных Беларускай асацыяцыі журналістаў, сёньня ў рэгіёнах краіны КДБ правёў ператрусы амаль у 30 незалежных журналістаў і сяброў грамадзкіх арганізацый.
Міліцыянты вінавацяць праваабаронцу ў адміністрацыйным правапарушэньні.
У Бабруйску ў кватэру сябра БАЖ Андрэя Шобіна увайшлі 3 супрацоўнікі КДБ, з імі яшчэ 2 чалавекі — хутчэй за ўсё, панятыя.
Сканфіскаваны пяць сыстэмных блёкаў і кампутарныя дыскеты, а ў офісе БНФ “Адраджэньне” — два кампутары, ксэракс, 200 асобнікаў газэты “Свабода”, кампакт-дыскі з фільмамі і ўлёткі, прымеркаваныя да 25 сакавіка.
Крымінальную справу, якую распачала пракуратура супраць удзельнікаў акцыі прадпрымальнікаў 10 студзеня, перадалі ў суд Цэнтральнага раёну Менску.
Вярхоўны суд Беларусі Аляксандра Бароўскага вінаватым у службовых злоўжываньнях і асудзіў яго на 5 гадоў зьняволеньня.
Як ставяцца жыхары Магілёва да таго, што журналістаў пры выкананьні службовых абавязкаў затрымліваюць, праводзяць ператрусы?
Намесьнік пракурора Менску Аляксей Стук паведаміў Радыё Свабода, што даў санкцыю на правядзеньне ператрусаў у памяшканьнях “Радыё Рацыі”, “Эўрапейскага радыё для Беларусі”, тэлекампаніі “БелСат” і ў гарадзенскіх офісах партыі БНФ і “Бацькаўшчына”.
Кіраўнік юрыдычнага цэнтру Беларускай асацыяцыі журналістаў Міхаіл Пастухоў заявіў, што супрацоўнікі КДБ, фактычна, выходзяць за межы сваіх паўнамоцтваў і праводзяць палітычны вышук у краіне.
Прэсінг незалежных журналістаў і недзяржаўных мас-мэдыяў, які пачаўся шмат у якіх рэгіёнах краіны, многія дэмакратычныя актывісты зьвязваюць з тым, як недзяржаўныя СМІ асьвятлялі разгон мірнага шэсьця
“Чаму пакаралі журналіста, які займаўся сваёй прафэсійнай працай, асьвятляючы падзеі Дня Волі?” — такое пытаньне сёньня задалі ўдзельнікам відэаканфэрэнцыі Масква — Менск.
У Варшаве адбылася прэсавая канфэрэнцыя кіраўнікоў тэлеканалу “Белсат” і “Радыё Рацыя”, якія вядуць вяшчаньне з тэрыторыі Польшчы.
Сёньня ў Менску і Маскве прайшла відэаканфэрэнцыя, прысьвечаная так званаму дню яднаньня народаў Беларусі і Расеі.
У Магілёве ўжо больш за гадзіну доўжыцца ператрус у прыватным грамадзкім цэнтры, які ўзначальваюць сябры апазыцыі Віталь Васількоў і Рыгор Кастусёў.
Супрацоўнікі Бярозаўскага рэгіянальнага аддзяленьня КДБ Валеры Дайнэка і Вадзім Даніловіч праводзяць ператрус у кватэры незалежнай журналісткі Тамары Шчапёткінай.
Брэсцкая журналістка Натальля Чухно паведаміла “Свабодзе” пра вынікі ператрусу ў бацькоўскай кватэры.
У памяшканьні культурнага фонду “Бацькаўшчына” скончыўся ператрус. Ён праводзіўся на падставе ўзбуджанай у Менску крымінальнай справе па абразе прэзыдэнта.
Адразу трое маёраў управы КДБ па Магілёўскай вобласьці — Р.Гайшун, А.Раманаў і Я.Нікіценка — заявіліся сёньня а 8-й раніцы на кватэру журналіста Генадзя Судніка. Ператрус доўжыўся больш за дзьве гадзіны. Урэшце забралі сыстэмны блёк кампутара.
Ці ўтварылася новая палітычная сытуацыя пасьля разгону акцыі 25 сакавіка? Ці можна ўжо цяпер прагназаваць, як пройдуць парляманцкія выбары?
Сёньня у офісах шэрагу рэдакцый незалежных СМІ і на прыватных кватэрах журналістаў адбыліся ператрусы.
На кватэры супрацоўніка "Радыё Рацыя" у Менску адбываецца ператрус.
У парлямэнце Літвы 26 сакавіка адбылася канфэрэнцыя, прысьвечаная 90-годзьдзю беларускай незалежнасьці.
На пытаньні "Свабоды" адказаў памочнік дзяржсакратара ЗША Дэйвід Крэймэр.
Ад 10 раніцы да 8 вечара ў раённых судах Менску судзілі затрыманых учора ўдзельнікаў сьвяткаваньня 90-х угодкаў БНР.
Сёньня прэзыдэнт Літвы Валдас Адамкус у часе выступу ў Сойме на канфэрэнцыі, прысьвечанай 90-м угодкам Беларускай народнай рэспублікі, вітаў беларускую незалежнасьць і пажадаў посьпеху “нацыі, якая сёньня змагаецца за сваю свабоду і дэмакратыю”.
Яе ініцыятары, актывісты нямецкай філіі “Amnesty International”, заклікалі суайчыньнікаў пералічваць па адным эўрацэнце на рахунак беларускай амбасады ў Нямеччыне з пазнакай “Свабоду Казуліну!”.
Агляд сеціва
Сёньня амбасадар Беларусі ў Літве Ўладзімер Дражын быў выкліканы ў міністэрства замежных спраў. Яму была перададзеная нота адносна затрыманьня ў Менску акрэдытаваных у Беларусі літоўскіх журналістаў.
Кіраўнік дэлегацыі ў дачыненьнях з Беларусьсю Эўрапарлямэнту Яцэк Пратасевіч ад імя дэлегацыі асудзіў учорашнія арышты беларускіх грамадзянаў.
У раённых судах Менску судзілі затрыманых учора ўдзельнікаў сьвяточнай акцыі да 90-х угодкаў БНР.
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі асудзіла брутальныя дзеяньні афіцыйнага Менску ў дачыненьні да мірных удзельнікаў масавых акцыяў у Менску і іншых гарадоў Беларусі 25 сакавіка.
Камісар Эўразьвязу па пытаньнях зьнешняй палітыкі Бэніта Фэрэра-Вальднэр зрабіла заяву ў сувязі з масавымі арыштамі ўдзельнікаў мірнай акцыі, прысьвечанай Дню Волі.
Зьнешнепалітычнае ведамства Вялікай Брытаніі апублікавала чарговую, дзясятую па ліку справаздачу пра сытуацыю з правамі чалавека ў сьвеце. Асобны разьдзел у ёй прысьвечаны Беларусі.
Сёньня праходзілі працэсы над Артурам Фінькевічам, Зьмітром Дашкевічам ды іншымі моладзевымі актывістамі, якіх затрымалі на Дзень Волі ў Менску.
12 чалавек аштрафаваныя ў памеры ад 7 да 15 базавых велічыняў (245 – 525 тысячаў рублёў.
КДБ Беларусі пацьвярджае інфармацыю пра стварэньне “шпіёнскай сеткі”. У амбасадзе ЗША ў Менску сытуацыю пакуль не камэнтуюць.
Заяўнікі акцыі перш за ўсё адзначаюць брутальнасьць паводзін міліцыі пры разгоне мірнай маніфэстацыі і выказваюць думку пра неабходнасьць новых формаў апазыцыйных акцыяў.
Новаабраны прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў свой першы афіцыйны візыт пасьля інагурацыі найбольш верагодна зробіць у Казахстан. Пра гэта піша расейскі публіцыст Сяргей Расаў у інтэрнэт-партале “Политком.ru”.
14 сяброў апазыцыйных партыяў і рухаў у Баранавічах правялі сёньняшнюю ноч у ізалятары часовага ўтрыманьня мясцовага аддзелу ўнутраных спраў. Гэта пацьвердзіла супрацоўніца па сувязях са СМІ РАЎС Натальля Сядзельнікава
Сёньня праходзяць суды над затрыманымі ўчора ўдзельнікамі акцыі. Гэты матэрыял увесь час абнаўляецца
Навошта ўлада пайшла на масавыя затрыманьні падчас сьвяткаваньня Дня волі 25 сакавіка? Як гэтыя падзеі паўплываюць на адносіны з Захадам? Адказваюць палітолягі Віталь Сіліцкі і Аляксандар Класкоўскі
"Улада нічому не вучыцца і не зьбіраецца зьмяняцца. Яна толькі гуляла ў дэмакратыю, спадзеючыся атрымаць грошы з Захаду", -- гэтак пракамэнтаваў учорашнія падзеі ў Менску былы кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Аляксандар Мілінкевіч.
За дваццаць дзён да 90-х угодкаў БНР Зьміцер адзначыў сваё 20-годзьдзе. Ён адзін зь лідэраў «Маладога Фронту», агулам адсядзеў больш за 30 сутак у турмах і ізалятарах, у тым ліку і ў камэры-адзіночцы так званай «амэрыканкі». Нядаўна падчас адной з апазыцыйных акцый пасьля паездкі ў Злучаныя Штаты, дзе Зьміцер разам зь некалькімі прадстаўнікамі Аб’яднаных дэмакратычных сілаў сустракаўся з прэзыдэнтам Джорджам Бушам, яго жорстка зьбілі амапаўцы: у шпіталь маладзён трапіў без прытомнасьці. Сёньня Зьміцер Хведарук гутарыць з журналістам Аляксандрам Уліцёнкам пра ўзаемаадносіны “Маладога Фронту” з Аб’яднанымі дэмсіламі.
Сёньня беларуская дыпляматыя сьвяткуе 50-ыя ўгодкі сталага прадстаўніцтва Беларусі пры ААН у Нью-Ёрку. Гэта – старэйшая замежная ўстанова краіны.
Зьбіцьцём і масавымі затрыманьнямі суправаджалася сёньня ў Менску масавая акцыя з нагоды 90-х угодкаў абвяшчэньня незалежнасьці БНР.
Загрузіць яшчэ