RFE/RL Sueddeutsche Zeitung піша, што ў адказ на перасьлед польскай меншасьці ў Беларусі Варшава пагражае апарату Лукашэнкі санкцыямі.
Міхал Стэльмак, Барысаў-Жодзіна Сёньня ў Барысаве і Жодзіне праходзілі рэгіянальныя канфэрэнцыі дэмакратычных сілаў для вылучэньня дэлегатаў на Нацыянальны кангрэс, дзе мяркуецца абраць адзінага кандыдата ад апазыцыі для ўдзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах 2006 году.
Сяргей Астраўцоў, Горадня У Горадні спадар Ліпіньскі сустрэўся з актывістамі Саюзу палякаў, а таксама зь кіраўніцтвам гэтай грамадзкай арганізацыі. Пасьля госьць накіраваўся ў Менск. Адам Ліпіньскі ўзначальвае нядаўна створаны ў Польшчы камітэт “Салідарныя зь Беларусьсю”, ён таксама зьяўляецца намесьнікам старшыні уплывовай партыі “Закон і справядлівасьць”.
Аляксей Дзікавіцкі, Прага У Іране пасьля ўчорашняга галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах ніводзін з кандыдатаў не атрымаў 50% галасоў, неабходных, каб выйграць выбары ў першым туры. Папярэднія вынікі паказваюць, што тры кандыдаты атрымалі прыкладна аднолькавую колькасьць галасоў зь нязначнай перавагай былога прэзыдэнта Ірану Акбара Хашэмі Рафсанджані. Цяпер у Іране, упершыню ад 1979 году, адбудзецца другі тур прэзыдэнцкіх выбараў.
Валер Каліноўскі, Менск Сёньняшні маладзечанскі сход па выбары дэлегатаў на Кангрэс дэмакратычных сілаў, на якім мае быць абраны адзіны кандыдат на прэзыдэнта ад апазыцыі, прайшоў у альтэрнатыўным месцы, пасьля таго як пажарныя службы горада загадалі дэлегатам пакінуць памяшканьне цэнтра “Модуль”, дзе першапачаткова зьбіраліся актывісты апазыцыі.
Ганна Соусь, Менск Сёньня завяршаецца дыпляматычная місія ў Беларусі Надзвычайнага і Паўнамоцнага амбасадара Літвы ў Беларусі Ёнаса Паслаўскаса. Ён прадстаўляў Літоўскую Рэспубліку ў Беларусі шэсьць з паловай гадоў, за гэты час шмат разоў выступаў у эфіры Радыё Свабода. І заўсёды – на беларускай мове. Сёньня, ў свой апошні дзень у Беларусі ў якасьці амбасадара, Ёнас Паслаўскас даў інтэрвію нашай карэспандэнтцы.
Юры Дракахруст, Прага “На мяжы з вар''яцтвам" – у артыкуле з такой назвай уплывовы брытанскі часопіс "Economist" распавядае, пра ціск беларускіх уладаў на Саюз палякаў Беларусі.
Юры Дракахруст, Прага Кіраўнік расейскага МЗС Лаўроў мяркуе, што “экспарт дэмакратыі” ў краіны СНД можа прывесьці да дэстабілізацыі гэтых дзяржаваў.
Валер Каліноўскі, Менск Сёньня ў Іране выбары новага прэзыдэнта краіны. На гэтую пасаду прэтэндуюць сем кандыдатаў. Фаварытамі лічацца кансэрватары экс-прэзыдэнт Алі Акбар Хашэмі Рафсанджані і былы кіраўнік іранскай паліцыі Махамад Бакр Калібаф, а таксама прадстаўнік рэфармістаў Мустафа Маін. Цяперашні прэзыдэнт Махамад Хатамі ў выбарах удзелу не бярэ, паколькі канстытуцыя Ірану забараняе адной асобе займаць гэту пасаду тры тэрміны запар. Выбарчы участак сёньня адкрыўся і ў Менску ў будынку іранскай амбасады, у якім пабываў наш карэспандэнт.
Юры Дракахруст, Прага Сёньня ў Іране праходзяць прэзыдэнцкія выбары. За пасаду кіраўніка дзяржавы змагаюцца сем кандыдатаў. Паводле папярэдніх апытаньняў і прагнозаў фаварытам спаборніцтва зьяўляецца былы прэзыдэнт Акбар Хашэмі Рафсаджані. Дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс мяркуе, што галасаваньне ў Іране не прывядзе да станоўчых зьменаў.
Кастусь Бандарук, Прага Выконваючы абавязкі прэм’ера Кіргізстану Даніяр Усэнаў паведаміў, што сытуацыя ў Бішкеку стабілізавалася. Раней, каля 150 дэманстрантаў штурмавалі галоўны ўрадавы будынак, аднак паліцыя выціснула іх на вуліцу. Пасьля больш за тысячу чалавек сабраліся перад "Белым домам", аднак паліцыя разагнала іх ужываючы сьлезацечны газ.
Уладзімер Глод, Менск Пакуль не вядома, ці галадуе 34 дзень у Берасьцейскім сьледчым ізалятары Сяргей Скрабец. Учора, падчас сустрэчы з жонкай, Сяргей Скрабец паабяцаў, што спыніць галадоўку ў выхадныя, а, можа, і ў пятніцу.
Алесь Дашчынскі, Менск Аб’яднаная грамадзянская партыя выступіла з прапановаю аднавіць дзейнасьць ценевага ўраду Беларусі. Гэтая ініцыятыва падтрыманая ўжо й сталай нарадаю дэмакратычных сілаў. Чакаецца, што склад ценевага ўраду будзе зацьверджаны на Нацыянальным кангрэсе дэмакратычных сілаў, які мае прайсьці ў верасьні і абраць адзінага кандыдата ад апазыцыі на прэзыдэнцкія выбары 2006 году.
Алена Струвэ, Менск У бэльгійскай сталіцы распачаў працу саміт Эўразьвязу. На парадку дня сустрэчы лідэраў 25 краінаў – лёс Канстытуцыі зьвязу. Паралельна, паводле кіраўніцтва ЭЗ, арганізацыя мае намер вызначыць свае патэнцыйныя межы альбо гэтак званыя магчымасьці пашырэньня. Якія шанцы можа мець Беларусь у выніку дэмакратычных пераменаў?
Юры Дракахруст, Прага “Іранскія выбары сьціраюць палітычныя межы – кансэрватыўныя кандыдаты на прэзыдэнта гуляюць на полі лібэралаў” – у артыкуле пад такой назвай, надрукаваным у сёньняшнім нумары "Washington Post" аналізуецца хада перадвыбарчай кампаніі, якая завершыцца заўтра. Са зьместам публікацыі вас азнаёміць наш карэспандэнт.
Ганна Соусь, Менск Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Літвы ў Беларусі Ёнас Паслаўскас зрабіў заяву для прэсы з нагоды заканчэньня сваёй дыпляматычнай місіі ў Беларусі. Спадар Паслаўскас ўзначальваў дыпляматычную місію Літвы ў Беларусі шэсьць з паловай гадоў, і заўтра ягоны апошні дзень у якасьці амбасадара Літвы ў Беларусі.
Сяргей Астраўцоў, Горадня Польскае Радыё сёньня агучыла меркаваньне адносна сытуацыі з Саюзам палякаў Беларусі (СПБ) маршалка Сэнату Польшчы Лонгіна Пастусяка.
Падрыхтаваў Міхал Стэльмак Сёньня ў Барысаве мясцовы суд прызнаў рэдактара газэты “Барысаўскія навіны” Анатоля Букаса вінаватым у парушэньні крымінальнага заканадаўства.
Уладзімер Глод, Менск Актывіст беларускай апазыцыі, кіраўнік дэпутацкай групы “Рэспубліка” ў Палаце прадстаўнікоў папярэдняга скліканьня пратэстуе супраць арышту і абвінавачаньняў на свой адрас, якія лічыць беспадстаўнымі. Былы дэпутат, які знаходзіцца ў Берасьцейскім сьледчым ізалятары, абвінавачваецца па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу — падрыхтоўка да злачынства і хабарніцтва.
Сяргей Астраўцоў, Горадня. Сёньня пасьля 11-ці гадзінаў былы старшыня Саюзу палякаў Тадэвуш Кручкоўскі нечакана зьявіўся ў будынку СПБ з паплечнікамі і са здымачнай групай БТ.
Алесь Дашчынскі, Менск У Сьветлагорску адбыўся першы сход для вылучэньня дэлегатаў на Нацыянальны кангрэс дэмакратычных сілаў. Сход адбываўся ў кансьпірацыйных умовах, улады намагаліся яго сарваць, некаторыя ўдзельнікі былі затрыманыя міліцыяй. Дэлегаты плянаванага на восень кангрэсу павінны вызначыць адзінага кандыдата ў прэзыдэнты ад апазыцыі. Незалежныя назіральнікі пачалі кампанію назіраньня за вылучэньнем дэлегатаў.
Юрась Бушлякоў, Прага Высокі прадстаўнік Эўразьвязу ў пытаньнях замежнай палітыкі і бясьпекі Хавіер Саляна асудзіў прысуд, вынесены ў мінулую пятніцу палітыку Андрэю Клімаву. Цэнтральны суд Менску асудзіў Клімава на паўтара году абмежаваньня свабоды. Суд прызнаў палітыка вінаватым у арганізацыі несанкцыянаванай апазыцыйнай акцыі ў Менску 25 сакавіка. На думку Хавіера Саляны, “гэта празьмернае пакараньне за дзеяньні, якія, паводле сьведчаньняў АБСЭ і шэрагу іншых арганізацыяў, зьяўляюцца нічым іншым, як мірнай дэмакратычнай дзейнасьцю”.
Казімер Яноўскі, Сьветлагорск Сёньня ў Сьветлагорску адбыўся першы сход па вылучэньні дэлегатаў на Нацыянальны кангрэс дэмакратычных сілаў. Сход адбываўся ў лепшых традыцыях кансьпіратыўных маёвак пачатку 20-га стагодзьдзя.
RFE/RL Сёньня а 18-й гадзіне ў Сьветлагорску меўся пачацца першы сход для вылучэньня дэлегатаў на Нацыянальны кангрэс дэмакратычных сілаў, але за гадзіну да пачатку адказныя за правядзеньне сходу кіраўнік Гомельскай філіі Партыі БНФ Віктар Раманішка і кіраўнік Сьветлагорскай гарадзкой філіі Партыі БНФ Вадзім Болбаш былі затрыманыя міліцыяй, калі яны выходзілі з дому. Таксама была спроба затрымаць карэспандэнта Радыё Свабода.
Алена Струвэ, Менск Міжнародныя экспэрты прагназуюць фіяска саміту Эўразьвязу, які адбудзецца ў чацьвер і пятніцу ў Брусэлі. Як вынікае з інтэрвію вядомага нямецкага палітоляга – прафэсара Ганса Ўльрыха Вэлера бэрлінскай газэце TAZ (Tageszeitung), сябрам ЭЗ не ўдалося знайсьці паразуменьне па шэрагу пытаньняў, у тым ліку ў вызначэньні межаў Эўразьвязу. Паводле прафэсара Вэлера, эўрапейскія палітыкі ня надта разумна падзялілі краіны на сваіх сябраў і аўтсайдэраў і нават ня ведаюць, ці маюць нейкую будучыню ў межах ЭЗ постлукашэнкавая Беларусь, альбо Ўкраіна ці Грузія. З аглядам сёньняшняга нямецкамоўнага друку наша карэспандэнтка.
Алесь Дашчынскі, Менск У амбасадзе Польшчы ў Менску пакуль не пацьвярджаюць зьвестак пра ўвядзеньне візавых санкцыяў адносна шэрагу грамадзянаў Беларусі, датычных да перасьледу Саюзу палякаў Беларусі.
Альгерд Невяроўскі, Менск Cталая нарада дэмакратычных сілаў дала афіцыйны адказ на прапановы прэтэндэнтаў на пасаду прэзыдэнта Васіля Лявонава і Аляксандра Казуліна. Частку гэтых прапановаў прызналі прымальнай для апазыцыйнай кааліцыі, з часткай удзельнікі нарады катэгарычна ня згодныя. Сябры сталай нарады таксама выступілі з заявамі ў абарону палітзьняволенага Сяргея Скрабца і з заклікам да сацыял-дэмакратаў пад кіраўніцтвам Аляксандра Казуліна адмовіцца ад маёмасных прэтэнзіяў у дачыненьні да Міколы Статкевіча.
Валер Каліноўскі, Менск Учора суд Ленінскага раёну Менску вырашыў спагнаць з рэдакцыі “Народнай Волі” 100 мільёнаў рублёў на карысьць лідэра ЛДПБ Сяргея Гайдукевіча. Многія беларускія журналісты і удзельнікі незалежнага мэдыя-бізнэсу мяркуюць, што ў Беларусі кампэнсацыя маральных стратаў стала сродкам ціску на незалежныя газэты.
Аляксей Дзікавіцкі, Прага Паводле польскіх афіцыйных асобаў, у сьпісе непажаданых у Польшчы асобаў – больш за 10 беларускіх чыноўнікаў. Ян Вэнгжын – дырэктар Дэпартамэнту ў справах рэпатрыяцыі і замежнікаў, пацьвердзіў нашаму радыё, што візавыя санкцыі супраць шэрагу беларускіх грамадзянаў, якія маюць дачыненьне да перасьледу Саюзу палякаў, уступілі ў сілу.
Кастусь Бандарук, Прага Зь ліку васьмі кандыдытаў пяцёра лічацца кансэрватарамі, а тры астатнія – рэфарматарамі. У заходніх сталіцах іранскія выбары выклікаюць пільную ўвагу найперш з прычыны магчымай зьмены іранскай замежнай палітыкі пры новым кіраўніку дзяржавы.
Міхал Стэльмак, Барысаў Сёньня ў Барысаве з апошнім словам выступіў рэдактар “Барысаўскіх навінаў” Анатоль Букас. Ён заявіў, што перасьлед газэты вядзецца на ініцыятыву чыноўнікаў Барысаўскага гарвыканкаму.
Уладзімер Глод, Менск Гэткім спосабам адзін з актывістаў беларускай апазыцыі, кіраўнік дэпутацкай групы “Рэспубліка” ў Палаце прадстаўнікоў папярэдняга скліканьня пратэстуе супраць арышту й абвінавачаньняў на свой адрас, якія лічыць беспадстаўнымі.
Ганна Соусь, Менск Учора судзьдзя Ленінскага раённага суду сталіцы Любоў Валевіч пастанавіла спагнаць зь незалежнай газэты “Народная воля” на карысьць дэпутата Палаты прадстаўнікоў старшыні Лібэральна-дэмакратычнай партыі Беларусі Сяргея Гайдукевіча 100 мільёнаў рублёў. Гэта каля 45 тысяч даляраў. Як успрынялі гэтае рашэньне суду супрацоўнікі “Народнай волі”, сталыя аўтары і чытачы газэты?
RFE/RL Прэм''ер-міністар Украіны Юлія Цімашэнка мяркуе, што ў выпадку патрэбы досьвед украінскай “аранжавай” рэвалюцыі могуць скарыстаць іншыя краіны, магчыма і Беларусь.
Ганна Соусь, Менск Судзьдзя Ленінскага раённага суду Менску Любоў Валевіч пастанавіла спагнаць з газэты “Народная Воля” 100 мільёнаў рублёў (гэта больш як 46 тысяч даляраў) на карысьць старшыні Лібэральна-дэмакратычнай партыі дэпутата Палаты прадстаўнікоў Сяргея Гайдукевіча. Галоўны рэдактар “Народнай Волі” Іосіф Сярэдзіч будзе абскарджваць гэтае рашэньне.
Юры Дракахруст, Прага Генэральны пракурор Украіны Сьвятаслаў Піскун заявіў, што два арыштаваныя палкоўнікі МУС прызналіся ў забойстве журналіста Георгія Гангадзэ 5 гадоў таму. Паводле пракурора гэтыя прызнаньні сьведчаць, што расьсьледаваньне рухаецца ў правільным накірунку. Але дагэтуль невядома, хто быў ініцыятарам, замоўшчыкам злачынства.
Альгерд Невяроўскі, Менск Лідэры партыяў удзельніцаў Сталай нарады дэмакратычных сілаў абвясьцілі пра пачатак апошняга этапу падрыхтоўкі да Нацыянальнага кангрэсу дэмакратычных сілаў, на якім будзе названае імя адзінага кандыдата ў прэзыдэнты ад апазыцыі. З 15 чэрвеня да сярэдзіны жніўня па ўсёй Беларусі павінны прайсьці 143 сходы, на якіх будуць вылучаныя больш за 800 дэлегатаў на Кангрэс. Арганізатары гавораць, што Кангрэс дэмакратычных сілаў пройдзе ў пэрыяд з 1 верасьня да 1 кастрычніка на тэрыторыі Беларусі.
Юры Дракахруст, Прага Хавіер Саляна асудзіў сёньня прысуд Андрэю Клімаву. Міжнародная ліга правоў чалавека таксама выказала крайнюю занепакоенасьць працягам здушэньня палітычных свабод і правоў чалавека ў сувязі з асуджэньнем палітыка і прадпрымальніка Андрэя Клімава. Нагадаем, 10 чэрвеня ён быў асуджаны на паўтара году абмежаваньня волі за арганізацыю дэманстрацыі 25 сакавіка сёлета.
Валер Каліноўскі, Менск Аляксандар Лукашэнка сёньня сустракаўся з сакратаром Цэнтральнага камітэту Кампартыі Кітаю Хэ Юнам, які ў кіраўніцтве кітайскіх камуністаў займаецца пытаньнямі дысцыпліны. Лукашэнка дзякаваў кітайскім уладам за падтрымку на міжнароднай арэне.
Ганна Соусь, Менск Судзьдзя Ленінскага суду Менску Любоў Валевіч прызначыла сёньня галоўнаму рэдактару газэты "Народная воля" выплаціць дэпутату палаты прадстаўнікоў Сяргею Гайдукевічу 100 мільёнаў рублёў кампэнсацыі.
Алег Супрунюк, Берасьце Старшыня Берасьцейскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (“Народная грамада”) Георгі Руцкі атрымаў адказ ад Берасьцейскага аблвыканкаму наконт магчымасьці правядзеньня на тэрыторыі вобласьці пазачарговага партыйнага зьезду.
Альгерд Невяроўскі, Менск Прадстаўнікі сталай нарады дэмакратычных сілаў абвясьцілі заключны этап падрыхтоўкі да Нацыянальнага Кангрэсу дэмакратычны сілаў, які павінен назваць імя адзінага кандытата ў прэзыдэнты ад апазыцыі.
Уладзімер Глод, Менск Пра гэта Радыё Свабода паведаміў 14 чэрвеня ягоны малодшы брат — Аляксандар. Лідэр дэпутацкай групы “Рэспубліка” ў Палаце прадстаўнікоў папярэдняга скліканьня, адзін з актыўных апанэнтаў цяперашняга рэжыму Сяргей Скрабец па-ранейшаму працягвае галадаць. Гэтак ён пратэстуе супраць арышту і абвінавачаньняў на свой адрас, якія лічыць беспадстаўнымі.
Алесь Дашчынскі, Менск Падчас сустрэчы з дэлегацыяй камуністычнай партыі Кітаю дэпутат Палаты прадстаўнікоў, лідэр кампартыі Беларусі Тацяна Голубева заявіла, што камуністы будуць у першых шэрагах тых, хто падтрымае кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнку на прэзыдэнцкіх выбарах 2006 году. Кітайская дэлегацыя прыбыла ў Менск на запрашэньне Адміністрацыі прэзыдэнта.
RFE/RL "Такія людзі, як Скрабец, вельмі патрэбныя Беларусі", заявіла Івонка Сурвіла.
RFE/RL Сваё тлумачэньне, чаму беларускія ўлады далі “задні ход” з увядзеньнем візавага рэжыму для Грузіі, прапануе наш аглядальнік Юры Дракахруст.
Алена Струвэ, Менск “Беларускае пытаньне ня ўнесенае ў парадак дня чарговай сэсіі Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ, аднак, спадзяюся, што разьвіцьцё палітычнай сытуацыі ў гэтай краіне мы ўсё ж абмяркуем ”, сказаў Радыё Свабода дэпутат Нідэрляндзкага парлямэнту, сябра Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ Барт ван Вінзэн.
Юры Дракахруст, Прага Адмова беларускага боку ўводзіць візавы рэжым для Грузіі выклікала крок у адказ з грузінскага боку – Грузія вырашыла пакуль не забараняць уезд Аляксандру Лукашэнку на тэрыторыю сваёй краіны.
Уладзімер Глод, Менск З гэтай мэтай палітыкі з Аб''яднанай грамадзянскай партыі (АГП) прынялі сёньня адмысловы зварот да лідэра дэпутацкай групы “Рэспубліка” ў Палаце прадстаўнікоў папярэдняга скліканьня, які галадуе за кратамі ўжо 30-ы дзень. Сяргей Скрабец такім чынам пратэстуе супраць арышту й абвінавачаньняў на свой адрас, якія ён лічыць беспадстаўнымі.
Юры Дракахруст, Прага Некалькі моцных выбухаў здарыліся ўчора ў Іране, у паўдзённа-заходнім горадзе Ахваз і ў Тэгеране. Прынамсі 10 чалавек загінулі, 86 атрымалі былі параненыя. Выбухі грымнулі за пяць дзён да прэзыдэнцкіх выбараў.
Загрузіць яшчэ