Валер Каліноўскі, Кіеў Ва Ўкраіне, згодна з рашэньнем Цэнтравыбаркама, пачаўся чарговы пэрыяд агітацыі перад паўторным галасаваньнем 26 сьнежня. Блякаваньне будынкаў адміністрацыі прэзыдэнта й кабінэту міністраў працягваецца, удзельнікі акцыі пратэсту, якая ідзе ўжо 14 дзень, спыняць яе не зьбіраюцца. Тым часам Сьцяпан Гаўрыш, давераная асоба Віктара Януковіча, заявіў 5 сьнежня пра мэтазгоднасьць зьняцьця кандыдатуры былога прэм’ера з прэзыдэнцкай гонкі.