Валер Каліноўскі, Кіеў Леанід Кучма не жадае ісьці на саступкі апазыцыі, ня хоча выконваць рашэньні Вярхоўнай Рады аб адстаўцы кабінэту Януковіча, які спрычыніўся да масавых фальсыфікацыяў, што было прызнана Вярхоўным судом. Зыходзячы ў гісторыю як другі прэзыдэнт Украіны, Леанід Кучма імкнецца пераўтварыць Украіну ў парлямэнцкую рэспубліку, забраць паўнамоцтвы ў свайго наступніка. Прадстаўнікі штабу Юшчанкі кажуць, што болей няма сэнсу весьці перамовы зь Леанідам Кучмам, а актывісты аб’яднаньня “Пора” пікетуюць загарадную дачу Кучмы.