Абяцаньне Аляксандра Лукашэнкі лібэралізаваць ня толькі эканоміку зьбіраецца выкарыстаць Партыя БНФ. У Горадні і Магілёве рэгіянальныя арганізацыі Партыі БНФ ня маюць рэгістрацыі.
У інтэрвію афіцыйным мэдыям Аляксандар Лукашэнка паабяцаў зрабіць шэраг захадаў па дэбюракратызацыі і лібэралізацы ўсяго жыцьця ў краіне. Як успрынялі новую стратэгію кіраўніка Беларусі ў дэмакратычнай апазыцыі?
19 сьнежня моладзевыя актывісты раздалі гамельчукам каля 300 дыскаў зь відэафільмамі “Курапаты”, “Пакаяньне”, “Гомельскі лес сьмерці” ды іншымі.
“У зьняволеньні да Зэльцэра ўжывалі фізычную сілу і абражалі” – сьцьвярджаюць прадстаўнікі Кангрэсу ЗША.
Асноўнай задачай кантактнай амбасады NATO будзе распаўсюд інфармацыі пра дзейнасьць альянсу, дапамога па навязаньні кантактаў зь мясцовай прэсай і органамі ўлады.
Сёньня дэпутаты Палаты прадстаўнікоў чацьвёртага скліканьня скончылі сваю першую сэсію.
Мясцовыя чыноўнікі год валаводзілі зь перарэгістрацыяй філіі БНФ, а цяпер самі патэлефанавалі, каб паведаміць, што справа вырашаная станоўча.
Марк Зэльцэр спадзяецца, што зварот да кіраўніка беларускай дзяржавы амэрыканскіх уплывовых кангрэсмэнаў дасьць новы імпульс у справе вызваленьня ягонага брата Эмануіла Зэльцэра і ягонай сакратаркі Ўладлены Функ.
Гомельская абласная арганізацыя БНФ , юрыдычны адрас якой апошні час знаходзіўся ў Сьветлагорску, атрымала новую прапіску. Гэтым разам яна перарэгстравана ў Жлобіне, на вуліцы Першамайскай, 5-6.
Беларусі і Эўразьвязу неабходна прыступіць да распрацоўкі новай Дамовы аб партнэрстве, заявіў віцэ-прэм'ер ураду Андрэй Кабякоў.
Свой праект зьменаў у выбарчае заканадаўства Беларусі накіравалі ў Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы Беларусі.
У інтэрвію беларускім мэдыям А.Лукашэнка заявіў, што падчас візыту ў Маскву 22 cьнежня будуць абмеркаваны цэны на расейскія энэрганосьбіты для Беларусі.
18 сьнежня А. Лукашэнка ў інтэрвію дзяржаўным беларускім СМІ заявіў, што ў Беларусі будзе праведзена лібэралізацыя ня толькі эканомікі, але й жыцьцядзейнасьці ўсяго грамадзтва. Але ў вызначаных ім межах.
Гэтак назвала рэгістрацыю руху “За свабоду” камісар Эўразьвязу па зьнешніх сувязях і эўрапейскай палітыцы добрасуседзтва Беніта Ферэра-Вальднэр.
Прыватныя прадпрымальнікі Слоніма, якія гандлююць кінавідэапрадукцыяй, павінны мець у асартымэнце 20 фільмаў, рэкамэндаваных РУП “Беларускі відэацэнтар”.
Кожны год у сьнежні амэрыканскі тыднёвік „Time” выбірае чалавека году. Сёлета ім стаў Барак Абама, першы чарнаскуры прэзыдэнт Злучаных Штатаў Амэрыкі.
Яраслаў Раманчук: Уражаньне такое, быццам многія сёньняшнія словы Аляксандра Лукашэнкі ўзятыя з праграмаў беларускай апазыцыі.
На сустрэчы з кіраўнікамі беларускіх афіцыйных мэдыяў Аляксандар Лукашэнка заявіў, што падчас візыту ў Маскву будзе абмеркавана газавае пытаньне.
Сёньня Аляксандар Лукашэнка дае інтэрвію кіраўнікам беларускіх мэдыяў. Як паведамляе БелаТА, “вядучыя беларускія СМІ” прадстаўляюць тры тэлеканалы: Першы, ОНТ, СТВ, Беларускае тэлеграфнае агенцтва і газэта “Советская Белоруссия”.
Свой праект зьмяненьняў у выбарчае заканадаўства Беларусі накіравалі сёньня ў Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы Беларусі.
Вярхоўны камісар Эўразьвязу ў галіне зьнешняй палітыкі і бясьпекі Хавіер Саляна вітаў рашэньне Міністэрства юстыцыі Беларусі аб рэгістрацыі руху “За свабоду”.
Рабочы візыт кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Маскву заплянаваны на 22 сьнежня. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе расейскага прэзыдэнта.
Міністэрства юстыцыі Беларусі перадало афіцыйнае пасьведчаньне аб рэгістрацыі “Руху “За свабоду” ягоным заяўнікам.
Амэрыканскі часопіс “Aviation Week & Space Technology&rdquo, цьвердзіць, што Расея пастаўляе ў Іран зэнітна-ракетныя комплексы С-300 празь Беларусь.
Перамовы паміж беларускімі ўладамі і Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ ў справе ўдасканаленьня беларускага выбарчага заканадаўства пачнуцца пры канцы студзеня 2009 году.
Сёньня Міністэрства юстыцыі Беларусі перадало пасьведчаньне аб рэгістрацыі “Руху “За свабоду” яго заяўнікам.
Сёньня суд разгледзіць справу супраць аднаго зь лідэраў прадпрымальнікаў Анатоля Шумчанкі. Яго вінавацяць у дробным крадзяжы.
Сёньня выканаўчы камітэт СНД у Менску праводзіць “круглы стол” па праблеме назіраньня за парлямэнцкімі і прэзыдэнцкімі выбарамі з удзелам прадстаўнікоў АБСЭ.
Вялікая частка беларускай зямлі ля межаў з Польшчай, Літвой, Латвіяй застаецца маладаступнай як для замежнікаў, гэтак і для грамадзян Беларусі.
Сьвяточная імпрэза з выступамі беларускіх бардаў, рок-музыкаў і дабрачынным кірмашом адбудзецца 20 сьнежня а 15 гадзіне ва Ўправе партыі БНФ.
Міліцыянты абкружылі пляц каля помніка Скарыну і не дазволілі туды прайсьці моладзевым актывістам.
Аляксандар Баразенка будзе намагацца адмены прысуду ў “справе 14-ці” ў міжнародных структурах. Ён таксама паведаміў, што ня вярнецца вучыцца ў Польшчу.
Паводле неафіцыйных зьвестак, справу Сьнегіра — Купрыянава расьсьледуе брыгада ў складзе 32 сьледчых.
"Нам трэба перажыць 2009 — 2010 гады, адчуваю, што гэтыя два гады будуць няпростыя", — заявіў Лукашэнка. Крызіс скончыццца прэзідэнцкімі выбарамі?
Менск наведала Хэльга Шміт — кіраўніца палітычнага аддзелу Генэральнага сакратарыяту Рады Эўразьвязу. Яна сустрэлася з прадстаўнікамі ўладаў і дэмсілаў.
Яны раздавалі ў студэнцкім гарадку БДУ ўлёткі з партрэтамі зьніклых Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Зьмітра Завадзкага.
Абхазія мае намер прадпрыняць крокі дзеля далучэньня да “саюзнай дзяржавы” Беларусі і Расеі.
Старшыня партыі Анатоль Лябедзька і сябра выканкаму АГП Міхась Пашкевіч атрымалі афіцыйнае папярэджаньне ад Генэральнай пракуратуры.
Сьледзтва выставіла абвінавачаньне былому пракурору Менскай вобласьці Міхаілу Сьнегіру, ён знаходзіцца пад вартай.
Сёньня Менск наведае дырэктар Генэральнага сакратарыяту Рады Эўрапейскага Зьвязу і дарадца Хавіера Саляны Хельга Шміт.
У сёньняшняй акцыі пратэсту прадпрымальнікаў у Менску ўдзельнічалі і дэлегацыі з рэгіёнаў. Некаторым зь іх давялося дабірацца ў сталіцу нават празь міліцэйскія кардоны.
Што кажуць шараговыя прадпрымальнікі пра мэты свайго ўдзелу ў акцыі пратэсту? Як менчукі ставяцца да акцыі прадпрымальнікаў?
У Менску адбыўся марш прадпрымальнікаў – ад Акадэміі навук да парку Дружбы народаў, што каля плошчы Бангалор.
З 18 асобнікамі малатыражнай газэты “Беларусь партызанская” ў пастарунак да пільных і датклівых міліцыянтаў трапіў полацкі актывіст Алесь Круткін.
Распачатыя ў Горадні справы аб прызнаньні экстрэмісцкімі інфармацыйных матэрыялаў, знойдзеных у апазыцыйных актывістаў, пакінутыя пакуль што без разгляду.
Лідэр стваранага руху “За свабоду”, экс-кандыдат у прэзыдэнты Аляксандар Мілінкевіч, наведаўшы Гомель, раіў палітычным актывістам не пакідаць без увагі асяродку прадпрымальнікаў.
Кіраўнік Беларусі зьбіраецца 19 сьнежня выйсьці на лёд палацу "Мэгаспорт", на Хадынскім полі расейскай сталіцы.
У Расеі адбыліся адразу некалькі акцый пратэсту «Марш нязгодных». У Маскве акцыя была разагнаная міліцыяй, у Санкт-Пецярбургу, нягледзячы на сутыкненьні з міліцыяй, мітынг правялі.
“Паводле інфармацыі, якая маецца ў Міністэрства юстыцыі, у апошні час дзейнічае нейкая структура Партыі БНФ — Моладзь БНФ.”
Сустрэча прэм’ер-міністраў прайшла ў межах пасяджэньня Міждзяржаўнай рады ЭўрАзЭС.
Загрузіць яшчэ