Ці застанецца Віктар Бабарыка і іншыя палітвязьні бяз права на абарону? Што адзначаюць для абаронцаў палітвязьняў зьмены ў заканадаўстве аб адвакатуры, якія набылі моц 30 кастрычніка 2021 году? І чаму цяпер самім адвакатам патрэбная абарона?
Пушкін расказаў пра ўмовы ўтрыманьня ў жодзінскай сьледчай турме. Дату пачатку суду мастак пакуль ня ведае.
Словам 2021 году, паводле складальнікаў Оксфардзкага слоўніка, стала слова «vax». Гэта кароткая форма слова «vaccine» (вакцына) і вытворных ад яго, такіх як «вакцынацыя», «вакцынавацца».
Рок-музыканта з Горадні Ігара Банцэра вярнулі зь віцебскага СІЗА на віцебскую «хімію» 29 кастрычніка і зьбіраліся 1 лістапада пакараць карцарам. Ягонага выхаду на волю чакалі ў пачатку лістапада, але цяпер незразумела, што зь ім будзе далей і калі яго вызваляць.
Памятны знак у гонар палітвязьня Вітольда Ашурка ўсталявалі і асьвяцілі ў беларускай царкве ў Антвэрпэне 31 кастрычніка. На яго сабралі 3,5 тысячы эўра «ўсім сьветам».
Суседнія дзяржавы Эўразьвязу зьбіраюцца і далей не прапускаць мігрантаў зь Беларусі, нягледзячы на халады.
Курдзкая жанчына, якую разлучылі зь сям’ёй у Польшчы пасьля нелегальнага перасячэньня беларуска-польскай мяжы, зьвярнулася праз курдзкі СМІ да патэнцыйных мігрантаў з заклікам не рызыкаваць падарожнічаць у Беларусь са спадзевам трапіць у Эўропу.
У канцы кастрычніка — на пачатку лістапада беларусы традыцыйна ўшаноўваюць памерлых продкаў. 30 гадоў таму Дзяды сталі і акцыяй памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій.
Псыхоляг Дар’я Зьмітровіч расказала пра дзьве сытуацыі, якія ўплываюць на беларусаў, і пра тое, што дапаможа зь імі спраўляцца.
Гарадзенец Сяргей Хаванскі ўзгадвае леташні жнівень, работнік піцэрый Андрэй Нічыпар нагадвае пра сілу думкі, а прадпрымальнік з Горадні Вадзім Хіжнякоў раскладае людзей на колеры.
Па словах Мэркель, магчыма, яна пачне падарожнічаць ці зоймецца чытаньнем. Яна прызналася, што ёй хочацца «проста заняцца нечым у вольны час, ведаючы, што праз 20 хвілін не адбудзецца нічога лёсавызначальнага».
У ноч з суботы на нядзелю 30–31 кастрычніка 2021 у амаль 70 краінаў сьвету пяройдуць на зімовы час, перавёўшы гадзіньнікі на 1 гадзіну назад.
Паліцыя Падляскага ваяводзтва затрымала наступных васьмёх кур’ераў, якія перавозілі мігрантаў ад мяжы зь Беларусьсю ўглыб Польшчы.
Лекары, якія ўцяклі зь Беларусі ад перасьледу, стварылі ў Літве арганізацыю для дапамогі пацярпелым суайчыньнікам. На радзіме на гэтых дактароў завялі крымінальныя справы, у Вільні яны дапамагаюць справіцца з псыхалягічнымі праблемамі іншым палітычным уцекачам і іх сем’ям.
У Беларусі штодня адбываюцца разгляды і прысуды ў крымінальных справах, заведзеных на ўдзельнікаў пратэстаў супраць кіраваньня Лукашэнкі і фальсыфікацыі выбараў у 2020 годзе.
37-гадовы прадпрымальнік Дзяніс Кірэшчанка вызваліўся 30 кастрычніка. Ён адбыў тэрмін.
Антону Бяленскаму 30 гадоў. Ён скончыў БДУ, займаўся бізнэсам. Быў сябрам ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі і валянтэрам ініцыятывы па назіраньні за выбарамі «Честные люди».
У Менскім аэрапорце затрымалі афіцыйную прадстаўніцу «Белсату» ў Беларусі, намесьніцу старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Ірыну Слаўнікаву разам з мужам.
Прэзыдэнт Анджэй Дуда ўжо заявіў, што падпіша закон, пасьля чаго ён уступіць у сілу.
У апошнія гады ва ўрочышчы Курапаты традыцыйна ладзілі акцыю памяці «Ноч расстраляных паэтаў», аднак сёлета ва ўмовах рэпрэсіяў з боку ўладаў яна не праходзіла. Пры гэтым акцыі ўшанаваньня прайшлі ва ўсім сьвеце.
Запазычанасьць на дзясяткі мільёнаў і адмоўная рэнтабэльнасьць продажаў. У якіх рэгіёнах самыя нізкія заробкі.
Якія ёсьць рэальныя супрацьпаказаньні да вакцынацыі? Ці патрэбныя грунтоўныя мэдычныя абсьледаваньні перад прышчэпкай? Якой павінна быць рэвакцынацыя, ці ўсім яна патрэбная і ці можна спалучаць розныя вакцыны? Ці лечыцца каранавірусам рак?
Мы пагаварылі з жыхарамі некалькіх невялікіх беларускіх мястэчак пра тое, як там перажываюць чацьвёртую хвалю каранавірусу.
У апошнія гады ва ўрочышчы Курапаты пад Менскам традыцыйна ладзілі акцыю памяці «Ноч расстраляных паэтаў», аднак сёлета ва ўмовах рэпрэсіяў з боку ўладаў яе ня будзе. Пры гэтым акцыі ўшанаваньня праходзяць ва ўсім сьвеце. А онлайн адбываецца арт-праект на вершы расстраляных паэтаў «Я прачнуся»
У апошнія гады ва ўрочышчы традыцыйна ладзілі акцыю памяці «Ноч расстраляных паэтаў», аднак сёлета ва ўмовах рэпрэсіяў з боку ўладаў яе ня будзе. Пры гэтым акцыі ўшанаваньня праходзяць ва ўсім сьвеце.
Менчука пакаралі «хатняй хіміяй» за зьнявагу міліцыянта, які летась у траўні падчас тузаніны на пікеце Ціханоўскай у Горадні паваліўся на зямлю.
Былы турэмны лекар, праваабаронца і старшыня незалежнага прафсаюзу РЭП Васіль Завадзкі зь лютага 2021-га жыве ў Вільні. Зьехаў зь Беларусі пасьля ператрусу ў офісе прафсаюзу, дзе міліцыянты знайшлі патрон, якога там «быць не магло».
У папярэднія гады творчая акцыя ладзілася ў Курапатах, дзе пахаваныя дзясяткі тысяч ахвяраў сталінскага рэжыму. Сёлета арганізатары адмовіліся ад звыклага фармату з прычыны пагрозы затрыманьняў і складанай сытуацыі з каранавірусам.
Міграцыйны крызіс стаў лякальным крызісам і для жыхароў прыгранічных тэрыторый. Да прыкладу, Польшча ўздоўж мяжы ўвяла надзвычайнае становішча, у яго зоне апынуўся вялікі прымежны лес — Белавеская пушча, — у якім затрымаліся сотні мігрантаў.
За апошнія суткі ў Расеі ад каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 памерлі 1163 чалавекі, што стала новым максымумам з пачатку пандэміі, сьведчаць дадзеныя фэдэральнага апэратыўнага штабу. У Расеі больш за 1 тысячу чалавек за суткі паміраюць ад COVID-19 11 дзён запар, паведамляе РБК.
Беларус Сяргей Савельеў правёў 7 гадоў у расейскай турме. Пасьля выхаду ён перадаў праваабаронцам сэрыю відэазапісаў, на якіх вязьняў у расейскіх калёніях катуюць і гвалцяць.
Іранскае МЗС і Mehr News Agency паведамілі пра сустрэчу намесьніка міністра замежных справаў Ірану Сэеда Казэма Саджадзі са старшынём сталай камісіі міжнародных спраў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Андрэем Савіных у амбасадзе Ірану ў Менску.
Польшча зьбіраецца пабудаваць агароджу на мяжы зь Беларусьсю ўжо ў першай палове наступнага году.
Міністар замежных справаў Літвы ў 2012-2020 гадах Лінас Лінкявічус, адзін зь вядучых палітыкаў у справе падтрымкі беларускай апазыцыі, называе сытуацыю на мяжы Беларусі і Эўразьвязу «гібрыдным крызісам».
У Беларусі штодня адбываюцца разгляды і прысуды ў крымінальных справах, заведзеных на ўдзельнікаў пратэстаў супраць кіраваньня Лукашэнкі і фальсыфікацыі выбараў у 2020 годзе. Свабода вядзе хроніку рэпрэсій.
Старшыня парлямэнцкай камісіі ў міжнародных справах Андрэй Савіных заявіў, што беларуская мяжа кепска ахоўваецца, чым і карыстаюцца мігранты.
Амэрыканская ўправа нагляду за якасьцю лекаў і прадуктаў харчаваньня (FDA) зьбіраецца дазволіць рэвакцынацыю вакцынай, адрознай ад той, якую першапачаткова атрымаў пацыент.
Былы прэзыдэнт Грузіі Міхэіл Саакашвілі пагадзіўся на лячэньне, паведаміў яго адвакат Дзіта Сазаглішвілі
Кампанія Facebook памяняе назву на Мeta і аб’яднае свае аплікацыі і тэхналёгіі пад адным брэндам. Пра гэта заявіў кіраўнік кампаніі Марк Цукербэрг падчас віртуальнай канфэрэнцыі.
28 кастрычніка ўвечары адбылося паседжаньне дысцыплінарнай камісіі Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў, на якім разглядалася справа Яўгена Пыльчанкі, апошняга абаронцы Віктара Бабарыкі.
27 кастрычніка ў дачыненьні да гісторыка, дасьледчыка масавых рэпрэсій Ігара Кузьняцова пачаўся суд за рэпосты ў сацыяльных сетках паводле артыкула 19.11 КаАП. У той жа дзень яго звольнілі з БДУ — не працягнулі кантракт.
Узнагароджаньне прайшло онлайн у рамках Міжнароднай выставы Міжнароднай асацыяцыі юрыстаў (International Bar Association).
5 ліпеня ў доме Вінаградавых у Бярэзані прайшоў «агляд», пасьля якога Паўла затрымалі. З сабой на экспэртызу міліцыянты забралі 15 літраў самагону.
Усяго з пачатку пандэміі каранавірус быў дыягнаставаны ў больш як у 245 млн чалавек.
DW зрабіла рэпартаж з польска-беларускай мяжы, дзе ў нялюдзкіх умовах захрасьлі мігранты, якія захацелі скарыстацца «беларускім маршрутам» у Эўразьвяз.
Згодна з сусьветным рэйтынгам, у Беларусі высокая як адносная, так і абсалютная колькасьць зьняволеных.
Сяргею Савельеву ставяць у віну неправамерны доступ да кампутарнай інфармацыі.
У Маскве і Маскоўскай вобласьці 28 кастрычніка пачаўся частковы локдаўн, уведзены праз пагаршэньне сытуацыі з каранавірусам. Рэжым непрацоўных дзён працягнецца як мінімум да 7 лістапада.
27 кастрычніка адбылася онлайн-дыскусія «Зьнішчэньне дэмакратыі ў Беларусі праз суды». Яе арганізавалі амэрыканскі Фонд Клуні за справядлівасьць і Цэнтар правоў чалавека Амэрыканскай асацыяцыі юрыстаў.
«Заклікаючы да вакцынацыі дэмакратычныя сілы, могуць страціць частку электарату, але выратуюць жыцьці, а ковід-дысыдэнтцва Лукашэнкі можа быць даспадобы многім людзям, якія галасавалі за Ціханоўскую», — Сьвятлана Хілько.
Загрузіць яшчэ