Бразылія раптам стала трэцяй краінай у сьвеце, пасьля ЗША і Расеі, па колькасьці тых, хто заразіўся каранавірусам. Тут да 22 траўня зафіксавана больш як 310 тысяч выпадкаў інфікаваньня, памерлі ўжо больш за 20 тысяч чалавек.
Вось як фізычнае дыстанцыяваньне і іншыя афіцыйныя захады фармуюць штодзённае жыцьцё па ўсім сьвеце ў часе, калі некаторыя з краінаў пачалі здымаць абмежаваньні, уведзеныя ў сувязі з пандэміяй COVID-19.
Ад 23 траўня Аўстрыя забараніла пасажырскія авіярэйсы зь Беларусі, піша Austrianaviation.net.
Сем тыдняў у трох шпіталях. Чатыры адмоўныя тэсты на каранавірус. Дыягназ — СOVID-асацыятыўная полісэгмэнтарная двухбаковая пнэўманія — пацьвердзіла толькі КТ. 50-гадовая Вольга расказала, як трэці месяц змагаецца з каранавірусам.
Гэтую інфармацыю карэспандэнту Свабоды пацьвердзіла прэсавы сакратар МУС Вольга Чамаданава.
«Калі ты ясі нешта ў бацькоўскім доме — гэта таксама нешта большае за проста ежу, гэта і ўспаміны зь дзяцінства, і сілкаваньне маральнае».
Да другой паловы ХІХ стагодзьдзя жанчынам вельмі рэдка ўдавалася трапіць ва ўнівэрсытэты, вядомыя адзінкавыя выпадкі, пераважна ў Італіі. Адпаведна да таго часу і не было дыплямаваных лекараў-жанчын.
У той аварыі 14 траўня загінулі рэжысэр Уладзімер Міхайлоўскі і мастак-гукарэжысэр Максім Гаўрыленка.
Паводле крыніц выданьня, абавязкі звольненага будзе выконваць ягоная намесьніца Натальля Вежнавец. Яна заявіла Tut.by, што «ўсё па-ранейшаму», Чудаў застаецца галоўным доктарам. Але крыніцы выданьня сьцьвярджаюць, што ён працуе апошні дзень.
Сыны саудаўскага журналіста Джамаля Хашокджы, якога забілі восеньню 2018 гаду ў Турэччыне, даравалі абвінавачаным у гэтым злачынстве. Пра гэта ад імя сям’і напісаў у «Твітэры» яго сын Салаг.
Баўгарскі чыноўнік прапануе перанесьці помнік у музэй, а калі пад ім будуць знойдзеныя парэшткі савецкіх салдатаў, то іх варта «пахаваць згодна з гуманітарным заканадаўствам» на адных з могілак Сафіі.
«Мы ў адной лодцы і ўсе адначасова выйдзем з пандэміі», — кажа драматург, сцэнарыст і рэжысэр Андрэй Курэйчык. Ягоны бацька перахварэў на каранавірус у цяжкай форме, брат — у лягчэйшай. Сам Андрэй Курэйчык разам зь сям’ёй больш за два месяцы ў самаізаляцыі.
Ці добра вы ведаеце гісторыю прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі? Паспрабуйце адказаць на 10 пытаньняў.
Ўілсан Рузвэльт Джэрман, які служыў у Белым доме пры 11 прэзыдэнтах ЗША, памёр на 92-м годзе жыцьця, у яго быў дыягнаставаны каранавірус новага тыпу.
Удзельнік «Моладзевага блёку» Пятро Маркелаў 21 траўня выйшаў на волю пасьля 10 сутак арышту.
Амаль 23 гады Валер Цапкала належаў да сыстэмы ўлады Аляксандра Лукашэнкі. Менавіта ён прызначыў Цапкалу віцэ-міністрам, затым паслом, сваім памочнікам і кіраўніком Парку высокіх тэхналёгій. У 1994 годзе Цапкала быў адным з кіраўнікоў лукашэнкаўскага перадвыбарчага штабу.
Памятны знак у гонар праведнікаў народаў сьвету плянуюць усталяваць на выезьдзе з Наваградку сёлета ў верасьні. Працягваецца збор сродкаў на яго.
«І тое, што мы ў гэтым пляне найлепшыя ў сьвеце, ніхто ўжо не аспрэчвае. Ніхто!» — сказаў Лукашэнка пра сьмяротнасьць ад каранавірусу падчас сустрэчы зь міністрам аховы здароўя Ўладзімерам Каранікам. Гэтыя словы кіраўніка дзяржавы прагучалі ў рэпартажы дзяржаўнага тэлеканалу АНТ . Ці праўда гэта?
Анархіста Мікіту Емяльянава, які адбывае пакараньне ў Бабруйскай калёніі, на пачатку чэрвеня зьбіраюцца накіраваць для далейшага адбыцьця пакараньня ў крытую турму. Пра гэта палітвязень паведаміў у лісьце да сваёй маці Анастасіі Емяльянавай.
Урад Грузіі вырашыў не працягваць надзвычайнае становішча і камэнданцкую гадзіну і скасаваў гэтыя абмежаваньні з 23 траўня, паведаміў прэм’ер-міністар Грузіі Георгій Гахарыя.
Студэнт Лінгвістычнага ўнівэрсытэту Іван, у якога не было ніякіх хранічных захворваньняў, праляжаў з каранавірусам у розных шпіталях агулам 5 тыдняў. Да пнэўманіі не дайшло, але дагэтуль хлопец ня чуе пахаў і смаку.
Прэзыдэнт Узбэкістану Шаўкат Мірзіёеў забараніў усім міністэрствам і ведамствам краіны прымаць новыя ведамасныя нарматыўна-прававыя акты ў пэрыяд з 1 ліпеня 2020 году да 1 студзеня 2021 году.
Дэзынфармацыя пра каранавірус зьменшылася «прынамсі часова», паведамляе Эўрапейская служба вонкавых дзеяньняў (EEAS) у аглядзе за 23 красавіка −18 траўня.
Акцыю «Назваць імёны памерлых» арганізавала група людзей, чые блізкія сталі ахвярамі каранавірусу, паведамляе Deutsche Welle.
Вобраз трох малпаў прыйшоў зь Японіі (三猿), звычайна расшыфроўваецца фразай «калі я ня бачу зла, ня чую пра зло і нічога не кажу пра яго, то я абаронены ад яго».
Свабода прыгадала асноўныя праекты і некаторыя добрыя справы Юрыя Зісера, якія характарызуюць ягоную асобу.
Мужчыну асудзілі на сьмяротнае пакараньне, пры гэтым прысуд быў вынесены падчас відэаканферэнцыі ў Zoom.
За месяц у Горадзенскім дзіцячым госьпісе пашылі каля 700 камбінэзонаў, каб засьцерагчы мэдыкаў падчас эпідэміі. Аднак гэтую працу могуць спыніць, а памяшканьне перадаць пад «чыстую зону» для супрацоўнікаў паліклінікі.
Аляксандар Лукашэнка 20 траўня ўзнагародзіў мэдалём Францыска Скарыны першага намесьніка генэральнага дырэктара інфармацыйнага агенцтва ТАСС Міхаіла Гусмана.
«Беларусы сутыкаюцца як з вонкавай прапагандай, кіраванай Крамлём, гэтак і з маніпуляцыямі дзяржаўных СМІ».
Дырэктар ЗАТ «Амкадор-Пінск» Міхаіл Бут-Гусаім знаходзіцца ў рэанімацыі на апараце штучнай вэнтыляцыі лёгкіх у інфэкцыйным аддзяленьні Пінскай бальніцы.
Вугорскі парлямэнт 19 траўня падтрымаў законапраект, які забараняе трансгендэрным і інтэрсэксуальным асобам мяняць пол у пасьведчаньнях асобы.
Ва Ўваравіцкім псыханэўралягічным доме-інтэрнаце для старых і інвалідаў выбух каранавірусу. Так сьцьвярджаюць мясцовыя жыхары і пэрсанал установы. Афіцыйна ў гэтым інтэрнаце сытуацыі не камэнтуюць.
Брытанскі вэтэран Другой усясьветнай вайны Томас Мур, які сабраў на дабрачыннасьць мільёны фунтаў стэрлінгаў, атрымае рыцарскі тытул.
Калі следзтва, а потым суд, давядуць, што яны забойцы, то яны сядуць у турму, калі не — будуць несьці адказнасьць тыя людзі, якія давялі гэтую справу да суду і абвінавацілі невінаватых людзей.
Гомельскага блогера Сяргея Ціханоўскага, які адбываў 45 дзён арышту ў гомельскім ІЧУ, выпусьцілі 21 траўня.
38-гадовая жыхарка Чэрыкава памерла ў шпіталі, пасьля таго як яе пабіў 39-гадовы муж, піша Сьледчы камітэт.
Былы кандыдат у прэзыдэнты Аляксандар Мілінкевіч лічыць, што пандэмія каранавірусу радыкальна зьменіць сьвет. У інтэрвію Свабодзе ён расказаў, якія зьмены, на ягоную думку, чакаюць Беларусь, і падзяліўся развагамі аб прэзыдэнцкіх выбарах.
Можна не мяняць нават пашпарт.
Сёлета каранавірус перакрэсьлівае ня толькі пляны на летнія адпачынкі. Ён бязьлітасна перафарматуе і доўгачаканыя сьвяты для выпускнікоў школ і гімназій — апошнія званкі і выпускныя балі.
19 траўня з магілёўскага ізалятара часовага ўтрыманьня пасьля 10 сутак адміністрацыйнага арышту выйшаў на волю пазаштатны карэспандэнт агенцтва БелаПАН Алесь Асіпцоў.
Фэльчарка «хуткай» з Гомля Алена Давыдава падавала дакумэнты на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы да прэзыдэнцкіх выбараў. Сёньня на паседжаньні Цэнтральнай выбарчай камісіі стала вядома, што яе групу не зарэгістравалі.
«450 падгузкаў, 190 кіляграмаў корму. Вялікі дзякуй, Сьвятлана Аляксандраўна Алексіевіч, што вы паверылі ў нас», напісала ў “Фэйсбуку” Варвара Кулаева, кіраўніца групы падтрымкі асаблівых жывёлаў «Добры леў».
Пасьля эпідэміі плянуюць вечар памяці.
Яшчэ ў пачатку красавіка Symbal.by перанакіравала ўсю дзейнасьць уласнага швейнага цэху і ўсёй каманды на вытворчасьць масак для шматразовага выкарыстаньня і іх бясплатны распаўсюд.
У сеціве распаўсюджваецца шмат паведамленьняў пра тое, што тыя ці іншыя лекі могуць прадухіліць захворваньне на COVID-19 ці вылечыць ад гэтай хваробы. Ці сапраўды існуюць такія сродкі?
Улады Беларусі ня ўводзяць абавязковага карантыну ў сувязі з пандэміяй, аднак і бяз гэтага яна моцна ўплывае на гаспадарку краіны.
Да якуцкага шамана Аляксандра Габышава, якога зьмясцілі ў псыханэўралягічны дыспансэр, прыходзілі людзі ў цывільным і патрабавалі адмовіцца ад паходу на Маскву.
Ва ўласнасьці Салаўёва знаходзяцца дзьве вілы на італьянскім возеры Кома, адна зь якіх каштуе больш за 1 мільён эўра.
Калі заражаныя людзі выкарыстоўваюць ліфт, яны, верагодна, пакідаюць пасьля сябе вірус на паверхнях і ў паветры. Але калі вы надзенеце маску і памыеце рукі пасьля ліфта, то моцна зьнізіце рызыку заражэньня, піша амэрыканская газэта New York Times.
Загрузіць яшчэ