Былы прэзыдэнт Грузіі Міхэіл Саакашвілі пагадзіўся на лячэньне, паведаміў яго адвакат Дзіта Сазаглішвілі
Кампанія Facebook памяняе назву на Мeta і аб’яднае свае аплікацыі і тэхналёгіі пад адным брэндам. Пра гэта заявіў кіраўнік кампаніі Марк Цукербэрг падчас віртуальнай канфэрэнцыі.
28 кастрычніка ўвечары адбылося паседжаньне дысцыплінарнай камісіі Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў, на якім разглядалася справа Яўгена Пыльчанкі, апошняга абаронцы Віктара Бабарыкі.
27 кастрычніка ў дачыненьні да гісторыка, дасьледчыка масавых рэпрэсій Ігара Кузьняцова пачаўся суд за рэпосты ў сацыяльных сетках паводле артыкула 19.11 КаАП. У той жа дзень яго звольнілі з БДУ — не працягнулі кантракт.
Узнагароджаньне прайшло онлайн у рамках Міжнароднай выставы Міжнароднай асацыяцыі юрыстаў (International Bar Association).
5 ліпеня ў доме Вінаградавых у Бярэзані прайшоў «агляд», пасьля якога Паўла затрымалі. З сабой на экспэртызу міліцыянты забралі 15 літраў самагону.
Усяго з пачатку пандэміі каранавірус быў дыягнаставаны ў больш як у 245 млн чалавек.
DW зрабіла рэпартаж з польска-беларускай мяжы, дзе ў нялюдзкіх умовах захрасьлі мігранты, якія захацелі скарыстацца «беларускім маршрутам» у Эўразьвяз.
Згодна з сусьветным рэйтынгам, у Беларусі высокая як адносная, так і абсалютная колькасьць зьняволеных.
Сяргею Савельеву ставяць у віну неправамерны доступ да кампутарнай інфармацыі.
У Маскве і Маскоўскай вобласьці 28 кастрычніка пачаўся частковы локдаўн, уведзены праз пагаршэньне сытуацыі з каранавірусам. Рэжым непрацоўных дзён працягнецца як мінімум да 7 лістапада.
27 кастрычніка адбылася онлайн-дыскусія «Зьнішчэньне дэмакратыі ў Беларусі праз суды». Яе арганізавалі амэрыканскі Фонд Клуні за справядлівасьць і Цэнтар правоў чалавека Амэрыканскай асацыяцыі юрыстаў.
«Заклікаючы да вакцынацыі дэмакратычныя сілы, могуць страціць частку электарату, але выратуюць жыцьці, а ковід-дысыдэнтцва Лукашэнкі можа быць даспадобы многім людзям, якія галасавалі за Ціханоўскую», — Сьвятлана Хілько.
Звыш 1300 мігрантаў атрымалі адмову і цяпер абскарджваюць яе ў судах.
Амаль 11 месяцаў таму арыштавалі Мікалая Аўтуховіча, удзельніка вайны ў Афганістане, былога прадпрымальніка і палітвязьня. Яго і яшчэ 12 чалавек вінавацяць у тэрарызьме, у тым ліку былую актывістку АГП Вольгу Маёраву і краязнаўца Ўладзімера Гундара. Што новага ў іхным жыцьці за кратамі?
Паразмаўлялі са стваральніцай праекту Voices from Belarus, блогеркай, супрацоўніцай фонду BySol, дзяўчынай Эдуарда Бабарыкі Аляксандрай Зьверавай. Саша расказвае пра затрыманьне блізкіх, лісты за краты, вымушаную эміграцыю, хэйтэраў, а таксама — якой можа быць Беларусь, калі ўсё зьменіцца.
Цяпер Вадзіма Ермашука абвінавачваюць яшчэ і ў распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Японская прынцэса Мака выйшла замуж за прасталюдзіна Кея Камура. Праз гэта яна пазбавілася свайго тытулу і статусу чальца імпэратарскай сям’і, паведамляе газэта «Ніккей»
24-гадовага грамадзяніна Расеі, палітвязьня Данілу Чамаданава пасьля адбыцьця пакараньня ў бабруйскай калёніі экстрадавалі ў Расею.
За апошнія паўгода амаль тры дзясяткі беларускіх адвакатаў пазбаўленыя ліцэнзій. Што рабіць, калі падчас сьледзтва ці судовага працэсу фігурант крымінальнай справы застаецца без адваката?
Сьвятлана Ціханоўская ў інтэрвію радыёстанцыі «Эхо Москвы» паразважала пра плён заходніх санкцый у дачыненьні да Лукашэнкі і ягонага атачэньня, а таксама ацаніла пэрспэктывы дыялёгу ўлады і апазыцыі. Некаторыя тэзісы інтэрвію.
24-гадовы Данііл Чамаданаў адбыў 1 год калёніі па так званай «карагоднай справе». Паколькі ў яго расейскі пашпарт, пасьля выхаду на волю маладога чалавека дэпартавалі зь Беларусі — перавезьлі празь мяжу і высадзілі ў Бранскай вобласьці.
У Гомлі 25 кастрычніка прайшла хваля затрыманьняў, пад якую трапілі амаль 30 чалавек.
Цяпер у Беларусі 833 прызнаныя палітычныя вязьні.
25 кастрычніка ў сацыяльных сетках апублікавалі некалькі загадаў начальства аўтапаркаў, дзе дырэктары пасьля загаду Лукашэнкі абяцалі не дапусьціць да рэйсаў транспарт, дзе застануцца нагадваньні пра маскі.
Афіцыйная прычына аварыі, у выніку якой загінулі 2 пілёты: адмовіла сыстэма кіраваньня.
Некалькі палітвязьняў расказалі Свабодзе пра асаблівасьці працы асуджаных на абмежаваньне волі ў Беларусі.
Пра выключэньне з калегіі адвакатаў Натальля Мацкевіч паведаміла на сваёй старонцы ў Твітэры.
Палкоўніка міліцыі Дзьмітрыя Карзюка прызначылі намесьнікам міністра ўнутраных спраў. Адпаведны ўказ сёньня падпісаў Аляксандар Лукашэнка.
Былы кіраўнік «Белгазпрамбанку» і прэтэндэнт на ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах 2020 году ў Беларусі Віктар Бабарыка пазбавіўся апошняга з абраных ім адвакатаў і не мае юрыдычнай дапамогі.
Агулам на гэты момант вынесьлі ўжо восем калектыўных прысудаў. У рамках крымінальнай справы асудзілі 87 чалавек.
Свабода сочыць за навінамі, якія прыходзяць ад палітвязьняў. У гэтым матэрыяле сабраная інфармацыя за 25 кастрычніка.
Ва ўмовах пандэміі каранавірусу ў Беларусі пачаўся восеньскі прызыў у войска.
Ірына Сазановіч — новая ўдзельніца эканамічнай каманды Сьвятланы Ціханоўскай. Яна атрымала адукацыю ў Беларусі і на Захадзе, працавала ў фінансавай сфэры ў Канадзе.
Адпаведную пастанову прыняў суд Барысаўскага раёну.
Мігранты знаходзіліся каля вёскі на памежжы Беларусі і Польшчы з пачатку жніўня.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін рэкамэндаваў кіраўнікам рэгіёнаў забараніць працу рэстаранаў і забаўляльных устаноў па начах (з 23:00 да 6:00 раніцы).
Паводле сваякоў Аляксандра Коктыша, увечары 24 кастрычніка яму стала кепска, выклікалі хуткую дапамогу. Дзьве брыгады мэдыкаў па чарзе спрабавалі яго рэанімаваць, але безвынікова.
Паток мігрантаў, якія хочуць нелегальна перасекчы межы Польшчы і Літвы зь беларускага боку, не спыняецца.
Пачынаючы са жніўня, у Нямеччыне назіраецца лявінападобны рост колькасьці нелегальных мігрантаў, якія прыбываюць з Польшчы беларускім маршрутам. Іх колькасьць склала 6162 чалавекі.
У інтэрвію тэлеканалу АНТ першая намесьніца міністра аховы здароўя Алена Богдан падзялілася бачаньнем, як перамагчы ў барацьбе з каранавірусам.
Група «Эканамічны Ціск» ініцыятывы «Беларусы Замежжа» запусьціла сайт belarus2020.info са сьпісам кампаній пастаўшчыкоў і партнэраў, якія закупляюць прадукцыю беларускіх дзяржпрадпрыемстваў або пастаўляюць транспарт і зброю беларускім сілавікам.
Беларускі айцішнік Сяргей Савельеў, дзякуючы якому былі апублікаваныя запісы з катаваньнямі ў расейскіх турмах, пракамэнтаваў абвяшчэньне яго ў вышук на тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі, пра што стала вядома напярэдадні.
Дэмакратычны лідэр Сьвятлана Ціханоўская выступіла ў сваім Тэлеграм-каналае з заклікам да беларусаў зраіць тры простыя крокі.
Хорст Зэехофэр выступіў супраць увядзеньня памежнага кантролю ў Эўразьвязе ва ўмовах прытоку мігрантаў зь Беларусі.
Літва фіксуе новую хвалю мігрантаў на мяжы зь Беларусьсю. За мінулыя суткі літоўскія памежнікі не ўпусьцілі 183 замежнікаў зь Беларусі. Гэта адзін з самых высокіх паказьнікаў у 2021 годзе з 2 жніўня.
Паліцыя Нямеччыны выявіла на мяжы з Польшчай групу нэанацыстаў з дубінкамі і мачэтэ. Яны накіраваліся на мяжу нібыта перашкаджаць нелегальнай міграцыі.
Натальля Лявонава грала ў Горадзенскім абласным драматычным тэатры. Летась разам зь іншымі акторамі яна спыніла спэктакль у знак пратэсту супраць затрыманьня калегі, падпісвала лісты супраць гвалту, удзельнічала ў страйку, была звольненая за сваю пазыцыю і вымушана пакінула краіну.
Летась у былога палацу Радзівілаў у вёсцы Паланечка, што ў Баранавіцкім раёне, зьявіліся новыя гаспадары. Яго выкупіла сям’я прадпрымальнікаў зь Менску, якія паставілі сабе задачу не даць палацу зьнікнуць і аднавіць яго
Загрузіць яшчэ