Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка выдзеліў былому прэзыдэнту Кіргізстану Курманбеку Бакіеву два зямельныя ўчасткі агульнай плошчай у 70 сотак каля сваёй рэзыдэнцыі «Заслаўе-2» на Менскім моры.
23 чэрвеня каля крамы, да якой у чарзе стаялі людзі, адбыўся канфлікт паміж кіроўцам БМВ і хлопцам ды дзяўчынай. МУС тлумачыць, што якраз ён стаў прычынай масавых затрыманьняў. Мы знайшлі тую пару, якая расказала свае вэрсіі таго, як пачаўся канфлікт з кіроўцам БМВ і чым ён для іх скончыўся.
Карэспандэнты Свабоды пагаварылі зь людзьмі ў чэргах да цыстарнаў зь пітной вадой.
Вядоўца СТВ Антон Мартыненка выказаўся ў сваім інстаграме наконт затрыманьняў кліентаў крамы Symbal.by.
Ва ўмовах пандэміі COVID-19 Расея правяла маштабны вайсковы парад 24 чэрвеня ў Маскве, каб адзначыць паразу нацысцкай Нямеччыны ў Другой сусьветнай вайне.
Жыхары Маскоўскага і Фрунзенскага раёнаў Менску зраніцы 23 чэрвеня пачалі масава скардзіцца на незвычайна кепскі пах вады. Telegram-канал Міністэрства аховы здароўя Беларусі паведаміў, якія захады зрабілі пасьля праверкі.
Марта Голубева, акторка Купалаўскага тэатру і экс-салістка «Верасоў» пракамэнтавала ў Інстаграме затрыманьні людзей у чарзе каля крамы Symbal.by 23 чэрвеня.
«У мяне праўда ўжо некалькі дзён баліць сэрца, я пастаянна плачу. Бо я ня ведаю, што рабіць у такой сытуацыі, калі ўлады, АМАП, міліцыя абараняюць не народ, а рэжым», — опэрная сьпявачка Маргарыта Ляўчук пра міліцэйскі гвалт.
23 чэрвеня Аляксандар Паплаўскі пайшоў у краму Symbal.by, каб купіць сувэніры. На вуліцы стаяла чарга. Неўзабаве прыехаў аўтазак з супрацоўнікамі МУС і пачаліся затрыманьні.
Рафік Кенгерлі, затрыманы каля Symbal.by 23 чэрвеня, задаваў АМАПу пытаньні і спрабаваў давесьці, што іх дзеяньні незаконныя, за што атрымаў поўху, яго павалілі на падлогу аўтазака. 24 чэрвеня ён напісаў заяву на незаконныя дзеяньні праваахоўнікаў.
У Менску ад каранавірусу памёр 39-гадовы падпалкоўнік Аляксей Смародзін. Ён выкладаў на катэдры тылавога забесьпячэньня Вайсковай акадэміі. Сьмерць наступіла 22 чэрвеня пасьля двух месяцаў у бальніцы.
Суд Цэнтральнага раёну Гомля разгледзеў пратакол, складзены міліцыяй на Алу Грэчку. Яе прызналі вінаватай ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі і пакаралі штрафам — 270 рублёў.
Прэсавы сакратар МУС Вольга Чамаданава не назвала колькасьць грамадзянаў, якіх затрымалі ўвечары 23 чэрвеня каля крамы Symbal.by па адрасе праспэкт Машэрава, 18.
Гімнастка Меліціна Станюта ў сваім інстаграме абурылася затрыманьнямі каля крамы Symbal.by.
За ўдзел у «ланцугу салідарнасьці» Аляксандра Мацеюка аштрафавалі на 945 рублёў. На судзе ён даведаўся, што на яго склалі яшчэ адзін пратакол — за непадпарадкаваньне міліцыі.
Інга Хрушчова, былая тэлепрапагандыстка, разважае пра страчаны беларусамі вотум даверу да Лукашэнкі.
Беларусы масава тэлефануюць у міліцыю з пытаньнямі «Ці не затрымаюць мяне ў чарзе?». Гэта зьвязана з затрыманьнямі каля крамы symbal.by, дзе ўвечары 23 чэрвеня пасьля паведамленьня пра закрыцьцё крамы ўтварылася чарга.
Яўген Разьнічэнка, затрыманы па «справе Ціханоўскага», напісаў ліст з «амэрыканкі». Ён просіць дапамагчы яму лекамі, газэтамі і пісаць яму лісты.
23 чэрвеня кандыдат гістарычных навук Алесь Райчонак паехаў на ровары ў краму Symbal.by, каб набыць кнігу. Яго затрымаў АМАП. У пратаколах напісалі, што ён удзельнічаў у мітынгу каля крамы, выкрыкваў лёзунгі.
Да чаго штурхае каранавірусная пандэмія? Чаго дабіўся «ПрайдзіСвет»? За што любіць нарвэскую мову? Што хаваецца ў слове «ROT»? Размова зь Юліяй Цімафеевай, рэдактаркай онлайн-часопісу перакладной літаратуры «ПрайдзіСвет».
Чатыры станцыі трэцяй лініі мэтро ў Менску плянуюць увесьці ў эксплюатацыю ў жніўні, паведаміў журналістам 24 чэрвеня галоўны інжынэр ААТ «Менскмэтрапраект» Віктар Палішчук, піша БелТА.
Аляксандра Кузьняцова затрымаў АМАП 23 чэрвеня ў чарзе ў краму Symbal.by. На яго склалі два пратаколы. Аляксандар — адзін з аўтараў вядомага праекту дапамогі мэдыкам: ён друкуе дэталі для мэдычных прыладаў на 3D-прынтэры.
Тэлевядоўца Дзьмітры Кахно на сваёй старонцы ў Інстаграме адрэагаваў на затрыманьні каля менскай крамы symbal.by
Аляксандар Лукашэнка раіў не насіць маску на вуліцы.
Лідэр беларускага рок-гурту J: Морс Уладзімер Пугач на сваёй старонцы ў Фэйсбуку выказаўся ў падтрымку рэфэрэндуму за Канстытуцыю 1994 году, прапанаванага патэнцыйным кандыдатам на прэзыдэнта Віктарам Бабарыкам, які цяпер знаходзіцца ў зьняволеньні ў турме КДБ.
Камісія ў адміністрацыі Фрунзенскага раёну адмовіла менчуку Максіму Багдановічу, які хацеў стаць сябрам участковай выбарчай камісіі на прэзыдэнцкіх выбарах.
Менскі маркетоляг Андрэй Лелікаў быў затрыманы 19 чэрвеня на праспэкце Незалежнасьці каля Акадэміі навук, непадалёк ад свайго дома. З двума сябрамі ён ішоў ад парку Чалюскінцаў у бок ЦУМа, але за вуліцай Петруся Броўкі кампанія трапіла пад затрыманьні. Андрэю, аднаму з трох, не пашанцавала.
Удзельнікі «ланцугу салідарнасьці» ў Наваградку расказалі Свабодзе, як у горадзе адбываліся жорсткія затрыманьні 21 чэрвеня.
Бізнэсовец Павал Белавус абвясьціў пра закрыцьцё афлайн-крамы Symbal.by з 29 чэрвеня.
Размовы чыноўнікаў трапілі ў жывы эфір. Мяркуючы па іх выказваньнях, удзельнікі размовы дамаўляліся, каб галасаваньне не выглядала занадта аднадушным.
Кандыдат на прэзыдэнта на выбарах 2010 году, былы палітвязень, экс-намесьнік міністра замежных спраў Беларусі, каардынатар «Эўрапейскай Беларусі» Андрэй Саньнікаў называе трох прэтэндэнтаў на прэзыдэнцтва нэафітамі, якія ўскалыхнулі грамадзтва, дае ацэнку свайму былому калегу Валеру Цапкалу.
50-гадовая мэдсястра Сьвятлана Зарубская з 16-тысячнага райцэнтру Клімавічы, што на ўсходзе Магілёўшчыны, стала чарговай ахвярай каранавірусу.
Давайце адкінем зараз нейкія важныя, але не агульныя прэтэнзіі да той улады, якая, спадзяюся, дажывае апошнія свае месяцы.
3 ліпеня трэцюю лінію менскага мэтро не адкрыюць, як абяцалі раней, сказалі Tut.by у «Менскмэтрабудзе».
Радыё Свабода пагаварыла з былым супрацоўнікам Ганцавіцкага РАУС Сяргеем Сідарэвічам аб працы ў беларускай міліцыі. «Ганьба. Знаць вас больш не хачу», — пакінуў Сяргей такі камэнтар пад відэа «Ўкантакце» з акцыі і затрыманьня.
Вядучы актор Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы Павал Харланчук расказаў Свабодзе пра сваё стаўленьне да жорсткіх затрыманьняў, пачатку выбарчай кампаніі, чыноўнікаў і тэлевізійнікаў.
Пісьменьнік Уладзімер Арлоў у інтэрвію Свабодзе камэнтуе палітычныя падзеі ў Беларусі, культурную сытуацыю ў краіне, расказвае, над чым працуе і як жыве падчас вымушанай самаізаляцыі ў часе пандэміі каранавірусу.
Сяргею Ціханоўскаму працягнулі тэрмін знаходжаньня ў карцэры за павуціньне ў камэры, распавёў адвакат Віктар Мацкевіч.
Падчас пікетаў салідарнасьці па ўсёй Беларусі былі затрыманыя дзясяткі чалавек. Некаторыя расказваюць пра жорсткае абыходжаньне і зьбіцьцё. Разьбіраем дзьве гісторыі разам з праваабаронцам Паўлам Сапелкам.
Беларускія журналісты Кацярына Андрэева і Ігар Ільляш напісалі кнігу «Беларускі Данбас» пра ролю беларусаў у збройным канфлікце на Данбасе.
19 чэрвеня менчуку Паўлу Стэльмаху споўніўся 31 год. Разам з двума сябрамі ён зьбіраўся адзначыць сьвята на Зыбіцкай. Але замест тусовачнай вуліцы апынуўся ў міліцыі, а потым і ў бальніцы.
З 7 траўня па 21 чэрвеня праседзеў у гомельскім ізалятары Юры Ўласаў, паплечнік Сяргея Ціханоўскага. У 45 сутак умясьціліся адзіночная камэра, адсутнасьць камунікацый, галадоўка, мэдытацыя, страта 12 кіляграмаў вагі.
У сваім акаўнце у Фэйсбуку МЗС Беларусі паведамляе: «30-дзённы бязьвізавы рэжым уезду праз пункт пропуску Нацыянальны аэрапорт Мінск для грамадзян 74 краін захоўваецца».
Новы збор уступіць у сілу з 1 ліпеня.
Супраць 31-гадовага Паўла Пяскова, якога затрымалі 21 чэрвеня ў Маладэчне, завялі крымінальную справу па артыкуле 363 (супраціў супрацоўніку ўнутраных спраў) Крымінальнага кодэксу.
У сваёй кнізе мэмуараў «The Room Where it Happened» («Пакой, у якім усё адбылося») Джон Болтан некалькі разоў згадвае Беларусь. Ён апісвае, што адбывалася падчас яго візыту ва Ўсходнюю Эўропу ў леташнім жніўні.
Цэнтар па абароне жывёл «Анімалекс» падрыхтаваў памятку для гаспадароў хатніх жывёл, якія зьбіраюцца ўдзельнічаць у пратэстах у Беларусі, і шукае валянтэраў, гатовых даглядаць жывёлаў затрыманых.
Мярзотна гучыць, калі багаты мужчына зь вялізнай уладай і магчымасьцямі разважае пра нейкую слабасьць жанчын.
«Мы бачым, як нават у тых краінах, дзе Дзень Перамогі забаронены, людзі нясуць кветкі да помнікаў савецкім воінам і бясстрашна працягваюць адзначаць гэтае сьвята», — заявіў сёньня Аляксандар Лукашэнка. Ці праўда, што Дзень Перамогі забаронены ў некаторых краінах сьвету?
Дзьмітры Чарнаморац прапануе рэпрэсаваным падчас выбарчай кампаніі і асобам, якія адмовіліся выконваць загады, скіраваныя супраць мірных грамадзянаў, атрымаць бясплатную адукацыю ў дзьвюх бізнэс-школах.
Загрузіць яшчэ