Ганна Соусь, Прага Як паведамляецца, ЗША і Эўразьвяз выпрацавалі агульную пазыцыю наконт ядзернай праграмы Ірану. Амэрыканскія газэты “Нью-Ёрк-Таймс” і “Вашынгтон пост”, спасылаючыся на высокапастаўленых чыноўнікаў, якія пажадалі захаваць ананімнасьць, паведамляюць, што Вашынгтон пагадзіўся прапанаваць Ірану ўмераную эканамічную дапамогу, а Эўразьвяз гатовы вынесьці на разгляд Рады Бясьпекі ААН пытаньне аб ядзерных амбіцыях Ірану ў тым выпадку, калі перамовы не дадуць плёну.