Юры Дракахруст, Прага Расул Гуліеў – адзін зь лідэраў азэрбайджанскай апазыцыі, які 9 гадоў правёў у эміграцыі, быў арыштаваны сёньня ва ўкраінскім горадзе Сімфэропаль. Пасьля доўгіх гадоў выгнаньня палітык вырашыў вярнуцца на Радзіму, і па дарозе ў Баку яго самалёт затрымалі ўкраінскія памежнікі. Азэрбайджанскія ўлады абвінавачваюць яго ў карупцыі, яны заяўлялі, што Куліеў будзе арыштаваны адразу ж, як ступіць на зямлю Азэрбайджану.