Валер Каліноўскі, Менск Паводле афіцыйнага прадстаўніка Міністэрства замежных справаў Польшчы Аляксандра Хэцькі, Тадэвуш Паўляк вярнуўся з кансультацыяў у Менск з двух прычынаў: па-першае, скончыліся прыдзіркі да польскіх дыпляматаў у Менску, а па-другое, настала патрэба больш шчыльна супрацоўнічаць зь беларускай апазыцыяй, якая вылучыла адзінага кандыдата ў прэзыдэнты на будучыя выбары.