12 лютага ў польскім пасольстве ў Вашынгтоне знакамітая амэрыканская піяністка Лара Даўнз дала канцэрт музыкі Шапэна і Барбэра, у якім заключны нумар прысьвяціла ўсім ахвярам рэпрэсіяў у Беларусі.
14 лютага з нагоды Дня закаханых актывісты руху сэкс-меншасьцяў правялі ў Менску пікет супраць гамафобіі ў беларускім грамадзтве. Такая акцыя была дазволеная ўладамі ўпершыню.
"Мы прапануем абвясьціць дзень 19 лютага, калі спаўняецца два месяцы ад часу сумных сьнежаньскіх падзеяў, агульнабеларускім днём малітвы за палітычных вязьняў", — кажуць аўтары звароту.
Намесьніка старшыні незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт" Міколу Дземідзенку выпусьцілі зь міліцыі Маскоўскага раёну Менску.
Вярхоўны суд Беларусі пачне разглядаць крымінальную справу старшага сьледчага Генпракуратуры Сьвятланы Байковай 10 сакавіка. Суд будзе закрыты.
Сябра аргкамітэту "Беларускага руху" Аляксандра Анісімава выклікалі ў КДБ позвай.
10 чалавек удзельнічалі ў пікете супраць гамафобіі ў Беларусі. Акцыя прайшла ў сквэры насупраць будынку Міністэрства юстыцыі.
Справу будзе разглядаць Менскі гарадзкі суд. Арцёма Брэўса і Івана Гапонава вінавацяць ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 19 сьнежня.
Уначы ў Горадні затрыманыя Надзея Крапівіна і Вераніка Лемяноўская. Іх затрымалі нібыта за нібыта расклейваньне ўлётак . Дзяўчаты знаходзяцца ў пастарунку.
14 лютага «Малады фронт» паспрабаваў павіншаваць палітвязьняў з Днём сьвятога Валянціна.
Вечарам 13 лютага на памежным пераходзе "Каменны Лог" затрыманы дэмакратычны актывіст Вадзім Кабанчук, сябра выбарчага штаба экс-кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага. 14 лютага ў Ашмянах мае адбыцца суд.
Бізнэс-інкубатар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта інфарматыкі і радыёэлектронікі правядзе 14 лютага "Дзень закаханых інтэлектуалаў".
Маладафронтаўцы заклікалі 14 лютага а 10 раніцы сабрацца на прыступках КДБ, ля ўваходу ў будынак, дзе прымаюць перадачы для зьняволеных, і прынесьці свае паштоўкі для палітвязьняў.
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
У Беларусі зьдзек, зьнявага і іншыя формы жорсткасьці з боку ўладаў назіраюцца ў дачыненьні ня толькі да арыштаваных, але і да іхніх сем’яў.
Студэнтак гарадзенскага мэдунівэрсытэту Кацю Герасімчык і Вольгу Багданкевіч затрымалі каля другой гадзіны ўначы побач з помнікам Леніну, на якім быў надпіс «Луку на муку». Дзяўчаты не прызналі сваё дачыненьне да надпісу.
А другой гадзіне ночы побач з помнікам былі затрыманыя дзьве студэнткі мэдыцынскага унівэрсытэту, якія дагэтуль утрымліваюцца ў міліцэйскім пастарунку. Яны не прызнаюць сваё дачыненьне да надпісу. Надпіс ужо зацёрты.
Госьця “Начной Свабоды: вынікаў дня” – гісторык, супрацоўніца турыстычнай фірмы Натальля Аляксандрава. З 1998 году Натальля жыве ў Каіры. Яе кватэра – за 500 мэтраў ад пляцу Тахрыр – эпіцэнтру масавых пратэстаў апошніх тыдняў.
Фотаздымкі карэспандэнта Радыё Свабодны Ірак у Каіры Ахмэда Рагаба.
Аддзяленьні КДБ надалей выклікаюць на допыты рэгіянальных актывістаў апазыцыйных партый і рухаў. Удзельнікаў Плошчы запалохваюць і папярэджваюць.
Сёньня ў Вышэйшым гаспадарчым судзе быў прызначаны разгляд пазоваў кіраўніцтва зачыненага ўладамі месяц таму "Аўтарадыё" да Міністэрства інфармацыі і Рэспубліканскай камісіі тэлерадыёвяшчаньня.
Сёньня ў Вялікай Брытаніі скончылася судовае паседжаньне адносна запыту Швэцыі аб экстрадыцыі заснавальніка выкрывальніцкага парталу WikiLeaks Джуліяна Асанжа. Рашэньне ў справе мае быць прынятае 24 лютага.
Міжнародная хакейная фэдэрацыя ўвяла новы адзіны стандарт для перадачы імёнаў з кірылічнага на лацінскі альфабэт. Як паведамляецца на сайце фэдэрацыі, для гульцоў зь Беларусі і Казахстану будуць ужывацца правілы транскрыпцыі з расейскай мовы. Для перадачы ўкраінскіх імёнаў будуць асобныя правілы.
У Вышэйшым гаспадарчым судзе сёньня пачалося слуханьне пазоваў менскай радыёстанцыі "Аўтарадыё" да Рэспубліканскай камісіі па тэлебачаньні і радыёвяшчаньні і Міністэрства інфармацыі Беларусі.
11 лютага Менскі гарадзкі суд разгледзіць скаргу Ірыны Панкавец, якую пакаралі адміністрацыйным арыштам за удзел у акцыі пратэсту 19 сьнежня. Жанчына спрабуе даказаць, што яе асудзілі незаконна.
Сёньня ў Вышэйшым гаспадарчым судзе пачнецца разгляд двух пазоваў "Аўтарадыё" – да Рэспубліканскай камісіі па тэлебачаньні і радыёвяшчаньні і да Міністэрства інфармацыі.
Госьць "Начной Свабоды" – арганізатарка стэнду выдаўцоў беларускамоўнай літаратуры на міжнародным кніжным кірмашы Марыя Мартысевіч.
«Я вельмі хачу параіцца з слухачамі і наведнікамі сайту „Свабоды“. Справа ў тым, што мяне запрасілі 11 лютага на запіс ток-шоў „Адкрыты фармат“».
Францускі філёзаф Андрэ Глюксман мяркуе, што народныя рэвалюцыі ў Тунісе і Эгіпце разбурылі два стэрэатыпы ў мысьленьні аб хадзе сусьветнай гісторыі.
Міліцыянты ўжо другі раз затрымліваюць Барыса Хамайду зь бел-чырвона-белым сьцягам, вінавацячы ў несанкцыянаваным пікетаваньні, а судзьдзі прызнаюць, што пікету не было.
З 10 лютага на Віцебшчыне адмянілі бясплатны праезд для студэнтаў. Школьнікі пакуль езьдзяць у грамадзкім транспарце бясплатна, але як доўга гэта будзе працягвацца — невядома.
Мясцовыя актывісты зьбіраліся правесьці яе ў нядзелю, 13 лютага, аднак атрымалі з гарвыканкаму адмову.
Міністар аховы здароўя Васіль Жарко ў часе онлайн-канфэрэнцыі на сайце БЕЛТА адказаў на пытаньне пра стан здароўя зьняволеных кандыдатаў у прэзыдэнты.
У гэтыя дні на Берасьцейшчыне й Гомельшчыне — зімовая паводка, выкліканая працяглай адлігай. Вада ў рэках хутка прыбывае і шмат дзе падтапіла вясковыя падворкі і нават дамы.
Лёс арыштаваных у Менску па справе аб масавых беспарадках 19 сьнежня грамадзянаў Расеі вырашыць толькі суд. Аб гэтым заявіў 10 лютага прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch заклікала беларускія ўлады неадкладна расьследаваць абыходжаньне з арыштаванымі.
Прэм'ер-міністар Вялікай Брытаніі Дэйвід Кэмэран заявіў аб правале палітыкі дзяржаўнай мультыкультурнасьці. Заяву Кэмэрана камэнтуе супрацоўнік расейскай службы Радыё Свабода Ігар Памеранцаў.
Да адваката зьняволенага кандыдата ў прэзыдэнты Алеся Міхалевіча Алега Агеева на працоўнае месца ў адвакацкую кансультацыю прыйшлі супрацоўнікі КДБ.
Госьць ранішняга эфіру “Свабоды” – гарадзенскі журналіст Анджэй Пачобут. 8 студзеня яго падчас допыту зьбілі супрацоўнікі КДБ. Ён паскардзіўся на дзеяньні супрацоўнікаў КДБ у вайсковую пракуратуру, але яна адмовілася распачаць крымінальную справу.
Маці экс-кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава атрымала яд яго ліст, напісаны 1 лютага. Між тым, адлегласьць паміж домам Алы Саньнікавай і КДБ, дзе трымаюць яе сына, ўсяго сто мэтраў.
На будынках і ў пераходах у цэнтры Менску на працягу апошніх дзён зьявіліся новыя надпісы палітычнага і грамадзянскага зьместу.
Дацэнт гарадзенскага ўнівэрсытэту Аляксандар Лялікаў апісвае ўласны вопыт чалавека, які ламаецца на допытах. Пачуцьцё горычы і сораму, якое ён перажыў, прымусіла напісаць яго ліст на Свабоду.
Беларускія пісьменьнікі ля стэнду незалежных выдавецтваў на кніжным кірмашы выказваюць словы салідарнасьці са зьняволенымі літаратарамі — Уладзімерам Някляевым, Аляксандрам Фядутам і Паўлам Севярынцам.
Вацлаў Гавэл выступіў у ролі рэжысэра фільму па ўласнай п’есе “Адыход”. Развагі Гаўла пра крок адыходу і незваротнасьць зьменаў прыйшліся надзвычай дарэчы. І ня толькі на фоне эгіпецкіх падзеяў.
У Сьветлагорску ў кватэры актывісткі партыі левых «Справядлівы сьвет» Сьвятланы Міхальчанкі супрацоўнікі мясцовага аддзелу КДБ вядуць ператрус.
Праваабаронцы зь Міжнароднай назіральнай місіі Камітэту міжнароднага кантролю за сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі разам зь беларускім Цэнтрам прававой трансфармацыі апрацавалі і дасьледавалі 205 анкет затрыманых падчас акцыі 19 сьнежня ў Менску.
Загрузіць яшчэ