Радыё Свабода Разам зь сябрамі ініцыятыўнай групы ён стаяў у пікетах, дзе зьбіраюць подпісы. Вакол сабіралася шмат людзей, якія задавалі самыя розныя пытаньні. Як зазначыў Радыё Свабода сам Аляксандар Мілінкевіч, у заходнім рэгіёне Беларусі людзі значна лепш паінфармаваныя, але праблемы ў іх такія ж, як і ў іншых рэгіёнах краіны.
Радыё Свабода Лайла Фрэйвалдс, міністарка замежных справаў Швэцыі, глыбока заклапочаная палітычным ціскам і пагаршэньнем стану правоў чалавека ў Беларусі, перадае Радыё Швэцыі International.
Радыё Свабода Назіральная рада пры Цэнтравыбаркаме павінна зрабіць адмысловае заключэньне наконт артыкулу ў “Народнай Волі”, у якім Аляксандар Казулін заяўляе "Я буду прэзыдэнтам" і пакідае свой аўтограф. Меркаваньне, што назіральная рада павінная зацікавіцца гэтай публікацыяй, выказаў сёньня ў інтэрвію "Інтэрфаксу" міністар інфармацыі Ўладзімер Русакевіч.
Радыё Свабода Анатоль Лябедзька сёньня атрымаў пашпарт са штампам, што дазваляе яму выезд ва ўсе краіны сьвету. Раней аддзел і візаў і рэгістрацый РУУС Цэнтральнага раёну Менску адмовіў яму ў выдачы пашпарта для замежных паездак на той падставе, што КДБ Беларусі не давала на гэта дазволу.
Радыё Свабода Падчас паездак Аляксандра Мілінкевіча па рэгіёнах Беларусі мясцовыя актывісты апазыцыі прапанавалі падтрымаць ідэю Зянона Пазьняка аб “народным галасаваньні”. Сэнс прапановы ў тым, каб выбаршчыкі забіралі бюлетэні з сабой, а замест іх кідалі ў скрыні чыстыя аркушы. Прапанавана рабіць гэта на стадыі датэрміновага галасаваньня, калі людзей прымушаюць галасаваць. Як паставіліся да прапановы ў штабах апазыцыйных прэтэндэнтаў на ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах?
БелаПАН Супраць Аляксандра Казуліна робяцца правакацыі і рыхтуюцца новыя – лічыць ягоны прэсавы сакратар Ніна Шыдлоўская.
Радыё Свабода Гомельскія зборшчыкі подпісаў за альтэрнатыўных прэтэндэнтаў на прэзыдэнта сутыкаюцца са шматлікімі перашкодамі. Практычна немагчыма зьбіраць подпісы ў інтэрнатах аб’яднаньня “Гомсельмаш”.
Радыё Свабода Кандыдат ад аб’яднанай апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч лічыць несправядлівымі абвінавачаньні сакратара Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалая Лазавіка ў тым, што прадстаўнікі ягонай ініцыятыўнай групы вядуць дачасную агітацыю.
Радыё Свабода Адміністрацыйная камісія Бялыніцкага райвыканкаму Магілёўскай вобласьці разгледзела справу актывіста ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча, прадпрымальніка Міколы Мяцеліцы. Яго абвінавачвалі ў пашырэньні незарэгістраванай друкаванай прадукцыі. Камісія апраўдала бялыніцкага прадпрымальніка, які даводзіў, што каляндарыкі на 2006 год з фатаздымкам Мілінкевіча ня ёсьць агітацыйнымі матэрыяламі.
Вячаслаў Ракіцкі, Прага Аднаўленьне Іранам сваёй праграмы атамнай энэргіі выклікала ў міжнароднай супольнасьці занепакоенасьць з той прычыны, што Іран можа распрацоўваць ядзерную зброю. Ці сапраўды гэта так? І ці блізка мог падысьці Тэгеран да стварэньня атамнай бомбы? Свае меркаваньні ў гэтай праблеме выказала Радыё Свабода амэрыканская спэцыялістка ў галіне непашырэньня, новая дырэктарка Маскоўскага аддзяленьня Фонду Карнэгі Роўз Готумюлер.
Радыё Свабода Ініцыятыўныя групы Аляксандра Мілінкевіча і Аляксандра Казуліна накіравалі ў Цэнтравыбаркам некалькі скаргаў на парушэньні пры зборы подпісаў за дзейнага кіраўніка краіны. Рэакцыі ЦВК пакуль няма. Тым часам на заўтра? 18 студзеня, прызначана паседжаньне Цэнтральнай камісіі, на якім будуць разглядаць парушэньні закону групамі Мілінкевіча і Пазьняка
Радыё Свабода 16 студзеня выйшлі на волю затрыманыя 14 студзеня ў Менску дзевяцёра расейскіх і двое беларускіх грамадзянаў. Зь іх зьнялі ўсе абвінавачаньні.
Валер Каліноўскі, Менск Кіраўнік перадвыбарчага штабу кандыдата ад аб’яднанай апазыцыі Сяргей Калякін паведаміў, што на 17 студзеня за Аляксандра Мілінкевіча сабрана 150 тысяч подпісаў.
Любоў Лунёва, Менск Сябры моладзевых незарэгістраваных арганізацый шукаюць новыя тэхналёгіі давядзеньня інфармацыі да грамадзкасьці. Учора а 6 вечара больш за сотню маладых людзей, апранутых у джынсавую вопратку, правялі акцыю пратэсту ў цэнтры беларускай сталіцы. Яны раздавалі мінакам джынсавыя стужкі. На елку ля ганку ГУМу яны вывесілі джынсавыя сьцяжкі з лягатыпам акцыі салідарнасьці, якая праводзіцца 16 чысла кожнага месяцу. Калі моладзь разыходзілася, супрацоўнікі міліцыі затрымалі двух актывістаў незарэгістраванага моладзевага руху “Зубр”.
Радыё Свабода Згодна з каляндарным плянам, не пазьней за 17 студзеня павінны быць створаныя ўчасткі для галасаваньня. На іх будуць працаваць участковыя камісіі.
Радыё Свабода Наклад 5-6 падвойнага і 7 нумароў “Народнай Волі” пасьпяхова правезьлі праз расейска-беларускую мяжу ў Менск. Пра гэта паведаміў Радыё Свабода галоўны рэдактар “Народнай Волі “ Іосіф Сярэдзіч, які суправаджаў аўтамабіль з газэтамі са Смаленскай друкарні ў Менск.
Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Акцыі салідарнасьці зь Беларусьсю – дэманстрацыі, мітынгі і пікеты – прайшлі 16 студзеня ў больш як дзясятку польскіх гарадоў і ў некаторых заходнеэўрапейскіх сталіцах. Самая масавая зь іх адбылася ў Варшаве.
Радыё Свабода Кіраўніка ініцыятыўнай групы кандыдата ад аб''яднанай апазыцыі Аляксандра Мілінкевіча Аляксандра Бухвостава тэлеграмай выклікалі на паседжаньне ЦВК 18 студзеня, на якім будзе разглядацца пытаньне аб выкананьні гэтай групай заканадаўства аб выбарах. Спадар Бухвостаў мяркуе, што Цэнтравыбаркам хоча “інкрымінаваць групе парушэньні закону”, і выказаў упэўненасьць, што ягоная група закон не парушае.
Радыё Свабода, Віцебск Асноўным парушэньнем выбарчага заканадаўства віцебскі зьбіральнік лічаць тое, што яму забараняюць зьбіраць подпісы ў інтэрнатах.
Юры Дракахруст, Прага Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель сёньня прыбыла з візытам у Маскву. Чакаецца, што адносіны паміж Нямеччынай і Расеяй стануць больш прахалоднымі, чым былі пры папярэдніку Мэркель – Герхардзе Шрэдэры, аднак паводле меркаваньняў экспэртаў стратэгічнае партнэрства паміж дзьвюма краінамі захаваецца. Галоўнай тэмай перамоваў паміж Мэркель і Пуціным стане крызіс вакол ядзерных амбіцыяў Ірану.
Радыё Свабода “У часе сустрэчы паміж расейскім прэзыдэнтам Уладзімерам Пуціным і нямецкай бундэсканцлеркай Ангелай Мэркель пытаньні плянаваных выбараў ва Ўкраіне і Беларусі мусяць быць абмеркаваныя гэтак жа дэталёва, як і энэргетычная палітыка”, перакананы вядучыя нямецкія палітыкі. Як піша “Frankfurter Allgemeine”, пра гэты свой намер заявіла журналістам напярэдадні візыту ў Маскву і сама спадарыня Мэркель.
Радыё Свабода Расейскі вайсковы аб’ект пад кодавай назвай “Вузел Баранавічы”, які разьмешчаны ў Ганцавічах, не атрымае статус вайсковай базы. Пра гэта "Інтэрфаксу" заявілі ў камандаваньні гэтага аб''екту.
Радыё Свабода Прэсавая сакратарка Бюро па Дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЭ Урдур Гунарсдоцір заявіла Радыё Свабода, што яе арганізацыя дагэтуль не атрымала запрашэньня назіраць за прэзыдэнцкімі выбарамі, аднак калі б такое запрашэньне было, для АБСЭ не было б складана забясьпечыць назіраньне ў Беларусі, нягледзячы на амаль адначасовыя выбары ва Ўкраіне.
Радыё Свабода Пра пераадоленьне стотысячнай мяжы сабраных подпісаў, якая патрэбна для рэгістрацыі кандыдатам на прэзыдэнцкіх выбарах, на сёньня заявілі выбарчыя штабы чатырох палітыкаў — Сяргея Гайдукевіча, Аляксандра Казуліна, Аляксандра Лукашэнкі і Аляксандра Мілінкевіча. Збор подпісаў завяршыцца 27 студзеня.
Радыё Свабода У Вярхоўным судзе Беларусі пачаўся працэс над Сяргеем Скрабцом, былым кіраўніком апазыцыйнай дэпутацкай групай “Рэспубліка”, які цяпер спрабуе вылучыцца кандыдатам на прэзыдэнта. Ужо на пачатку працэсу Сяргей Скрабец заявіў, што не давярае судзьдзю і прадстаўніку пракуратуры, абвінаваціўшы іх у тым, што выконваюць замову яго пакараць.
Радыё Свабода Сёньня да пракурора Смаргонскага раёну быў выкліканы Алесь Дзергачоў. Ён кіруе штабам ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча ў Смаргонскім раёне. Пракурор Мікалай Маліноўскі прапанаваў яму азнаёміцца зь пісьмовым папярэджаньнем.
Радыё Свабода Трэці дзень застаюцца за кратамі затрыманыя ў цэнтры Менску дзевяць грамадзянаў Расеі й два беларусы. Улады падазраюць іх у напісаньні графіці “антыпрэзыдэнцкага характару”, што разглядаецца як хуліганства паводле артыкулу 339, частка 2 Крымінальнага кодэксу Беларусі.
Радыё Свабода Сярод затрыманых у Менску грамадзянаў Расеі прадстаўнікі розных рухаў — ад дэмакратычных да анархічных. За краты менскага ізалятара трапілі нават расейскія музыкі: чацьвёра арыштаваных — удзельнікі маскоўскага рок-гурту “Сhange the world without taking power”, якіх запрасілі ў Менск удзельніць у канцэрце. Між тым, улады Расейскай Фэдэрацыі ніяк не адрэагавалі на затрыманьне сваіх суайчыньнікаў. Грамадзкія дзеячы гэтай краіны лічаць: напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі кіраўніцтва Расеі, паабяцаўшы падтрымку Аляксандру Лукашэнку, будзе імкнуцца не зьвяртаць увагі на інцыдэнт са сваімі грамадзянамі.
Радыё Свабода У нядзелю ў інтэрнат будаўнічага каледжа ў Магілёве вахцёр і выхавацелька не пусьцілі двух зборшчыкаў подпісаў, студэнтаў унівэрсытэту імя Куляшова – Натальлю Палякову і Яўгена Бойку. Выхавацелька інтэрнату спаслалася на распараджэньне начальства – “нікога не пускаць”.
Радыё Свабода Як ідзе збор подпісаў у рэгіёнах? Зь якімі цяжкасьцямі сустракаюцца зборшчыкі?
Алесь Дашчынскі, Менск Сябры ініцыятыўных групаў кандыдатаў у прэзыдэнты скардзяцца на ціск з боку ўладаў, а таксама на тое, што зборшчыкаў подпісаў не пускаюць у інтэрнаты. Нагадаем, збор подпісаў за вылучэньне кандыдатаў у прэзыдэнты завяршаецца 27 студзеня.
Валер Каліноўскі, Менск Сёньня кандыдат ад аб’яднанай апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч наведаў Вілейку і Маладэчна, дзе сустракаўся з патэнцыйнымі выбаршчыкамі і апазыцыйным актывам. Ягоныя сустрэчы ў Вілейцы адсочваў кіраўнік раеннай выбарчай камісіі, у Маладэчне – прадстаўнік патэнцыйнага канкурэнта Аляксандра Казуліна. З Вілейкі і Маладэчна паведамляе Валер Каліноўскі.
Галіна Абакунчык, Менск Больш за два тыдні доўжыцца кампанія ў справе збору подпісаў за патэнцыйных кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта. Што вядома шырокай грамадзкасьці пра колькасьць прэтэндэнтаў, іхныя імёны альбо іншае. Гэтым пытаньнем у мінакоў на вуліцах Менску цікавілася нашая карэспандэнтка.
Радыё Свабода
Алесь Дашчынскі, Менск У Менску ініцыятыўныя групы прэтэндэнтаў на прэзыдэнцкую пасаду працягваюць збор подпісаў на вуліцах. Ці ёсьць канкурэнцыя паміж зборшчыкамі подпісаў?
Радыё Свабода Былы старшыня Савету рэспублікі, акадэмік Аляксандар Вайтовіч заклікае ўсіх апазыцыйных палітыкаў выйсьці з прэзыдэнцкай гонкі.
Валер Каліноўскі, Менск Патэнцыйныя кандыдаты на пасаду прэзыдэнта наведваюць рэгіёны Беларусі. Паводле іх словаў, сустрэчы з выбаршчыкамі і актывам у абласных і раённых гарадах сьведчаць пра рост цікаўнасьці беларусаў да перадвыбарчай кампаніі.
Радыё Свабода, Віцебск Паездку Аляксандра Мілінкевіча па Віцебшчыне пільна адсочваюць міліцыянты Ўчора дзьве міліцэйскія машыны праводзілі ягоную каманду з Воршы, а сёньня людзі ў форме і ў цывільным прысутнічаюць на кожнай ягонай сустрэчы з жыхарамі Віцебска.
Радыё Свабода Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ аб скліканьні трэцяга так званага ўсебеларускага народнага сходу. Ён адбудзецца 2-3 сакавіка ў Менску. Паводле прэсавай службы на сход выносяцца пытаньні пра вынікі рэалізацыі праграмы сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Беларусі ды іншыя.
Радыё Свабода Пасольства ЗША ў Беларусі выступіла з заяваю ў сувязі зь сюжэтам, які быў прадэманстраваны ў выпуску праграмы “Панарама” Беларускага тэлебачаньня 10 студзеня. Паводле пасольства, Беларускае тэлебачаньне “працягнула практыку грубай і бессаромнай дэзынфармацыі насельніцтва Беларусі аб поглядах і дзеяньнях Злучаных Штатаў і амэрыканскіх дыпляматаў”.
Радыё Свабода Хутка ўжо месяц, як у краіне ідзе перадвыбарчая кампанія. Сем кандыдатаў прэтэндуюць на найвышэйшую дзяржаўную пасаду. У такі час у любой краіне нават далёкія ад палітыкі людзі пачынаюць цікавіцца палітычнымі пытаньнямі, абмяркоўваць кандыдатаў на прэзыдэнта. Звычайна краіна павінна віраваць. Ці адбываецца гэта ў Беларусі? Ці адчувае абываталь, што ў краіне ідзе перадвыбарчая кампанія? Ці ўбачыць іншаземец, які прыехаў у Беларусь, што тут хутка пройдуць самыя галоўныя ў дзяржаве выбары?”
Ганна Сурмач, Прага Беларускі кансулят у Празе адмовіўся выдаць візы для ўезду ў Беларусь двум сэнатарам Чэскай Рэспублікі, вядомым чэскім палітыкам Яраміру Шцеціну і Карлу Шварцэнбэргу. Радыё Свабода зьвярнулася па камэнтар да сэнатара Яраміра Шцеціны .
Вячаслаў Ракіцкі, Прага Іран пагражае цалкам спыніць супрацоўніцтва зь Міжнародным агенцтвам у ядзернай энэргіі, калі пытаньне пра яго ядзерную праграму будзе перададзенае на разгляд Рады Бясьпекі ААН. Гэта пагроза прагучала пасьля таго, як учора Францыя, Вялікая Брытанія і Нямеччына заявілі, што перамовы з Тэгеранам зайшлі ў тупік і што гэтак званае іранскае “ядзернае дасье” павінна стаць прадметам абмеркаваньня ў Радзе бясьпекі ААН дзеля ўвядзеньня санкцыяў.
Радыё Свабода Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ аб скліканьні трэцяга ўсебеларускага народнага сходу.
Радыё Свабода У Гомельскай вобласьці зусім ня проста сябрам ініцыятыўных групаў альтэрнатыўных прэтэндэнтаў на прэзыдэнта зьбіраць подпісы за сваіх лідэраў. Перашкоды іх пільнуюць даслоўна на кожным кроку.
Радыё Свабода Міністры замежных справаў эўрапейскай тройкі (Вялікабрытанія, Нямеччына і Францыя) прапанавалі склікаць надзвычайнае паседжаньне МАГАТЭ, каб абмеркаваць іранскую ядзерную праграму — гэта адбылося пасьля таго, як Тэгеран аднавіў дасьледаваньні ўзбагачэньня ўрану. “Іранскае дасье” могуць перадаць Радзе бясьпекі ААН, якая разгледзіць магчымыя міжнародныя санкцыі супраць Ірану. Як камэнтуюць сытуацыю ў Менску?
Радыё Свабода Міхаіл Марыніч у размове з сынамі выказаў меркаваньне, што перамога на прэзыдэнцкіх выбарах кандыдата ад апазыцыі магчымая. Сустрэча са сваякамі адбылася ў менскай калёніі з нагоды дня нараджэньня вязьня.
Радыё Свабода На збор подпісаў патэнцыйным кандыдатам застаецца два тыдні — да 27 студзеня падпісныя лісты павінны быць зацьверджаны ў райвыканкамах і здадзены ў тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі. Чым займаюцца прэтэндэнты на ўдзел у выбарах, пакуль іх ініцыятыўныя групы працягваюць збор подпісаў?
Радыё Свабода “АБСЭ патрабуе ад Менску запрасіць сваіх назіральнікаў на прэзыдэнцкія выбары ў сакавіку”, — заявіў учора ў Вене новы старшыня арганізацыі, бэльгійскі міністар замежных справаў Карэл Дэ Гухт. Як паведамілі “Свабодзе” ў прэсавай службе спадара Дэ Гухта, у Вене занепакоеныя тым, што назіральнікі ад АБСЭ пакуль не атрымалі такога запрашэньня. Між тым, часу для падрыхтоўкі так званага камплектнага назіраньня засталося няшат.
Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Дакладчык Камісіі правоў чалавека Арганізацыі аб’яднаных нацый Адрыян Сэвэрын падчас двухдзённага знаходжаньня ў Брусэлі сустрэўся з амбасадарамі ўсіх 25 краінаў Эўразьвязу, прадстаўнікамі Рады Эўропы і Эўрапейскай камісіі, у тым ліку і адмысловым прадстаўніком Хавіера Саляны ў правах чалавека Майклам Мацісэнам, а таксама прадстаўнікамі шэрагу міжнародных арганізацыяў. У часе сустрэчаў была абмеркаваная палітычная і грамадзкая сытуацыя ў Беларусі.
Загрузіць яшчэ