Паводле Аляксандра Лукашэнкі, яго больш турбуе колькасьць памерлых ад атручваньня алькаголем і самагубстваў, чым ад каранавірусу.
Вядучы навуковы супрацоўнік расейскага цэнтру эпідэміялёгіі і мікрабіялёгіі імя Гамалеі Віктар Ларычаў у інтэрвію радыёстанцыі «Гаворыць Масква» назваў «глупствам» пляны правесьці ў Менску вайсковы парад 9 траўня.
Прэмія мэдыякампаніі Deutsche Welle «За свабоду слова» (Freedom of Speech Award) сёлета ўручаецца за асьвятленьне крызісу, выкліканага пандэміяй каранавіруснай інфэкцыі.
3 траўня ў Берасьці пасьля завяршэньня акцыі пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу быў затрыманы сама меней адзін актывіст.
У непрызнанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспубліцы абмежаваньні ў сувязі з пандэміяй увялі яшчэ да таго, як афіцыйна зарэгістравалі першыя выпадкі каранавіруснай інфэкцыі.
А ў Лідзе мясцовыя актывісты выйшлі да помніка Гедзіміну, каб выказаць салідарнасьць з пратэстамі ў Берасьці.
Вадзім ня быў жанаты, жыў у інтэрнаце для мэдыкаў у Буда-Кашалёве.
Па словах Джонсана, калі стан яго здароўя пагоршыўся, яго акружэньню прыйшлося рыхтаваць пляны на выпадак, як ён выказаўся, «сцэнара, падобнага „Сьмерці Сталіна“»
Паводле яго словаў, у Беларусі вырашаны ўсе пытаньні, зьвязаныя ня толькі з бясьпекай лекараў у шпіталях, але і на іншых узроўнях.
Для таго, каб паспрыяць вяртаньню беларусаў з-за мяжы, МЗС працаваў у кантакце зь Міністэрствам аховы здароўя, Міністэрствам транспарту і камунікацый, Міністэрствам спорту і турызму, Дзяржаўным памежным камітэтам, з авіакапманіяй «Белавія».
3 траўня адзначаецца Ўсясьветны дзень свабоды друку. Даведаліся ў рэдакцыях і ў Беларускай асацыяцыі журналістаў, што зьмянілася ў іх працы падчас эпідэміі.
Цана акцый кампаніі Tesla рэзка ўпала пасьля таго, як яе кіраўнік Ілан Маск 1 траўня заявіў на сваёй старонцы ў Twitter’ы, што лічыць яе завышанай.
У Гішпаніі колькасьць сьмерцяў ад наступстваў каранавірусу перавысіла 25 тысяч чалавек. Паводле паведамленьня міністэрства аховы здароўя, за ноч памерлі яшчэ 276 хворых.
З 11 траўня 2020 візавыя цэнтры Польшчы ў Менску, Берасьці і Горадні часткова ўзнаўляюць прыём дакумэнтаў на выдачу віз у Польшчу.
Студэнты напужаныя адсутнасьцю карантыну ў Беларусі і просяць дапамогі, каб вярнуцца дадому.
Першыя абеды для мэдыкаў каманда «Торвальда» адвезла ў віцебскую інфэкцыйную лякарню 11 красавіка. Цяпер на кухні пабу гатуюць для трох мэдычных устаноў гораду, а таксама для лябараторыі, у якой дзень і ноч вырабляюць тэсты для дыягностыкі каранавірусу.
30 красавіка ў Лёзьне памёр краязнаўца і рэжысэр лёзьненскага народнага тэатру Генадзь Цыганкоў. Пра гэта Свабодзе паведаміў віцебскі рэжысэр Ігар Баярынцаў. Па ягоных словах, у 57-гадовага мастацкага кіраўніка лёзьненскага народнага тэатра быў каранавірус.
Жанчыны ў мэдыцыне цяжка працуюць заўжды, але па-сапраўднаму заўважна шмат для каго гэта стала толькі падчас пандэміі.
Асноўнай формай сацыяльнай падтрымкі ў Беларусі ва ўмовах эпідэміі каранавірусу зьяўляецца магчымасьць працягваць працаваць. Такое член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы Сяргей Клішэвіч, перадае БелТА.
Эўрапейскія краіны працягваюць паступова аслабляць карантынныя захады, уведзеныя ў сакавіку-красавіку ў сувязі з эпідэміяй каранавіруснай інфэкцыі.
Цяпер, як і тады, Васіль Сурма жыве ў Калінкавічах. Ён мае багатую працоўную біяграфію — ад забойшчыка скаціны на мясакамбінаце, экскаватаршчыка-перадавіка — да парторга прадпрыемства і кіраўніка заводаў і камбінатаў.
Пра жыцьцё у карантыне расказвае беларуская сям'я Міколы, Ганны і Аляксандры Гардашаў з гораду Карэцоля на поўначы Італіі.
Пандэмія каранавіруснай інфэкцыі перапыніла кругасьветнае падарожжа на матацыкле 34-гадовай беларускі Кацярыны Дубаневіч.
Павялічылі бюджэт пражытковага мінімуму, пэнсіі і сацыяльныя дапамогі. Свабода сабрала зьмены, якія адбыліся ў Беларусі 1 траўня.
Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» і Саюз беларускіх пісьменьнікаў выступілі з супольнай заявай адносна эпідэміялягічнай сытуацыі ў Беларусі.
Працуючы ў цэкоўскай намэнклятуры, Петрашкевіч тым ня менш рабіў захады, каб выратаваць Нямігу ад руйнаваньня, змагаўся супраць разбурэньня цэркваў.
1 траўня 1986 году, празь 5 дзён пасьля аварыі на чарнобыльскай АЭС, жыхары беларускіх гарадоў адправіліся на парад працоўных, ня ведаючы сапраўдных наступстваў катастрофы. Свабода прыгадала тыя падзеі разам зь відавочцамі.
Кіраўнік ураду Расеі Михаіл Мішусьцін паведаміў прэзыдэнту Пуціну на сустрэчы, што ён захварэў на каранавірус, паведамляе расейскае агенцтва РИА-Новости.
Аляксандар Лукашэнка і прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя неаднойчы ў мінулым казалі, што Беларусь ці ўжо прайшла, ці вось-вось пройдзе пік эпідэміі каранавірусу. Але ці праўда, што насамрэч Беларусь — на першым месцы ў Эўропе па тэмпах распаўсюду каранавірусу?
Як стала вядома Свабодзе, прынамсі ў чатырох сэмінарыстаў Менскай вышэйшай духоўнай сэмінарыі, што ў Жыровічах каля Слоніма, пацьвердзілі каранавірус.
Сказаць па праўдзе, у нейкі момант — літаральна сёньня — мяне перастала турбаваць тое, што адбываецца ў сувязі з пандэміяй у шматлікіх чыноўных сыстэмах нашай дзяржавы. Відавочна, што ўсе гэтыя хібы і заганы, мітусьня і незразумелыя крокі — зьявы ўчорашняга, дапандэмічнага дня.
Кіраўніцтва ЗАТ «Юніфуд» перавяло частку сваіх работнікаў на няпоўны працоўны час з аплатай працы «прапарцыйна адпрацаванаму часу».
У першым квартале 2020 году зь Беларусі ў іншыя краіны зьехалі працаваць 1455 чалавек.
Вярхоўны суд Расеі рэкамэндаваў судзьдзям з прычыны эпідэміі каранавіруснай інфэкцыі заключаць пад варту падазраваных ці абвінавачаных у няцяжкіх злачынствах толькі ў выключных выпадках. Пра гэта гаворыцца ў адпаведным дакумэнце.
Эканамічны суд Віцебскай вобласьці прызнаў банкрутам Гарадоцкае раённае спажывецкае таварыства і вынес рашэньне аб ліквідацыі даўжніка.
Ва Ўкраіне на раніцу 30 красавіка афіцыйна пацьвердзілі 10 406 выпадкаў захворваньня на COVID-19, у тым ліку 261 сьмяротны. Паводле мэдыкаў, за суткі зафіксавана 540 новых выпадкаў, 1238 пацыентаў паправіліся.
Ці ўплывае грамадзкая думка на ўладу ў аўтарытарных сыстэмах? Што вынікае з апытаньня, дзе Беларусь — сярод лідэраў паводле асуджэньня палітыкі ўладаў у барацьбе з каранавірусам? На гэтыя пытаньні ў інтэрвію Свабодзе адказаў кіраўнік Беларускай аналітычнай майстэрні, прафэсар Андрэй Вардамацкі.
Цяпер квіткі на беларускай мове выкарыстоўваюць толькі ў самім Гомлі.
«Цяпер лепш разумееш старцаў, якія жылі ў багаборныя часы», — сказаў Свабодзе найстарэйшы манах Беларусі Іаан (Алег Бембель) і падзяліўся тым, як перажывае карантын і расстаньне з дачкой.
Стратэгія Швэцыі ў барацьбе супраць супраць пандэміі каранавірусу выразна мякчэйшая ў параўнаньні зь іншымі эўрапейскімі краінамі. Ці будзе гэта ў выніку азначаць, што горшае для Швэцыі яшчэ наперадзе?
У некаторых краінах сьвету ахвяраў пандэміі даводзіцца хаваць кругласутачна.
Звычайныя наведнікі крамаў могуць купіць пэўны харчовы набор, пакласьці яго ў адмысловую каробку і перадаць праз інфацэнтар Чырвонаму Крыжу. Той у сваю чаргу даставіць прадукты пажылым, інвалідам і іншым, хто мае патрэбу ў дапамозе.
Другі раз пераносяць плату паводле «дармаедзкіх» тарыфаў за ацяпленьне, але «дармаедзкіх» тарыфаў на ваду не скасавалі.
На І квартал узровень беспрацоўя — 4,1% колькасьці працоўнай сілы.
Па стане на 1 красавіка 2019 году насельніцтва Беларусі складала 9 397 800 чалавек, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
«Мая цешча памерла, калі абвясьцілі, што з COVID-19 памерлі 33 чалавекі, — кажа мянчук Сяргей. — Ня ведаю, ці ўваходзіць яна ў гэты сьпіс, але каранавірус у яе быў».
З 17 да 22 красавіка дасьледчая кампанія SATIO і цэнтар BEROC правялі другую хвалю апытаньня беларусаў пра іх рэакцыю на эпідэмію каранавірусу.
Паводле афіцыйнай статыстыкі, у Беларусі на 29 красавіка памерлі 84 чалавекі з каранавірусам, але ў апошні месяц шмат людзей зь іншымі прычынамі сьмерці хаваюць у закрытых трунах. Свабода высьвятляла, як цяпер працуюць рытуальныя агенцтвы краіны.
Плян трэніровак удзельнікаў вайсковага параду на 9 траўня зьменены, паведаміла БелаПАН афіцыйная прадстаўніца Міністэрства абароны Натальля Гаўрусік.
Загрузіць яшчэ