Уладзімер Глод, Менск Старшыня Палітычнай рады аб’яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандар Мілінкевіч у інтэрвію інтэрнэт-рэсурсу “Белорусский партизан” сказаў, што “кампанія “Мясцовыя выбары”, якую аб’явіла апазыцыя, правалілася”. А інтэрнэт-газэта “Ежедневник” цытуе адваката Аляксандра Казуліна Ігара Рынкевіча, які гаворыць, што спадар Казулін “абураны тым, як апазыцыйныя кандыдаты праводзяць кампанію “Мясцовыя выбары”: яны ня думаюць, як лепш зьняцца з выбарчай гонкі. Палітычны вязень пытаецца: чаму кандыдаты чакаюць афіцыйных улётак, а не друкуюць уласных? Як ставяцца лідэры апазыцыйных партыяў да такіх ацэнак, высьвятляў наш карэспандэнт.