Уладзімер Глод, Менск Завяршыўся трохдзённы візыт у Менск адмысловай рабочай групы ў справах Беларусі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ на чале з Утай Цапф. Сябры групы не заўважылі паляпшэньня агульнай сытуацыі ў Беларусі, наадварот, выказалі занепакоенасьць новымі дзеяньнямі беларускіх уладаў, скіраваных на ліквідацыю незалежных грамадзкіх арганізацыяў, а таксама судовым перасьледам Міхаіла Марыніча, Валерыя Леванеўскага, Аляксандра Васільева, адмовай у датэрміновым вызваленьні Юрыя Бандажэўскага.