Мужчыну асудзілі на сьмяротнае пакараньне, пры гэтым прысуд быў вынесены падчас відэаканферэнцыі ў Zoom.
За месяц у Горадзенскім дзіцячым госьпісе пашылі каля 700 камбінэзонаў, каб засьцерагчы мэдыкаў падчас эпідэміі. Аднак гэтую працу могуць спыніць, а памяшканьне перадаць пад «чыстую зону» для супрацоўнікаў паліклінікі.
Аляксандар Лукашэнка 20 траўня ўзнагародзіў мэдалём Францыска Скарыны першага намесьніка генэральнага дырэктара інфармацыйнага агенцтва ТАСС Міхаіла Гусмана.
«Беларусы сутыкаюцца як з вонкавай прапагандай, кіраванай Крамлём, гэтак і з маніпуляцыямі дзяржаўных СМІ».
Дырэктар ЗАТ «Амкадор-Пінск» Міхаіл Бут-Гусаім знаходзіцца ў рэанімацыі на апараце штучнай вэнтыляцыі лёгкіх у інфэкцыйным аддзяленьні Пінскай бальніцы.
Вугорскі парлямэнт 19 траўня падтрымаў законапраект, які забараняе трансгендэрным і інтэрсэксуальным асобам мяняць пол у пасьведчаньнях асобы.
Ва Ўваравіцкім псыханэўралягічным доме-інтэрнаце для старых і інвалідаў выбух каранавірусу. Так сьцьвярджаюць мясцовыя жыхары і пэрсанал установы. Афіцыйна ў гэтым інтэрнаце сытуацыі не камэнтуюць.
Брытанскі вэтэран Другой усясьветнай вайны Томас Мур, які сабраў на дабрачыннасьць мільёны фунтаў стэрлінгаў, атрымае рыцарскі тытул.
Калі следзтва, а потым суд, давядуць, што яны забойцы, то яны сядуць у турму, калі не — будуць несьці адказнасьць тыя людзі, якія давялі гэтую справу да суду і абвінавацілі невінаватых людзей.
Гомельскага блогера Сяргея Ціханоўскага, які адбываў 45 дзён арышту ў гомельскім ІЧУ, выпусьцілі 21 траўня.
38-гадовая жыхарка Чэрыкава памерла ў шпіталі, пасьля таго як яе пабіў 39-гадовы муж, піша Сьледчы камітэт.
Былы кандыдат у прэзыдэнты Аляксандар Мілінкевіч лічыць, што пандэмія каранавірусу радыкальна зьменіць сьвет. У інтэрвію Свабодзе ён расказаў, якія зьмены, на ягоную думку, чакаюць Беларусь, і падзяліўся развагамі аб прэзыдэнцкіх выбарах.
Можна не мяняць нават пашпарт.
Сёлета каранавірус перакрэсьлівае ня толькі пляны на летнія адпачынкі. Ён бязьлітасна перафарматуе і доўгачаканыя сьвяты для выпускнікоў школ і гімназій — апошнія званкі і выпускныя балі.
19 траўня з магілёўскага ізалятара часовага ўтрыманьня пасьля 10 сутак адміністрацыйнага арышту выйшаў на волю пазаштатны карэспандэнт агенцтва БелаПАН Алесь Асіпцоў.
Фэльчарка «хуткай» з Гомля Алена Давыдава падавала дакумэнты на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы да прэзыдэнцкіх выбараў. Сёньня на паседжаньні Цэнтральнай выбарчай камісіі стала вядома, што яе групу не зарэгістравалі.
«450 падгузкаў, 190 кіляграмаў корму. Вялікі дзякуй, Сьвятлана Аляксандраўна Алексіевіч, што вы паверылі ў нас», напісала ў “Фэйсбуку” Варвара Кулаева, кіраўніца групы падтрымкі асаблівых жывёлаў «Добры леў».
Пасьля эпідэміі плянуюць вечар памяці.
Яшчэ ў пачатку красавіка Symbal.by перанакіравала ўсю дзейнасьць уласнага швейнага цэху і ўсёй каманды на вытворчасьць масак для шматразовага выкарыстаньня і іх бясплатны распаўсюд.
У сеціве распаўсюджваецца шмат паведамленьняў пра тое, што тыя ці іншыя лекі могуць прадухіліць захворваньне на COVID-19 ці вылечыць ад гэтай хваробы. Ці сапраўды існуюць такія сродкі?
Улады Беларусі ня ўводзяць абавязковага карантыну ў сувязі з пандэміяй, аднак і бяз гэтага яна моцна ўплывае на гаспадарку краіны.
Да якуцкага шамана Аляксандра Габышава, якога зьмясцілі ў псыханэўралягічны дыспансэр, прыходзілі людзі ў цывільным і патрабавалі адмовіцца ад паходу на Маскву.
Ва ўласнасьці Салаўёва знаходзяцца дзьве вілы на італьянскім возеры Кома, адна зь якіх каштуе больш за 1 мільён эўра.
Калі заражаныя людзі выкарыстоўваюць ліфт, яны, верагодна, пакідаюць пасьля сябе вірус на паверхнях і ў паветры. Але калі вы надзенеце маску і памыеце рукі пасьля ліфта, то моцна зьнізіце рызыку заражэньня, піша амэрыканская газэта New York Times.
Пэтэр Стана, прэсавы сакратар Жузэпа Барэля, высокага прадстаўніка Эўразьвязу ў замежных справах і палітыцы бясьпекі, выступіў з заявай з нагоды прысудаў журналістам у Беларусі.
Каля 108 мільёнаў чалавек на паўночным захадзе Кітаю могуць трапіць пад карантын, бо там зьявіліся новыя асяродкі інфэкцыі, паведамляе Bloomberg.
«Са словаў лекара, клінічная карціна хваробы чыста каранавірусная», — сказала карэспандэнту Свабоды дачка палкоўніка запасу Германа Аляксандрава Юлія.
Аляксандар Лукашэнка 18 траўня падпісаў закон аб амністыі ў сувязі з 75-годзьдзем перамогі ў Другой усясьветнай вайне. Ад адказнасьці вызваляць больш за 5000 асуджаных.
Уладзімер Шчэрбань – беларускі рэжысэр, сузаснавальнік і мастацкі кіраўнік міжнароднай тэатральнай кампаніі HUNCHtheatre ў Лёндане. Кампаніі, якая ўжо год мае філіял ў Менску. Нават звычайныя спартовыя прабежкі падчас карантыну ён ператварае ў мастацкія акцыі.
Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ «Аб сацыяльнай падтрымцы асобных катэгорый грамадзян».
Ён адбыў 10 з 21 сутак арышту. Яго могуць арыштаваць для адбываньня астатніх 11 сутак у любы час.
Дасьледчыя кампаніі SATIO і BEROC прадставілі першыя вынікі трэцяй хвалі сацыялягічнага дасьледаваньня пра ўплыў пандэміі каранавірусу на беларусаў. Апытаньне правялі 8-11 траўня.
Работнікам установаў сацыяльнага абслугоўваньня будуць плаціць надбаўкі за працу ва ўмовах эпідэміялягічнай сытуацыі.
У Гомлі памерла 58-гадовая настаўніца пачатковых клясаў Марыя Іванаўна К. Яна працавала ў сярэдняй школе № 61. Па словах бацькоў школьнікаў, апошнім часам настаўніца была на апараце штучнай вэнтыляцыі лёгкіх і і хварэла на каранавірус.
У дакумэнце, які я падпісала, пазначана, што я абавязваюся прымаць усе прапісаныя лекі — і гэта сьмешна, бо пры выпісцы я не атрымала ўвогуле ніякіх рэкамэндацый.
У Фэйсбуку зьявілася ініцыятыва з заклікам назваць імем заснавальніка парталу Tut.by, грамадзкага дзеяча і мэцэната Юрыя Зісера адну з вуліц у Менску.
18 траўня Эстонія спыняе авіязносіны з краінамі, дзе высокая рызыка заражэньня COVID-19, у тым ліку зь Беларусьсю. Ці ёсьць небясьпека, што Эўропа яшчэ доўга не адкрые свае межы для беларусаў? Разьбіраемся з экспэртамі.
Увялі розныя катэгорыі правапарушэньняў у залежнасьці ад ступені шкоднасьці і цяжкасьці наступстваў, дыфэрэнцавалі пакараньні, увялі «прафіляктычныя захады» замест некаторых пакараньняў, пашырылі сьпіс падставаў да вызваленьня ад адказнасьці.
17 траўня — Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй и трансфобіяй.
Інфармацыя пра сьмерць заснавальніка парталу Tut. by, грамадзкага дзеяча і мэцэната Юрыя Зісера ў выніковай навіннай праграме тыдня «Галоўны эфір» прагучала на 61-й хвіліне — у 22.01.
«Кажучы пра Юрыя Зісера, разумею, што ў маім уяўленьні ён зусім ня той чалавек, якога ведае інтэрнэт-супольнасьць, а значыць, увесь сьвет». Прыкутая да ложка прафэсарка музыкі Вольга Дадзіёмава расказвае пра свайго студэнта Юрыя Зісера.
Ініцыятыву Аўстраліі і Эўразьвязу аб правядзеньні незалежнага расьсьледаваньня крыніцы каранавірусу ў сьвеце падтрымалі 62 краіны, паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на аўстралійскую тэлерадыёвяшчальную карпарацыю АВС.
17 траўня апоўдні ў Берасьці на плошчы Леніна зноў сабраліся праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага заводу. Такія сустрэчы праходзяць там кожную нядзелю з 25 лютага 2018 году.
«Гэты чалавек вельмі сумленна ішоў па жыцьці. Я вельмі мала ведаю людзей, пра якіх можна так сказаць. Ён усё зрабіў для сябе, але і для нашага агульнага часу».
У ваколіцах Парыжу 16 траўня затрымалі аднаго з галоўных абвінавачаных у датычнасьці да генацыду народа тутсі ў Руандзе ў 1994 годзе — Фэлісьена Кабугу.
Слова памяці пра Юрыя Зісера ад Уладзімера Макея, міністра замежных справаў Беларусі.
У выніку працяглай хваробы 17 траўня памёр Юры Зісер — заснавальнік парталу Tut.by і хостынг-правайдэра Hoster.by, грамадзкі дзеяч і мэцэнат. Ён крыху не дажыў да свайго 60-годзьдзя — юбілей меўся адзначыць 28 чэрвеня.
Аляксандра Тэльпіс, адна з арганізатараў прыднястроўскага фэстывалю дакумэнтальнага кіно «Чеснок», расказала Радыё Свабода пра культурнае жыцьцё пад ціскам, беларускі «трэшак», адукацыю па-румынску, зьмену прэзыдэнтаў і няспраўджаныя мары некаторых прыднястроўцаў пра «Наваросію».
Ад часу, калі культавы сьпявак для беларусаў 90-х Багдан Андрусышын (Данчык) усьвядоміў сваю арыентацыю, асноўным ягоным клопатам было — паводзіцца так, каб у ім не распазналі гея.
Пасьля працяглай хваробы ў Менску 17 траўня памёр заснавальнік Tut.by, грамадзкі дзяяч і мэцэнат Юрый Зісер. Пра гэта паведамляе Tut.by.
Загрузіць яшчэ