У першай палове кастрычніка каля Акрэсьціна затрымалі двух хлопцаў, якія пад сьценамі ізалятара ў машыне ўключылі песьню «Разбуры турмы муры».
На 28 лістапада заплянаваны эвакуацыйны рэйс зь Менску ў Дамаск, а адтуль — у Багдад.
Учора вечарам мігранты групай спрабавалі перайсьці беларуска-польскую мяжу, а як пабачылі паліцыянтаў, пачалі шпурляць у іх камянямі.
У Нямеччыне ў недалёкай будучыні можа быць легалізавана ўжываньне марыхуаны. Пра гэта дамовіліся тры партыі, якія вядуць цяпер перамовы аб фармаваньні новага ўраду, — паведамляе выданьне Politico са спасылкай на нямецкія СМІ.
Пасаду галоўнага рэдактара пружанскай газэты «Раённыя будні» пакінула Галіна Сьвідуновіч, сына якой пакаралі 1,5 гадамі «хіміі» за падзеі 13 верасьня 2020 году, калі на Маршы герояў у Берасьці пратэстоўцы вадзілі карагод, сьпявалі песьні, танцавалі.
Калі мне было 19 гадоў, Вольга Гарбунова ўратавала мне жыцьцё. Тады яна была дырэктаркай «Радзіславы», кіравала схованкай для жанчын, пацярпелых ад хатняга гвалту, і вяла групу ўзаемападтрымкі жанчын. І калі б аднойчы яна не запрасіла мяне ў гэтую групу, я б, хутчэй за ўсё, была цяпер нябожчыцай.
18 лістапада ў польскіх СМІ зьявілася інфармацыя пра сьмерць аднагадовага дзіцяці ў лесе на польска-беларускай мяжы.
19 лістапада 2021 году Вярхоўны суд Беларусі на прапанову Міністэрства юстыцыі прыняў рашэньне аб пазбаўленьні рэгістрацыі руху «За свабоду».
У Беларусі зьбіраюцца ўвесьці чарговыя новаўвядзеньні ў Працоўны кодэкс.
Пашкоджаньне магістральнага інтэрнэт-каналу магло адбыцца праз сытуацыю зь мігрантамі на мяжы.
20-гадовы Максім Тужык, які адбывае пакараньне ў папраўчай калёніі № 1 у Наваполацку, яшчэ ў чэрвені напісаў прашэньне аб памілаваньні, аднак дагэтуль не атрымаў ніякага адказу.
19 лістапада старэйшаму ў Беларусі незалежнаму агенцтву БелаПАН спаўняецца 30 гадоў.
Агенцтва Reuters апублікавала фота побыту мігрантаў на мяжы ў чацьвер, 18 лістапада. Многія працягваюць спаць пад адкрытым небам. Частцы ўдалося трапіць пад дах ангару транспартна-лягістычнага цэнтру, што побач з пунктам пропуску «Брузгі». Але месца хапіла ня ўсім.
Мігранты адышлі ад мяжы да транспарта-лягістычнага цэнтру, што перад пунктам пропуску «Брузгі». 18 лістапада адзін зь мігрантаў паведаміў Свабодзе, што месца ў ім хапіла ня ўсім. Эвакуацыйны рэйс, заплянаваны на 19 лістапада, зьнік з раскладу.
Суды ў Беларусі працягваюць караць беларусаў за пратэсты, а сілавікі — арыштоўваць з палітычных матываў. Свабода сочыць за падзеямі.
Разгляд справы 27-гадовага Макара Малахоўскага, якога затрымалі ў Польшчы 12 верасьня на запыт беларускай пракуратуры, прызначылі на 30 лістапада.
«Заявы Залатар аб прычыненьні ёй цялесных пашкоджаньняў не адпавядаюць рэчаіснасьці, бо яны мелі месца да яе затрыманьня».
МЗС Іраку заявіла, што працягне эвакуаваць сваіх грамадзян зь Беларусі. Учора зь Менску прыляцелі ў Ірак 430 мігрантаў. Самалёт зрабіў прыпынак у курдзкім горадзе Эрбіль на поўначы краіны, а потым прызямліўся ў Багдадзе. Але заплянаваны на сёньня рэйс зьнік з раскладу менскага аэрапорту.
18 лістапада ў Лёндане адбылося ўручэньне Прэміі Магніцкага (Magnitsky Award). Адным зь яе ляўрэатаў стала беларуская грамадзкая дзяячка Марыя Калесьнікава.
Багадын Мухсін Кадыр з поўначы Іраку ўжо некалькі дзён знаходзіцца на беларуска-польскай мяжы. У інтэрвію Радыё Свабода ён расказаў пра настроі ў лягеры, пра тое, чаму беларусы добрыя і чаго мігранты чакаюць ад перамоваў Лукашэнкі і Мэркель.
Станіслаў Жарын, прэсавы прадстаўнік каардынатара спэцслужбаў Польшчы, заявіў, што на мяжы з Польшчай зь беларускага боку ўвесь час застаюцца мігранты, хоць частка іх пакінула арганізаваны імі раней лягер.
Тэрмін затрыманьня Паўла Белавуса скончыўся 18 лістапада ў 14:00, але яго ня вызвалілі, а зноў павезьлі ў РУУС.
Прапагандысты Лукашэнкі і сам ён неаднаразова заяўлялі, што Эўразьвяз павінен прыняць мігрантаў, якія спрабуюць трапіць туды празь Беларусь, бо Нямеччына, Польшча і так званы «калектыўны Захад» самі іх туды запрасілі. Разьбіраемся, ці так гэта.
Большасьць затрыманых 18 траўня супрацоўнікаў парталу Tut.by і зьвязаных зь ім праектаў — пад арыштам ужо паўгода.
Станіслаў Салавей працаваў у 3-м шпіталі ў Менску. Ён акушэр-гінэколяг і лекар УГД. Пасьля пяці гадоў працы Станіслаў стаў «не даспадобы» начальству, бо «прымаў актыўны ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах». Цяпер ён зноў лечыць людзей, але ва Ўкраіне.
У Расеі другі дзень запар фіксуецца сутачны максымум сьмерцяў ад COVID-19 з пачатку пандэміі. На раніцу 18 лістапада, паводле інфармацыі апэратыўнага штабу, памёр 1251 пацыент з каранавіруснай інфэкцыяй.
Boeing 747-446 кампаніі Iraqi Airways вылецеў зь менскага аэрапорту ў Ірак.
Міністар замежных справаў Украіны Дзьмітро Кулеба паведаміў, што на тле міграцыйнага крызісу на беларуска-эўрапейскай мяжы Ўкраіна актывізуе супрацоўнітва па ўзмацненьні аховы сваіх межаў.
Цырымонія разьвітаньня зь Сяргеем Філімонавым пачнецца 19 лістапада аб 11:30 у рытуальнай залі крэматорыя Паўночных могілак.
Міністры замежных спраў краін вялікай сямёркі (G7) і вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу ў галіне замежнай палітыкі асудзілі дзеяньні кіраўніцтва Беларусі ў сувязі зь міграцыйным крызісам на межах.
Карэспандэнт амэрыканскай газэты The New York Times Эндру Гігіс пабываў у Брузгах.
Журналіст і актывіст Твана Амэр жыве ў правінцыі Сулейманія ў ірацкім Курдыстане. Ён адказаў на пытаньні Радыё Свабода пра сытуацыю ў рэгіёне, адкуль паходзіць мноства мігрантаў, якія цяпер спрабуюць трапіць у Эўразьвяз празь Беларусь.
У Польшчы заявілі, што працягваюць дапамагаць беларусам, якія апынуліся пад небясьпекай ва ўласнай краіне.
Дзьмітры Шмігельскі да падзей 2020 году ўзначальваў прадстаўніцтва «Белдзяржстраху» ў Жлобіне. Ягоная жонка працавала ў прыватным мэдыцынскім цэнтры. Пасьля арышту Дзьмітрыя звольнілі. Працы на радзіме ён не знайшоў. Цяпер Шмігельскія маюць фудтрак у Варшаве і кормяць людзей хатнімі блінцамі.
Палітзьняволеная Вольга Гарбунова трымае галадоўку на Акрэсьціна з моманту затрыманьня.
У панядзелак, 15 лістапада, у Менскім гарадзкім судзе затрымалі 32-гадовую Тацяну Батуру.
Улады ФРГ плянуюць рэвакцынаваць 25 млн чалавек да канца 2021 году.
Рэйс «Ірацкіх авіяліній» прызначаны для вывазу зь Беларусі мігрантаў, якія захацелі вярнуцца дадому.
Каля мяжы Беларусі з Польшчай канцэнтруецца сама меней 2 тысячы мігрантаў. Прэс-сакратарка Лукашэнкі ў сярэдзіне дня агучыла інфармацыю, згодна зь якой у краіне нібыта 7 тысяч мігрантаў.
Калі і як можа скончыцца беларускі крызіс? Ці вырвецца Беларусь з абдымкаў Расеі? Навошта Расеі інтэграцыя і ці можа яна існаваць як нармальная дэмакратычная краіна? Пра гэта разважае расейскі філёзаф Максім Гаруноў.
Група курдзкіх мігрантаў у Менску прыслала Радыё Свабода відэазварот з заклікам да Эўразьвязу як мага хутчэй знайсьці разьвязаньне сытуацыі на мяжы Беларусі і Польшчы.
15 лістапада 21-гадоваму студэнту Беларускага дзяржаўнага мэдычнага ўнівэрсытэту Ўладзіславу Марціновічу прысудзілі 4 гады турмы нібыта за адміністраваньне тэлеграм-каналу «Белые халаты».
Ад каранавірусу памёр вядоўца культавай праграмы «Відзьмо-невідзьмо» Сяргей Філімонаў. Яму было 62 гады.
Мікалай Лапацік быў начальнікам крымінальнай міліцыі МУС.
Кібэрпартызаны ўзламалі ўнутраную сетку Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце. На галоўнай старонцы навучальнай установы цяпер партрэт загінулага летась пасьля арышту сілавікамі Рамана Бандарэнкі.
Менскі гарадзкі суд 16 лістапада пакінуў бязь зьменаў прысуд палітвязьню Сьцяпану Латыпаву.
На волю выйшаў валянтэр штабу Віктара Бабарыкі і палітвязень Антон Бяленскі.
Маджыд Аль-Кайсі, ганаровы консул Беларусі ў Іраку, у эфіры курдзкай тэлевізіі заявіў пра тое, што курдзкім мігрантам варта вярнуцца ў Ірак.
У навагоднюю ноч нью-ёркская Таймс-сквэр ізноў запоўніцца людзьмі, але ахвотнікі асабіста ўбачыць падзеньне шара павінны будуць паказаць пасьведчаньне аб вакцынацыі ад COVID-19.
Загрузіць яшчэ